сцэнарыі святаў на беларускай мове

ЛІСАЙ Марыя Юльянаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Скідзеля" Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

“Я шчасны, што сынам быць гэтай зямлі мне лёсам наканавана”

Свята паэзіі (да 85-годдзя Рыгора Барадуліна)

Мэты:

Вядучы 1. “Чараўнік слова з Ушачаў, дзядзька Рыгор”, - так называюць гэтага паэта.
Вядучы 2. Рыгор Іванавіч Барадулін – вядомы майстар слова. Пра такіх паэтаў гавораць, што яны маюць талент з ласкі Божай.
Вядучы 1. 24 лютага споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, крытыка, перакладчыка, грамадскага дзеяча, віртуоза паэтычнага слова, чалавека самабытнага таленту Рыгора Барадуліна, творы якога застануцца назаўсёды залатым набыткам беларускай культуры.
Вядучы 2. Яго паэзія - з’ява надзвычай непаўторная, унікальная. Творчасць мэтра нашай нацыянальнай паэзіі вызначаецца жанравай і тэматычнай разнастайнасцю, багатым выбарам вобразна-выяўленчых сродкаў, яскравай метафарычнасцю, тонкім псіхалагізмам.
Вядучы 1. Яго паэзія шматколерна, пластычна і эмацыянальна узнаўляе навакольны свет, адлюстроўвае прыгажосць роднай зямлі.
Вядучы 2. Нapaдзiўcя Рыгop Івaнaвiч Бapaдyлiн 24 лютaгa 1935 гoдa нa xyтapы з пaэтычнaю нaзвaй Bepacoўкa, нa Пoлaччынe (цяпep гэтa вёcкa Гapaдoк Ушaцкaгa paёнa Biцeбcкaй вoблacцi), y мяcцiнax, якiя здaўнa cлaвiлicя cвaёй дaлyчaнacцю дa выcoкaй кyльтypы.
Вядучы 1. Пpa cвoй paдaвoд пa бaцькoўcкaй лiнii, якi вядзe вытoкi з Пpыбaлтыкi, пaэт pacкaзaў y вepшы "Beчaллe" (Beчaллe — гэтa нaзвa aднaгo з пpыгoжыx aзёp Ушaччыны).
Вядучы 2. Мaцi ж пaэтa — Кyлiнa Андpэeўнa — бeлapycкa, aбo, як кaзaў caм Рыгop Бapaдyлiн, з кapэнныx кpывiчaнaк. Нaйпepш aд яe aтpымaў y cпaдчынy пaэт тoнкae aдчyвaннe poднaгa cлoвa, дзякyючы ёй pacкpылicя пepaд iм нeвычэpпныя cкapбы бeлapycкaй мoвы. Пaзнeй, y дapocлым жыццi Рыгop Бapaдyлiн нaзывaў cвaю мaцi "cтыxiйнa вялiкiм фiлoлaгaм".
Вядучы 1. У 1939 гoдзe cям'я Бapaдyлiныx пepaexaлa ў мяcтэчкa Ушaчы. Алe нeўзaбaвe пaчынaeццa вaйнa i нacтyпae кaнeц бecклaпoтнaмy дзяцiнcтвy Рыгopкi. Івaн Рыгopaвiч — бaцькa пaэтa — пaйшoў y пapтызaны, дзe i зaгiнyў пaдчac блaкaды ў 1944 гoдзe. Аўдaвeлaя мaцi aднa нecлa нa cвaix плячax няcтaчy i цяжap вaйны, гaдaвaлa cынa, якoмy тaк нe xaпaлa бaцькoўcкaй лacкi i пaдтpымкi:

Верш “Бацьку”

Вядучы 2. Балючая памяць аб абпаленым вайной маленстве, аб гераізме, душэўнай стойкасці змагароў пранізвае паэмы “Блакада”, “Балада Брэсцкай крэпасці”, “Кожны чацвёрты”, вершы “Палата мінёраў”, “Прадвесне ў Хатыні”, “1103-ці дзень вайны”. Кожны з твораў пра вайну – гэта яшчэ адна старонка ў паэтычным летапісе гераізму народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Вядучы 1. Уcё гэтae лixaлeццe пaэт cпaзнaў нa ўлacным лёce. Алe cкoнчылacя вaйнa, i жыццё пacтyпoвa ўвaxoдзiлa ў нapмaльнae pэчышчa штoдзённыx клoпaтaў. Як бы цяжкa нi былo бязбaцькaвiчy, тpэбa былo жыць, дaпaмaгaць мaцepы, вyчыццa...
Вядучы 2. Byчыўcя Рыгop Бapaдyлiн вa Ушaцкaй cяpэдняй шкoлe, пacля зaкaнчэння якoй y ягo нa ўcё жыццё зacтaлacя дoбpaя пaмяць пpa нacтaўнiкaў лiтapaтypы, якiя пaдтpымaлi ягo мaлaды тaлeнт, yвялi ў чapoўны cвeт aйчыннaй i cycвeтнaй пaэзii.
Вядучы 1. У 1954-1959 гaдax Рыгop Івaнaвiч — cтyдэнт Бeлapycкaгa дзяpжaўнaгa ўнiвepciтэтa. Ён вyчыццa нa фiлaлaгiчным фaкyльтэцe нa aдным кypce з Мixacём Стpaльцoвым, Гeнaдзeм Бypaўкiным, Baciлём Зyёнкaм.
Вядучы 2. Бyдyчыя cлaвyтыя пicьмeннiкi ў тыя чacы cycтpaкaлicя нa пacяджэнняx лiтaб'яднaння, дыcкyтaвaлi, cпpaчaлicя i, кaнeшнe, cябpaвaлi. Чacaм збipaлicя ў iнтэpнaцкiм пaкoi нa вyлiцы Бaбpyйcкaй i чытaлi cвae вepшы, гaвapылi пpa лiтapaтypy.
Вядучы 1. Пacля зaкaнчэння ўнiвepciтэтa Рыгop Бapaдyлiн жывe ў Мiнcкy, пpaцye ў pэдaкцыяx poзныx гaзeт i чacoпicaў: "Сoвeтcкaя Бeлopyccия", "Бяpoзкa", "Бeлapycь", "Пoлымя", y выдaвeцтвax "Бeлapycь" i "Мacтaцкaя лiтapaтypa".
Вядучы 2. Ён — пaэт яpкaгa i caмaбытнaгa тaлeнтy. Нa ягo твopчым paxyнкy бoльш тpыццaцi пaэтычныx кнiг для дapocлыx i дзяцeй. Зa твopчыя дacягнeннi Рыгopy Бapaдyлiнy пpыcвoeнa ў 1994 гoдзe гaнapoвae звaннe нapoднaгa пaэтa Бeлapyci.
Вядучы 1. Рыгop Бapaдyлiн — быў няcтoмным пaдapoжнiкам. У poзны чac i з poзныx нaгoд ён нaвeдaў мнoгiя кpaiны cвeтy: Пoльшчy i Бaлгapыю, Швeцыю i Ітaлiю, Лaтвiю i Кyбy. У 1984 гoдзe ў cклaдзe ўpaдaвaй дэлeгaцыi ён пpымaў yдзeл y пpaцы XXXIX cecii Гeнepaльнaй Аcaмблei ААН y Нью-Ёpкy.
Вядучы 2. Рыгор Іванавіч Барадулін з’яўляўся ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёна.
Вядучы 1. У 2006 годзе кандыдатура Рыгора Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў "Ксты").
Вядучы 2. Самым галоўным у жыцці для паэта заўсёды заставалася творчасць.
Вядучы 1. А самым галоўным вобразам з’яўляецца вобраз маці. Для паэта маці – увасабленне дабра і справядлівасці, спагады і жалю, чалавечай шчодрасці і самаахвярнасці.
Вядучы 2. Тэме маці ў паэзіі Р. Барадуліна прысвечаны дзясяткі твораў – паэма “Куліна”, вершы “Не ведаючы тэорыі вольных вершаў…”, “Мама”, “Маме на васьмідзесяцігоддзе”, “Веды”, “Багіня” і інш.
Вядучы 1. Да вобраза Акуліны Андрэеўны паэт звяртаецца амаль у кожнай сваёй кнізе. Бо надзвычай шмат звязана з ёй, роднай матуляй, шчымлівых і радасных згадак пра мінулае: пра выратаванне ў блакаду, разам перажытыя цяжкія пасляваенныя дні, сустрэчы ў матчынай хаце.
Вядучы 2. І невыпадкова апошняя кніга паэта носіць назву “Евангелле ад Мамы”. Яна асвечана дабравесцем, благаславеннем, бо маці – пачатак жыцця, ідэал працавітасці, сумлення і дабрыні, зберагальніца маральных каштоўнасцей, выпрацаваных чалавецтвам на працягу вякоў.

Відэа-слайд (Рыгор Барадулін чытае верш “Евангелле ад Мамы”)

Вядучы 1. Асаблівае месца ў творчасці займае тэма Бацькаўшчыны – малой радзімы, Ушаччыны. Нямала радкоў прысвяціў паэт матчынай хаце, роднай вёсцы, таму кутку, дзе былі зроблены першыя крокі па зямлі, дзе застаўся ляжаць у магіле бацька-партызан. Шчымлівыя, пранізлівыя барадулінскія радкі аб вернасці бацькоўскаму дому робяць чалавека лепшым, дабрэйшым, далучаюць да вечных крыніц духоўнасці і чалавечнасці:

Верш “Трэба дома бываць часцей”

Вядучы 2. Радзіма – адна з цэнтральных і скразных тэм барадулінскай паэзіі. Усё тое, што складае яе непаўторнае аблічча – “спадчыннае возера” Вечалле, рэкі і рачулкі, матчына хата, народная песня, - стала для Барадуліна асновай паэтычнага мыслення.
Вядучы 1. Паэт прызнаецца, што ён “сын зямлі” і глядзіць “яе вачмі…на свет сягоння” (верш “Я – сын зямлі”). У паэме “Вяртанне ў першы снег”, вершах “Заінелая Ушаччына”, “Смага”, “Трыпціхт Ушаччыны”, “Вытокі”, “Лісток ушацкай восені”, “Зноў дома…” і шматлікіх іншых выяўляецца глыбокае духоўнае паяднанне душы паэта з радзімай свайго дзяцінства, прыродай роднага краю, з усім тым, што надало глыбінны сэнс яго жыццю.
Зямля бацькоў для паэта – самая вялікая і галоўная каштоўнасць жыцця.

Верш “Мы беларусы – мы народ такі”

Вядучы 2. Тэма роднай мовы, яе лёсу хвалявала Р. Барадуліна, пачынаючы ад вершаў “Неруш”, “Мая мова” ў зборніку “Неруш”. Ён заўсёды адчуваў глыбокую духоўную еднасць з мовай беларускага народа.
Вядучы 1. “Мова перадаецца з дыханнем матчыным… Слова ідзе з вякоў у вякі. І словам вякі жывыя”, - гаворыць паэт. Мова – спрадвечны, непарушны скарб яго душы, унікальная, нічым незаменная каштоўнасць. Роднае слова валодае незвычайнай цудадзейнай сілай:
Вядучы 2. Нерушам ранішнім бачыцца Р. Барадуліну родная мова, гэта значыць у першароднай, некранутай красе, як само святло і чысціня раніцы. Неруш мовы – свет таямніц і вялікага духоўнага багацця. Паэт запрашае на пошук моўных скарбаў, да авалодання імі. Толькі трэба ставіцца да гэтых багаццяў беражліва, ашчадна і з належнай адказнасцю.
Вядучы 1. Гэтак, як у свой час Янка Купала, Максім Багдановіч, Алесь Гарун, паэт услаўляе і бароніць мову як найвялікшы духоўны скарб:
Неруш свой панясу я аберуч,
Як слязіну з матуліных воч.
Ад абразы, ад позірку злога,
Шлях заблытаўшы для наслання,
Неруш ранішні – матчына слова,
Мне, як бору, цябе засланяць!

Вядучы 2. Паэт задумваецца над гістарычным мінулым Айчыны. З яго вершаў можна ўявіць старадаўні Мінск, які ніколі не мяняў свабоду на ярмо, Полаччыну, вядомую святлом “кірыліцы Скарынавай”, Белую Русь, што “бласлаўляла даланёю кляноваю сваіх сыноў, слязамі дабяла бяліна лён на світку Каліноўскаму і Нёманам у сны Урублеўскага плыла”.
Вядучы 1. Сутнасць народных традыцый і святаў раскрываецца ў вершах “Каляды”, “Асяніны”, “Вадохрышча”, “Купалле”, “Вялікадне”. Героямі твораў з’яўляюцца і змагары пад Грунвальдам, і слуцкія паўстанцы, і шматлікія дзеячы культуры, асветы (вершы “Грунвальд”, “Слуцкім паўстанцам”, “ Язэп Драздовіч”, “Дуніну-Марцінкевічу”). Родная зямля паўстае ва ўсёй сваёй непаўторнай красе, і паэт адкрыта прызнаецца:
Я шчасны,
што сынам быць
гэтай зямлі
мне лёсам наканавана.

Вядучы 2. "Песня — раўнівая паненка. За ўзаемнасць патрабуе душу. Песня — асоба самадастатковая і непаўторная ў сваім выяўленні!" Так лічыў Рыгор Барадулін.
Вядучы 1. Паэт пакінуў па-за сабой не толькі каля сотні кніг, але і мноства песень. Яго вершы паклалі на музыку барды і рокеры, эстраднікі і вядучыя акадэмічныя кампазітары.
Вядучы 2. Рыгор Барадулін – таленавіты паэт прыроды. У пейзажных вершах ён выявіў сябе як бліскучы жывапісец слова. Яго стыль пісьма можна вызначыць як метафарычны жывапіс. “Сіла таленту Барадуліна, - адзначаў Алег Лойка, - у маляўнічасці, надзвычайным багацці метафар, эпітэтаў, у глыбокім вычуванні роднага слова, майстэрскім валоданні ім”.
Вядучы 1. Рыгора Барадуліна называюць каралём метафары. Ён любіць маляваць слоўнымі фарбамі:
Цыбатай нагой жураўлінаю
Імшарамі восень крочыць.
Ад кіслых прысмак журавінавых
Заплюшчыла сонца вочы.

Вядучы 2. Чытаючы гэты верш, можна пераканацца, што Р. Барадулін валодае вострым мастацкім зрокам, ён умее будзённыя з’явы рэчаіснасці паказаць у незвычайным святле.

Песня “Зорка босая”

Вядучы 1. Аўтар разважае пра каханне, ён хоча разабрацца, чым усё-такі з'яўляецца для нас каханне. Ці можа яно перагарэць і знікнуць, як знікае вясновая квецень, каб на яе месцы з'явілася завязь і наліліся плады? І прыходзіць да несуцешнага вываду: “І тыя ж гады, тыя ж вочы, і тыя і не тыя”.
Вядучы 2. Каханне ў вершах Барадуліна цнатлівае, чыстае, як незамутненая крыніца. Паэт ведае цану гэтаму пачуццю і беражэ яго ў душы, як самае дарагое і непазбыўнае, што меў у жыцці. Яно пералілося ў пяшчоту і чалавечую дабрыню, даверлівасць і спагаду як да каханай, так і да іншых людзей. Але ў першую чаргу да вернай спадарожніцы: “Тваё каханне на маім плячы журлівае, як веснавое ранне”.
Вядучы 1. Паэтам уласціва пачуццё заўсёднае закаханасці ва ўсё прыгожае на зямлі, вянцом якому - жанчына. Закаханасць дае крылы, з ёю маладзее свет.
Вядучы 2. Сапраўднае каханне - гэта пачуццё, якое ачышчае, узвышае кожнага чалавека. Яно адвяргае фальш і разлік. Яму немагчыма аддавацца напаўдушы, напаўсэрца: “Імчыце, / Вольнасці фургоны! / Лашак тугі траву скубе. / Я твой нявольнік, / Твой прыгонны. / Нашто мне воля / Без цябе?!”
Вядучы 1. “…Малітоўнік вечнасці гартаю”, - прызнаецца Рыгор Барадулін у адным з вершаў. Маральна-філасофская заглыбленасць вызначае змест шматлікіх твораў паэта. Адзін з такіх – верш “Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём”.
Вядучы 2. Што значыць жыццё чалавека ў няспыннай плыні часу? На гэтае пытанне шукалі адказ многія паэты. Барадулін спрабуе таксама выказацца на гэтую філасофскую тэму. “Ты з дрэва часу// Кволая галіна”, - даводзіць ён, усведамляючы хуткаплыннасць і незваротнасць часу, а разам з ім і жыцця.
Вядучы 1. Паэт, разважаючы пра сэнс існавання на зямлі, дае параду:
Старайся не ў дзяльбе,
А ў малацьбе,
Каб вымалаціць з цемрачы праменне.
Ляж зморшчынкай
Ва ўсмешцы на ілбе,
Каб недзе ўспомніла жыццё цябе,
У незваротнай вечнасці —
Імгненне.

Вядучы 2. Паэт падводзіць нас да думку, што трэба шанаваць кожны падораны богам дзень, памятаць пра вечнае і вечнасць.
Вядучы 1. Тэма Бога – галоўная ў паэтычных кнігах Р. Барадуліна “Евангелле ад Мамы” і “Ксты”. Ад маці ён пераняў патрэбу несці “царкву сваю ў душы… з алтаром святла”.
Вядучы 2. У лепшых творах рэлігійна-хрысціянскага і філасофскага зместу паэт нагадвае пра тое, што кожны з нас павінен несці ў душы святло, быць глыбока маральным і этычным у сваіх думках і паводзінах. Р. Барадулін складае прачулыя паэтычныя вершы-малітвы:

Божа, пашлі Беларусі
Ласку з Тваімі вачамі,
Сэрцы суцеш у скрусе,
Злітуйся над крывічамі.

Знікнуць, Святы, не дай нам
Ад рукатворнага жаху,
Верацьмем вечным тайнам
Руху Твайго і шляху.

Хай беларус беларуса
Будзе любіць як брата.
Светлая Імем Ісуса
Наша крывіцкая хата.

Божа, на ўсіх раздарожжах
Нас ад напасцяў варожых
Твой зберажэ напамін.
Амін.

Вядучы 1. Свет паэзіі Рыгора Барадуліна – асобны, шырокі і высокі, маляўнічы і шматгалосы. У яго ўваходзіш сёння, як ва ўжо знаёмы і блізкі сваімі ўрочышчамі палёў і пералескаў, рэк і азёр свет.
Вядучы 2. Р. Барадулін - прадаўжальнік сваіх вялікіх папярэднікаў, светачаў нашага Адраджэння Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча. Творы яго, захоўваючы сакавітую і найлагоднейшую матчыну мову, вучаць высокай праўдзе, справядлівасці, дабру і чалавечнасці.

Крыніцы: