сцэнарыі святаў на беларускай мове

Наталля ВАРАБ'ЁВА, музычны кіраўнік ясляў-сада № 77 Крычава. Пралеска ?/?

Апусцела поле, нівы адцвілі

Сцэнарый для дзяцей старэйшай групы

Вядучая. Дарагія дзеці! Шаноўныя госці! Сёння ў нас з вамі незвычайная падзея — свята Бульбы. Вось адкажыце мне, дзе мы з вамі жывём?
Дзеці. У Беларусі.
Вядучая.
Беларуская краіна, перазвоны азёраў, бароў.
Над палеткамі бульбы і жыта песня велічных курганоў.
Гэта наша зямля дарагая, гэта нашы лугі і палі,
Над якімі спрадвеку гукае бусел
— сімвал бяссмерця зямлі.
А ці ведаеце вы, чым славіцца Беларусь?
Дзеці. Бульбай, ільном, канюшынай.
Вядучая. Добра вы гэта ведаеце. У нас больш, чым у якой іншай краіне, вырошчваюць бульбы. Яна — другі наш хлеб. А ці ведаеце вы, калі садзяць бульбу?
Дзеці. Вясной.
Вядучая. А калі збіраюць?
Дзеці. Восенню.
Вядучая. Добра. А можа, вы мне і нашым гасцям раскажаце пра восень?
1-е дзіця.
Адшумела лета роснымі лугамі.
Апусцела поле, нівы адцвілі.
2-е дзіця.
Праплываюць хмары нізка над стагамі.
I ляцяць у вырай з крыкам жураўлі.
3-е дзіця.
На рабіне скачуць шустрыя сініцы.
Пад дажджом намоклі клёны і дубы.
4-е дзіця.
Наліліся сокам спелыя брусніцы.
1 каля дарогі выраслі грыбы.

(Песня пра восень — на выбар музычнага кіраўніка).

5-е дзіця.
Пуста ў лузе. Толькі стогі парыжэлыя стаяць.
Ды шпакі каля дарогі цэлы дзень адно крычаць.
6-е дзіця.
Грэчка зжата. Гола ў полі. Жыта звезена даўно.
Толькі плаваюць на волі кучы хмар, як валакно.
7-е дзіця.
Восень, восень залатая сее радасць на зямлі.
Хмарка ў сінім небе тае, мкнуць у вырай жураўлі.
8-е дзіця.
Не чуваць у лесе птушак. Летні гоман сціх і шум.
Матылькоў няма і мушак, луг акутаў мілы сум.
9-е дзіця.
Ніткай срэбнай павуцінне ў косах сонейка блішчыць.
Што за дзіўнае зіхценне, што за ціш вакол стаіць!
10-е дзіця.
Восень хораша прыбрала ўсюды дрэвы і кусты.
I зямлю намалявала ў колер жоўта-залаты.

(Песня "Журавінка". Муз. А. Рэмізоўскай, сл. А. Дзеружынскага.)

Вядучая. Цудоўная песня. Восень — час нараджэння даспелай бульбы. Дзеці, а дзе яна расце? (.Адказы дзяцей.)
Вядучая. Бачу, што ведаеце. У калгасах і саўгасах вельмі працавітыя людзі, і без іх на нашым стале не было б смачнай бульбачкі. Адкажыце, з чым вы любіце есці яе?
Дзеці. 3 малаком, смятанай, маслам, мясам.
Вядучая. А дзе ж гэта ўсё ўзяць? А для гэтага трэба карова, даяркі, жывёлаводы, бульбаводы і шмат іншых працаўнікоў.
Хто працуе на сяле шчыра і заўзята,
Каб было ў нас на стале усяго багата,
Каб у радасці цвіла з году ў год няспынна
I магутнаю была родная краіна?
1-е дзіця.
Агранома, як вядома, не застаць ніколі дома.
Аглядае поле ён, каб дало багаты плён.
2-е дзіця.
Бульбавод, бульбавод у турботах круглы год.
А інакш, скажы, адкуль бы мелі б мы ўдосталь бульбы.
3-е дзіця.
Нельга сельскай гаспадаркі уявіць нам без даяркі.
Хоць даўно ужо і звычная дойка электрычная.
4-е дзіця.
У цялятніцы дзетсад не для дзетак, для цялят,
А цяляткі нібы дзеткі, ім і догляд трэба гэткі.
5-е дзіця.
Чорны, белы хлеб ці здобу еш, але не забывай
Быць удзячным хлебаробу, што вырошчваў ураджай.
Вядучая. Ой, як добра вы ўсё ведаеце. Дзеткі, а калі ў нас сёння свята Бульбы, як мы будзем праводзіць яго без імянінніцы?

(Уваходзіць Бульба і спявае.)

Бульба.
Я Бульба, Бульба, Бульбачка, я смачная такая.
I дранку з мяне любіце, і дранікі ў смятане.
Прыпеў:
Тра-ля-ля, гур-люм-люм,
I дранікі ў смятане.
(2 разы)
Я з віду не цудоўная, я шэрая такая,
Я трошачкі каравая, на смак — зусім другая.
Прыпеў:
Тра-ля-ля, тур-ля-ля,
На смак зусім другая.
(2 разы)

Добры дзень усім вам! Вялікае дзякуй за запрашэнне на свята. Але трошачкі я затрымалася, мяне гэты злодзей — Жук Каларадскі — не пускаў да вас. (Плача.)
Вядучая. Даражэнькая наша Бульбачка, супакойся. У нашым дзіцячым садзе цябе ніхто не пакрыўдзіць. А свята ў нас сёння ў твой гонар.

(Песня "Бульба". Пакуль дзеці садзяцца, Бульба і вядучая дзякуюць за песню. Жук гоніцца за Бульбай.)

Жук. Гам, гам, гам! Вось дзе ты. Але я цябе і тут знайшоў.
Бульба. Ой, ой, ой! Што мне рабіць?
Вядучая. Пачакайце, не бяжыце, не бяжыце, што здарылася? Раскажыце, адпачніце.
(Жук і Бульба спыняюцца ў розных канцах залы.)
Бульба. Адчапіся ад мяне, ужо восень на двары, а ты ўсё не даеш спакою.
Вядучая. Дзеці! Мы ўжо здагадаліся, што гэта Каларадскі Жук, які вельмі любіць бульбачку.
Жук.
Жу-жу, жу-жу, жу-жу,
Я на бульбачцы сяджу,
Не жу-жу, калі сяджу,
Ўсё на бульбачку гляджу,
А ў паветры закружуся,
То ўжо во як нажужжуся.

Вядучая. Я раскажу вам, што здарылася на нашым агародзе. Вясною нашы дзеці пасадзілі бульбу. Яна добра ўзышла. Малышы яе палолі, акучвалі, палівалі, марылі, што восенню збяруць добры ўраджай. Але аднекуль прыляцеў Жук і стаў есці бульбяныя лісточкі і дабраўся да кветак. I калі б нашы дзеці не ўбачылі гэтага злодзея, то і не было б бульбачкі ў нашым агародзе. Яны прагналі Жука, а бульбачку лячылі. Трэба яго прагнаць.
Жук (плача). Не праганяйце мяне. Прабачце, калі ласка. Даруй, Бульбачка, я больш да цябе і пальцам не дакрануся. У вас тут весела, а мне аднаму дрэнна.
Вядучая. Можа, даруем Жуку? Бульбачка, як ты скажаш?
Бульба. Добра, на першы раз даруем.
Вядучая. Вось і добра. Тады будзем усе весяліцца. Не плач, Жук, дзеці ведаюць пра цябе верш. Зараз яны раскажуць яго.

1-е дзіця.
Сеў жучок на сучок,
На скрыпачцы грае.
Павучок-скрыжачок
Скача, прыпявае.
2-е дзіця.
Гэй, ты тонкая нага,
Новенькія боты.
Добра пець, люба граць
Нам пасля работы.

Вядучая. А далей мы будзем спраўляць імяніны. Бульбачка, станавіся ў сярэдзіну круга.
(Дзеці спяваюць:
"Як на Бульбіны імяніны, ой, спяклі мы каравай,
Бульбяны каравай, каго хочаш выбірай".)


Бульба. А я выбіраю ўсіх дзяцей.
Вядучая. Тады дзеці падораць табе беларускі танец "Грабеньчык".
(Дзеці танцуюць.)

Бульба. Дзякуй вам, малышы, за цудоўны танец.
Вядучая. У нашых дзетак яшчэ шмат розных музычных падарункаў. (Песня "Зайграй мне, дударочку".)
Жук. Ой, як весела тут у вас, слухаў бы ды слухаў.
Бульба. Бачыш, Жук, як дзеці спяваюць, ты б лепш за песнямі ганяўся, чым за мною. Сеў бы на мой лісточак ды спеў бы разочак. А то ўсё грызеш, грызеш, грызеш, пакуль былкі не застануцца.
Жук. Бульбачка ты мая даражэнькая, даю табе слова, больш цябе не буду чапаць. Я цяпер буду пець табе серэнады, і мы будзем з табой сябрамі.
Бульба. Паглядзім, паглядзім.
Вядучая. Дарагая Бульбачка, віншуем цябе з днём нараджэння. Жадаем табе здароўя, будзь заўсёды такой прыгожай, вялікай, смачнай. Усе дзеці табе дораць музычную кветку.

(Дзеці выконваюць песні, танцы, праводзяць гульню "Міхасік".)

Бульба. А што вось на гэтым пялёстку? Ды тут кошыкі, бульба, рыдлёўкі!
(Танец "Бульба", гульня з аднайменнай назвай.)

Жук. А вось тут і блінчыкі бульбяныя намаляваны. Ой, якая цудоўная кветка!
Вядучая. Бульбы буйнай надзяром, бліноў смачных напячом.
(Песня "Бліны". Муз. гуртка "Маленькія кампазітары", сл. Н. Вараб'ёвай.)

1.
Вельмі любім мы бліны з бульбы драныя,
Ой, бліны, бліны, бліны з бульбы драныя. (2 разы)
2.
Каб пакаштаваць тых бліноў, трэба працаваць.
Ой, бліны, бліны, бліны, трэба працаваць. (2 разы)
3.
Трэба бульбу пасадзіць, потым даглядаць.
Ой, бліны, бліны, бліны, потым даглядаць. (2 разы)
4.
А як бульбу сабралі, бліноў драных напяклі.
Ой, бліны, бліны, бліны, бліноў драных напяклі. (2 разы)

Бульба. А яшчэ тут лыжкі, бубны...
Вядучая. Інструменты ўсе дзеці ўзялі і добра заігралі.

(Дзеці іграюць на музычных інструментах.)

Бульба. Дзякуй вам, мае даражэнькія, за вашы падарункі. Але настаў час частаваць гасцей маіх. Я прыгатавала розныя стравы, але вы самі, пэўна, ведаеце, што можна рабіць з бульбы.
Дзеці.
3 бульбы ў нас галушкі вараць.
Нашу бульбу усе хваляць.
3 бульбы клёцкі, з бульбы каша, смакаўная страва наша.
Не мінайце нашай хаты, прыязджайце вы да нас.
Пачастуем нашай бульбай, пачастуем, госці, вас.

Бульба. Дарагія госці, дарагія дзеці, запрашаю вас за святочны бульбяны стол.
(Выстава блюд з бульбы, прыгатаваных бацькамі і выхавацелямі. Можна лепшых адзначыць прызамі, зробленымі дзецьмі і выхавальнікамі.)

Песня Бульбачкі

Муз. і сл. Н. Вараб'ёвай

Ноты песні Песня бульбачкі


Песня Бліны

Муз. гуртка "Маленькія кампазітары" Сл. Н. Вараб'ёвай

Ноты песні Бліны

Яшчэ на гэту тэму:

Эх, бульба-бульбачка     Беларуская іншаземка