сцэнарыі святаў на беларускай мове

С. Р. ЖУКОЎСКАЯ. намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце; СШ № 1 г. Ашмяны. Пачатковая школа 6. 2016

Зямля пад белымі крыламі

Пазнавальна-інтэлектуальная гульня

Мэта: заахвочваць вучняў да вядзення гутаркі на роднай мове; замацоўваць веды, атрыманыя на вучэбных і факультатыўных занятках аб Беларусі, яе культуры, гісторыі і традыцыях; развіваць кемлівасць, дапытлівасць; выхоўваць пачуццё гонару за свой край і народ.
Абсталяванне: выстава дзіцячых малюнкаў “Мой любы край", выстава кніг аб Беларусі, вышываны ручнік, абрус, вырабы з саломкі, выявы беларусаў у нацыянальным адзенні, фанаграма песні “Мой родны кут” (словы Я. Коласа, музыка I. Лучанка), карткі з заданнямі.
Падрыхтоўчая работа: у кожным класе ствараецца каманда (4 вучні), якая выбірае сабе назву і капітана. Да мерапрыемства рыхтуюцца вершы пра Беларусь, малюнкі на тэму “Мой любы край”.
Удзельнікі: вучні III—IV класаў.
Журы: педагог-арганізатар, члены БРПА.

Ход гульні

Гучыць фанаграма песні “Мой родны кут” у выкананні ансамбля “Песняры".
Вядучы. Паважаныя хлопчыкі і дзяўчынкі, я рада вас вітаць на нашай чарговай сустрэчы ў рамках тыдня беларускай мовы. Наша пазнавальна- інтэлектуальная гульня называецца “Зямля пад белымі крыламі”.
Пра якую краіну, на вашу думку, ідзе гаворка? Абгрунтуйце свае меркаванні. (Белая — значыць чыстая, свабодная. Продкі нашы мелі белы колер скуры, белыя валасы. Сімвалам Беларусі з’яўляецца белы бусел.) Як яшчэ называюць Беларусь? (Зямля з блакітнымі вачыма, родная старонка.)
Вучні (па адным прадстаўніку ад класа) чытаюць вершы беларускіх пісьменнікаў.
Зямля
Гляджу з захапленнем
На нашу зямлю.
У травах і красках
Зямліцу люблю.
I ў цёплых завеях
Кляновых лістоў,
I ў цішы прасторнай
Бухматых снягоў.
Люблю і тады я
Ўсім сэрцам яе,
Калі ручаінам
Свабоду дае.
Люблю і чакаю
Я сонца святла,
Святла, без якога
Яна б не жыла.
В. Жуковіч.
Твая Беларусь
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой
Твой родны край, твая Айчына,
Жыццё тваё і гонар твой.
I ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла: Беларусь!
Ю. Свірка.
Я — беларус маленькі
Я — беларус маленькі,
Дарос ужо да школы.
Як і бацькі, сумленны,
Руплівы і вясёлы.
Я — беларус маленькі
3 блакітнымі вачыма.
Хачу і я, каб лепей
Жыла мая Радзіма.
>М. Маляўка.
Прывітанне каманд.
Знаёмства з журы і ўмовамі правядзення гульні

Конкурсныя заданні

“Шыфравальшчык” (5 балаў)
У кожным слупку вызначце лішнюю літару і выпішыце яе. Складзіце з выпісаных літар слова, дарагое кожнаму чалавеку на зямлі. Падбярыце да яго сінонімы.

Зямля пад белымі крыламі. Шыфравальшчык


"Наша спадчына” (2 балы)
Складзіце з разрэзаных фотаздымкаў (ілюстрацый) выявы гістарычных помнікаў Беларусі і падпішыце іх.

Віктарына “Радзіма любімая — маці родная" (за кожны правільны адказ — 1 бал)
1. Дзяржаўныя сімвалы Беларусі.
2. Асноўны закон дзяржавы.
3. Беларускі першадрукар.
4. Крэпасць, якая першая прыняла ўдар фашыстаў.
5. Галоўная плошча ў Мінску.

Краіна замкаў і палацаў (6 балаў)
Запішыце назвы абласных цэнтраў Беларусі ў алфавітным парадку.

Конкурс капітанаў “Блакітныя вочы Беларусі”(за кожны правільны адказ — 1 бал)
Капітаны па чарзе называюць беларускія рэкі або азёры.

“Прымаўкі і прыказкі — мудрай мовы прывязкі” (8 балаў)
Злучыце часткі.
Прыйшлі Калядкі —      не так свеціць сонца.
Багата снегу —      калі ў сям’і лад.
Гусі ляцяць высока —      хто хоча ўсё ведаць.
У чужой старонцы       а дзве яшчэ лепей.
Дзе рукі і ахвота —      бліны ды аладкі.
Нашто клад,       зіма яшчэ далёка.
Адна галава добра,       там вялікая работа.
Добра таго вучыць,       багата хлеба.

Хвілінка адпачынку—гульня “Я і мая краіна”
Вучні становяцца ў круг. Перадаючы цацку бусліка, кожны павінен выказаць свае адносіны да роднага краю, пачынаючы са слоў: “Мая краіна...” Напрыклад: “Мая краіна — гэта зямля, дзе я нарадзілася (дзе жывуць мае бацькі, дзяды)”, “Мая краіна самая прыгожая (самая цудоўная)” і г. д.

“Перакладчыкі” ( 7 балаў)

Зямля пад белымі крыламі. Табліца, перакладчык


“Пазнай мяне” (за кожны правільны адказ — 1 бал)
Настаўнік паказвае кожнай камандзе па пяць партрэтаў беларускіх пісьменнікаў. Вучні павінны назваць іх імя і прозвішча.

Словы роднай мовы (5 балаў)
Размяркуйце словы на 2 групы.
Малайчына, няўмека, гультай, дабрак, разявака, працаўнік, абібок.
Успомніце казкі беларускіх пісьменнікаў, у якіх сустракаюцца героі з пералічанымі рысамі.

“Край паэтаў” (1 бал за кожны правільны адказ)
Устаўце неабходныя словы.
Блакіт нябёс і белы ...,
I кветкі ў полі як абрус.
Мой край завецца...,
А сам я — хлопчык-....

Падрастай, маленькі....
I да воблачкаў крыляй.
Мы жывём у...—
Гэта наш спрадвечны....

Паэтычная хвілінка
Балельшчыкі чытаюць вершы паэтаў Ашмянскага раёна.

Ашмяншчына
Ашмяншчына мая ты дарагая!
Бусліны клёкат. Жаўруковы спеў.
Паклон табе, зямля мая святая...
Шляхі, шляхі...
Шум векавечных дрэў.
Ашмяншчына...
Тут песень звонкіх мора,
Дзяўчат прыгожых —
Воч не адарваць.
І самыя ярчэйшыя тут зоры
У небе цёмна-бэзавым гараць.
Ашмяншчына! Заўсёды маладая,
Цвіці ў стагоддзях, радуйся, жыві!
Хай песня над табой заўжды лунае,
Як шчырае прызнанне ў любві.
Анатоль Вішнеўскі.

Беларусь
О мая Беларусь!
Край лясоў і азёр,
Край лугоў і палёў,
Край жытнёвай красы...
О мая Беларусь!
Сінь нябёс над ракой,
Цень дубраў
І пах спелых суніц.
Навявае спакой
Срэбны спеў жаўрука,
Шэпт чароту ля светлых крыніц.
О мая Беларусь!
Пра цярністы твой шлях
Помніць гурт векавых курганоў.
О мая Беларусь!
3 кожным днём ты квітней
І не ведай пакут і трывог.
О мая Беларусь!
Родны, любы мой край,
Хай заўжды беражэ цябе Бог!
Рамуальда Ануфрыева.

Падводзяцца вынікі гульні. Уручаюцца ўзнагароды ўдзельнікам.

Алімпіяда па беларускай мове III КЛАС

  1. Запішыце па парадку назвы дзён тыдня.
  2. Падумайце, якія словы ў сказах ужыты няправільна. Выпраўце памылкі і запішыце атрыманыя сказы. 1) Зрэдку ходзяць дажджы.
    2) Мая сяброўка паважае цукеркі.
  3. Складзіце з прапанаваных складоў словы — назвы адзення.
    галь ка спад па ля шу ні штук ца то лі
  4. Перакладзіце на беларускую мову.
    На яблоне созрело красное яблоко.
  5. Разгадайце анаграму.
    Малочны прадукт Ядзім мы са смакам.
    Перавернем слова —
    Стане злакам.
  6. Падстаўце ў словазлучэнні назвы жывёл.
    1) Хітры як...
    2) Надакучлівы як...
    3) Нязграбны як...
    4) Нямы як...
    5) Надзьмуты як...
  7. Колькі чалавек у дружнай сямейцы?
    Дружная сямейка:
    мама, тата, дзед,
    Васілёк, Сяргейка,
    Глеб і я, Міхед.
    5    6    7    8
  8. Прадоўжыце прымаўку.
    Рыбы не зловіш...
    1) гуляючы;
    2) не пераскочыўшы;
    3) не намачыўшыся;
    4) не з’еўшы.

IV КЛАС

  1. Замяні прымаўкі адпаведным словам.
    Прыліп як пчала да смалы —
    Язык аб зубы біць —
    Прыйсці свечкі тушыць —
    Ману ў вочы пускаць —
  2. Падкрэсліце слова, якім патрэбна закончыць сказ.
    1) У каня заўсёды ёсць... (канюшня, падкова, сядло, грыва).
    2) Год, месяц, тыдзень, хвіліна — гэта... (час, дзень, даўжыня, век, поры года).
  3. Разбярыце словы па саставе.
    Столік, грыбочак, забег, маленькі, пракос, гадзіннік, паднос.
  4. Запішыце тэкст, падзяляючы яго на сказы
    і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Падбярыце загаловак да тэксту.
    Мікола вярта..ся са школы дамоў дарога ішла берагам рэчкі стаяў пагодлівы дз..нёк раптам хлопчык пачуў крык гэта маленькі хлопчык клікаў на дапамогу і біў рукамі па вадзе Мікола імгненна распрануўся і кінуўся ў ваду хутка д..еці былі на беразе.
  5. Вызначце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца выдзеленыя словы.
    Белае пакрывала снегу пакрывала палі.
    Кпіла пляма з мыла: ты мяне не змыла.
  6. Перакладзіце сказ на беларускую мову. У назоўніках абазначце канчатак і склон.
    Роза повернула свои лепестки к солнышку.
  7. Адгадайце загадку. У адгадцы вызначце колькасць літар і гукаў.
    Ну а са мной якія справы?
    Дальбог, і роспач, і смяхота.
    Я ж неабходная для стравы.
    Ну дык пры чым тады тут нота?
  8. Запішыце выразы адным словам.
    Курам на смех —
    Адны косці —
    Стрэляны верабей —
  9. Падкрэсліце ў дужках патрэбнае слова.
    Абазначце часціны мовы ў кожным сказе.
    1) У беларускіх лясах водзіцца шмат (пушыстых, пушных) звяркоў.
    2) На захадзе ружавела (серабрыстая, сярэбраная) палоска неба.
    3) На (ветравое, ветранае) шкло аўтобуса ўпалі кроплі дажджу.

Алімпіяда па літаратурным чытанні II КЛАС

  1. Устаўце прапушчаныя словы ў назвы раздзелаў падручніка “Літаратурнае чытанне”.
    1) Не проста ў словы я гуляю —
    На мове роднай....
    2) Верасень... запрасіў у школу.
    3) Мы не заўважылі і самі,
    Як... па зямлі пайшла.
    4) ... іскрыцца пад нагамі.
  2. Злучыце стрэлкамі назву твора і яго аўтара.
    "Дарагая Беларусь” А. Бадак
    “Радзіма” А. Вольскі
    “Беларусачка” Л. Пранчак
  3. Закончыце прыказкі.
    1) Ласкавае сонца — што дзень ... .
    2) Родная зямля мякчэйшая за чужую ....
    3) Мірна жыць — ... быць.
  4. Выпішыце словы з памяншальна-ласкальным значэннем.
    Твар румяненькі,
    Белая хустачка.
    Я ўжо ведаю,
    Я — беларусачка!
  5. Устаўце прапушчаныя словы ў вершаваныя радкі Л. Пранчака.
    Падрастай, маленькі...,
    I да воблачкаў крыляй.
    Мы жывём у ... —
    Гэта наш спрадвечны ....
  6. Падкрэсліце блізкія па значэнні словы да слова Радзіма.
    Мама, краіна, Бацькаўшчына, вёска, Айчына.
  7. Якія рысы характару ўсхваляюцца ў апавяданні Л. Талстога “Два таварышы”? Адзначце правільны адказ.
    1) Знаходлівасць.
    2) Палахлівасць.
    3) Смеласць.
  8. Устаўце прапушчанае слова. Запішыце назву твора і яго аўтара.
    Цімафейка гладзіць... ласкава, як ката, ды прыгаворвае:
    — Міленькі, прабач, калі ласка! Я больш ніколі не буду пакідаць цябе на ганку.
  9. Прачытайце вершаваныя радкі. Вызначце, што гэта: лічылка, забаўлянка ці заклічка?
    Кую, кую ножку.
    Паеду ў дарожку.
    Дарожка крывая,
    Кабылка сляпая.

III КЛАС

  1. Пералічыце віды беларускіх народных песень.
  2. Злучыце стрэлкамі назву твора і яго аўтара.
    “Зіма”     Я.Колас
    “Песня аб вясне”     М. Маляўка
    “Я — беларус маленькі”     П. Броўка
  3. Закончыце прыказкі.
    1) Смела ідзі ў бой — Радзіма ....
    2) Дзе шчодрая праца — там густа, а дзе лянота — ....
    3) Прыйшлі ... — бліны ды ... .
  4. Устаўце прапушчаныя словы ў вершаваныя радкі М. Чарота.
    Гляньце, дзеткі, у Ды пара ўжо....
    Як... там бясконца!
    Сорам, дзеткі, ... спаць!
  5. Злучыце стрэлкамі імёны і прозвішчы пісьменнікаў.
    Васіль     Ліпскі
    Мікола     Хомчанка
    Віталь     Хведаровіч
    Уладзімір     Колас
    Якуб     Вольскі
  6. Хто галоўны герой апавядання “Безбілетная падарожніца”?
  7. Навядзіце парадак: злучыце імёны беларускіх пісьменніц.
    Зоська     Вярба
    Вера     Верас
  8. Пералічыце ветлівыя словы.

IV КЛАС

  1. Злучыце назву твора і яго аўтара.
    “Маміны рукі”     Я. Колас
    “Усход сонца”     Г. Бураўкін
    “Край мой”     П. Прануза
  2. Устаўце прапушчаныя словы ва ўрывак з верша А. Бачылы.
    Я ... сваю не ...,
    I... ўзлятае сама:
    Мне лепей ад
    Нічога на
  3. Закончыце прыказкі.
    1) Смела ідзі ў бой — Радзіма ....
    2) Родная зямелька як зморанаму ....
    3) Пры сонейку цёпла, а пры
  4. Пералічыце віды беларускіх народных песень.
  5. Пра якіх асілкаў піша І. Муравейка ў сваім вершы?
    3 веку ў век асілкі жывуць.
    капаюць каналы і поле аруць.
    Будуюць у тундры, тайзе гарады
    I садзяць у жоўтай пустыні сады.
  6. Адзначце сярод прапанаваных твораў легенды.
    1) “Чаму кот пасля яды мыецца”.
    2) “Адкуль узнік горад Мінск”.
    3) “Лісіца і Гусак”.
    4) “Як узнікла назва Гомель”.
  7. Складзіце са слоў скорагаворку.
    Піліп, з, пілаваў, пілу, прытуліў, паленне, ліп.
  8. Растлумачце сэнс кожнага слова.
    Нашчадкі —     Карункі —
    Борзда —     Мара —
    Абрус —     Пакута —