сцэнарыі святаў на беларускай мове

Зоя Міхайлаўна ШЧУПЛЯКОВА — настаўніца беларускай мо вы і літаратуры СШ № 1 п. Дружны Пухавіцкага раёна. Роднае слова 7. 2007

"Я адплаціў народу, чым моц мая магла..."

Вечарына, прысвечаная жыццю і творчасці Янкі Купалы

Мэты:

Афармленне залы: насценгазета, прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху Янкі Купалы; выстава ілюстрацый на тэму "I не замоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы" (С. Грахоўскі); выстава літаратуры; партрэт Янкі Купалы, пад якім запісаны словы:

Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песню запеў
I пазнаў, аб чым песня пяе!
Я. Купала. Чаго б я хацеў.

На сцэне - два столікі, засланыя нацыянальным абрусам, кветкі, плакаты з выказваннямі:

Народу аддаў ён свой велізарны паэтычны дар і свае вялікае, чулае сэрца. Я. Колас.

Усё, чым жыла і жыве Беларусь, увасоблена ў вер­шах Я. Купалы з незвычайнай паэтычнай сілай. А. Пракоф'еў.

Ён мовы беларускае алмаз
Граніў замілавана і рупліва,
Братам-народам паказаўшы дзіва,
Як паказаў калісь Шаўчэнка ў нас.
М. Рыльскі.

Мы з імі выходзілі заўжды ў дарогу,
А як акрыляла нас іхняе слова,
Што сказана простаю матчынай мовай!
Мы з імі адолелі буры і хвалі.
Купала і Колас, вы нас гадавалі!
Вы звалі на волю 3 цямноты, з прымусу,
Каб горда насілі імя беларуса...
П. Броўка.

Плакаты можна ўпрыгожыць беларускім арнаментам. Эмблема вечарыны - лісток папараці з чырвонай кветкай.

Матэрыялы для ілюстрацыйнай выставы можна ўзяць з альбома-выставы "Жыццё і творчасць Янкі Купалы" і размясціць іх пад такімі назвамі:

Ход вечарыны

Карэспандэнт. Добры дзень, паважаныя тэлегледачы. У эфіры беларускае тэлебачанне. Я знаходжуся... (называецца школа і месца яе знаходжання), дзе адбываецца свята, прысвечанае жыццёваму і творчаму шляху Янкі Купалы. Глядзіце жывую трансляцыю.

Гучыць мелодыя песні "Спадчына" (словы Янкі Купалы, музыка Ігара Лучанка). На яе фоне адбываецца інсцэнізацыя казкі "Ноч, калі папараць цвіце" Якуба Коласа.

1-ы вядучы. У тую самую ноч, калі зацвітае папараць, пазбіраліся на сходку чараўнікі розных гатункаў. Яны вялі гаворку пра Юнака. Усім спадабалася тое, што Юнак даў сабе імя ночы, калі зацвітае папараць і калі фантастычныя істоты праводзяць свае сходы. I цяпер яны думалі, які падарунак зрабіць Юнаку.
2-і вядучы. Русалкі сказалі: «Мы навучым яго спяваць прыгожыя песні, бо песні ва ўсіх выпадках жыцця патрэбны чалавеку. Ён створыць "Адвечную песню"».
3-і вядучы. «Я падарую яму "Жалейку", - азваўся Дамавік, - і навучу Юнака граць так, каб тутэйшыя людзі зачароўваліся ігрою і прыходзілі да свядомасці, чаму так сталася, што яны не гаспадары ў сваёй хаце».
4-ы вядучы. "А я дам яму гуслі, - сказаў Вадзянік. - Няхай апявае былую славу свайго народа і закідае ў сэрца яго імкненне заняць пачэснае месца між славянамі".
2-і вядучы. Месячык сказаў: «А я пайду з ім "Шляхам жыцця" і буду асвятляць дарогу, каб хутчэй і лягчэй яму прабіцца. Ён убачыць "Раскіданае гняздо" свае айчыны і раскажа пра яго людзям. Калі ён прыстане ў дарозе, я пакладу яго спаць на высокім кургане і навею яму чароўны "Сон на кургане". У дарозе ён спаткаецца з мілаю "Паўлінкаю" і расказам пра яе людзей павесяліць».
3-і вядучы. Выступіў і пануры Ваўкалак: "Я занясу на край свету яго песні і думкі. Я дам яму словы гневу і абурэння, каб молатам білі яны па струнах сэрца таго, хто прадае сваю айчыну".
4-ы вядучы. «А я што дам яму? - узяў слова сам старшыня. - Я авею яго песні шумам бароў. Я дам яму гарт і цвёрдасць граба, каб да канца Юнак быў верным свайму народу. I ён пакіне вялікую "Спадчыну". Давайце ж панясём яму свае падарункі».
1-ы вядучы. Усе падняліся, пайшлі да Юнака і пазносілі яму шчодрыя дары.
4-ы вядучы (звяртаецца да залы). Скажыце, калі ласка, назвы якіх твораў і зборнікаў Янкі Купалы сустрэліся ў алегарычнай казцы "Ноч, калі папараць цвіце" Якуба Коласа?

Удзельнікі вечарыны называюць зборнікі і творы Янкі Купалы.

2-і вядучы. Ян! Сын Дамініка!.. Унук Ануфрыя!
3-і вядучы. Прапраўнук Яна! Нашчадак...
4-ы вядучы. Ты чуеш нас?! Уставай! Адгукніся!

На фоне мелодыі песні "Явар і каліна" (словы Янкі Купалы, музыка Юрыя Семянякі) ідзе інсцэнізацыя ўрыўка з п'есы "Шчасце паэта" Васіля Віткі.
Вогнішча. Сядзяць Дамінік Луцэвіч і падлетак Ян. Бацька расказвае казку. Сын прагна слухае. Песня заціхае.

Луцэвіч. А пушча і кажа - ідзі, знойдзеш кветку -тваё шчасце. I чалавек стаў шукаць. Шукаў, дзеткі, шукаў... і ў цёмнай пушчы...
Янка. Загінуў?
Луцэвіч. О, ты, дзетка, не знаеш пушчы. Яна нагоніць на чалавека такія страхоцці, што калі хто і знойдзе, дык пакіне і ўцячэ.
Янка. А калі не ўцячэ, не пабаіцца?
Луцэвіч. Што ты - не пабаіцца? Не адно сэрца скаланецца і сёння. Гэта ж толькі раз на год такая ноч бывае.
Янка. А якім цветам яна расцвітае, тата?
Луцэвіч. Каб жа я знаў, дзетка. Хто кажа, як мак, а хто кажа - блішчыць, як малюсенькі вугельчык.
Янка. А хто будзе шчаслівы - толькі той, хто зной­дзе, ці ўсе людзі?
Луцэвіч. Ат, Яначка, - шчаслівы не хоча думаць пра няшчасных. Гэта калі б хто з простых, з бедных людзей знайшоў, можа, ён і пра нас не забыўся б.
Янка. Тату, а ты сам верыш, што ёсць шчасце?
Луцэвіч. Без веры, сынку, нельга жыць.
Янка. А ты шукаў яго, тата?
Луцэвіч. Я ўсё жыццё шукаю...

Песня ўзмацняецца. Янка падымаецца, напружана ўглядаецца ў цемру і імкнецца ўперад.

Луцэвіч. Куцы ты, Яначка?
Янка.
Шукаць шчасця...

1-ы чытальнік.
...Ты тая калыска, што нас калыхала,
Ты тая крыніца, што сіл прыбаўляла,
Шчырая песня Купалы.
Да светлых вышыняў ты нас заклікала,
Змагацца за шчасце ты нас узнімала,
Мужная песня Купалы.
Ты з намі сягоння на новай будоўлі,
Мірная песня Купалы.
А. Пысін. Песня Купалы.

Вядучыя звяртаюцца да ілюстрацыйнай выставы, прысвечанай жыццёваму шляху Янкі Купалы.

1-ы вядучы. Вязынка... Радзіма паэта. Высокія дрэвы шумяць каля звычайнай сялянскай хаты. Не­далёка працякае рачулка, над якой хіліцца лаза. У гэтай хаце і нарадзіўся ў 1882 г. Янка Купала.
2-і вядучы. Ясь марыў пра навучанне, але замест гэтага рана пачаў "чытаць сумную кнігу памешчыцкай раллі і пісаць журботную аповесць свайго гора сахой ды касою".
3-і вядучы. Толькі ў 15 гадоў змог закончыць за адну зіму, бо ведаў значна больш, чым патрабавалася, Бяларуцкае народнае вучылішча.
1-ы вядучы. Вось як пісаў Янка Купала ў вершы "Мая навука".
2-і чытальнік.
Мне мудрасці кніжнай не даў Бог пазнаці,
Мой бацька не мог даць раскошаў такіх -
Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці
I дум беларускіх без школы і кніг.
Ад самай красы маіх дзён невясёлых
Настаўнікам быў беларускі абшар;
Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах
Навуку сваю мне прыносілі ў дар.
4-ы вядучы. Янка Купала пачаў пісаць вершы, падобныя да народных песняў.
2-і вядучы. Запаветная мара паэта—каб яго творы сталі блізкімі працоўнаму народу...
3-і вядучы.
Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песню запеў
I пазнаў, аб чым песня пяе!

4-ы вядучы. Надзеі паэта збыліся. Яго творы вядомыя сярод народа. Верш "А хто там ідзе?" рускі пісьменнік Максім Горкі назваў "суровай і красамоўнай песняй, гімнам беларусаў".

Інсцэнізацыя верша "А хто там ідзе?". Беларусы ідуць з глыбіні залы, з кожным адказам набліжаючыся да сцэны.

Чытальнік.
А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
Беларусы.
Беларусы.
Чытальнік.
А што яны нясуць на худых плячах,
На руках ў крыві, на нагах у лапцях?
Беларусы.
Сваю крыўду.
Чытальнік.
А куцы ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куцы ж нясуць на паказ сваю?
Беларусы.
На свет цэлы.
Чытальнік.
А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
Беларусы.
Бяда, гора.
Чытальнік.
А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
Беларусы.
Людзьмі звацца.

Карэспандэнт. Паважаныя гледачы, я на некалькі хвілін перапыняю жывую трансляцыю і хачу паведаміць, што ў гасцях у школьнікаў знаходзіцца і сам паэт-Янка Купала (яго ролю выконвае адзін з вучняў). Якія ж пытанні цікавяць удзельнікаў вечарыны?

Карэспандэнт. Наша свята працягваецца.
1-ы вядучы. У эфіры гульня "Слабае звяно". Закончыўся раунд. Вас засталося толькі чацвёра. Хто ж здолее выйграць галоўны прыз? Пачынаем наступны раунд з самага моцнага звяна (пытанні тут і далей прыблізныя).

1-ы вядучы. Гэты раунд будзе яшчэ карацейшы. Вас засталося толькі 3 чалавекі. Пачынаем з моцнага звяна.

  1. У якіх вершах Янка Купала апісвае свае бязрадаснае дзяцінства і юнацтва? ( "Сонцу ", "Мая навука ".)
  2. Хто аўтар помніка, які пастаўлены Я. Купалу ў гарадскім парку ў Мінску? (Анатоль Анікейчык, Леў Гумілеўскі, Андрэй Заспіцкі.)
  3. Калі і дзе сустрэліся ўпершыню Янка Купала і Якуб Колас? (У 1912 г. на хутары Смольня.)
  4. Успомніце зборнік Янкі Купалы, які двойчы канфіскоўвалі царскія ўлады. ("Жалейка".)
  5. Хто з вядомых рускіх пісьменнікаў высока ацаніў творчасць Янкі Купалы? (Максім Горкі.)
  6. Успомніце назву трэцяга зборніка Янкі Купалы. ("Шляхам жыцця ".)

1-ы вядучы. Прыйшоў час вызначыць слабае звяно.

Рэклама на канале Беларускага тэлебачання. Вядучыя зноў звяртаюцца да ілюстрацыйнай выставы.

1-ы вядучы. Пецярбургскі перыяд жыцця Янкі Купалы.
2-і вядучы. Перанясёмся на гранітную набярэжную Нявы.
3-і вядучы. Тут любіў бываць у вольную часіну Янка Купала - слухач агульнаадукацыйных курсаў А. Чарняева.
4-ы вядучы. Пецярбургскі перыяд быў для Я. Купалы вельмі цікавы і плённы. Выйшлі зборнікі "Гусляр", "Шляхам жыцця", паэмы "Курган", "Магіла льва", "Бандароўна", камедыя "Паўлінка", драма "Раскіданае гняздо".

3-і чытальнік.
Ён мовы беларускае алмаз
Граніў замілавана і рупліва,
Братам-народам паказаўшы дзіва,
Як паказаў калісь Шаўчэнка ў нас.
Ён навучыў нас шанаваць глыбока
Святыню працавітае рукі, -
I увайшоў наш Янка у вякі,
Як вобраз Беларусі яснавокай.
М. Рыльскі.

Інсцэнізацыя камедыі "Паўлінка" (можна ўзяць любую з'яву).

1-ы вядучы. Пачынаем з самага моцнага звяна.

  1. 3 якога твора радкі?
    Ой ты, мае сонца,
    Як жа свеціш ясна. ( "Сонцу ".)
  2. Пра каго ідзе гаворка?
    Рост высокі, стан павабны,
    Уся, як цень, павеўна. (Бандароўна.)
  3. Калі была напісана камедыя "Паўлінка"? (У 1912 г.)
  4. Хто ўпершыню выканаў ролю Паўлінкі? (Паўліна Мядзёлка.)
  5. Якую паэму Янкі Купалы высока цаніў Максім Горкі і рэкамендаваў перакласці на рускую мову? ( "Адвечная песня ".)
  6. Якую паэму Янка Купала прысвяціў Тарасу Шаўчэнку? ("Тарасова доля".)
1-ы вядучы. Удзельнікі гульні павінны адказаць на 5 пар пытанняў. Хто дасць больш правільных адказаў, той і будзе пераможцам.
    • Які калектыў ўпершыню паставіў п'есу "Паўлінка" на сцэне? (Гурток беларускіх студэнтаў у Пецярбургу.)
    • Якую навучальную установу закончыў Янка Купала? (Бяларуцкае народнае вучылішча.)
    • Якое сапраўднае прозвішча паэта? (Іван Дамінікавіч Луцэвіч.)
    • Што сказаў пра верш "А хто там ідзе?" Максім Горкі? (Назваў верш "красамоўнай і суровай песняй, гімнам беларусаў".)
    • Успомніце паэму Я. Купалы, у якой Беларусь увасоблена ў вобразе шчаслівай нявесты - "вясельніцы". ("Безназоўнае".)
    • Які перыяд у творчай біяграфіі паэта называюць "ляўкоўскім"? (Лета 1935 г., калі жыў на дачы ў Ляўках.)
    • Якім пісьменнікам прысвяціў вершы Янка Купала? (Тарасу Шаўчэнку, Якубу Коласу, Эдуарду
      Самуйлёнку, Максіму Горкаму.)
    • Янка Купала вядомы як перакладчык з розных моў на беларускую мову. Назавіце некалькі твораў у перакладзе Я. Купалы. ( "Медны коннік " А. Пушкіна, "Слова аб палку Ігаравым ", вершы Т. Шаўчэнкі, творы А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, "Інтэрнацыянал".)
    • Які беларускі паэт параўнаў паэзію Янкі Купалы з квітнеючым садам, у якім "сабраны самыя дарагія каштоўнасці мастацкага слова"? (Якуб Колас.)
    • 3 якой паэмы радкі?
      Пакінем спадчыну мы для патомкаў
      Інакшую ад той,
      Што ўзялі мы ад продкаў на абломках
      Гісторыі сваёй. ("Безназоўнае".)

Карэспандэнт. Паважаныя гледачы. У гэты час настаў самы ўрачысты момант. (Вучні чытаюць вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Янку Купалу.)

4-ы чытальнік.
Узышоў юнак
калісьці
На пагорак роднай вёскі.
Калыхаўся сум
у лісці,
Млелі песень
адгалоскі.
А ў разлогах далеч
сініх
Летуцення ніклі
межы.
Слаўся смутак
па даліне
Ды туманам лес
мярэжыў.
Крыж пануры,
знак пакуты,
Вартаваў дарогі,
гоні,
А мужык, худы,
разуты,
Рукі з гора клаў
на скроні.
Убіраў юнак
у сэрца
З'яў тых сумныя
акорды,
Каб у вочы
крыважэрцам
Кінуць слова гневу
цвёрда,
Клікаў ён народ
свой к волі
Сеяў зерні поўнай
жменяй,
Каб дабра яму
даць болей,
А каб крыўды
стала меней.
I складаў ён
песні-былі
Для раздум'я
і для ўцехі
Тым, каго здавён
тулілі
У хібарках цёмных
стрэхі.
Я. Колас. Янку Купалу.

3-і чытальнік.
О не, ты не памёр!
Не мог бы з гэткай сілай
Твой голас хваляваць, бо ўсё ж маўчаць магілы...
А песні гук тваёй, што навакол плыве,
Нам кажа: з намі ты, ты тут, між нас жывеш!
Ты не памёр, о не! Мы помнім, як бывала
Твая жалейка нам змагання марш іграла,
І мы змагаліся, каб надышоў той дзень,
Калі не быць ні ўціску, ні бядзе.
I мы прыйшлі да яснай мэты гэтай.
Усю сілу звонкую Народнага паэта
Аддаў ад сэрца ты радзімае зямлі.
О не, ты не памрэш,
Не змоўкнеш ты, Купала,
Радзіма узняла цябе, ушанавала, —
Жыві, паэзіі вясновы крыгаход!
Ты ад народа, і ты сам - народ!
К. Буйло. Ты не памрэш.

Карэспандэнт. У заключэнні вучням прапаноўваецца конкурс па групах на найлепшае веданне творчасці Янкі Купалы.
1-я група павінна разгадаць крыжаванку, прысвечаную жыццёваму і творчаму шляху паэта (гл. дадатак 1).
2-я група выконвае тэставыя заданні па тэме: "Янка Купала. Жыццё і творчасць" (гл. дадатак 2).
3-я група адказвае на пытанні віктарыны.

Віктарына

Карэспандэнт. Вось і закончылася свята. Усяго вам добрага, мае сябры. Да хуткай сустрэчы. 3 вамі быў / бы­ла (называецца прозвішча і імя вучня або вучаніцы).
2-і чытальнік.
Ён не паспеў аб нашым слаўным часе
Ўсяго сказаць, усіх паэм злажыць.
Пайшоў пясняр, а песня засталася,
Памёр паэт, а песня будзе жыць!
С. Грахоўскі.

Словы гучаць на фоне мелодыі песні "Спадчына".

Дадатак 1

Калі вы правільна разгадаеце крыжаванку, то прачытаеце, колькі гадоў споўнілася б Янку Купалу ў 2002 г.

Крыжаванка

1. Другі зборнік Янкі Купалы.
2. П'еса, якая амаль 60 гадоў не перавыдавалася і не ставілася на сцэне.
3. Паэма, у якой Я. Купала раскрывае свае спадзяванні на адраджэнне беларускасці.
4. Зборнік вершаў, першы сярод выдадзеных у паслякастрычніцкі час.
5. Месца, дзе нарадзіўся Янка Купала.
6. Паэма, у якой раскрываецца вобраз мужнай, свабодалюбнай, непадкупнай дзяўчыны.
7. Горад, у якім Я. Купала вучыўся на курсах А. Чарняева.
8. Народнае вучылішча, якое закончыў Я. Купала.
9. П'еса, якой звычайна пачынае тэатральны сезон Тэатр імя Янкі Купалы.
10. Сапраўднае прозвішча Янкі Купалы
11. Горад, у якім Я. Купала працаваў рэдактарам газэты "Наша Ніва".

Адказы. 1. "Гусляр". 2. "Тутэйшыя". 3. "Безназоўнае". 4. "Спадчына". 5. Вязынка, 6. "Бандароўна". 7. Пецярбург. 8. Бяларуцкае. 9. "Паўлінка". 10. Луцэвіч. 11. Вільня.

Дадатак 2

Тэст "Янка Купала. Жыццё і творчасць".

1. Якія сапраўдныя імя і прозвішча Янкі Купалы:
а) Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч;
б) Яўген Іванавіч Скурко;
в) Іван Дамінікавіч Луцэвіч?*
2. Назавіце гады жыцця паэта:
а) 1882-1956;
б) 1882 -1942;
в) 1905-1990.
3. У якой сям'і нарадзіўся паэт:
а) у сям’і  арандатара;
б) у сям'і настаўніка;
в) у сям'і агранома?
4. Дзе нарадзіўся Янка Купала:
а) фальварак Вязынка;
б) засценак Акінчыцы;
в) вёска Пількаўшчына?
5. У якім вершы паэт расказваў пра свае бязрадаснае маленства:
а) "Мая навука";
б) "Сонцу";
в) "Спадчына"?
6. 3 якога верша ўзяты радкі
Мне мудрасці кніжнай не даўБог пазнаці,
Мой бацька не мог даць раскошаў такіх
-Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці
Iдум беларускіх без школы і кніг:

а) "Спадчына";
б) "Мая навука";
в) "За ўсё"?
7. Які беларускі паэт параўнаў паэзію Янкі Купалы з квітнеючым садам, у якім сабраны самыя дарагія каштоўнасці мастацкага слова:
а) Якуб Колас;
б) Максім Танк;
в) Пімен Панчанка?
8. Якую навучальную ўстанову закончыў будучы паэт:
а) Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю;
б) Радашковіцкую беларускую гімназію;
в) Бяларуцкае народнае вучылішча?
9. Як называецца першы надрукаваны верш паэта:
а) "Мужык";
б) "Час!";
в) "Я мужык-беларус!"?
10. Калі і дзе быў надрукаваны першы верш паэта:
а) 1905 г., газета "Северо-Западный край";
б) 1906 г., газета "Наша Доля";
в) 1930 г., газета "Савецкая Беларусь"?
11. Якую паэму Янкі Купалы высока цаніў Максім Горкі і рэкамендаваў перакласці на рускую мову:
а) "Адвечная песня";
б) "Безназоўнае";
в) "Тарасова доля"?
12. Як называецца першы зборнік паэмы, надрукаваны ў савецкі час:
* Тут і далей паўтлустым курсіўным шрыфтам пазначаныя правільвыя адказы. - Заўвага рэд.
а) "Безназоўнае";
б) "Ад сэрца";
в) "Спадчына"!
13.  Калі Янку Купалу прысвоена званне народнага паэта Беларусі:
а) 1926;
б) 1925;
в) 1960?
14.  У якім творы паэт сцвярджаў, што мастацтва непадкупнае:
а) "Курган";
б) "Бандароўна";
в) "Яна і я"?
15. 3 якой паэмы радкі
Пакінем спадчыну мы для патомкаў
Інакшую ад той,

Што ўзялі мы ад продкаў на абломках
Гісторыі сваёй'.

а) "Тарасова доля";
б) "Над ракой Арэсай";
в) "Безназоўнае"!
16. Якія са зборнікаў належаць паэту:
а) "Гусляр";
б) "Шляхам жыцця";
в) "След бліскавіцы"?
17. Якія творы пераклаў Я. Купала на беларускую мову:
а) "Слова аб палку Ігаравым";
б) "Яўгеній Анегін";
в) "Інтэрнацыянал"!
18.3 кім сябраваў Янка Купала:
а) Якуб Колас;
б) Кузьма Чорны;
в) Максім Танк?
19.  3 якой газетай супрацоўнічаў паэт у гады Вялікай Айчыннай вайны:
а) "Наша Доля";
б) "Знамя советов";
в) "Савецкая Беларусь"!
20.  Якім вершам Янкі Купалы захапляўся Максім Горкі:
а) "Алеся";
б) "Лён";
в) "Хлопчык і лётчык"?
21.  Якую паэму Янка Купала прысвяціў Тарасу Шаўчэнку:
а) "Зімою";
б) "Безназоўнае";
в) "Тарасова доля"!
22.3 якога твора Я. Купалы ўзяты наступныя радкі
Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду
Зваў з цемры да святла:

а) "Заўсё";
б) "Спадчына";
в) "Час"?


Яшчэ на гэту тэму:

Шляхамі Янкі Купалы і Якуба Коласа     Нам засталася спадчына