сцэнарыі святаў на беларускай мове

Марыя АКАЛАТОВІЧ, выхавацель ясляў-сада вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна.

Казка, ты часцей прыходзь!

КВіЗ для дзяцей старэйшых груп

Яслям-саду вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна споўнілася 50 гадоў, Гэта адна з лепшых дашкольных устаноў раёна. Асабліва прыкметных поспехаў дасягнулі тут за апошнія 10 гадоў, калі яслі-сад узначаліла Ірына Вікенцьеўна Аляхновіч. Жывуць тут дарослыя і дзеці ў згодзе і радасці. Кожны дзень прыносіць ім новыя адкрыцці, умацоўвае дружбу, паглыбляе веды аб прыродзе, самім сабе. Сад апорны ў раёне па пытаннях тэатральна-мастацкай дзейнасці. 3 1980 года працуе тут М. В. Акалатовіч. Яна вопытны Майстар сваёй справы. А яшчэ Марыя Вікенцьеўна захапляецца паэзіяй, піша вершы, сцэнарыі святаў і кірмашоў. Сёння мы прапануем адну з распрацовак М. В. Акалатовіч.

У залу, выконваючы песню “Детский сад ” (муз. А. Філіпенкі), убягаюць дзеці.
Рана-рана у садок
Дзеці прыбягаюць.
Ведаць ім цікава ўсё —
Веды набываюць.
Гульні, песні, карагод —
Кемлівыя дзеці.
КВіЗ, КВіЗ
Любяць ўсе на свеце.
Мы гуляем у тэатр,
Казка, музыка гучаць.
КВіЗ мы любім, дзеці,
Як ніхто на свеце.

Вядучая. Так, сёння мы гуляем у КВіЗ. КВіЗ — гэта клуб вясёлых і знаходлівых. Сёння я падару вам сустрэчу з рознымі казкамі. Мы ўспомнім разам з вамі казкі, складзеныя беларускім і рускім народамі. Жывуць казкі ўжо даўным-даўно. I няма на зямлі таго чалавека, які б іх не любіў. Асабліва даспадббы яны дзецям. Думаю, што мы сёння ўбачым і вясёлых, і знаходлівых. I тых, хто любіць казку. У гульні прымаюць удзел дзве каманды: “Пеўнікі” і “Ліскі”. (Прадстаўленне журы.)
А зараз мы паглядзім прывітанне каманд.
Слова камандзе “Пеўнікі”.
1-ы чытальнік.
Мы — пеўнікі,
Хоць не каралі, а ў кароне.
Не гусары, а пры шпорах.
Гадзінніка не маем, а час знаем.
2-і чытальнік.
Маем кіпці не горшыя,
Чым у льва.
Каронай чырвонай
Упрыгожана галава.
3-і чытальнік.
Як кіўнём мы галавою,
Сыплюць куры чарадою.
Мы яечкі не нясём,
Курак нашых сцеражом.
4-ы чытальнік.
Вам, мілыя ліскі, жадаем
Не сілай, не хітрасцю,
А розумам толькі ўзяць.

(Выконваецца песня “Храбры певень “Пралеска ”, 1993, N 9.)

Прывітанне каманды “Ліскі”.
1-ы чытальнік.
Мы ліскамі завёмся
За нашу весялосць.
Чуем пеўня мы здалёк,
Зычны ў пеўня галасок.
2-і чытальнік.
Не хадзіце ў лес далёка,
Бо жыве у лесе ліс,
Шмат ён пеўнікаў загрыз.
3-і чытальнік.
Лічым мы сябе непераможнымі,
Самымі хітрымі і прыгожымі.
Абяцаем на свяце не хітрыць,
КВіЗ наш палюбіць
I з пеўнікамі падружыць.

(Песня “Пайшла курачка да лісічкі *, муз. А. Рэмізоўскай, сл. С. Шушкевіча.)

Конкурс “Хто згубіў рэчы?”.

(Пытанні задаюцца то адной, то другой камандзе.)
Вядучая. У мяне ў мяшэчку знаходзяцца рэчы, іх хтосьці згубіў. Трэба Дапамагчы знайсці іх уладальнікаў. Кожная каманда павінна не толькі сказаць, каму належыць пэўная рэч, а і назваць казку.
Рэпка — дзеду (казка “Рэпка”).
Калабок — бабе (казка “Калабок”).
У Бобінка — пеўніку (казка “Як курачка пеўніка ратавала”).
Гусінае пяро — Піліпку (казка “Піліпка-сынок”).
Пшанічны каласок — курачцы (казка “Пшанічны каласок”).
Чырвоная шапачка — Чырвонай Шапачцы (казка “Чырвоная Шапачка”).

Конкурс на лепшага знаўцу беларускай казкі.

Вядучая. Якімі словамі пачынаецца казка “Былінка і верабей”?
(Сеў верабейка на былінку і хацеў, каб яна яго пакалыхала. Але былінка не захацела калыхаць верабейку, узяла ды скінула яго. Узлаваўся верабейка на былінку.)
Як клікала маці Піліпку?
(Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з ’еш піражок.)

Што крычаў пеўнік, калі яго схапіла ліса?
(Коце, браце!
Мяне ліска нясе
У высокія горы,
У глыбокія норы
Па барах, па карчах,
Аж бярэ мяне страх.)

Што казала каза-манюка кожны раз дзеду, калі вярталася з пашы?
(Нідзе я не была, нічога не ела, нічога не піла, толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі.)
Якімі словамі пачынаецца казка “Лёгкі хлеб”?
(Касіў на лузе касец, змарыўся і сеў пад кустом адпачыць, дастаў торбачку, развязаў і пачаў есці.)
Есць такая казка “Пра быка і яго сяброў”, назавіце сяброў быка. (Казёл, парсюк, гусак, певень.)

Заданне для балельшчыкаў.

Вядучая паказвае малюнкі да беларускіх народных казак. Дзеці павінны назваць казку і яе герояў. Конкурс “Хто адправіў тэлеграмы?”
(Стук у дзверы. Заходзіць паштальён і аддае вядучай тэлеграмы. Паштальёнам можа быць любы казачны герой.)
Вядучая. Камандам трэба здагадацца, хто адправіў тэлеграмы.
1-ы чытальнік.
Гэй, каза, збірай манаткі,
Уцякай хутчэй ты з хаткі,
Бо вунь дзед ідзе,
Ён касу нясе.
(Пеўнік з казкі “Каза-манюка ".)

2-і чытальнік.
Нам не страшны шэры воўк,
Шэры воўк, шэры воўк.
Дзе ты ходзіш, дурны воўк,
Стары воўк, страшны воўк.
(Парасяты з казкі “Трое парасятак ".)

3-і чытальнік. Дык вось, каму слава, таму і булкі. А вы, гультаі, ідзіце прэч адгэтуль! Ко-ко-ко! Дзеткі,' бяжыце сюды хутчэй.
(Курачка Сакатушка з казкі “Пшанічны каласок”.)
4-ы чытальнік. Што мне з табою барукацца?
Давай спярша паглядзім, ці маеш ты сілу. Калі раздзярэш гэты пень лапаю, значыць, маеш сілу.
(Чалавек з казкі “Не сілай, а розумам”.)
5-ы чытальнік.
Тылі-тылі, скрыпіца,
Тут сядзела лісіца,
А ў лісіцы новы двор,
Сем дачушак на выбор,
Восьмы пеўнік, —
Гэта мой.
(Коцік з казкі “Коцік, пеўнік і ліса ”.)

6-ы чытальнік. Ку-ка-рэ-ку! Каб пан не дажыў веку. Ён у дзеда з бабай начаваў ды жаронцы ўкраў...
(Пеўнік з казкі “Жаронцы ”.)

Конкурс “Дамашняе заданне”.

Дзеці паказваюць інсцэніроўкі казак, складаюць расказы пра любімага казачнага героя, чытаюць вершы-жарты.

Заданне для балельшчыкаў.

Вядучая прапануе дзецям успомніць казкі, у якіх героем з’яўляецца мядзведзь ці лісіца.

Конкурс “Працягвай далей”.

Вядучая пачынае расказваць урывак са знаёмай казкі (напрыклад, “Як курачка пеўніка ратавала ”), дзеці працягваюць.
Вядучая. Пабегла курачка да каровы:
“Карова, карова, дай масла!” А карова адказвае...
(“Добра, дам я табе масла. Але схадзі спярша да касцоў, папрасі сена ”.)
Сядзіць лісіца ў нары і кажа сама сабе: “Вочы, вочы, што вы рабілі, як я ад сабак уцякала?” Вочы адказваюць...
(“Глядзелі, куды табе бегчы ”. Казка “Лісіца і сабакі”.)
Ехаў дарогаю пан у брычцы, убачыў ён такое дзіва і кажа: “Прадай, дзед, мне свайго аратага”. А дзед і гаворыць...
(“Не, пане, не прадам, гэта мой сынок...” Казка “Сынок з кулачок”.)
Жылі дзед і баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было, талькі адна курачка Чубатка. Жылі яны, жылі, дажыліся — няма чаго варыць. Вось дзед і кажа бабе...
(“.Баба, а баба, звары хіба Чубатку, ці што?” Казка “Лісіца-хітрыца”.)

Конкурс “Хто гэта сказаў?”.

Вядучая чытае ўрыўкі з казак. Па выказваннях персанажаў дзеці павінны адгадаць назву казкі, яе герояў. Напрыклад:
1. "— Ты што ясі, чалавеча?
— Хлеб.
— А смачны ён?
— Дзіва што смачны!
— Дай мне пакаштаваць”.
(Воўк і касец з казкі “Лёгкі хлеб”)
2. "— Іду да бабулі і нясу ёй вось гэты піражок і гарнушак масла.
— А ці далёка жыве твая бабуля?
— Даволі далёка.
—Добра, мне таксама хочацца наведаць тваю бабулю".
(Чырвоная Шапачка і воўк з казкі “Чырвоная Шапачка”)
3. "— У мяне не вусы, а вусішчы, не лапы, а лапішчы, не зубы, а зубішчы. Я нікога не баюся”.
(Заяц з казкі “Заяц-хвалько ”.)
4. “— Дзед, дзед, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: хлеб ёсць — солі няма!
— Едзь, дзед, дахаты, будзе табе соль!"
(Дзед і каток з казкі “Каток —залаты лабок ”.)

(Стук у дзверы. Пад музыку ўваходзіць Дзед-Барадзед, спявае “Песеньку Дзеда-Барадзеда Муз. Л. Захлеўнага, сл. А. Вольскага. “Пралеска ”, 1994, N 6.)
Дзед-Барадзед. Добры дзень, мае маленькія сябры. Я вельмі рады, што мяне запрасілі на КВіЗ. Для вас я падрыхтаваў шмат гульнявых заданняў і практыкаванняў па тэатральна- мастацкай дзейнасці. (Дзеці мімікай, жэстамі выказваюць свае пачуцці, адносіны да тых з’яў, сітуацый, якія прапануе ўявіць Дзед-Барадзед.)
Заданні могуць быць наступнымі:
1. Тры мядзведзі на прагулцы. (Паказаць, як ідзе Міхаіл Патапавіч, Настасся Пятроўна і Мішутка.)
2. Зайка-ласун, зайка-баязлівец, заяц-хвалько. (Перадаць рухі і настрой зайкі.)
3. Надвор’е. (Паказаць, што адчуваеш, калі на вуліцы ідзе моцны дождж, калі паліць сонца.)
4. Нячутная музыка. (Паказаць аркестр, дырыжор дырыжыруе, музыканты іграюць на розных інструментах. “Пралеска ”, 1993, N 1, с. 37.)
5. Усмешка. (Паспрабаваць усміхнуцца ў люстэрка або адзін аднаму ветліва, добразычліва, шчыра.)
(Выконваецца песня “Усмешка” У. Шаінскага, якую спяваў маленькі Янот з вядомага мультфільма.)

6. Вы памыліліся — замест цукру паклалі ў чай соль і выпілі яго. (Які ў вас выраз твару?)

Дзед-Барадзед. Мне, дзеці, было вельмі цікава з вамі гуляць. Я пайду новыя казкі шукаць. Да новых сустрэч!

Конкурс “Адгадай загадку”.

Рыжая дзяўчынка
Залезла ноччу ў двор,
Курэй пералічыла
I ўсіх панесла ў бор. (Ліса.)
3 чалавекам ён сябруе,
Ноччу двор яго вартуе.
Служыць шчыра, небарака,
А ўсе кажуць... (злы сабака.)
Што за гаспадар лясны
Спіць пад снегам да вясны?
Ну, а летам да калод
Ходзіць красці смачны мёд? (Мядзведзь.)
Што за кавалер, каторы
Мае рыцарскія шпоры,
Носіць на хвасце вясёлку
Падымае ўсіх на золку? (Певень.)

Журы падводзіць вынікі. Камандам уручаюцца падарункі.