сцэнарыі святаў на беларускай мове

Н. БАРАВУЛЯ.

8 Сакавіка - Свята бабуль

Сцэнарый ранішніка

(Зала святочна ўпрыгожана. Вучні выходзяць на сцэну.)

Вучні.
"Добры дзень!" — гасцей вітаем,
Ўсіх на свята запрашаем.
I ў дзянёк гэты вясновы
Шчырыя гаворым словы.
Для бабулек дарагіх.
Сёння мы віншуем іх
I жадаем ў гэты дзень,
Каб няшчасця чорны цень
He кранаў іх аніколі.

Зычым ўсмешак, сіл паболей,
Каб унукі вас любілі,
Каб у цесце рукі былі
I каб толькі ад смяшынак
Дадавалася маршчынак.

Прыміце ж, родныя,
Са святам віншаванні
І песню звонкую,
У нашым выкананні!
(Выконваецца песня А. Жураўскага "8 Сакавіка". Словы і ноты прыведзены ў дадатку да артыкула.)

Вядучая (у народным касцюме). Паклон вам зямны, людзі сталыя і маладыя, знаёмыя старыя і новыя! Рады вітаць вас у гэтай зале. Спадзяёмся на ваш добры, радасны настрой! Антуан дэ Сент-Экзюперы пісаў: "Усмешка — аб’ядноўвае". I гэта сапраўды так. Давайце зараз паглядзім адзін на аднаго і... усміхнёмся! Атрымалася цудоўна. Вось цяпер і свята можна пачынаць. У Міжнародны жаночы дзень мы вітаем нашых бабуль— самых добрых, самых мудрых. Мудрасць іх — у захаванні традыцый мінулага. І мы таксама павінны з пашанай ставіцца да нашай спадчыны. Таму сённяшні святочны конкурс будзе прысвечаны традыцыям нашых продкаў. Запрашаю на сцэну нашых удзельніц.
(Пад музыку чатыры сямейныя каманды, якія складаюцца з бабуль і ўнучак, выходзяць на сцэну. Вядучая прадстаўляе іх гледачам, знаёміць удзельніц і гасцей з правіламі конкурсу і аб’яўляе склад журы. Кожны тур ацэньваецца па пяцібальнай сістэме. Вынікі падводзяцца пасля музычнай паўзы.)

Першы тур: "Наш радавод"

Вядучая.
Вось вам першы конкурс мой —
Пазнаёмцеся са мной
Ды з усім добрым народам:
Хто вы ёсць, адкуль вы родам?
(Удзельніцы кожнай каманды прадстаўляюць гісторыю сваёй сям ’і.)
Музычная паўза.(Дзеці выконваюць беларускі народны танец "Лявоніха ".)

Вучань (чытае радкі з верша Р. Барадуліна).
На сцэне "Лявоніхі" тупат спорны,
На сцэне полька канае ў гуле,
На сцэне ўборы маёй матулі
I песня яе — каларыт фальклорны.
I ў век нейлонавы,
Век маторны
Хачу, каб песню маёй матулі
I ўнукі ўнукаў маіх пачулі
He толькі са сцэны,
А ў хаце — блізкую —
Над ціхай калыскаю,
Над поўнай міскаю.

Другі тур: "Cа святам!"

Вядучая расказвае пра народнае свята, удзельніцы павінны адказаць, як яно называецца і калі адзначаецца.

1. Гэта свята адзначаецца роўна праз паўгода пасля Каляд, у самую кароткую летнюю ноч. Асаблівую ўрачыстасць святу надае вогнішча, вакол якога хлопцы і дзяўчаты водзяць карагоды, танцуюць, скачуць праз агонь. 3 гэтым святам звязана адна з самых рамантычных легенд беларускага народа пра папараць-кветку. (Купала, ноч з 6 на 7 ліпеня.)
2. Гэта самае ўрачыстае вясновае свята. 3 ім звязаны своеасаблівыя абрады і звычаі: фарбаванне яек, гульня ў біткі, выпяканне святочных пірагоў, спевы валачобных песень. (Вялікдзень, красавік — май.)
3. Гэта зімовае свята адзначаецца тады, калі дзень пачынае павялічвацца, а ноч меншаць. Святкаванне пачынаецца з вячэры, якая мае агульную назву — куцця. 3 гэтым святам звязаны цікавы абрад: дарослыя людзі, дзеці пераапранаюцца ў цыганоў, розных жывёл, ходзяць ад хаты да хаты і зычаць гаспадарам здароўя, шчасця. (Каляды, 7 студзеня.)
4. Гэта восеньскае свята звязана з ушанаваннем памяці продкаў. Людзі наведваюць могілкі, ладзяць святочную вячэру, на якую запрашаюцца душы памерлых. (Дзяды, 2 лістапада.)

Музычная паўза. (На сцэну выходзіць дзяўчынка ў народным касцюме. Пад пяшчотную, ціхую музыку яна прагаворвае калыханку на словы Д. Бічэль-Загнетавай і гушкае ляльку.)
Спі, мая дачушка, засынай, дзяўчо...
Заінька пад вушка падлажыў сучок.
I не кукарэкае пеўнік на двары...
Спі, мая зараначка, да зары.

Гэтую песеньку, што спяваю я,
Мне калісьці пела бабка твая.
Навучыла бабку маці яе...
Ты яе таксама запяеш...

Песенька даўнейшая,
На старэнькі лад:
У тваёй матулі працы шмат,
У тваёй матулі ручкі пякуць...

Спі, мая зязюлька, нe кукуй.
Засынай, стракозка, на цэлую ноч.
Заўтра зойдзе сонца у акно,
У шэранькія вочкі зазірне...
Весела праменьчыкам падміргне...
Некалі падміргвала гэтак мне...

Вядучая.
Жанчыны,
Маці-словатворцы,
Ў час калыханак вы сплялі
Імя вясне, пчале і зорцы,
Ўсім добрым дзівам на зямлі.

Трэці тур: "Калыханка"

Вядучая прапануе паслухаць калыханкі, якія спяваюць у сем’ях удзельніц конкурсу.
Музычная паўза.
Вядучая. Нашых бабуль мы хацелі б павіншаваць на ўсіх мовах планеты. Англійскую мову мы ўжо крышачку ведаем. Таму прыміце англійскае віншаванне.
(Інсцэніруецца верш "Three Little Kittens". Ha сцэну выбягаюць дзеці ў касцюмах і масках кацянят.)

We are three little kittens.
(Выходзіць дзяўчынка, якая выконеае ролю мамы-кошкі.)
Mother-Cat.
I am Mother-cat. I have three Kittens: a grey, a white and a black one liis is a pie. It is for my nice Kittens. Come to me, my dear. Pupil.
Three little Kittens, They lost their mittens, And they began to cry...
Kittens.
Oh, Mother dear, We greatly fear Our mittens we have lost.
Mother-Cat. Lost your mittens, You naughty Kittens!
Then you shall have no pie.
No, you shall have no pie.
Pupil.
Three little Kittens
They found their mittens.
And they began to cry...
Kittens.
Oh, Mother dear,
See here, see here,
Our mittens we have found.
Mother-Cat.
Found your mittens, you clever Kittens,
Then you shall have some pie.
Kittens.
Purr, purr, purr,
Oh, let us have some pie.
(Дзеці кланяюцца і жадаюць усім шчасця.)
Be happy, be happy
On the 8th of March!
Be happy, be happy
Today and always!

Чацвёрты тур: "Лялькі"

Вядучая.
Да дзіцячых гульняў на Беларусі ставіліся сур’ёзна. Лічылася, што яны могуць паўплываць на ўраджай, прынесці шчасце альбо наклікаць бяду. Нашы продкі верылі ў тое, што цацкі ахоўваюць сон дзіцяці, таму клалі іх у зыбку. Лічылася таксама, што цацка-падарунак прынясе дзіцяці здароўе і дабрабыт. Дарыць цацку — стары народны звычай. Зараз асістэнты вынесуць для каманд падносы з усім неабходным для вырабу падарунка-лялькі. Вам трэба будзе за пяць хвілін зрабіць лялек і падарыць іх адна адной.
(Можна прапанаваць пучкі саломы альбо абрэзкі тканіны і каляровыя стужкі. Для гледачоў у гэты час дзеці выконваюць "Танец лялек " пад музыку Дз. Шастаковіча з "Музычнай шкатулкі".)

Пяты тур: "Матчына мова"

Вядучая.
Перад тым як мы пачнём гэты тур, паглядзіце, калі ласка, невялікую сцэнку.
(Інсцэніруецца абразок Ф. Янкоўскага. Уваходзяць дзве дзяўчынкі. Яны як бы працягваюць распачатую па дарозе гаворку.)
Першая (з захапленнем). Венера!
Другая (неразумее). Што "Венера"?
Першая. Якое цудоўнае слова. He слова, а свята! Мне яно вельмі падабаецца. Люблю гэтае слова. Ёсць такая багіня, ёсць і такая зорка. Люблю і зорку. Люблю і "Зорку Венеру". Нашу, Багдановічаву...
Вядучая. А як вам падабаецца слова Мілавіца?
Дзяўчынкі (разам). Што гэта?
Вядучая. He ведаеце? Народная назва зоркі Венеры.
Дзяўчынкі (перабіваючы адна адну). Праўда? Хораша. Такое роднае і далікатнае слова!
Вядучая. Бачыце, якая прыгожая, мілагучная наша мова. А колькі ў ёй трапных і дасціпных прыказак! Аб іх размова і пойдзе. Зараз вы ўбачыце некалькі прадметаў. Ваша задача — назваць прыказкі, прымаўкі альбо крылатыя выразы, звязаныя з імі.
(Асістэнты выносяць прадметы для кожнай каманды.)

1. Яблык. (Яблык ад яблыні далёка не коціцца.)
2. Хлеб. (Дзе дружна, там хлебна. Жыве ды хлеб жуе. He мы хлеб носім, а хлеб нас. Хлеб усяму галава.)
3. Гаршчок. (He богі гаршкі лепяць. Гаршчок катлу не таварыш.)
4. Вада. (He зведаўшы броду, не сунься ў воду. He плюй у крыніцу: часам прыйдзецца вады напіцца. Ціхія воды глыбокія. Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы. Апарыўшыся малаком, і на ваду падзьмухаеш.)
5. Грошы. (Усё за грошы купіш, апроч бацькі-маці. Праўда даражэйшая за грошы. Ён цябе прадасць і грошы пры табе палічыць. He май сто рублёў, а май сто сяброў. He чалавек, a cтo рублёў убытку.)
6. Мёд. (Адна пчала многа мёду не наносіць. He той сябра, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа. Вуснамі мёд разлівае, а за пазухай камень трымае. He ўсё тое мёд, што салодкае.)
7. Салома. (Каб ведаў, дзе павалішся, то саломкі падаслаў бы.)
8. Лыжка. (Дарагая лыжка перад абедам. Міма рота лыжку не носяць.)
Музычная паўза. (Гучыць запіс песні "Зорка Венера ".)

Шосты тур: "Ты - мне, я - табе"

У гэтым туры каманды па чарзе задаюць падрыхтаваныя раней пытанні па тэме "Звычаі і абрады нашых продкаў".
Ацэньваецца дасціпнасць пытанняў і колькасць правільных адказаў.
Музычная паўза. (Праводзіцца гульня для гледачоў "Хто каго пераспявае ". Усе госці разбіваюцца на дзве каманды. Каманды павінны па чарзе праспяваць некалькі радкоў з песні, у якой ёсць словы "мама ", "бабуля ", "вясна", "свята ". Перамагае тая каманда, якая праспявае песню апошняй.)

Сёмы тур: "Бабуліны рэцэпты"

Вядучая. Удзельніцы конкурсу атрымалі дамашняе заданне: прыгатаваць святочную страву. Зараз мы ўбачым, што ў іх атрымалася, і пачуем рэцэпты прыгатаваных страў. А пакаштаваць іх можна будзе пасля ўзнагароджвання пераможцаў.
Музычная паўза. (Журы падводзіць вынікі апошняга тура і ўсяго конкурсу, а вучні выконваюць песню С. Галкіна на словы Н. Галіноўскай "Бабулька ". Словы і ноты прыведзены ў дадатку да артыкула.)

Узнагароджванне пераможцаў конкурсу.

Вядучая. Гавораць, што на жанчынах зямля трымаецца. Да нашых паважаных бабуль гэтыя словы маюць непасрэднае дачыненне. Берагуць яны ў сваёй памяці звычаі даўнія, слова народнае і перадаюць усё гэта сваім дзецям і ўнукам.
Дзякуй ім за гэта! Дзякуй і за ўдзел у нашай праграме. Са святам вас, маладыя і прыгожыя, мудрыя і працавітыя, а галоўнае, любімыя бабулі! Няхай захоўваецца ў свеце прыгажосць і дабрыня!

Дадатак

8 Сакавіка
Сл. і муз. А. Жураўскага.
Сёння дзень адменны, Сёння дзень які!
Мамы і бабулі к нам у клас прыйшлі.
Рады, вельмі рады любым, дарагім.
Як ніколі шчыра, Заспяааем ім
Мамы І бабулі, мы віншуем вас.
Прыгажэй на свеце вы за усіх для нас
Сёння дзень адменны, сёння дзень які!
Мамы і бабулі к нам у клас прышлі.

Ноты песні Бабуля
Бабулька

Сл. Н. Галіноўскай, муз. С. Галкіна.
Нібы казачная фея
Усё ведае, умее,
Нам заўсёды добра з ёй —
Бабкай роднаю сваёй.

Прыпеў:
Вельмі весела сёння спяваем
Нашай дружнай вялікай сям’ёй!
Гэту песеньку мы прысвячаем
Даражэнькай бабульцы сваёй.

3 ёй усё нам зразумела,
3 ёй усё мы робім смела,
На пытанні дасць адказ,
3 ёй сябруе кожны з нас.
Прыпеў.


Літаратура

Малажай Г. М., Новік М. 1. Лінгвістычныя вечары // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1988. № 2. С. 27 — 31.
КасцюкавецЛ. П. Беларускія народныя абрады. Мн., 1994.
Семенова Н. Н. Во имя добра // Читаем, учимся, играем. 1999. Вып.4. С. 1)5- 116.
Дюба Т. М. Сценарий утренника "Mother’s Day" // Иностранные языки в школе. 1995. № 2. С. 57 - 60.
Арлова Г. П. Народная педагогіка ў выхаваўчай рабоце школы. Мн., 1995.
Калыханкі і забаўлянкі: Фальклорны зборнік. Мн., 1992.



Яшчэ на гэту тэму:

Мама! Любая! Віншую!     Свята мам