сцэнарыі святаў на беларускай мове

I. Р. КАЗАЧЭНКА, настаўнік-метадыст Лельчыцкай раённай гімназіі, Н.У. СІЛЮК, настаўнік-метадыст ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Юрацішкаўскі яслі-сад — сярэдняя школа» Іўеўскага раёна. Беларуская мова і літаратура 7/2019

«Загадкі маёй Радзімы»

QR-квэст

Прапануем увазе калег і чытачоў ОК-квэст, які праводзіўся на VIII Рэспубліканскім фестывалі педагагічнага майстэрства ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі 27—28 снежня 2018 года. Настаўнікам спадабалася гэтая інтэрактыўная форма і сама ідэя, рэалізацыя якой адбьівалася ў ходзе гульнёва-пазнавальнай дзейнасці.

Падрыхтоўчы этап для вядучага квэста
1) Падрыхтаваць філворды, у якіх зашыфраваны назвы абласных цэнтраў Беларусі. (Яны раздрукоўваюцца на каляровых аркушах паперы. Напрыклад: Віцебск — блакітнага колеру, Гомель — зялёнага, Брэст — ружовага, Мінск — жоўтага, Магілёў — фіялетавага, Гродна — бэзавага.)
2) Раздрукаваць карту падарожжа (А2), плакат з узорамі нацыянальнага адзення бе (АЗ). (Можна спампаваць па спасылцы: https://presentdaymova.wordpress.com/настаўнік-метадыст-прэзентуе/)
3) Раздрукаваць маршрутны ліст і заданні для этапаў квэста.

Ход мерапрыемства

Старт
Рознакаляровыя філворды ляжаць на стале. Удзельнікі выбіраюць картку пэўнага колеру, разгадваюць філворд. Такім чынам акрэсліваецца кірунак падарожжа.
Закрэсліце літары, якія паўтараюцца, і састаўце назву абласнога цэнтра, куды і адбудзецца ваша віртуальнае ці завочнае падарожжа.

Назва абласнога цэнтра 1

Назва абласнога цэнтра 2

Назва абласнога цэнтра 3

Назва абласнога цэнтра 4

Назва абласнога цэнтра 5

Назва абласнога цэнтра 6

Адказы: 1) Віцебск, 2) Мінск, 3) Брэст, 4) Гомель, 5) Магілёў, 6) Гродна.

Станцыя «Літаратурная»
QR-коды для гэтай станцыі друкуюцца на аркушах таго ж колеру, што і філворды з назвамі абласных цэнтраў Беларусі. Удзельнікі выбіраюць QR-код аднаго колеру з філвордам. Ім неабходна запоўніць пропускі і пазнаць асобу, пра якую апавядаецца ў тэксце. У філвордах закадзіраваны наступныя заданні:

Да паўстання 1863—1864 выяўляў асаблівую цікавасць, пра што сведчаць яго апавяданні, пралог да рамана «...», драмы і многія вершы. Раман «...» займае цэнтральнае месца ў творчасці пісьменніка. Гэта па сутнасці першы беларускі гістарычны раман. Роля пісьменніка ў беларускай літаратуры такая, як Вальтэра Скота ў англійскай ці Генрыка Сянкевіча ў польскай. (Віцебск)

Талент гэтага пісьменніка з асаблівай сілай раскрыўся ў трылогіі «...». Гэта галоўны яго твор, аповед пра блізкі і дарагі пісьменніку родны край. У цыкле раманаў ... раскрыў лёс сялянства ў пераломны перыяд гісторыі, адлюстраваў падзеі 1920-х гадоў і калектывізацыю на Палессі. (Гомель)

Таленавітыя радкі гэтага аўтара часта становяцца крылатымі: «Не шукай ты шчасця- долі на чужым, далёкім полі»; «Дум не скуеш ланцугамі»; «Магутнае слова, ты, роднае слова!» (Мінск)

Яе адзінота па эмацыянальнай вастрыні падобная да адзіноты Ван Гога, а ў яе экспрэсіўна-набалелай паэзіі адчуваецца блізкая гэтаму вялікаму галандцу асуджанасць на хуткі, трагічны фінал. Яна любіла прыгожае, хацела быць прыгожай і рабіла беларускі свет прыгажэйшым — сабою і сваімі вершамі. (Брэст )

У 14-гадовым узросце ён напісаў пачатковы варыянт верша «...», прысвечаны першаму каханню. Рэальная ... была старэйшая за яго на два гады. Іх шляхі разышліся.
Пазней кампазітар Ігар Лучанок напісаў музыку на верш паэта, песню шмат гадоў выконваў ансамбль «Песняры». (Магілёў)

Змітрок Бядуля называў яго зборнікі «ўвасабленнем народнага гневу. Гэтыя далікатныя і чулыя музычныя інструменты нагадваюць магутную капэлу народнай музыкі...»
А паэт-рэвалюцыянер Адам Гурыновіч дзякаваў яму «за тое, што ў сэрцы абудзіў надзею». Пра якога паэта ідзе размова? (Гродна )

Адказы: ураджэнец Віцебскай вобласці Уладзімір Караткевіч (у двукоссі назва рамана «Каласы пад сярпом тваім»); ураджэнец Гомельскай вобласці Іван Мележ (у двукоссі назва рамана «Людзі на балоце»); ураджэнец Мінскай вобласці Янка Купала; у Брэсцкай вобласці нарадзілася Яўгенія Янішчыц; ураджэнец Магілёўскай вобласці Аркадзь Куляшоў (у двукоссі назва верша «Алеся» і на месцы пропуску імя Алеся); ураджэнец Гродзеншчыны Францішак Багушэвіч.

Станцыя «Архітэктурная»
Заданні ў выглядзе QR-кода змешчаны на карце падарожжа. Удзельнікі працуюць з QR-кодам той вобласці, якую выбралі
на старце.
Удзельнікам прапануюцца QR-коды са спасылкай на выявы вядомых помнікаў архітэктуры Беларусі. Задача вучняў — пазнаць архітэктурныя помнікі.

Адказы:
1. Палац Радзівілаў у Нясвіжы (Мінская вобласць).
2. Палац Румянцавых- Паскевічаў у Гомелі (Гомельская вобласць).
3. Косаўскі палацава-паркавы ансамбль (Брэсцкая вобласць).
4. Свята-Барыса-Глебская Каложская царква ў Гродна (Гродзенская вобласць).
5. Кафедральны сабор Святога Станіслава ў Магілёве (Магілёўская вобласць).
6. Сафійскі сабор у Полацку (Віцебская вобласць).

Карта Беларусі

Горад майстроў
У QR-кодах (гл. дадатак) зашыфраваны спасылкі на вырабы народных промыслаў Беларусі. Неабходна назваць промысел па выяве, упісаць у маршрутны ліст.
Адказы: выцінанка, вышыўка, ганчарства, карункі, лазалляценне, разьба па дрэве, саломапляценне, ткацтва.

Модны фальварак
На дошцы прымацаваны плакат з выявамі нацыянальнага адзення беларусаў. Удзельнікам неабходна счытаць QR-код пад пэўным нумарам (ён прапісаны ў маршрутным лісце індывідуальна для кожнага ўдзельніка) і запісаць адказ.

Карта Беларусі

Адказы: жаночае адзенне: 1) намітка;
3) андарак; 4) бурнос; мужчынскае адзенне: 2) магерка, 6) світа; агульны элемент адзення: 5) пояс.

Засценак «Таямнічы»
На адным са сталоў аўдыторыі прымацаваны надпіс «Засценак Таямнічы». Каля яго QR-заданні (гл. дадатак). Удзельнік, які трапляе на гэтую станцыю, выбірае заданне, рыхтуе адказ на пытанне, запісвае яго ў маршрутны ліст.

Усе вы чулі пра род беларускіх магнатаў Радзівілаў. Гэта былі вельмі магутныя і багатыя людзі. Як і ва ўсіх багатых і магутных, у іх былі свае дзівацтвы. Аднойчы аднаму з іх захацелася праехацца на санях. Але на дварэ стаяла лета. Што зрабіў гэты багаты чалавек, каб задаволіць сваю прыхамаць? (Пасыпаў дарогу соллю.)

Адзін вядомы беларускі паэт на пачатку сваёй дзейнасці падпісваў вершы псеўданімам А. Граніт, каб падкрэсліць мужны, цвёрды дух сваёй паэзіі. А мы яго ведаем пад іншым псеўданімам, які таксама сімвалізуе цвёрдасць і нязломнасць. Хто гэта?
(Максім Танк.)

У якім творы беларускага класіка адлюстравана спроба аўтара паказаць каханне праз прызму рамантызму? Але, як у сучасных меладрамах, там з’яўляецца прадстаўнік нябеднага слою насельніцтва, пасля чаго адбываецца двайное забойства. Назавіце аўтара і яго твор.
(Янка Купала. «Магіла льва».)

Назавіце твор, у якім адбываецца знаёмства з прадстаўнікамі чыноўніцкай царскай сістэмы XIX стагоддзя, выкрываецца тагачасная судовая бюракратыя. Хто яго аўтар? (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Пінская шляхта».)

Звесткі пра ... сустракаюцца яшчэ ў антычнага гісторыка Герадота (V ст. да н. э.) і ў Іпацьеўскім летапісе (983 г.). У канцы XIV ст. вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Ягайла аб’явіў гэтыя мясціны запаведнымі і ўстанавіў забарону на паляванне. Старажытны лес ахоўваецца ўжо 600 гадоў.
(Белавежская пушча.)

Гэтую рэліквію беларусаў — ... — ткалі толькі мужчыны. I насілі іх толькі мужчыны, і нават абвязвацца імі ўладальнікам дапамагалі толькі мужчыны. Хадзіла павер’е, што калі жаночая рука дакранецца да каштоўных ніцей, тканіна пацьмянее, і гэтую рэч можна будзе адразу выкінуць.
(Слуцкія паясы.)

Прыпынак «Творчы»
Неабходна прыдумаць рэкламу турыстычнага маршруту / пост для Інстаграма, які будзе прэзентаваць пройдзены маршрут.
Прыкладны варыянт. #Прыязджай! #Вывучай! #Беларусь.ВY; #Хачу_ў_Магілёў #дзе_жыў_Куляшоў #дзе_робяць_карункі #дзе_дораць_усмешкі.
Фініш (рэфлексія): удзельнікі запісваюць уражанні ад квэста ў «Кнігу падарожніка».

Дадатак
Вядучы складае маршрутны ліст (раздрукоўваецца для кожнага), на якім удзельнікі адзначаюць час старту і фінішу.

Станцыя Змест маршруту Адказ Час старту i фінішу
Старт Разгадайце філворды.
Літаратурная Счытайце QR-код. Назавіце імёны пісьменнікаў Беларусі, якія родам з гэтых мясцін.
Архітэктурная Счытайце QR-код. Назавіце помнік архітэктуры, год узвядзення, імя дойліда (калі вядома), архітэктурны стыль, цікавыя факты, легенды.
Модны фальварак Счытайце QR-код. Агучце назвы беларускага нацыянальнага адзення.
Горад майстроў Счытайце QR-код. Назавіце народныя промыслы беларусаў.
Таямнічая Выберыце канверт з заданнем, счытайце QR-код, выканайце заданне, упішыце ў маршрутны ліст.
Творчая Прыдумайце рэкламу турыстычнага маршруту / пост для Інстаграма, які будзе прадстаўляць пройдзены маршрут.
Фініш (рэфлексія) Упішыце ўражанні ад квэста ў «Кнігу падарожніка».

Для праходжання маршруту ўдзельнікам патрэбна аўдыторыя з камп’ютарамі і выхадам у інтэрнэт.

QR-коды для праходжання маршруту

Станцыя «Літаратурная» (друкуюцца на каляровай паперы)

Брэст
Брэст
Віцебск
Віцебск
Гомля
Гомель
Гродна
Гродна
Магілёў
Магілёў
Менск
Мінск

Засценак «Таямнічы» (друкуюцца на белых аркушах паперы ці ўкладваюцца ў канверты).

Таямніца 1
Таямніца 2
Таямніца 3
Таямніца 4
Таямніца 5
Таямніца 6

Горад майстроў (друкуюцца на белай паперы)

Выцінанка
Выцінанка
Вышыўка
Вышыўка
Ганчарства
Ганчарства
Карункі
Карункі
Лазапляценне
Лазапляценне
Разьба па дрэве
Разьба па дрэве
Ганчарства
Саломапляценне
Ткацтва
Ткацтва



Яшчэ на гэту тэму:

«Мая краіна - Беларусь»     Зямля пад белымі крыламі