сцэнарыі святаў на беларускай мове

ГАЛІНА КАЛТУНОВА Душы маёй зачараванне, мой край Карэліцкі...: вершы, апавяданні, віншаванні. Нясвіж : Нясвіжская узбуйненая друкарня, 2011

Беларускае вяселле (вершаваныя эпізоды)

матэрыял для вясельнай праграмы

Пасля ЗАГСу.
Пачатак:
Добры дзень (вечар) вам, госці дарагія!
Нездарма да вас мы завіталі ў хату.
Ёсць у нас з сабою весткі неблагія,
Маем скарб таксама сонечна-багаты,
Каб яго нам перадаць,
Папрашу бацькоў пазваць!

/Да бацькоў маладых/
Паважаныя мама і тата!
Праляцела гадочкаў багата,
Як сыночка маленькага гушкалі,
А ўжо ў думках хацелі дачушку!
Дык прыміце ж прыемную вестку:
Прывязлі Вам дачку - не нявестку.
Хай прыветны і добры ваш дом
Стане ёй незвычайным дварцом,
Дзе няцяжка ёй будзе назваці
Вас па-Шчырасці татам і маці.
Паглядзіце - ці ёсць прыгажэй
I шчаслівей у свеце дзяцей?
Дык няхай расцвітае каханне!
Першы тост - вашы ім пажаданні!

/Слова бацькам/

Есць закон на вяселлях такі:
Што салодзяць спачатку бацькі!
Каб не мелі на нас яны злосці,
Дык давайце іх зараз папросім:
Бацькам маладых - ГОРКА!
Вы ж не станеце нам адмаўляць,
Што цяпер вы - навекі радня!
Ну, раз так, дык чаго тут таіць -
Трэба гэты саюз зацвярдзіць!
Ваш сваяцкі накрэст пацалунак
Для гасцей будзе як падарунак!
Сватам -Горка!

Свацця:
Як у полі вясновым травінка,
Расцвітала ў сям’і дзяўчынка.
Быццам жыта тугі каласочак
Гадаваўся ў сям’і сыночак.

Нібы сонейка з ранкам спаткалася,
У сваім светлым каханні прызналася.
I ўтварыўся вяночак святы:
Дзеці, поўныя шчасця, сваты.
Вось як гэты ў вянку каласок,
Дзіма вам ды не зяць, а сынок.
Вось як гэтай пшаніцы асьмушка,
Юля вам - не нявестка - дачушка.

Ну а вы не чужыя больш людзі,
Усё агульным для Вас ужо будзе.
Дык давайце, як гэтых зярнятак,
Пажадаем сям,і немаўлятак!

/Даецца заданне: з трох лент (блакітная, чырвоная, белая) сплясці касу, абвязаць вночкам маладых/.

Хай сямейны вяночак чароўны
Будзе ШЧАСЦЕМ і РАДАСЦЮ поўны!
“Горка!”- маладым.
“Горка!”-бацькам.

Для тостаў у час застолля:

Прывязлі вам у святліцу
Прыгажуню - маладзіцу,
Будзе добрай гаспадыняй,
А для вас, бацькі, дачкой,
А для мужа жонкай вернай,
Не было яшчэ такой!
Будзе маці самай лепшай
I ў рабоце самай першай.

Толькі вы яе шануйце,
Моцна ў крыўду не давайце,
Дык за шчасце ў гэтай хаце!

Аддаём мы Лену замуж
За добрага хлопца,
Хай каханне ў іх будзе
Прыгожым і моцным.
I жыццё ў іх хай стане
Песняй цудоўнай
На здароўе, на пачуцці
Да краёчкаў поўным.
Дзеткі хай растуць таксама
Лепшыя ў свеце!
Прапаную тост:
За шчасце, за іх даўгалецце!
..............................

Калі свацці і свату пачнуць крычаць “горка”, трэба гаварыць:

Ой няможна свату
3 сваццяй саладзіць,
Бо вунь у куточку
Мужанёк сядзіць.
3 сватам пасалодзім
Потым удваіх,
Выручае хай нас
Малады жаніх!
Горка маладым!
..............................

Ой шапнуў мне тут хлопец на вушка,
Што ў нас пекная старшая дружка,
Побач з ёю дружбанцік сядзіць
Няхай вучыць усіх саладзіць!
Старшым дружкам - ГОРКА!

На стале незвычайная водка,
Ад яе нам са сватам салодка!
Малады ж на нявесту глядзіць
Так і просіць ізноў саладзіць!
Маладым - ГОРКА!
..............................

2 дзень

Цэлу ночку са сватам блудзілі,
Усе дарогі вакол абхадзілі,
Вам скажу, што ўсё ў нас у парадку,
Усе госці дабралісь да хаткі.
Грэх-то быў, вам скажу па сакрэту,
Ды не станем расказваць пра гэта.
Цэлу ночку са сватам хадзілі,
Размаўлялі, што час саладзілі...
Вось ізноў усе тут на вяселлі
I мы хочам, каб песні грымелі,
Каб жылі вы прыгожа, багата,
П’ем за вас! За шчасце ў хатах! (1-шы тост)

А зараз праверым, як пазналі маладыя адзін аднаго пасля 1-ай шлюбнай ночы.

Заданні маладым:
- Разабраць качан капусты, там будзе сюрпрыз (палажыць зараней ляльку -галыша).
- “Вожык” - праверым, як навучылася за ноч нявеста гаварыць ласкавыя словы.
Дастаюць запалку (імі ўтыкана яблыка), гавораць ласкавыя словы і салодзяць, і так, покуль не закончацца запалкі (тост: За вечнае каханне!).
Свацця просіць слова і дае парады жаніху і нявесце, зараней прыгожа аформленыя:

Парады свацці жаніху:
Са свайго мне вопыту вядома,
Што мір мацуе згоды лад,
Каб быў у Вас ён вечны дома,
Хай правіць лепш матрыярхат.
I жонка справіцца, дальбог,
3 пасадай хатняга касіра,
Па сумяшчальніцтву, хто б змог?
Прэм’ера, спікера, банкіра!
Табе ж застанецца ўсё ж роля
Выконваць функцыі кантролю.

Як стане (Лена, Іра) не аднойчы,
Ці моцна любіш ты, пытаць.
Кляніся ў гэтым ты не тройчы,
А мо разоў так сорак пяць!
I ўрок прызнанняў у каханні
Праводзь ты з вечара да рання!

Нявесце:
Парады свацці нявесце:
(Леначка, Ірачка) параю
Табе па-сваяцку:
Усе справы ў доме
Раздзялі па-брацку.
(Саша, Коля, Дзіма) няхай мые,
Варыць, прыбірае,
Ды табе паболей грошай зарабляе.
Прывучы табою
Толькі любавацца,
Каб не мог на іншых
Жонак заглядацца!
А калі заўважыш,
Што з дарогі збочыў,
Выкарыстай смела
Гэты павадочак!
(Дорыць нявесце павадок)
Мужа не пускай ты
Ад сябе далёка,
Стане ён рахманы,
Уздыхні з палёгкай.
Гэта ўсё жарты,
А калі сур’ёзна:
Хай вас абмінаюць
Сваркі, крыўды, слёзы!
Каб жылі шчасліва,
Гадавалі дзетак,
Каб не заўважалі,
Калі што не гэтак,
Каб сяброў цанілі,
Бацькоў паважалі,
Весела і шчыра
Гасцей сустракалі,
Каб каханне ваша
Век было салодка,
Хай будзе заўсёды,
Як сягоння: Горка!

Потым музыканты разыгрываюць ігры.
Перад караваем:

Дарагія госці!
Прыйшла пара раскрыць кішэні;
Збірайце грошыкі ў жменю.
I хоць душа ў вас гарыць,
А ўсё ж патрэбна аддарыць.
Аддайце ўсё, хто сколькі зможа,
Дык памажы вам, мілы Божа!
Смялей куляйце поўну чарку,
Шукайце на закуску шкварку,
I каб запомнілі наш край,
3 сабой вазьміце каравай!

Пасля караваю падазваць свякроў. Музыканты іграюць альбо “Зялёная вішня з-пад кораня выйшла”, альбо “Ой сівы конь бяжыць...”, свацця просіць маці жаніха зняць фату, завязаць нявесце хусцінку. Фату прымяраюць дзяўчаты з дружыны.
Прапануецца тост: “Кажуць, што ўсе нявесты-прынцэсы, а вось сярод жонак каралеваў няма. Вып’ем, каб наша Лена стала першай замужняй каралевай!”
Госці выпіваюць.
Вяселле заканчваецца.


Больш вясельных віншаванняў глядзі тут

Яшчэ на гэту тэму:

Запрашаем на вяселле     Беларускае вяселле