сцэнарыі святаў на беларускай мове

Лідзія ДУБЧУК, выхавальнік дзіцячага сада №15 г.Кобрына. Пралеска Сакавік 1997 г.

Свята мам

Ранішнік у другой малодшай групе

Вядучы. Якое цудоўнае надвор’е! Як ярка свеціць сонейка! Нездарма сёння такое сонечнае свята—8 Сакавіка, свята матуль, бабуль, дзяўчынак!
Сёння свята, сёння свята!
Свята ўсіх бабуль і мам.
Вас віншуюць дашкаляты
I дабра жадаюць вам!
Дзеці.
Мамачка любімая,
Мілая мая,
Ад душы жадаем мы
Шчасця і дабра.
Слухай нашу песеньку,
Дарагая мамачка,
Будзь заўжды здаровая,
Будзь заўжды шчаслівая!
Выконваецца "Песенька пра маму".


Дзеці (па чарзе).
Я люблю бабулю!
Летам прыязджаю,
На дварэ і ў хаце
Ёй дапамагаю.
Мыю я падлогу,
Кветкі паліваю
I ў гародзе з градак
Зелле вырываю.
Выконваецца песня "Вось якая бабуля ".
Дзеці раздаюць усім падарункі.

Вядучы. Вось як прыгожа мы павіншавалі сваіх матуль і бабуль са святам. А хочаце паглядзець, як віншуюць сваіх матуль зайчыкі, кацяняты, козачкі? Для гэтага трэба выправіцца ў падарожжа. Давайце паедзем на цягніку. Я буду электравозам, Саша—машыністам, а ўсе астатнія дзеткі—вагончыкамі. Але дарога далёкая, і трэба праверыць, ці спраўны наш цягнік.
Гульня "Цягнік". Стукаем малаточкам па каленях, па руках, прысядаем. Цягнік падае сігнал.

Вядучы. Пасажыры, па вагонах!
Колы цягніка звіняць: "Тук-тук, тук-тук!"
Вагончык вагончыку—лепшы друг.
Тупалі ножкі туп-туп-туп,
Па шляху-дарожцы туп-туп-туп.
3 купінкі на купінку—
Добры шлях!
Тупаем мы весела па палях.
Прыпынак "Зайчык " (сустракаем Зайчыху).
Вядучы. Ой, дык тут жа зайчыкі жывуць. Якія яны пушыстыя, у іх доўгія вушкі, хуткія лапкі (дзеці паказваюць, як скачуць зайчыкі, потым пачынаюць чытаць вершы).
Зайчыха дорыць дзецям хусцінкі.
Карагод "Памагаю маме ". Гульня "Дагані зайчыка ".

Вядучы. Вось мы і пабывалі ў гасцях у Зайчыхі, бачылі, як яе віншавалі дзеткі. А зараз наш цягнічок паедзе далей.
Тупалі ножкі туп-туп-туп,
Па шляху-дарожцы туп-туп-туп.
3 купінкі на купінку—
Добры шлях!
Тупаем мы весела па палях.
Прыпынак "Котка".
Вядучы. Вось мы і трапілі нарэшце да нашай ласкавай цёткі Коткі. Давайце паглядзім, як яе віншуюць дзеткі.
Вершы. Танец "Матрошкі". Гульня "Шэранькая кошачка".

Вядучы. Вось мы і пабачылі, як віншуюць сваіх матуль зайчыкі і кацяняты. Але нас чакае наш неўтаймоўны цягнічок.
Вядучы. Тупалі ножкі туп-туп-туп,
Па шляху-дарожцы туп-туп-туп.
3 купінкі на купінку—
Добры шлях!
Тупаем мы весела па палях.
Прыпынак "Козачка".
Вядучы. Вось мы ўжо ў гасцях у Козачкі. Давайце і яе таксама павіншуем са святам.
Дзіцячы аркестр выконвае мелодыю "Кацюшын званочак". Гульня з колцамі.
Вядучы. Якое прыгожае свята ў нас атрымалася! Мы павіншавалі сваіх матуль, бабуль. Пабачылі, як другія дзеткі віншуюць сваіх матуль. I на развітанне Зайчыха, Ко­тка і Козачка пачастуюць вас ласункамі.
Гучыць музыка, дзеці выходзяць з залы.


Яшчэ на гэту тэму:

Свята бабулінага пірага     8 Сакавіка