сцэнарыі святаў на беларускай мове

Н. БАРАВУЛЯ Пачатковая школа Сакавік 2001 г.

1 красавіка - Дзень смеху

Рэкамендацыі да правядзення свята

Свята смеху адзначаюць у многіх еўрапейскіх краінах. У нас яно таксама з’яўляецца неафіцыйным усенародным святам. Вясёлыя падманы і розыгрышы, смех, бесклапотная весялосць — усё гэта, дарэчы, 1 красавіка. Чаму менавіта гэты дзень стаў Днём смеху, Днём дурняў — сказаць цяжка. Ёсць тлумачэнні і рэлігійныя, і гістарычныя, аднак іх дакладнасць гарантаваць нельга.
Кожная краіна мае свае традыцыі святкавання 1 красавіка. Так, у Францыі дзень жартаўлівых падманаў называецца "Красавіцкая рыба". У 1564 г. кароль Карл IX выдаў указ аб пераносе пачатку года з 1 красавіка на 1 студзеня, аднак многія яго падданыя ў знак нязгоды з найвышэйшым загадам 1 красавіка даслалі адзін аднаму традыцыйны навагодні падарунак — рыбу. 3 цягам часу з указам караля змірыліся, а Дзень "красавіцкай рыбы" застаўся. У гэты дзень дзеці ўпотай вешаюць дарослым на спіну папяровых рыбак на нітачках і на вуліцах можна ўбачыць сур’ёзных дарослых людзей, у якіх за спінай трапечуцца такія рыбкі.
У Германіі 1 красавіка лічаць нешчаслівым днём, таму што, паводле падання, у гэты дзень нарадзіўся Іуда.
У Англіі 1 красавіка — Дзень усіх дурняў. 3 поўначы да 12 гадзін дня кожны можа разыграць сваіх сяброў, знаёмых, падмануць іх. Таго, хто пападзецца на першакрасавіцкі жарт, сустракаюць вясёлым смехам і воклічамі: "Красавіцкі дурань!"
Для святкавання Дня смеху ёсць шэраг магчымасцей. Прасцей за ўсё кожнаму сустрэчнаму сказаць: "У вас спіна белая!" Нягледзячы на трывіяльнасць, гэты жарт вельмі часта ўспрымаецца ўсур’ёз. Можна прыдумаць і больш цікавы розыгрыш. Зразумела, чалавек, якога разыгрываюць, павінен валодаць пачуццём гумару, каб пасмяяцца разам з вамі, інакш вы рызыкуеце страціць сябра. Ахвярай жартоўнага падману можа стаць любы — у тым ліку і той, хто хвіліну назад сам удала разыграў кагосьці.
У школе ў гэты дзень можна рабіць "усё наадварот" — пачынаючы ад вопраткі, надзетай "задам наперад", да дыктанта, сказы у якім будуць пісацца не з першага, а з апошняга слова.
Да Дня смеху варта прымеркаваць школьны конкурс сатырычных газет, сачыненняў і малюнкаў на тэму "1 красавіка ў нашай школе (нашым класе)".
На дзвярах усіх вучэбных кабінетаў і падсобных памяшканняў можна зрабіць смешныя надпісы. Нават меню ў сталовай можа мець такі выгляд: 1-я страва — "вада з гуся", 2-я страва — "ні рыба ні мяса", 3-я страва — "сёмая вада на кісялі".
Для настаўнікаў у гэты дзень вучні падрыхтуюць паштоўкі з выявай вясёлага клоуна і жартаўлівымі пажаданнямі. А каб падняць настрой дзецям, у класе пастаўце скрыню з "квіткамі шчасця", на якіх напісаны жартоўныя прадказанні. Напрыклад, такія:

Пры святкаванні Дня смеху настаўнік не толькі можа выкарыстаць арганізацыйныя моманты, названыя вышэй, але і правесці сапраўднае свята гумару. Прапануем прыкладны сцэнарый такога свята, якое мае назву "3 намі — смех!".

(Госці і дзеці размяшчаюцца за трыма сталамі такім чынам, каб бачыць усё, што адбываецца на імправізаванай сцэне.)

Настаўнік. Прывітанне самым смяшлівым, вясёлым і знаходлівым! Сягоння ў гонар 1 красавіка мы праводзім свята смеху, якое ў Старажытным Рыме называлі Сатурналіямі. Яно мае і такую назву: Дзень дурняў. А мы свае свята назвалі "3 намі — смех!".

Вучні.
Слухайце, сябры, усе:
Сёння разам з намі — смех!
3 ім нідзе не расстаёмся,
Дзе б ні былі мы — смяёмся!
Калі ў школу шлях ляжыць,
Побач з намі смех бяжыць.
Наш атрад ў паход ідзе —
Смех ад нас не адстае.
3 намі ён ў любой гульні:
Дома, ў школе, у двары,
На рацэ, у лесе, ў полі,
На катку і на футболе —
Ўсюды з намі наш дружок —
Смех-смяхунчык! Смех-смяшок!

Вучань. Дарэчы, пра усмешку. Не трэба лічыць, што ўсмешка — гэта дробязь. Усміхнуўся — і ўсё. Не, сябры, справа больш сур’ёзная. Аказваецца, зусім нядаўна вучоныя даказалі, што усмешка павышае ўзровень гемаглабіну. Я, прызнаюся, не ведаю, што такое гэты "гемаглабін", але калі ён павышаецца, значыць, яму добра. Нам — дробязь, усміхнуўся і ўсё, а яму — прыемна. Ён на павышэнне ідзе.
Вучаніца. А яшчэ усмешка паніжае крывяны ціск, захоўвае талію, нават перашкаджае аблысенню. Нездарма медыкі сцвярджаюць, што адна усмешка падаўжае жыццё на 5 хвілін, а калі так, то кожны з нас можа стаць доўгажыхаром. Запрашаем усміхнуцца разам з намі!

Настаўнік.
Толі, Сашы, Вовы, Ніны,
Пачынаем гумарыны!
Кожны хай будзе гатоў
Рассмяшыць сваіх сяброў.

(У залу ўваходзіць гіганцкая матрошка: дзяўчынка, якая сядзіць на плячах у дарослага. 3-за доўгага, да падлогі, сарафана дарослага не бачна.)

Настаўнік.
Малышка у залу завітала,
Спадарства сціпла прывітала (матрошка кланяецца)
I танцаваць пайшла заўзята —
Ў далоні пляскайце, рабяты!

(Лад мелодыю вясёлай народнай песні матрошка танцуе. Затым яна ўзмахвае хустачкай і пакідае залу.)

Настаўнік. Я прапаную правесці спаборніцтва і вызначыць, за якім сталом знаходзяцца самыя смяшлівыя, самыя вясёлыя людзі.

ЗАДАННЕ 1. Кожная каманда павінна прыдумаць сабе назву. Але памятайце — сёння Дзень смеху.
(Гучыць вясёлая мелодыя, каманды раяцца, затым паведамляюць свае назвы. Настаўнік адзначае найбольш цікавую з іх, але балы за гэта заданне выстаўляюцца аднолькавыя.)

ЗАДАННЕ 2. Адказаць на жартаўлівае пытанне. Кожная каманда мае сігнальную картку, якую трэба падняць, калі адказ на пытанне гатоў. Ацэньваецца хуткасць і дасціпнасць адказаў.
Пытанні:

ЗАДАННЕ 3. Удзельнікам конкурсу прапануецца "адкрыць" новыя планеты — надзьмуць як мага больш паветраных шароў, а затым "засяліць" гэтыя планеты "жыхарамі" — хутка намаляваць фламастэрамі на шарах чалавечкаў. Тая каманда, у якой чалавечкаў -"жыхароў" будзе больш, — пераможца.
Заўвага. Кожная каманда атрымлівае шары пэўнага колеру.

Настаўнік. А зараз я прапаную нашым камандам адпачыць і паглядзець выступленне сапраўдных чараўнікоў.
Некалькі хлопчыкаў паказваюць вясёлыя фокусы.

1. "Рознакаляровыя шарыкі".
Фокуснік раздае гледачам некалькі шарыкаў — чырвоных, сініх і зялёных. Затым яму завязваюць вочы і ён становіцца тварам да публікі. Гледачы па чарзе падыходзяць да фокусніка, даюць яму ў рукі шарыкі і прапануюць адгадаць іх колер. Фокуснік бярэ шарык, абмацвае яго, "вывучае" і дакладна называе колер.
Сакрэт фокуса: падабраць ці зрабіць такія шарыкі, каб яны трошкі адрозніваліся адзін ад аднаго па памерах. Напрыклад, чырвоныя шарыкі мелі б найбольшы дыяметр, сінія — крыху меншы, а зялёныя — яшчэ меншы. Акрамя таго, фокусніку спатрэбіцца лёгкае пластмасавае кольца, у якое з цяжкасцю праходзіць сярэдні шарык. Тады меншы шарык будзе праходзіць у яго свабодна, а большы не пройдзе зусім. Пры падрыхтоўцы да нумара фокуснік прымацоўвае кольца да падкладкі пінжака з дапамогай ніткі. Каб адгадаць колер шарыка, трэба толькі паспрабаваць непрыкметна прасунуць яго скрозь кольца.

2. "Як жа так, дзе пятак?"
Фокуснік паказвае гледачам шклянку з вадой. (Важна, каб яны бачылі яе збоку.) Там нічога няма. Фокуснік просіць кагосьці з дзяцей накрыць шклянку хустачкай. Затым ён апускае шклянку ўніз і зрывае хустачку. Гледачы (зараз яны бачаць шклянку зверху) нечакана знаходзяць у ёй пятак.
Сакрэт фокуса: на самай справе пятак не ў шклянцы, а звонку, ён загадзя прыклеены да дна шклянкі. Таму, калі глядзець збоку, ён не бачны.
Выкарыстаць гэты аптычны эфект можна і ў іншых падобных фокусах. Да прыкладу, паказаць, што ў пустой шклянцы на дне (быццам на дне) манета, а нальём вады — і яна растворыцца.

ЗАДАННЕ 4. Праводзіцца конкурс "Да каго хутчэй дабягуць галошы?". Да трох галошаў прывязаны вяроўкі, на процілеглых канцах вяровак — шпулі. Прадстаўнік ад кожнай каманды намотвае вяроўку на шпулю і такім чынам цягне галош да сябе. Хто першы надзене галош — той пераможца.
Гэты конкурс можна паўтарыць некалькі разоў, а потым падвесці агульны вынік і вызначыць каманду-пераможцу.

ЗАДАННЕ 5. Яно называецца "Жывыя карціны". Кожная каманда атрымлівае карціну (альбо малюнак). Задача — як мага больш дакладна перадаць выяву, пераўвасобіўшыся у герояў карціны.
Заўвага. Лепш выкарыстоўваць сюжэтныя карціны, дзе галоўнымі героямі з’яўляюцца жывёлы альбо людзі ў незвычайных абставінах.

Настаўнік. Для тых, каму спадабалася ідэя пераўвасаблення, прапаную наведаць тэатр-экспромт і стаць яго акцёрамі. Зараз я прачытаю мініяцюру, мы вызначым у ёй усе назоўнікі. якія могуць быць дзеючымі асобамі. Затым размяркуем ролі і зробім цудоўную пастаноўку.
Ноч. Завывае вецер. Гайдаюцца дрэвы. Паміж імі прабіраецца злодзей, ён шукае канюшню, дзе знаходзіцца конь. Вось і канюшня. Конь спіць, яму штосьці сніцца, ён злёгку перабірае нагамі і ціхенька ржэ. Непадалёку прымасціўся на жэрдачцы верабей, ён задрамаў, але ж час ад часу расплюшчвае то адно, то другое вока. На вуліцы спіць сабака.
Дрэвы шумяць, з-за шуму не чутна, як злодзей прабіраецца у канюшню. Вось ён хапае каня. Верабей трывожна зацырыкаў. Сабака шалёна забрахаў. Злодзей зводзіць каня. 3 хаты выбегла гаспадыня, завохкала-закрычала. Яна кліча мужа. Выскачыў са стрэльбай гаспадар. Злодзей уцякае. Гаспадар вядзе каня ў канюшню. Сабака скача ад радасці. Верабей лётае вакол.
Дрэвы шумяць, і вецер працягвае завываць. Гаспадар гладзіць каня, дае яму есці. Гаспадыня з гаспадаром ідуць у хату. Усё супакойваецца. Спіць сабака. Спіць верабей. Спіць конь.
Заўвага. Загадзя трэба падрыхтаваць неабходны рэквізіт.

Настаўнік. А зараз падвядзём вынікі нашага вясёлага спаборніцтва. У сувязі з тым што сёння Дзень смеху, пераможцам будзе каманда, якая набрала найменшую колькасць балаў. Віншуем!
Гэта каманда атрымлівае каштоўны прыз. Грамчэй крычыце "Ура!". Ваш прыз— машына... сувенір. Астатнія каманды ўзнагароджваюцца не менш каштоўнымі прызамі.
3 сяброўкай гэтаю заўжды,
I ўлетку, і зімой халоднай,
3 любых гасцей дадому вы
Не прыйдзеце галодным.
Абедзвюм камандам уручаюцца вялікія лыжкі.

Настаўнік. Спаборніцтва наша скончана. Але свята працягваецца. Вас чакаюць салодкія пачастункі і вясёлая дыскатэка.

ЛІТАРАТУРА
Жук Л. Й. Часы весёлых затей. Мн., 2000.
Майер Т. И. С намй — смех!//ПедСовет. 2000, № 1, с. 12 — 13.
Пешкун Л. Классная юморина//Воспитание школьников. 1999, № 1, с. 62— 64.
Дементьева Л. Юморина//Дошкольное воспитание. 2000, №2, с. 146— 154.
Крайнева И. Н. В часы досуга. С-Пб., 1996.



Яшчэ на гэту тэму:

Пажартуем, адгадаем...     Смех гучыць - смяюцца дзеці