Валянціна ГІСІЧ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад № 5 г.Вілейкі» Пралеска 07/2012
Хлеб услаўляем!
Літаратурная вечарына для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту з удзелам бацькоў
Мэта: абагульніць веды дзяцей пра творчасць М. Танка; вучыць перадаваць свае адносіны да мастацкіх твораў; падтрымліваць цікавасць дзяцей да выканальніцкай мастацкай дзейнасці; фарміраваць патрыятычныя пачуцці.Папярэдняя праца: чытанне вершаў і казак М. Танка, маляванне герояў да гэтых твораў, экскурсія ў дзіцячую бібліятэку.
Вечарына праходзіць у музычнай зале.
План правядзення
Уваход пад музыку ўдзельнікаў (6—8 сямей). Гучыць песня «Люблю наш край».Вядучы (В.). Добры дзень, паважаныя госці! Мы рады вас вітаць на нашай вечарыне. Сёння прымаюць удзел сем’і... (прадстаўленне сем’яў).
Усім вядома, што абуджаць цікавасць да культуры свайго народа неабходна з ранняга дзяцінства. Багаты матэрыял для гэтага дае мастацкая літаратура. Па словах Васіля Сухамлінскага, «чытанне кніг — сцяжынка, па якой умелы, разумны, думаючы выхавальнік знаходзіць шлях да сэрца дзіцяці». Кніга для малых — гэта іх першы настаўнік і сябар. I гэта вельмі добра разумеў сам народ, ствараючы для дзяцей песні, казкі, вершы. Многа беларускіх пісьменнікаў мы ўжо ведаем — Янка Купала, Якуб Колас... Пра аднаго з гэтага шэрагу паэтаў, нашага земляка; хацелася б сёння пагаварыць больш падрабязна. Тэму нашай сустрэчы падкажа ключавое слова крыжаванкі, размешчанай на мальберце. Давайце разгадаем яе.
Вядучы задае пытанні, запісвае маркерам правільныя адказы ўдзельнікаў.2. Балотная ягада Беларусі.
3. Без чаго не спячэш хлеб.
4. Дзіцячы ложак,
5. Горад, у якім мы жывем.
6. Мелодыя, напеў.
7. Чалавек, які малюе карціны.
8. Аўтар вершаў.
9. Глянеш — заплачаш, а ўсе яму рады
10. Сама маўчыць, а ўсіх вучыць.
Крыжаванка

Максім Танк — гэта псеўданім. Так робяць многія пісьменнікі — прыдумваюць сабе спецыяльнае літаратурнае імя. А звалі яго Яўген Іванавіч Скурко. 3 некаторымі біяграфічнымі звесткамі Максіма Танка пазнаёміць нас сям’я...
Максім Танк вядомы як бліскучы дзіцячы паэт. Яго казкі і вершы друкаваліся ў такіх выданнях, як «Беларускі летапіс», часопісах «Вясёлка», «Бярозка», «Снапок», «Пралеска». А якія дзіцячыя вершы, казкі Максіма Танка вам вядомы? (Адказы дзяцей і бацькоў.)
Сярод найбольш значных твораў пісьменніка трэба адзначыць зборнікі: «Галінка і верабей», «Казка пра мядзведзя», «Ехаў казачнік Бай», «Казкі. Легенды», «Светлячок», «Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні» і інш.
В. Максім Танк добра ведаў і шчыра любіў вусную народную творчасць, таму і сам пісаў казкі. Ці ведаеце вы, хто такі Бай? Бай — гэта казачнік. Ён расказвае, баіць дзецям казкі. Паслухайце казку «Ехаў казачнік Бай». Прачытае яе сям’я...
Музычная паўза. Гучыць «Калыханка» (верш Уладзіславы Луцэвіч, музыка Яўгена Цікоцкага).
В. Казкі Максіма Танка нас вучаць, як трэба адносіцца адзін да аднаго, умець адрозніваць дабро і зло, паважаць людзей працы.
Паслухайце казку - «Галінка і верабей». Прачытае яе сям’я...
Вераб’і жывуць дружнай сямейкай, і нават хлеб пякуць усе разам.
Мы ведаем карагод «Пячэнне хлеба», давайце паводзім яго.
У цэнтры карагода стаяць двое — хлопчык і дзяўчынка. Карагод рухаецца, усе спяваюць:
Да па сметнічку;
А сабраў верабей
Усю сямеечку,
Мала нас, мала нас
Для пячэння хлеба,
А ўжо нам, ужо нам...
В. ЗдаўНа людзі ставіліся да хлеба як да святыні. Хлеб услаўлены ў многіх народных песнях, вершах. Яму прысвечана і казка Максіма Танка «Хлеб». Прачытае яе сям’я...
Давайце ўспомнім прыказкі і прымаўкі, якія вы ведаеце пра дабро, працу, дружбу.
• Дзе дружна, там хлебна.
• Чалавек без сяброў, што печ без дроў.
• Адзін у полі не воін.
• Без працы няма чаго хлеб шукаці.
• Не будзь ласы на чужыя каўбасы.
• Нічога само не зробіцца.
• Птушка моцная крыламі, а чалавек дружбай.
• Не май сто рублёў, а май сто сяброў.
• Якая справа — такая і слава.
Інсцэніроўка вершаванай казкі «Жук і слімак».
В. Што вас больш за ўсё ў казцы засмуціла? Ці падабаецца вам учынак жука? Што б вы зрабілі, калі апынуліся на яго месцы?Вы проста малайцы, правільна адказвалі на пытанні. Мы сёння ўсе яшчэ раз атрымалі вялікую асалоду ад творчасці нашага славутага пісьменніка — земляка Максіма Танка. Вялікі дзякуй, паважаныя бацькі і дзеці, за цікавую сустрэчу. Мы спадзяёмся, што ў школе вас зацікавяць новыя творы Максіма Танка. А зараз усіх запрашаем на беларускі вясёлы танец «Полечка-трасуха».