Л. А. ЯКАЎЛЕВА, Настаўніца вышэйшай катэгорыі, Т. Я. ДАВІД, настаўніца першай катэгорыі (сярэдняя школа № 20 г. Бабруйска) Беларуская мова і літаратура 3/2016
«Будзе, будзе да скону мне чарнобыль балець...»
Літаратурна-музычная кампазіцыя для вучняў VI—IX класаў
Сёлета 26 красавіка мінае 30 год з дня вялікай і маштабнай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва — аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яна стала агульнай бядой трох славянскіх народаў.
Чарнобыльская катастрофа падзяліла жыццё і час на дзве эпохі: да і пасля Чарнобыля. Гэтая бяда- трагедыя жыве ў памяці нашага народа, адгукаецца ў сэрцах многіх людзей смуткам і болем.
Мэты: развіваць творчыя магчымасці вучняў, іх культуру маўлення; удасканальваць уменні выразнага мастацкага чытання; выхоўваць актыўную грамадзянскую пазіцыю ў дачыненні да экалагічных праблем сучаснасці, ствараць атмасферу суперажывання і роздуму над праблемай.
Абсталяванне: выстава мастацкай літаратуры пра Чарнобыль (зборнікі «Зона бяды», «Зорка Палын», «Прайсці праз зону», «Чарнобыльская рана» і інш.); выстава малюнкаў і газета вучняў на лепшае мастацкае адлюстраванне чарнобыльскай трагедыі, мультымедыйная сістэма і камплект слайдаў па тэме пазакласнага мерапрыемства, музычныя запісы.
Ход мерапрыемства
Гучыць песня «Мой родны кут, як ты мне мілы...» (сл. Якуба Коласа, муз. I. Лучанка). На сцэну выходзяць двое вядучых (юнак і дзяўчына), а затым па чарзе чытальнікі.Першы вядучы (чытае ўрывак з верша Васіля Віткі «Беларусь» ).
Яна — як зялёны лісток.
Сасмяглая песня лета,
Жывое вады глыток!
Дэманструецца слайд з выявай карты Беларусі.

Дэманструюцца слайды з выявамі прыроды Беларусі.


Першы вядучы.
3 сінімі вочкамі васількоў,
Што аглухлі ад птушынага звону.
Дай мне наглядзецца, дай!
На твае на пожні,
На лугі ды рэкі,
Каб у час апошні
Ўзяць з сабой навекі, —
Дай жа наглядзецца, дай!
Другі вядучы. Здзіўляюць сваёй першароднасцю Белавежа і Бярэзіна, Нёманскі край і Палессе.
Першы чытальнік (чытае ўрывак з верша У. Карызны).
Крынічанька ў лузе і ў небе жаўрук.
Услухайся толькі, усё тут гаворыць:
«Люблю цябе, Белая, Белая Русь...»
У выкананні вучаніцы гучыць песня «Белая, Белая Русь» (муз. Ю. Семянякі, сл. У. Карызны). Як фон — слайды прэзентацыі, падрыхтаванай вучнямі.
Гучаць трывожныя музычныя фрагменты, гукі разбітага шкла. Дэманструецца слайд з выявай Зямлі ў касмічнай прасторы.
Другі чытальнік.
Ці вые, ці хмельна пяе.
На свет нас яна нарадзіла,
А мы забіваем яе.
То труцім, то палім жыўцом...
Планету мы так прапалолі:
Патомкі заплацяць жыццём.
Першы вядучы. Гудзе над зямлёй экалагічны звон. Трывогаю і болем напоўнены яго гукі. Болем за нашу зямлю, палітую кіслотнымі дажджамі, за атручаныя хімікатамі рэкі, за неба з азонавымі дзіркамі, за высечаныя лясы, трывогаю за будучыню дзяцей і ўнукаў.
Другі вядучы. А мы, хоць і мінулі тысячагоддзі, да гэтага часу не ўмеем хадзіць па зямлі... Няўжо не бачым, як яе здратавалі, вытапталі, пакалечылі?
Трэці чытальнік.
Дружна падразаем жылы лесу,
Траў і кветак топчам карані,
Ад зялёнай адракаемся радні.

Чацвёрты чытальнік.
А зямля дакуль будзе цярпець?
А нашчадкам нашым Чым жа дыхаць? —
Мы ўжо задыхаемся цяпер.
Гучыць сумная мелодыя.
Першы вядучы.
На Палессі
I каласы, і яблыкі,
I песні.
Чакалі — будзе шчодрым
Тое лета...
I раптам —
Скаланулася планета. (Гучыць выбух.)

Другі вядучы. Гэта трывожныя радкі з верша «Знак перасцярогі» вядомай беларускай пісьменніцы, бабруйчанкі Святланы Басуматравай.
Чуваць гукі прыроды: птушкі, ручайкі і г. д.
Пяты чытальнік.
напісала дату простую:
«26 красавіка
года 86-га».
Шосты чытальнік.
ці ж вінаваты
хоць на імгненне ён у тым,
што стаў аднойчы чорнай датай,
каб ёй застацца назаўжды?
Першы чытальнік (выконвае ўрывак з верша Генадзя Аўласенкі «26 красавіка 1986 года» ).
няўмольная, быццам вайна!
Яна не страляла,
але і жыцця не давала.
Яна забівала!
Павольна,
ды ўсё ж забівала!
Нябачна, нячутна,
ды ўсё ж забівала яна!
Гучыць сумная музыка.
Першы вядучы.
Жураўліны крык ля аблок:
Ні расінкі — адолець смагу...
I — чацвёрты энергаблок.
Другі вядучы. Чарнобыль... Чорны боль... Калючы дрот. Змрочныя аб’явы. Забароненая зона. Чарнобыльская катастрофа — наша нацыянальная трагедыя, якая закранула лёсы мільёнаў людзей. Пад радыеактыўнае забруджванне трапіла пяць абласцей Беларусі.



Першы вядучы. Ужо амаль трыццаць гадоў Чарнобыль засціць будучыню сваёй ахвяры — Беларусі. Самай пашыранай у творах чарнобыльскага зместу з’яўляецца тэма мёртвай, атручанай зямлі.
На слайдзе дэманструецца цытата:
Якой і ў страшным сне зямля не знала.
Гучыць музычны фрагмент з «Лакрымозы» Моцарта. Вучні выходзяць на сцэну і па чарзе чытаюць вершы.
«Прароцтва Іаана Багаслова».)


Другі вядучы. Бежанства — адвечная, трагічная доля нашага народа. Балюча ўсведамляць, што мы не гаспадары, а як бы прышэльцы. Цяжка мірыцца з несправядлівай асуджанасцю на выгнанніцкі лёс.
Першы вядучы. Асабліва трагедыйна гучыць тэма бежанства, выгнання з роднай зямлі ў творах Максіма Танка, Анатоля Вялюгіна, Міколы Мятліцкага, Генадзя Бураўкіна, Віктара Яраца і многіх іншых творцаў.
Першы чытальнік.
Асіраціла хаціну,
I дзверы забіла, і вокны
Заткала бяльмом павуціны.
I хоць сонца свеціць, як некалі,
Але ўсё ў душы ледзянее.
Цярністым вянком на хаціне
Пустая буслянка чарнее.
Калі вёска без людзей;
Калі ўпоравень з плотам
Вымахалі крапіва і дзядоўнік;
Калі ветрам параскіданыя дровы
Няма каму скласці ў павець.
калі з акна дома
выглядвае патэльня
з недаедзенай яечняй...
Калі адзічэлы сабака
глядзіць
на цябе ваўком
і прастуджана рыпіць
расхінутая насцеж брамка.
«Аварыя сумлення».)
Еўропу трывога гняла.
Зашкальвала ўсё чалавечае гора...
I зона маўчання была.
Кіпелі графіт і смала.
Не грэшнікі —
слаўныя хлопцы гарэлі...
I зона маўчання была.
3 паэмы «Чорная быль».)
Нібы рэнтгенам тым,
наскрозь бяда усіх нас прасвяціла
і кожны высвеціла лёс.
Каб быць з рэактарам на «ты»...
..............................
Хто у агонь ішоў бясстрашна,
каб перакрыць сабой агонь...
мацней за ўласныя ў сто крат...
Хто сілы у змаганні троіў...
Запомнім мы сваіх герояў.
Танец дзяўчынак са свечкамі.
Першы вядучы. Радыяцыя перш за ўсё б’е па дзецях. Чарнобыль замахнуўся на генафонд нацыі.
Другі вядучы. Першыя дні трагедыі нагадвалі вайну. Дзяцей без бацькоў вывозілі ў розныя куткі Беларусі, адрывалі ад роднага краю, роднай хаты, сяброў.
Першы чытальнік.
Стаў прытулкам палескіх дзяцей,
У пакоях ні смеху, ні песень,
Моўчкі, пільна глядзяць на гасцей...
У чалесніку печы счарнелай,
У гушкалцы-люльцы дзіцячай,
Што стала апошняй пасцеляй.
што, не адведаўшы жыцця,
ужо зірнулі ў вочы смерці —
о, як ім многае няўцям!
Ратуйце, людзі, «светлячкоў-дзяцей»,
Няўжо змаўчыць сумленне наша, людзі,
Калі наш родны край без будучыні будзе?
Другі вядучы.
чарнобыльская! —
гэта не проста аварыя тэхнічная.
А яшчэ і маральная.
Гэта аварыя нашага сумлення.

Вада, трава і кнігаўка ў траве?
Як у жудасным сне,
Напамінам прарочым
Скаланула мяне —
Бліскавіцай урану
Можна свет спапяліць.
I пякельнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.
«Той чарнобыльскай ноччу...» ).
На чарнобыльскім крыжы,
Забыты Богам,
Кінуты людзьмі,
За што, мой край, пакутуеш,
Скажы?..
I праз стагоддзі
Нас не пакіне боль той, бо
Не сыдзе ён,
Хутчэй — пяройдзе
Нашчадкам нашым,
Гэты боль.
Каб з імі быць,
Каб іх трывожыць,
Каб растапіць у сэрцах лёд,
Каб ведаў на планеце кожны
Пра дзень заўсёды той і год.
Гучыць мелодыя «Аvе Маrіа», на фоне якой вучань чытае ўрывак з рамана I. Шамякіна «Злая зорка».
Усё ззяла на сонцы — вокны, незакрытая арматура, стрэлы кранаў. Не, не горад прымусіў іх замаўчаць. Ішлі да станцыі, Нязвыклы выгляд берага. Не было на ім рыбакоў, якіх у суботу там поўна. Зусім прыціхлі, калі адкрылася станцыя. Будынак станцыі. Дым над ёй, не чорны, не жоўты, як над ТЭЦ, а нейкі як бы празрыста-блакітны. Глеб хіба трохі суцешыўся, што дым над чацвёртым блокам, не над яго, другім. Замільгалі постаці міліцыянераў. Адзін, другі... Ніхто не адпачывае, а міліцыя ёсць. Моцна гэта насцярожыла.
Сцямнела. Ні горада, ні станцыі не было відаць. Але на саркафагу і на дзеючых блоках гарэлі яркія чырвоныя сігналы. Як сігналы трывогі. Стоп-сігналы: спыніся, чалавецтва!
(Чытальнік уздымае над галавой сціснутыя кулакі. Дэманструецца слайд з выявай чацвёртага рэактара.)— Стаіш? Свеціш? Паліш людзей? Спалі мяне! Не можаш? Не па зубах я табе? (павольна апускаецца на калені, ударыў кулакамі ў зямлю і крыкнуў).
— А ты чаму анямела, сціхла? Уздрыганіся!
Чалавек крычаў — зямля маўчала.
Гучыць мелодыя песні «Малітва» (муз. Э. Ханка, сл. Г. Бураўкіна).
Пад яе выходзяць чытальнікі.
Першы чытальнік.
Цябе трывожу ў час вячэрні.
Я веру, Божа, што нас не кінеш,
Што ты паможаш маёй Айчыне.
Божа Усявышні!
Дай майму краю
I лекі, і сілы.
Хіба ў славянскім свеце
Ён лішні,
Каб станавіцца
Брацкай магілай?
Ён вінаваты?
Кім і за што?
I навошта пракляты?
Божа!
Ці прыйдзе нарэшце Месія?
Ці дапаможа нам гора асіліць?
Адной
Я вінюся.
На цябе,
На адну
Я малюся.
Скрушную і журботную,
Годную і лагодную...
Родная,
На цябе,
На адну
Я малюся.
За цябе,
Беларусь,
Я баюся.

Шосты чытальнік (выконвае ўрывак з паэмы Н. Гілевіча «Не хварэй»).
О мая Беларусь, не хварэй!
Страшна мне,
Што твой голас,
Пявучы і звонкі,
Так асекся, аслаб,
Што калі яго чую —
Супыняецца сэрца
І жыць не хачу я!
Не хварэй!
О мая Беларусь, не хварэй!
Гучыць музыка «Малітвы» Э. Ханка.
Першы вядучы.
Чысцейшымі, святлейшымі штодня,
Дарыць адзін другому ўсмешкі будзем
І пачувацца шчыра, як радня.
Былі і будуць цяжкасці, напасці,
Мы перад вечным часам — каласы.
Знявага, чэрствасць, звады і няшчасці
Хай не заб’юць жыццёвае красы.
Гучыць урывак з песні «Жураўлі на Палессе ляцяць» (сл. А. Ставера, муз. I. Лучачка).
Спіс выкарыстанай літаратуры
Аўласенка, Г. 26 красавіка 1986 года : верш / Г. Аўласенка // Сайт пісьменніка Генадзя Аўласенкі. — Рэжым доступу: aulasenka.ho.ua/show_tvor.php?t_id=60 — Дата доступу: 29.01.2016.Гілевіч, Н. Збор твораў / Н. Гілевіч. — Мінск : Маст. літ., 2001. — Т. 3 : Вершы і паэмы (1993— 1999). — 350 с.
Жук, К. Галгофа : вершы і паэмы / К. Жук. — Мінск : Маст. літ., 1997. — 254 с.
Зорка Палын : творы беларус. паэтаў пра чарнобыльскую трагедыю / уклад. А. I. Бельскага. — Мінск : Маст. літ., 1993. — 255 с.
Зуёнак, В. Лета трывожных дажджоў : вершы / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1990. — 158 с.
Зэкаў, А. Чарнобыльскі вецер : вершы, паэмы, былі / А. Зэкаў. — Мінск : Белпрынт, 2006. — 48 с.
Панчанка, П. Жытнёвы звон : выбр. / П. Панчанка. — Мінск : Маст. літ., 2002. — 335 с.
Танк, М. Збор твораў : у 13 т. / М. Танк. — Мінск : Маст. літ., 2008. — Т. 6 : Вершы (1983— 1995). — 454 с.
Шамякін, I. Злая зорка : раман; Сатанінскі тур : аповесць / I. Шамякін. — Мінск : Маст. літ., 2009. — 463 с. — (Школьная бібліятэка).