сцэнарыі святаў на беларускай мове

ГАЛІНА КАЛТУНОВА. Душы маёй зачараванне, мой край Карэліцкі...: вершы, апавяданні, віншаванні. Нясвіж : Нясвіжская узбуйненая друкарня, 2011

Прывітанне да 23 лютага

Вершаваныя прывітанні да свята

(падабраць дзяўчынак з 1-га класа)

  1. Многа ёсць на свеце святаў,
    А найлепшае - для таты!
    Абаронцаў Дзень Айчыны,
    Дата гонару мужчыны!
    Мы, дзяўчаткі - птушаняты,
    Вас віншуем з гэтым святам!
  2. Прызнаёмся вам бясконца:
    Мы без вас, як дзень без сонца,
    I тады наш дом багаты,
    Калі побач з мамай - тата!
  3. Нам патрэбна ваша ласка,
    Перад сном- пястуха - казка,
    Нам патрэбны вашы плечы,
    Каб упэўненым быць вечна!
  4. Калі стану я дзяўчынай,
    Дык знайду сабе хлапчыну,
    Каб быў добры, дужы, статны,
    Ну, зусім такі, як тата!
  5. Коля мне прыслаў запіску:
    -Ленка, ты матай на вус:
    Я ўжо новы беларус!
    Тата мне купіў прыстаўку,
    I машыну “Аўталаўку”,
    Джынсы новыя таксама
    Падарыла ўчора мама.
    Ёсць яшчэ адзін “жаніх”,
    Каго ж выбраць з іх дваіх?
    А сяброўка мяне вучыць:
    Трэба трошачкі памучыць,
    Сапраўды, хай пачакаюць,
    Нездарма ж свой гонар маю!
  6. Мішка ж, мне каб падабацца,
    Знешне стаў зусім мяняцца.
    Выстрыг чуб амаль нагола,
    Ў вуха ўдзеў якоесь кола,
    Кажа: ‘Гэта стыль народа,
    I цяпер такая мода”.
    Я ж і вокам не вяду!
    Замуж з Мішкам не пайду!
    На яго ж як глянеш - ух,
    Як абшчыпаны пятух!
  7. Мама кажа: “Так і быць,
    Трэба тату адвучыць
    Ад курэння і ад піва!
    I прыдумалі мы дзіва:
    Палажылі ў цыгарэты
    Невялічкія сакрэты:
    Часнычок змяшалі з перцам,
    Каб дайшоў ажно да сэрца,
    У піва сыпнулі гарчыцы...
    Тата вырашыў напіцца.
    Як глынуў, крычыць: “Што гэта?”
    Ды хутчэй за цыгарэту!
    Кашляў, чхаў, мо з паўгадзіны,
    Ды затое з той хвіліны
    Ён забыўся пра курэнне:
    Замест піва п’е варэнне!
  8. Тата мой найлепшы самы,
    Бо шкадуе надта маму.
    Яна вернецца з работы,
    Кажа жаласна, журботна:
    - Не магу вас пакарміць,
    Галава нешта баліць.
    Пойдзе ціхенька ў зал
    Ўключыць тэлесерыял.
    Тата ж зварыць і памые,
    Адпрасуе і зашые,
    Скруціць мяса на катлеты,
    Пасцірае ўсе сурвэты.
    I як будзе усё гатова,
    Мама ўстане: “Я-здарова!”
    Пацалуе тату моцна,
    Ён жа свеціцца як сонца!
  9. Што тут многа гаварыць:
    Без мужчынаў нам не быць!
    Хто на свеце моцны самы?
    Без каго не могуць мамы
    Вырашаць любыя тэмы
    Ды жыццёвыя праблемы?
    Абаронцы хто Айчыны?
    -Нашы мужныя мужчыны!
  10. І віншуем мы са святам
    Нашых мілых, слаўных татаў!

Прывітанне мужчын да святочнага вечара 23 лютага

(Выходзяць дзяўчынкі і вядуць за сабой хлопчыкаў)
1-ая.
Добры вечар усім, хто ў зале
Вас мы трошкі затрымалі,
Гэта ж хлопцы не прыйшлі.
Дзякуй Богу, прывялі!
2-гі.
Ну, навошта ж так, дзяўчаты!
Сарамлівы мы народ.
Не крыўдуйце, усё ў парадку!
Абяцаем напярод:
Як найлепш рабіць, старацца,
Не падводзіць без прычыны.
Вам заўсёды падабацца,
Як сапраўдныя мужчыны!
2-ая.
Так і быць, вас выбачаем,
У апошні, можа, раз,
А сягоння запрашаем
У гэты зал, бо свята ў нас!
Віншаваць дзядуль і татаў
Ёсць нагода, ёсць прычына,
Заўтра ў іх такая дата -
Абаронцаў дзень Айчыны!
3-ці.
Шлём усім вам віншаванні,
Шчасця, міру пажаданні!
Лічаць супер нас хлапцамі.
Будзьце ж з намі малайцамі!
4-ая.
Мама тату наракае:
-Я адна ў турботах вечных!
Ён жа ўпотай груз качае,
Каб крутымі сталі плечы,
Каб хапіла сіл на потым
Дома выканаць работы:
Вымыць пол, прыбраць кватэру,
Наварыць на ўсіх вячэру,
Посуд вычысціць. Са мною
Матэматыку асвоіць,
Ды й шчэ маме спадабацца,
Слоў ласкавых падвучыць,
Для яе анёлам быць.
Тата стаў трэніравацца-
I пабіў рэкорд у працы!
5-ты.
А ў нас у хаце драма:
На вучобе наша мама!
Тата стаў за гаспадыню:
Што ні дзень - сюрпрыз падкіне.
Сёння пёк ізноў аладкі.
Столькі цеста намясіў:
Елі з вечара і ўранку,
А ў абед не мелі сіл.
Тым аладкам няма скону,
Калі скончым - невядома.
Тата толькі паглядае
I па маме ўздыхае.
Тэлефон калі ж зазвоніць,
Тата куляю ляціць!
Маме так ужо лагодзіць,
Так ёй хоча дагадзіць!
Ды ўпэўнена сцвярджае:
-3 сынам мы - арлы, ты ж знаеш!
Не хвалюйся, усё ў парадку,
Варым суп, пячом аладкі.
I не кажа ёй, вядома,
Што яны ўжо ў горле комам.
6-ты.
Майму тату ой, нялёгка,
I заняты дужа ён.
Тата сёння ў адказе
За людзей і за раён.
Ён пра фермы клопат мае,
Пра сяўбу і малако,
Дамоў позна прыязджае,
Забывае пра спакой.
Бо дзесь тэхніка ў разрусе,
Недзе зноў цячэ амбар.
А што ж дома? Ганаруся:
Я- галоўны гаспадар!
5-ая.
Хлапчукі, вы нам па густу,
Вам даруем мы грахі,
Не было ж каб месца пуста,
Вас бяром мы ў жаніхі!
(падыходзяць да хлопчыкаў, бяруць за руку )
Дружна вечар пачынаем,
Ад усёй душы вітаем
Мы, і хлопцы, і дзяўчаткі:
-3 святам вас, дзядулі, таты!

Яшчэ на гэту тэму:

Са святам, Тата!     Абаронцы Айчыны 16-17 ст.