сцэнарыі святаў на беларускай мове

Ларыса НОВІКАВА, музычны кіраўнік ясляў-сада № 26 г.Маладзечна. Пралеска 09/2003

Мой родны кут, мая зямля...

Музычна-літаратурнае свята для дзяцей групы «Фантазеры» і ix бацькоў

Зала ўпрыгожана саламянымі птушкамі, над піяніна — ручнік, на шторах — павучкі. Гучыць музыка.
Вядучы (В.).
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
I там душою спачываю.

Так, у кожнага з нас ёсць родны куточак. Ен там, дзе ты нарадзіўся, дзе жывеш, дзе жывуць твае тата і мама, сябры. Гэта — твая Радзіма. Таму ты і адчуваеш, што лепш нідзе не бывае, як дома. У народзе кажуць «Дарагая тая хатка, дзе нарадзіла мяне матка». I сапраўды: «Дзе маці нарадзіла, там і радзіма».
Дзеці, а якая наша Радзіма? (Прыгожая, азёрная, гасцінная.)
А як яна завецца?..
Дзеці (разам). Беларусь.
1. Гэта мой родны куток
Валошкі сінеюць у полі,
Першы з’явіўся грыбок,
Падскоквае зайчык на волі.

2. Сеў матылёк на лісток,
Калышацца жыта паволі.
Гэта мой родны куток...
Яго не забуду ніколі.

3. У кожнага лісточка,
У кожнага ручая
Галоўнае на свеце —
Радзіма ёсць свая.

4.І там, дзе нарадзіліся,
Дзе шчасліва жывём,
Краіну сваю родную
Радзімаю завём!

Выконваецца песня «Чароўная мая краіна» (музыка і словы Л. Савіцкай).
Чуецца стуку дзверы. Уваходзіць Дзед- Усявед.

Дзед-Усявед. Добры дзень, мае дарагія! I вялікія, і малыя... Я, Дзед-Усявед, абышоў цэлы свет, чароўную торбачку сабе набыў. А ў ёй шмат чаго цікавага ёсць.
В. Дзед-Усявед, як добра, што ты да нас завітаў. Праходзь, калі ласка... Хачу вам сказаць, дзеці, гэты дзед шмат чаго ведае, бо многа ў сваім жыцці пабачыў. Пра што ў яго не запытай — усё ён ведае. За гэта яго і празвалі Дзед-Усявед.
Дзядуля, а можа ты раскрыеш сваю торбачку і пакажаш, што ў ёй?
Дзед-Усявед (раскрывае торбачку і дастае маленькага бусла). Вось вам птушка — бусел. Гэта сімвал Беларусі.
В. Якая цудоўная птушка!
Дзед-Усявед. Гэтая птушка прыносіць шчасце. Няхай яна ў вас і застаецца.
В. Дзякуй за такі падарунак. А вось нашым падарункам для ўсіх будуць вершы і песня.
Дзіця.
Праз горы, даліны, праз тысячы сёл
3 далёкай краіны вярнуўся пасол.
Спаважны, чыноўны, ён стаў на страсе,
У ботах чырвоных, каб бачылі ўсе.

Выконваецца песня «Родны бусел» (музыка і словы С. Галкінай).
Дзед-Усявед. Дзякуй, а ў маёй торбачцы яшчэ шмат цікавага ёсць. Напрыклад, вось гэта... (Дастае льняны ручнік.) А вы ведаеце, з якой тканіны гэты ручнік? Так, гэта льняны ручнік. Славіцца наша краіна льном. Вельмі прыгожы ён, калі цвіце: маленькія блакітныя кветачкі на высокіх сцяблінах глядзяць у высокае, сіняе неба. Здаўна льнянымі ручнікамі ўпрыгожвалі чырвоны кут у хаце, дарылі на вяселле. Такі звычай дайшоў і да нашых дзён. Таму гэты ручнік вам у падарунак
В. Дзякуй табе, Дзед-Усявед. Я запрашаю нашых дзяўчынак патанцаваць з гэтым ручніком.
Выконваецца «Танец з ручнікамі» (на выбар музычнага кіраўніка).
Дзед-Усявед. Дзякуй за танец. Якія прыгожыя ў вашай зале рэчы! Тут і птушкі, і павучкі.
В. Гэтыя рэчы зроблены бацькамі.
Дзед-Усявед. Тады я яшчэ раскрыю сваю торбачку і падару вам вось гэтую ляльку-беларусачку.
В. Дзякуй, а мы ўсім падорым верш, які таксама называецца «Беларусачка».
Твар румяненькі, белая хустачка.
Я ўжо ведаю, я — беларусачка!
I хачу так, як тата і мама,
Родны край свой любіць я таксама.

В. А зараз дзяўчынкі праспяваюць песню.
Выконваецца песня «Цік-так, ходзікі» (музыка Э. Ханка, словы Л. Пранчака).
Дзед-Усявед. Паглядзіце, які драўляны кубачак я маю. Можа, мы з ім пагуляем?

Гульня «Кубачак».

Вось, які драўляны
Кубачак я маю.
Хто б яго ў мяне купіў —
Усіх я запрашаю.

Дзеці спяваюць і ідуць па крузе ў адзін бок, а вядучы з кубачкам у сярэдзіне круга —у другі бок. 3 заканчэннем песні вядучы працягвае руку паміж парай дзяцей, якія разбягаюцца ў розныя бакі. Хто першы возьме кубачак, той становіцца вядучым.
В. Прыгожую назву мае наша Радзіма, светлае ў яе імя — Белая Русь, Беларусь. Гавораць, што такую назву яна атрымала ад прыгажосці навакольных краявідаў; ад перавагі белага колеру ў адзенні жыхароў; ад таго, што людзі, якія тут жывуць, светлавокія, светлавалосыя, статныя, прыгожыя.
Вершы чытаюць бацькі.
1. Як люблю я цябе,
Беларусь ты мая,
I як дорага мне
Прыгажосць уся твая!

2. Беларусь — чароўны край,
Пушчы ды палеткі.
Па вясновых паплавах
Расцвітаюць кветкі.

3. Беларусь — азёрны край,
Гарады ды сёлы,
Сіні-сіні небакрай,
Вечныя дубровы.

4. Беларусь - гняздо буслоў,
Птушак белакрылых,
Наша родная зямля,
Наш куточак мілы.

В. Паглядзіце, якія прыгожыя малюнкі гіадрыхтавалі нашы дзеці разам з бацькамі. Гэта нашы родныя мясцінкі, якімі мы ганарымся,; якія нам любыя і дарагія. Дзеці, а як услаўляюць людзі сваю спадчыну?
Дзеці. Кампазітары пішуць музыку, паэты — вершы, мастакі — карціны. А яшчэ музыку, мастацтва стварае народ.
В. У нашым горадзе ёсць ансамбль, які спявае беларускія народныя песні, танцуе беларускія народныя танцы. Назавіце яго.
Дзеці. «Спадчына».
В. А якія яшчэ беларускія калектывы, ансамблі вы ведаеце?
Дзеці. «Песняры», «Сябры», «Харошкі», «Бяседа», «Свята», «Купалінка».
В. Мы таксама ведаем беларускія народныя песні. Паслухайце беларускую народную песню «Зайграй жа мне, дударочку» (спяваюць).
Дзед-Усявед. Дзеці, назавіце, якія вы ведаеце беларускія народныя інструменты?
Дзеці. Цымбалы, дудка, жалейка, дуда, скрыпка, гармонік, бубен.
Гучаць цымбалы, пад музыку вядучы гаворыць;
В.
Без цымбалаў немагчыма
Уявіць маю Айчыну.
І ў радасці, і ў скрусе
Любяць іх на Беларусі.

У нас няма цымбалаў, але наш аркестр сыграе беларускую народную песню, і дапамогуць нам у гэтым вашы бацькі.
Выконваецца беларуская народная песня «Перапёлачка».
В. У выкананні дуэта прагучыць беларуская народная песня «Кума мая, кумачка» (можна прапанаваць іншую).
3 вядучым выходзіць дзіця ў беларускім нацыянальным строі.
В.
Пад цымбалы, пад цымбалы
Тут Лявоніха скакала:
А цяпер пад тыя гукі
Скачуць праўнукі і ўнукі.

Дзіця.
Туп, туп, чаравік, не ляніся!
Туды, сюды, чаравік, павярніся!

Выконваецца беларускі народны танец «Лявоніха». Дзеці застаюцца стаяць на сваіх месцах.
Дзеці.
1. Даль прастораў, сонца поўная,
Сінь азёр і шыр палёў.
Беларусь — краіна, сэрцу родная,
Наша слава і любоў.

2. Мілы край — Радзіма,
Асінкі — родны кут.
Мой дом — мая краіна,
Як добра мне вось тут!

Дзед-Усявед. Як добра ў вас! Але нам пара развітвацца. Да сустрэчы.
В. Дзякуй, дзядуля, за падарункі. Да пабачэння.

ЛІТАРАТУРА:
Альхімовіч, С. Мы спяваем / зборнік песень і вершаў для дашкольнікаў. — Мн., І959- Галкіна, СД. Музычныя пацеркі. — Мн., 1991..
Дубінін, Дз.М. Мая родная старонка: дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў. — Мн., 2000.
Кузьмічова, Л.В. Вячорка, В.Р. Крынічка. — Мн., 1989.
Лосік, І.В. Скаромная, Л.П. Дударочак. — Мн, 1997.
Мой край завецца Беларуссю / аўт,- уклад. АІ. Красіла. - Мазыр, 2004.
Савицкая, Л. Песни поём, весело живём. — Мозырь, 2004.

Яшчэ на гэту тэму:

Слова пра Беларусь     Па сцяжынках спадчыны