сцэнарыі святаў на беларускай мове

М. А. БЕСАВА, кандыдат педагагічных навук. г. Магілёў. Пачатковая школа Люты 1994 г.

Бывай, пачатковая школа!

Сцэнар свята

Задачы гэтага свята: падвесці вынікі вучобы дзяцей у пачатковай школе: паказаць, чаму яны навучыліся, аб чым даведаліся за чатыры гады; выклікаць у іх станоўчыя калектыўныя перажыванні; стварыць радасную перспектыву пераходу ў V клас.

На свята запрашаюцца бацькі, настаўнікі, якія будуць вучыць дзяцей у V класе, старэйшыя сябры вучняў.
У час падрыхтоўчай работы мікракалектывы (аб іх гаворка ішла ў папярэдніх нумарах часопіса) складаюць праграму свята, прадумваюць канцэртныя нумары, назапашваюць усе неабходнае для правядзення конкурсаў (ручкі, паперу, фламастэры, фарбы, лінейкі, клей, нажніцы і г. д.). Калі плануецца правесці вусны часопіс, то мікракалектывы прыдумваюць змест яго старонак. Настаўнік ставіць перад дзецьмі наступныя задачы: падвесці вынікі навучальнага года; прадэманстраваць строгай «экзаменацыйнай камісіі» веды і ўменні; парадаваць бацькоў тым, як павучыліся рашаць задачы, выконваць працоўныя заданні, чытаць вершы, спяваць і г. д. (бацькам і іншым гасцям уручаюцца запрашальныя білеты, прыдуманыя і зробленыя самімі дзецьмі).
Перад святам клас упрыгожваецца малюнкамі, фатаграфіямі, афармляюцца выстаўкі сшыткаў, дзіцячых вырабаў, кантрольных работ па ўсіх прадметах, самаробных кніжак, чытацкіх дзённікаў. Усе гэта загадзя адбірае Савет справы, створаны з прадстаўнікоў усіх мікракалектываў.
Само свята можа ўключаць тры часткі: I — вусны часопіс або экзамены ў выглядзе разнастайных конкурсаў (на выбар), II — эстафету вясёлых задач (жарты, сюрпрызы і г. д.), III — канцэрт. Яно можа заняць цэлы вучэбны дзень, а можа праводзіцца і на працягу двух дзён.

I ЧАСТКА
ВУСНЫ ЧАСОПІС

1-я старонка — «Як мы вучыліся». Мікракалектыў — аўтар гэтай старонкі — расказвае аб поспехах вучняў класа ў вывучэнні розных прадметаў, віншуе лепшых матэматыкаў, знаўцаў беларускай і рускай моў, прыродазнаўства і г. д., паказвае вясёлыя сцэнкі, прапаноўвае займальныя заданні, а ўсе астатнія мікракалектывы іх выконваюць.
2-я старонка — «Як мы працавалі» — расказ аб працоўных справах, аб працавітых дзецях, аб шэфскай рабоце, аб падарожжах па прафесіях (адпаведныя сцэнкі); экскурсія па выстаўцы дзіцячых вырабаў.
3-я старонка — «Нашы поспехі» — прысвячаецца поспехам у спорце, заняткам мастацтвам, тэхнікай. Называюць і віншуюць лепшых спартсменаў, танцораў, акцёраў, пераможцаў алімпіяд, конкурсаў. Экскурсія па выстаўцы малюнкаў.
4-я старонка — «Наш клас» — аб тым, як жылі гэтыя чатыры гады. Што запомнілася: падзеі, справы, вясёлыя выпадкі, забаўныя гісторыі, здарэнні. Можна прадэманстраваць відэафільм, сшыткі, малюнкі, падзелкі. Вельмі цікава параўнаць сшыткі, работы асобных вучняў, выкананыя імі ў I і IV класах. Называюцца самыя актыўныя дзеці, арганізатары — тыя, хто быў завадатарам розных спраў у класе. Ім і іх бацькам уручаюць падзякі, граматы.

ЭКЗАМЕНЫ Ў ВЫГЛЯДЗЕ РАЗНАСТАЙНЫХ КОНКУРСАЎ

Для прыёму экзаменаў ствараецца «экзаменацыйная камісія», куды ўваходзяць бацькі, настаўнікі старэйшых класаў, якія будуць працаваць з вучнямі ў наступныя гады. Дзеці (можна разам з бацькамі) утвараюць невялікія групы па 4-5 чалавек і садзяцца вакол пастаўленых парамі парт. Атрымліваецца 5-6 мікрагруп — каманд. Усе экзамены праводзяцца па групах.
Настаўнік звяртаецца да прысутных:
— Дарагія дзеці і паважаныя бацькі! Сёння мы падводзім вынікі навучальнага года. I хаця экзаменаў у пачатковай школе няма, мы вырашылі іх правесці ў выглядзе розных конкурсаў, якія дапамогуць праверыць веды і практычныя ўменні дзяцей па матэматыцы, беларускай і рускай мовах, прыродазнаўству, працы, маляванню, музыцы, фізкультуры. Экзамены прымае строгая камісія, у якую ўваходзяць... Поспех будзе залежаць ад дружней, зладжанай работы каманд.

Матэматычны конкурс «Падумай, здагадайся, палічы»

1. Камандам даюцца табліцы з лікамі.

Табліца з лікамі1
Табліца з лікамі2
Табліца з лікамі3

Трэба пераставіць лікі так, каб у кожным гарызантальным, вертыкальным радзе і па дыяганалі сума лікаў складала ў першым выпадку — 9, у другім — 18, у трэцім — 27.
2. Праз б гадоў Толю будзе на б гадоў больш, чым Васю праз 8 гадоў. Хто з хлопчыкаў маладзейшы?
3. Коля весялейшы за Сярожу. Сярожа весялейшы за Аліка. Хто з іх самы вясёлы?
4. Устаўце замест фігур лікі 3, 5 або 7 так, каб атрымаліся правільныя роўнасці.
Аднолькавыя фігуры абазначаюць адны і тыя ж лікі.

Табліца з фігурамі

5. У хлопчыка сясцёр столькі ж, колькі братоў. Але ў кожнай яго сястры братоў у два разы больш, чым сясцёр. Колькі ўсяго дзяцей у сям'і? Колькі з іх хлопчыкаў і колькі дзяўчынак? (Адказ: 7 дзяцей — 4 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі.)

Конкурс грамацеяў

Беларуская мова

1. Гульня «Наборшчык». Бярэцца адвольнае слова, і з яго літар складаюцца (набіраюцца) іншыя словы. Выкарыстоўваць можна толькі намінальныя назоўнікі ў назоўным склоне, адзіночным ліку. Перамагае той, хто набярэ больш слоў.
Напрыклад, слова ПЕРАМОГА: гам, мара, рама, рог, арап, пара, мора, гром, тара, мера, гама і г. д.
2. Прыдумаць апавяданне, скарыстаўшы 3-4 словы, якія прапанавалі дзеці.
3. Падабраць сінонімы да слоў: цікава, ісці, гуляць, дарога, чалавек, развітанне, размаўляць, бітва, блізка.
4. Падабраць антонімы да слоў: светлы, хмуры, ціхі, танны, кепскі, дужы, канчаецца, перамога, прыгожы.
5. Адгадаць метаграмы.

3 М расту я на градзе,
3 Р я поўзаю ў вадзе.
(Мак — рак.)

Я на Д — паверхі маю,
А на Л — дзяўбу, ламаю.
(Дом — лом.)

Пасажыраў поўна хата
Ўдалячынь імчыць.
В на П змяні — ў салдата
Ўбачыш на плячы.
(Вагон — пагон.)

Русский язык

1. Решить анаграммы. (Анаграммы — это слова, которые состоят из однйх й тех же букв, расположенных в другом порядке, напрймер: маяк — ямка,. комар — корма.) Играющим предлагается из слов, помещён¬ных ниже, образовать другие слова. Выигрывает тот, кто быстрее справится с задачей.

ракета (карета)
танк (кант)
кабан (банка)
канат (накат)

оселок (колесо)
катар (карта)
стоп (пост)
колба (бокал)

шнурок (коршун)
автор (товар, твар)
клоун (колун, кулон)
капор (порка)

2. Путём перестановки букв решить анаграммы и исключить лишнее слово:

ш а к а ч
л т а р е а к
а м п а л
а л ж о к

а ф ш к
а ч р к у
ь в а к о р т
а д в й н

о м г р
й л м о я н
з г р а о
а р к е

3. Составйть рассказ по данному началу(можно всем микроколлективам дать одно и то же начало, а можно — разные). Напрймер: «К нам в класс прйшел новый ученйк...», «До конца урока осталось 5 минут. И вдруг...», «Ложась спать, я вдруг вспомнил, что...».

4. Вставйть слово, которое бы служило окончанием первого и началом второго слов:

к(...)он
ам(...)хат

бо(...)к
бар(...)но

по(...)чан
кйт(...)ник
(Ответы: рай, бар, лото, сук, топ, ель.)

5. Из каждого слова убрать одну букву так, чтобы получилось новое: довод, барс, поле, цель, шель, конь, ябеда, кровь, курок, бусы, трубка, ствол, лапша.
6. К каждому слову добавить одну букву так, чтобы получилось новое (букву можно вставйть н в середину слова): кот, рот, окно, уксус, ствол, клад, вор, вена, ость, пол, вол.
7. Третий лишний. В каждой тройке слов одно — не родственное. Наидите его.

Лес, лесник, лестница.
Лев, левый, левизна.
Водитель, водичка, водяной.
Дивный, удивленный, диванный.
Смешной, смешинки, смешать.
Седло, седловина, седина.
Честность, чесночный, чеснок.

Конкурс знаўцаў прыроды

1. Гульня «Неба, зямля, вада». Вядучы кідае іграку мяч і называе адно са слоў: Неба, зямля, вада. Той, хто злавіў мяч, павінен назваць птушку (неба), жывёлу (зямля), рыбу (вада).
2. Што? Як? Чаму? Чаму восенню жаўцее і чырванее лісце? (У ім, акрамя хларафілу, які надае зялёны колер, ёсць і іншыя пігменты, якія летам непрыкметныя. Восенню хларафіл знікае, а жоўтыя і аранжавыя пігменты застаюцца.
Ці спяць рыбы? (Так. Не спяць толькі мянтуз, акунь, ёрш і плотка.)
Навошта куры, індычкі і іншыя зерняедныя птушкі глытаюць дробныя каменьчыкі? (Каменьчыкі дапамагаюць пераціраць у страўніку зерне.)
Чаму расліны пустыні маюць замест лісця калючкі або шыпы? (Каб выпаралася менш вільгаці.)
Куды зайцу больш зручна бегчы: з тары або на гару? (На гару, бо ў яго заднія лапы больш доўгія, чым пярэднія.)
Як вызначыць, які на небе месяц: растучы або стары? (Калі ён падобны да буквы С, значыць, стары, убываючы, а ў выпадку, калі да яго падставіць уяўную палачку і атрымаецца літара Р, месяц растучы.)
3. Народныя прыкметы.
Доўгія ледзяшы — да... (доўгай зімы).
Калі ў добрае надвор'е на мурашніку не бачна мурашак — да... (непагадзі).
Камары таўкуцца — да... (добрага надвор'я).
Певень кукарэкае сярод белага дня — да... (дажджу).
Певень вечарам спявае — да... (змены надвор'я).
Куры купаюцца ў пяску, кудахчуць, перабіраюць пер'е — да... (непагадзі).
Ранні прылёт жаваранкаў — да... (цёплай вясны).

4. Назавіце лекавыя расліны.
5. Дапішыце назвы кветак. Веснавыя кветкі: ...
Летнія кветкі: ...
Асеннія кветкі: ...

Конкурс мастакоў

1. Мікракалектывам даюцца аркушы паперы з намаляванымі на іх рознымі фігурамі. Дзецям прапануецца дамаляваць гэтыя фігуры, ператварыўшы іх у якія-небудзь сюжэтныя малюнкі.

Сюжэтныя малюнкі

Перамагае той, чые малюнкі будуць больш арыгінальнымі.
2. Намаляваць плакат, прысвечаны ахове прыроды.

Працоўны конкурс

1. Хто больш хутка і эканомна размесціць дэталі на аркушы паперы.
2. Хто больш хутка і дакладна выкраіць па шаблону з аркуша паперы большую колькасць розных дэталей.
3. Хто выража самую прыгожую сурвэтку.
4. Хто больш хутка збярэ з канструктара якую-небудзь простую мадэль.

Музычны конкурс

1. Праводзіцца «кальцоўка песень». Выбіраецца якая-небудзь тэма, і ўсе групы спяваюць па аднаму куплету песні на гэтую тэму. Той, хто своечасова не ўспомніў песню, выбывае з гульні. Перамагае каманда, якая праспявае апошнюю песню.
2. На матыў вядомай усім песні дзеці сачыняюць па аднаму куплету на тэму свята, а потым усе разам выконваюць песню, якая атрымалася.

Фізкультурны конкурс

1. Рытмічная гімнастыка (на зладжанасць рухаў).
2. Гульнявы конкурс. Ён праводзіцца ў перапынках. Кожны мікракалектыў арганізоўвае гульню з усімі астатнімі дзецьмі. У канцы свята гульні ацэньваюцца і падводзяцца вынікі, адзначаюцца лепшыя арганізатары.
Пасля заканчэння ўсіх конкурсаў «экзаменатары» падводзяць вынікі, адзначаюць тых, хто аказаўся самым кемлівым, хуткім, спрытным, умелым.

II ЧАСТКА
ЭСТАФЕТА ВЯСЁЛЫХ ЗАДАЧ

Дзеці разам з бацькамі ўтвараюць каманды па 6-7 чалавек. Гульня пачынаецца з таго, што на дошцы адкрываецца рамонак. Капітаны каманд адрываюць ад яго па 1-2 пялёсткі, на адваротным баку якіх запісаны творчыя заданні (калі каманд нямнога, то можна выконваць і па тры заданні). Пасля таго як пялёсткі адарваны, групам даецца час (да 10 хвілін) на падрыхтоўку. Заданні могуць быць такімі:
1. Скласці апавяданне, каб усе словы ў ім пачыналіся з адной літары.
2. Паказаць пантамімічна (без слоў) вядомую карціну. Астатнія адгадваюць мастака і назву карціны.
3. Сачыніць бурыме (верш па зрыфмаваных канцах радкоў).
4. Праспяваць вядомую песню на іншы матыў, які мяняе яе характар.
5. Паказаць пантамімічна куплет вядомых песні або верша, а астатнія адгадваюць гэты твор.
6. Расказаць смешную гісторыю ці анекдот.
7. Сказаць фразу з рознай інтанацыяй, напрыклад: «Ну, пачакай!», «Хораша на свеце жыць!» і г. д.
8. Сачыніць прыпеўкі на тэму: «Школа. Вучоба. Клас».
9. Узяць інтэрв'ю ў настаўніка, бацькоў і іншых дарослых.
Пасля прагляду ўсіх выступленняў дзеці абмяркоўваюць і ацэньваюць іх.

III ЧАСТКА
КАНЦЭРТ

Вядучы адкрывае канцэрт словамі:
— А цяпер, дарагія госці, мы запрашаем вас на канцэрт, з якога вы даведаецеся аб тым, як мы вучыліся, адпачывалі, гулялі, дапамагалі бацькам, рыхтавалі ўрокі.
Акрамя песень і танцаў, у праграму канцэрта вельмі добра ўключыць гумарыстычныя сцэнкі, інсцэніроўкі апавяданняў Г. Далатказіна, С. Рабцавай, А. Шыбаева, вершы В. Сцяпанава, Э. Машкоўскай, В. Левіна, Э. Успенскага і інш.
Усе нумары канцэртнай праграмы рыхтуюцца групамі ў сакрэце ад астатніх вучняў. Дзеці не павінны ведаць, што падрыхтавалі іншыя мікракалектывы, каб на свяце выступленні таварышаў былі для іх сюрпрызам.



Яшчэ на гэту тэму:

Бывай школа     "Прыгажэйце, кахайце, спадзявайцеся і маладзейце..."