сцэнарыі святаў на беларускай мове

Людміла ЯРМАШУК, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Маларыцкай сярэдняй школы № 2. Роднае слова Студзень 2015 г.

"Мая радзіма - беларусь": гульня

Пазакласнае мерапрыемства (X - XI клас)

Мэта: стварыць умовы для паглыблення і абагульнення ведаў, атрыманых на ўроках гісторыі і літаратуры; развіваць крытычнае мысленне, фарміраваць камунікатыўную культуру вучняў; выхоўваць любоў і павагу да беларускай літаратурнай і культурнай спадчыны.
Абсталяванне: праектар, дыпломы для пераможцаў, чыстыя аркушы паперы для членаў журы.
Апісанне гульні: гульня - камп'ютарны аналаг папулярнай тэлевізійнай гульні-віктарыны "Свая гульня"*. Яна змяшчае 10 катэгорый (імёны, мастацтва, гісторыя, кіно, літаратура, фальклор, музыка, тэатр, навука, прырода), у кожнай з якіх ёсць па пяць пытанняў розных па ўзроўні цяжкасці. Пытанні разлічаны на высокія веды вучняў па гісторыі, культуры і літаратуры Беларусі. Гульня "Мая Радзіма - Беларусь" мабільная. У залежнасці ад пастаўленых мэтаў і патрабаванняў настаўніка катэгорыя пытанняў і ступень іх цяжкасці лёгка мяняецца. Прыём падачы матэрыялу ў гэтай гульні дазваляе настаўніку з поспехам рэалізоўваць дыферэнцаваны падыход: кожны з удзельнікаў мае магчымасць выбраць катэгорыю і вартасць ("цяжкасць") пытання.

Гульнёвае поле для сцэнарыя "Мая радзіма - Беларусь"

Правілы: 1) фарміруецца некалькі каманд; 2) адна з каманд выбірае катэгорыю і "кошт" пытання ў балах; 3) час для абмеркавання - 30 секунд; 4) калі каманда адказала правільна, то і далей мае магчымасць выбіраць катэгорыю пытанняў; 5) калі каманда адказала на пытанне памылкова, то права адказу пераходзіць да наступнай каманды; 6) калі ўсе каманды адказалі памылкова, то адказ высвечваецца на экране і балы камандам не залічваюцца; 7) у выпадку правільнага адказу каманда атрымлівае колькасць балаў, якая адпавядае "кошту" пытання.

Пытанні да гульні

Катэгорыя "Імёны"

100: Назавіце аўтара, які выдаў адзіны прыжыццёвы зборнік (Максім Багдановіч).
200: Назавіце імя пераможцы дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне - 2005" (Ксенія Сітнік).
300: Назавіце вядомага беларускага касманаўта, у гонар якога створаны музей у г. п. Тамашоўка (Пётр Ільіч Клімук).
400: Гэты Максім - беларускі паэт, перакладчык, дзяржаўны дзеяч. Назавіце яго "ваеннае" прозвішча (Максім Танк).
500: Якога пісьменніка называюць беларускім Вальтэрам Скотам? (Уладзімір Караткевіч.)

Катэгорыя "Мастацтва"

100: Назавіце помнік абарончага дойлідства XIII ст;, які знаходзіцца на тэрыторыі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці (Камянецкая вежа).
200: Назавіце помнік архітэктуры, унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (2000 г.), першым яго гаспадаром лічыцца Сенька Гедыгольдавіч (1434 г.) (Мірскі замак).
300: Назавіце імя вядомага беларускага і французскага мастака - ураджэнца Віцебшчыны (Марк Шагал).
400: Як называліся вырабы ручнога ткацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, элемент традыцыйнага параднага мужчынскага строю шляхты? (Слуцкія паясы.)
500: Назавіце імя берасцейскага ювеліра, які зрабіў копію вядомага Крыжа Еўфрасінні Полацкай (Мікалай Кузьміч).

Катэгорыя "Гісторыя"

100: Назавіце колеры сцяга Рэспублікі Беларусь (белы, чырвоны, зялёны).
200:3 якой гістарычнай падзеяй звязана дата 26 красавіка 1986 года? (Аварыя на Чарнобыльскай АС.)
300: Назавіце імя і прозвішча нацыянальнага героя Беларусі, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 - 1864 гг. (Кастусь Каліноўскі).
400: Герб якой дзяржавы апісаў у вершы "Пагоня" М. Багдановіч? (Вялікае Княства Літоўскае.)
500: У якім годзе была заснавана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка? (1 студзеня 1919 г.)

Катэгорыя "Кіно"

100: Назавіце беларускую кінастудыю ("Беларусьфільм").
200: Назавіце мастацкі фільм, які быў зняты на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў 2010 г. і прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны ("Брэсцкая крэпасць").
300: Назавіце імя савецкага і беларускага акцёра тэатра і кіно, заслужанага артыста Расіі і Беларусі (Уладзімір Гасцюхін).
400: Па якім творы Івана Мележа зняты мастацкі фільм, дзе адну з роляў выконвае Дзмітрый Харацьян? (Раман "Людзі на балоце".)
500: Назавіце аўтара і твор, па матывах якога быў зняты мастацкі фільм з галоўнымі героямі Петраком і Сцепанідай (В. Быкаў, "Знак бяды").

Катэгорыя "Літаратура"

100: Які псеўданім узяў Іван Дамінікавіч Луцэвіч? (Янка Купала.)
200: Назавіце аўтара верша "Родныя вобразы" (Якуб Колас).
300: Які аўтар друкаваўся пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава? (Ф. Багушэвіч.)
400: Якому літаратурнаму герою належаць словы: "Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар"? (Андрэй Лабановіч, трылогія "На ростанях" Я. Коласа.)
500: Назавіце імя і прозвішча паэтэсы, якую называюць беларускай Марынай Цвятаевай (Яўгенія Янішчыц).

Катэгорыя "Фальклор"

100: Як называецца летняе свята, падчас якога шукаюць папараць-кветку? (Купалле.)
200: Як называўся беларускі народны лялечны тэатр? (Батлейка.)
300: Як называліся песні, якія спяваліся падчас гукання вясны? (Вяснянкі.)
400: Назавіце імя галоўнага бога беларусаў, бога грому і маланкі (Пярун).
500: Як называўся старажытны традыцыйны жаночы галаўны ўбор усходніх славян, які насілі замужнія жанчыны? (Намітка.)

Катэгорыя "Музыка"

100: Назавіце ноты музычнай гамы (до, рэ, мі, фа, соль, ля, сі).
200: Назавіце імя і прозвішча вядомага беларускага рэпера (Сярога / Сяргей Васільевіч Пархоменка).
300: Які музычны інструмент стаў назвай аднаго са зборнікаў Янкі Купалы? (Жалейка.)
400: Назавіце аўтара слоў і выканаўцаў песні "Па-над белым пухам вішняў" (сл. М. Багдановіча; выкан. Жанет, В. Алешка, Г. Шаркунова).
500: Назавіце сучасны беларускі гурт, які выконвае песню "Тры чарапахі" (NRМ).

Катэгорыя "Тэатр"

100: 3 чаго, паводле слоў К. Станіслаўскага, пачынаецца тэатр? (3 вешалкі.)
200: Назавіце імя і прозвішча героя вядомай камедыі К. Крапівы, які вывеў новы від жывёлы "свінтус грандыёзус" (Аляксандр Пятровіч Гарлахвацкі).
300: Імя якога беларускага пісьменніка носіць Нацыянальны акадэмічны тэатр у Мінску? (Імя Янкі Купалы.)
400: Назавіце сапраўднае імя і прозвішча К. Крапівы (Кандрат Кандратавіч Атраховіч).
500: Як называліся першыя прафесійныя акцёры беларускага тэатра, вядомыя з XII ст.? (Скамарохі.)

Катэгорыя "Навука"

100: Як называюцца ў беларускай мове ўстойлівыя спалучэнні слоў? (Фразеалагізмы.)
200: Як называецца гукавы запіс слоў на пісьме? (Фанетычная транскрыпцыя.)
300: Як называецца помнік прававой і палітычнай думкі, які стварыў Леў Сапега ў 1588 годзе? (Статут Вялікага Княства Літоўскага.)
400: Якую назву мае вышэйшая дзяржаўная навуковая арганізацыя Беларусі? (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.)
500: Якую міжнародную прэмію атрымаў беларускі фізік Жарэс Алфёраў у 2000 г.? (Нобелеўская прэмія.)

Катэгорыя "Прырода"

100: Назавіце прыродны запаведнік, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза (Белавежская пушча).
200: Як называецца прыродны помнік Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, узрост якога 800 гадоў? (Пажэжынскі цар-дуб.)
300: Як называецца помнік прыроды і ландшафтнай архітэктуры г. Мінска? (Батанічны сад.)
400: Назавіце аўтара і яго твор на экалагічную тэму, у якім дзейнічаюць міфічныя істоты: Жалезны Чалавек, Вадзяны бык, Галоска-галасніца (В. Казько, раман "Неруш").
500: Як называецца верш П. Панчанкі, што расказвае пра расліны Чырвонай кнігі? ("Сармацкае кадзіла".)

* Электронную версію гульні можна спампаваць на сайце www.rs.unibel.by. - Заўвага рэд.


Яшчэ на гэту тэму:

Дарагая мая беларусь     Наша радзіма — беларусь