сцэнарыі святаў на беларускай мове

ЦВЯТКОВА Наталля - педагог-арганізатар Іўеўскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя

Сцэнарый музычнай вечарыны “У Паулінкі”

(па матывах пьесы Я.Купалы «Паўлінка» і пьесы Ф.Аляхновіча «Заручыны Паўлінкі»)

Перад сцэнаю калодзеж, дзяўчаты ідуць па ваду.
Падыходзяць адна да другой:


Адэлька: - Добрай дзень,Паўлінка! Чаго зажурылася?
Паўлінка: -Ой, Адэлька, гора ў мяне. Ніхто замуж не бярэ, а толькі сватае. Не ладзіцца ў нас з Якімам, татка супраць.

Адэлька:-Чаго гэта?
Паўлінка:- Кажа пан Быкоўскі лепшы і разумнейшы,за яго сватае,хоча мець зяця шляхецкага роду…
Адэлька: Дык не!.. Ведама-ж, што пан Быкоўскі нейкі без аднэй клепкі - брахун ды ашуканец. Нагаварыў тут, нахваліўся, а ўва ўсей гэтай гутарцы, як кажуць, зярняці праўды не было...
Паўлінка: Адэлька, сёння у нашай хаце вячоркі,прыходзь сама усё ўбачыш.

Чуецца голас гаспадара у хаце. З’яўляецца і сам.

Гаспадар Крыніцкі:- Паўлінка! Альжбета! Дзе вас чорт пабраў? Старая з кудзеляю пайшла недзе, маладая па ваду. Вас толькі па смерць пасылаць. А гаршкі ў печы павыкіпалі, і падліць няма чым. Паўлінка, хутчэй ваду нясі. Хіба аднымі рукамі ўправіш усё? Пакуль свінні ўправіў, куры павыляталі, з курамі навёў парадак – цяля вылезла, цяля загнаў – печ выгарала.А яшчэ и гасцей паклікалі! От! Гэта, каханенькі-родненькі, можна сказаць дзьве дзюркі ў носе і скончылося...
Махнуў рукою, пайшоў прэч.

Паўлінка: - Ой, загаварылася я з табою, бяры сёння работу ды прыходзь вечарам. (разыходзяцца)
Адэля: -Добра!
Алеся з вёдрамі пайшла ў хату.

Паўлінка. (сядзіць адна задумаўшыся ля вакна і глядзіць уперад).
Альжбета. (уваходзіць)
Паўлінка! Што-ж ты тут сядзіш, вочы вытарашчыўшы, як сава! Вось лепш ідзі, памажы мне - работы шмат...
Паўлінка: Ах, мамка! не чапайце мяне! Не ў галаве мне цяпер работа!
Альжбета: А што-ж у цябе ў галаве? -Якім Сарока?..-Эх, Паўлінка! лепш выкінь яго з галавы! Ну, чаго ж ты сядзіш? Зараз жа дзяўчаты з хлопцамі на вечарынку прыйдуць . Ты ж ведаеш, што і самы важны наш госць тут быць павінен.
Паўлінка: Ой, мама. Няма ў мяне настрою весяліцца. І ніякага вашага важнага госця мне не патрэбна. Ведаць яго не ведаю і ведаць не жадаю.
Альжбета: Як гэта ты не хочаш? Як гэта ты не ведаеш? То ж сам пан Адольф Быкоўскі. Твой бацька толькі яго аднаго зяцем сваім жадае бачыць.
Паўлінка: Бацька, можа, і жадае, а я не жадаю. Я Якіма люблю і замуж за яго аднаго пайду. А калі сёння на вячорках не будзе, то і мне тут месца няма.
(стукаюць у дзверы, прыходзяць хлопцы і дзяўчаты)
1 дзяўчына:- Добры вечар усім у хату! Вось, прымайце на пасядзелкі. Кажуць, сёння ў вас збіраюцца.
2 дзяучына: -Любіце гасцяваць, любіце і прымаць.
3-я: - Прымай, гаспадыня, на пасядзелкі.
4-я: - мы з работаю сваёй пасядзім, пагутарым, бо гавораць: ідзі ў людзі – не загубішся.
5-я: -Як то кажуць: і шыла, і мылы, і прала, і ткала, і ўсё – языком.
Альжбета: - Сядайце, калі ласка, сядайце. У гурце нішто не страшна, ды і весялей вечар доўгі скаратаць.
Гаспадар Крыніцкі: Ах,мае вы каханенькія-родненькія,частуйцеся, калі-ласка, як кажуць:дзве дзюркі у носе і сканчылося. Вось сабралі мы увесь ураджай,багаты год удаўся,цяпер можна і вяселейка згуляць. Ці так, Паўлінка? Дзяўчаты,хлопцы заспявайце песню.

(беларуская народная песня “Звіняць звончыкі” -выконвае фальклорная група)

Гаспадар: -
Ой, дзяўчаткі мае, сыраежачкі,
Пасаліў бы я вас – няма дзежачкі.

Хлопец: А ці ведаеце вы адкуль сяляне и паны узяліся? Вось якое паданне есць…
Беларускае народнае паданне “Адкуль сяляне i паны” (чытае Артур Чарнюк)
Бог зляпіў пана з пшанічнага цеста, а мужыка — з гліны ды, паклаўшы, каб сохлі, пайшоў абедаць. А пад той час — дзе ён узяўся! — прыбег сабака, просты мужыцкі падваротнік, панюхаў мужыка, шкрабануў усімі лапамі і, дабраўшыся да пана, чыста яго з'еў. Толькі стаў аблізвацца, калі вось прыходзіць Бог. Як пабачыў ён, што зрабілася, то, ухапіўшы сабаку за хвост, давай трусіць. З сабакі і пасыпаліся паны, і пабеглі куды папала, а дзе які спыняўся, так Бог яго і называў. Спыніўся пад бярозаю — пан Беразоўскі, пад дубам — пан Дубінскі, пад сасною — Сасноўскі, пад елкаю — Ельскі, пад алешынаю — Альшынскі, пад гарою — пан Падгорскі, а як каторы ачуўся за балотам або за ракою, то пан Заблоцкі і пан Зарэцкі.Дык вось адкуль сяляне і паны.

Усе: Вельмі цікавае паданне. А давайце папросім нашага Аляксандра паспяваць пра рэкрута, а то ён нешта засядзеўся ды задумаўся.

(“Рэкрут» беларуская народная песня, апрацоўка А. Аверына)

Усе: Вельмі вяселая песня…

Альжбета: Дзяучаты, хлопцы можа “кракавяк” пагуляем?
(беларускі народны танец “Кракавяк”)

Гаспадар Крыніцкі: Ой,якія прыгожыя нашы дзяучаты,хоць сення сватоў засылай!
(Беларуская народная песня “Былі у мяне сваты” - выконвае фальклорная група)

Яна:- Ой, і я вам таксама байку раскажу, слухайце:
(Янка Купала “Асел і навука”-)

Аслова невуцтва не раз
Служыла дурням за паказ,—
Дык вось нарэшце узялі
Асла ў навуку аддалі
I сталі ўчыць яго чытаць —
Вучылі нават і пісаць.
Асёл так шчыра ўчыцца ўмеў,
Што кніжкі ўсе, як сена, з'еў
I столькі ў гэтым скарыстаў,
Што горш убоістым ён стаў!..
Людзям ёсць тут такі прымер
(Ёсць людзі на быдля манер):
Хоць колькі ні вучы асла,
Аслом ён будзе да канца!..

(Стук у дзверы)
Адольф: Пахвалёны ў хату!
Альжбета: (у бок- от толькі ўспомнілі) Навекі! Навекі, просім пан Адольф, толькі пра вас гаварылі…
Адольф: Выбачайце, што трохі прыпазніўся. Але ж гэта вінават мой жарабец. Як панёс з гары, што каля Геранён, і мяне выкінуў, і вось зламаў, так што аж мусіў другую каламажку ўзяць; праз тое і замарудзіў.
Альжбета: Проша, проша! Пан Адольф, праходзьце. Паўлінка, прынясі Пану Адольфу сесці.
Адольф: Дзякую, дзякую, вашэці. Проша са мной клопату не рабіць. А што ў васпанства добрага чуваць?
Альжбета: А што ж у нас чуваць? – Старая баба не хоча здыхаць, а маладая замуж ісці.
Адольф: Самадавольна. Хе-хе-хе! Старую трэба пшыдусіць, а маладую пшымусіць.
Альжбета: Якія ж сёлета ўраджаі ў пана Адольфа?
Адольф: А нішто сабе. Відам ілгучы. Жыта нажаў коп са дзвесці, аўса таксама са дзвесці, ячменю – з сотню.
Альжбета: А колькі ж у пана зямлі?
Адольф: Валокі з паўтары добрыя будзе.
Альжбета: І лес ёсць?
Адольф: А як жа – ёсць
Альжбета: І сенажаць ёсць?
Адольф: Ёсць, ёсць!
Альжбета: Дык у пана ўсяго з паўвалочку ворнай зямлі?
Адольф: Н-нуу, так! З добрую паўвалочку!
Альжбета: У нас ворнай зямлі, мусіць, і са тры валокі будзе, і то мы столькі не не нажалі.
Паўлінка: Пан Адольф, мама, відаць лепшы за нас гаспадар.
Адольф: О, у мяне гаспадарка ні ў чым не зблыша. У мяне жонка і то будзе лепшая, як ува ўсіх.
Паўлінка: Каб толькі не ўдалася наравістая. Цікавасць, ці пан Адольф ужо сабе затаргаваў якую?
Адольф: Гэта, пакуль што, сакрэт.
Паўлінка: А мне пан Адольф скажа?
Адольф: Так. Але перш тату і маме, а пасля ўжо і васпані на самае вушка.
Паўлінка: Добра, добра! Пан Адольф як ведаў, што я трохі глухаватая.
Адольф: Глухаватая?
Паўлінка: Убок. Трэба шэршня за нос павадзіць, каб і дзесятаму заказаў, як жонкі купляць.
Адольф: А панна Паўлінка дык усё мне кампліменты гавора.
Паўлінка: Ага, кампліменты! Гэй, госці! Ці не пара нам павесяліцца. Можа нават і патанцаваць. А то ж ногі так і чэшуцца. Так і хочацца з панам Адольфам лявоніху сыпануць.
Адольф: Фі! Я такіх мужыцкіх танцаў не гуляю.
Паўлінка: А якія ж вы танцы гуляеце?
Адольф: Грэц-польку, падзі-спаць, манчыз, падзі-кварту. Ну, што ж? Можна, мы з паненкай паспрабуем?
Паўлінка: Калі ж я гэтых мудрых танцаў не толькі што не ўмею, але ніколі нават іх і не бачыла.
Адольф: Не бойцеся! Я на ўсе лады вывучу паненку скакаць. Зайграйце нам грэц-польку! Не граюць. Ну дык падзі-спаць. А можа падзі-кварту зайграйце?
Паўлінка: А-ей,-ей! Вось табе і на! Так і не наўчуся гэтых панскіх танцаў.
Адольф: Не бядуйце вельмі. Я буду вытылінгаваць на язык, а васпанна толькі прыслухоўвайся ды вырабляй нагамі так, як і я.
Вось так, вось так! Правую нагу сюды, а левую туды. Галава ў левы бок, а затым пад парог, ды вось так!.. раз, два, тры, то направа, то налева…
(“Танец пана Быкоўскага”-)
Паўлінка: Мама! Ну вось бачыце, Якіма няма. Мне і пагуляць няма з кім!
Альжбета: Ну то дзе ж я яго табе вазьму?

(Стук у дзверы.Прыходзяць хлопцы, прыносяць нешта ў меху)
1-ы: -Добры вечар у хату!
2-і:- На пасядзелкі прымеце?
Дзяўчаты: -Прымем, прымем!
Альжбета: -Праходзьце, хлопчыкі, хоць і цесна ў хаце, але ў цеснаце, ды не ў крыўдзе.
Адэлька:- А што гэта вы, хлопцы, прынеслі? Можа, пачастункі якія?
Дакранаецца да меха, а ён паскакаў.
Адэлька: -Ой, дык гэты мех жывы? (дакранаецца яшчэ раз, а з меха выскачыў “чорт”—(Пераапрануты хлопец.) Дзяўчаты нарабілі віску.)
“Чорт”: -Дзяўчаткі, вы што, мяне не пазналі? Гэта ж я – Якім. Ужо і пажартаваць нельга.
(Усе смяюцца, да Якіма падыходзіць Паўлінка,абнімае)

(“Бялявая,чарнявая» беларуская народная песня, апрацоўка А. Аверына)

Адна з дзяучат: -Ой, ужо і пеўні заспявалі на плоце, пара па хатах.
Другая: - І праўда, засядзеліся мы не на жарт.
Альжбета: -Дык мо паспявалі б што напаследак?
Госць: -Ды хапіць ужо, гаспадынька. Дзякуем за ўсё: і за вяселле і за пачастункі.
Дзяучына: - Жадаем мы вам, каб у вас, як і ў нас усё было ў місцы і ў калысцы.
Адна з гасцей: -Каб вашы дзяды не мелі бяды!
Другая: -Каб вашы ўнукі не зналі мукі.

(словы Адама Русака, музыка Исаака Любана, “Бывайце здаровы”).


Яшчэ на гэту тэму:

Дзіцячыя вячоркі     Запрашаем на вячоркі