сцэнарыі святаў на беларускай мове

ГАЛІНА КАЛТУНОВА. Душы маёй зачараванне, мой край Карэліцкі...: вершы, апавяданні, віншаванні. Нясвіж : Нясвіжская узбуйненая друкарня, 2011

Прывітанне да 8 Сакавіка

Вершаваныя прывітанні да свята

Віншаванне – прывітанне да 8 Сакавіка і Дня маці

Сёння свята нашых мам
Прыйшлі мамы ў госці к нам
Мы ўсіх вас так чакалі,
Прывітанне рыхтавалі!
Дзяўчынка
Мы -дачушкі- гаварушкі,
Мы - унучкі - весялушкі,
Шлём мамулечкам сваім
I бабулькам дарагім
Светлых сэрцаў віншаванні
Ды здароўя пажаданні,
Каб жылі вы, не старэлі
Толькі радасць ад нас мелі!
Хлопчык
Ад усіх сыноў-дубочкаў
Перадаць вам зараз хочам:
Знойдзем шчэ не раз прычыну
Даказаць, што мы мужчыны,
I калі вам цяжка стане
Мы плячо сваё падставім!
Абароніць ад нягод
Моцны наш мужчынскі род!
Дзяўчынка
Дужа добра рана ўстаць,
Ложак свой самой заслаць
У мяне сама мятла
Вымятае пыл з вугла.
Суп яшчэ магу зварыць.
Ды нашто сябе хваліць?
Хай пахваліць той мяне,
Хто хоць лыжку сербане!
Хлопчык
Вам скажу я па сакрэту:
У мяне ўжо ёсць нявеста.
Шчэ ў садзік мы хадзілі,
3 ёю хораша дружылі.
Буду вельмі я старацца,
Каб заўжды ёй падабацца,
Бо завуць яе таксама,
Імем гэткім жа, як маму!
Хлопчык
Я абед варыць вучуся,
Працаваць я не лянюся
I калі гатуе мама,
Памагаю ёй таксама.
Мыю посуд і прыборы,
Рэжу сыр і памідоры
За цыбулю не бяруся,
Бо расплакацца баюся.
Дзяўчынка
Мая мама добрая такая,
Мая мама проста залатая!
А ўжо так мяне матулька любіць!
Кожны раз і песціць, і галубіць,
I да сэрца горне і мілуе,
I так шчыра, моцна пацалуе,
I прамовіць ласкавае слоўца,
I сама засвеціцца, як сонца!
Дзяўчынка
На лістку календара
Ззяе лічба, як зара.
Сёння дзень прыгожы самы.
Сёння - свята нашых мам.
Слава маміным рукам,
Што работу любяць
I прыносяць сонца нам,
Ласкаю галубяць.
Слава маміным рукам,
Хай на ўсёй планеце
Кветкамі для мілых мам
Расцвітаюць дзеці!
Усе
Слава мамам! Слава мамам!
Слава маміным рукам!

Прывітанне дзяўчынак і хлопчыкаў да 8 сакавіка

Хлопчык
Шчыруе радасць на зямлі бясконца,
Яе ў душы сягоння не суняць.
Цяпло і ласку дорыць шчодра сонца,
Імкнецца маму з святам віншаваць!
Да свята кожны ўжо прывык,
Нясе яго нам сакавік!
Дзяўчынка
Хвалюе свята ўсіх мужчын:
Яно ж у гонар мам- жанчын!
I чэргі зноўку ў магазінах-
Купіць паспець каб для адзіных,
Каханых, любых падарункі
Ды каб вышэйшага гатунку!
Хлопчык
А мы вам дорым свае душы
Ад нас, дзяцей, такіх паслушных!
I віншаванняў шлём мяшок,
Даём святочны наш зарок:
Ва ўсім заўжды дапамагаць,
Мужчынскі гонар не губляць!
Дзяўчынка
Гляньце, як загаварылі!
Быццам тут сакрэт адкрылі!
Справы вашы хочам бычыць.
Ну - ка здайце справаздачу,
Дакажыце не на жарты,
Для чаго ўсе вы варты!
Хлопчык
Хоць заняты тата ў працы,
Дома любіць ён старацца.
3 татам мамін мы аплот!
На нас дом і агарод,
Калі трэба, пасціраем,
Абед смачны прыгатуем,
Дом да святаў прыбіраем,
Пыласосім, пол шмаруем,
Бляск наводзім мы такі,
Не дакажуць мастакі!
Не нарадуецца мама,
Разам з ёю мы таксама!
Хлопчык
Ой народ мы насмяшылі,
Калі з татам парашылі
Маму ўразіць напярод,
Пад кантроль ўзяць агарод.
Тата мудрым стаў артыстам
Ускапаў зямлю заўзята,
Падзяліў яе на градкі
I засеяў па-парадку:
Рад цыбулі, рад гуркоў,
Буракоў і кабачкоў,
Ды радысу, рад гароху.
Сыпануў ля іх патроху
I маркоўкі, і фасолі,
Кукурузы чым паболей,
А глыбокія разоры
Ён адвёў пад памідоры.
Засмяяўся: “Ну, сынок,
Ўсё зрабілі мы ў толк!”
Хлопчык
Божа ж мой, калі праз лета
Мы прыйшлі на агарод,
То падумалі, што гэтак
Гаспадарыў там сам чорт!
А на градках тых вясёлых
Зелле ўецца частаколам!
Буракі, гарох, часнык
Паспляталіся ў калмык.
Што расце - не разабрацца,
I за што цяпер тут брацца?!
Учыніла там разборку
Мама нам з найлепшым толкам...
Гэта лепш не ўспамінаць,
А паціху прамаўчаць (махае рукой, уздыхае)
Хлопчык
Мы ж адправілі матулю
Ў санаторый, каб на “5”
Ёй здароўе падтрымаць.
I рашылі за вячэрай:
- Правядём рамонт ў кватэры.
Ды ўзяліся дружна з татам
За работу мы заўзята.
Ўсе шпалеры пазрывалі,
Сцены ж мы размалявалі,
Заапарк зрабілі з спальні
Кракадзілы, змеі, лані
Паталок укрылі густа.
На падлозе ўздоўж - лангусты.
Хлопчык
А над ложкам —тыгр, мядзведзь
Зубы шчэрыць у бяседзе,
Кухня стала бурачковай,
Калідор - як мак, ружовы.
На дзвярах піяўкі ўюцца,
Павукі заместа люстраў.
Вось абрадуецца мама!
Будзе дом для ўсіх рэкламай!
Як вярнулася матуля,
Што было - не перадаць
Лепш паціху прамаўчаць... (махае рукой, уздыхае).
Хлопчык
Ах, дзяўчынкі дарагія,
Усе ж мы ў справах не благія,
Сярод хлопчыкаў чарод
Усе.
Мы, паверце,- першы сорт!
Дзяўчынка
Хлапчукі, вы нам па густу,
Вам даруем мы грахі,
Не было ж каб месца пуста,
Вас бяром у жаніхі!
Дзяўчынка
Будзем свята пачынаці
Ў гонар нашых любых маці,
Дорым вам мы шчасце дзён,
Нашу ўдзячнасць, наш паклон!

Прывітанне да 8 Сакавіка

  1. Сонца засмяялася вясёла,
    Заспявалі птушкі тут і там.
    Радасць заіскрылася наўкола:
    Хутка свята нашых мілых мам!
    А яны ў свята маладзеюць,
    Харашэюць проста на вачах,
    Ад мужчынскіх поглядаў цяплеюць,
    Усцілаюць кампліментаў шлях!
  2. Вуліцы напоўнены парфумам,
    Кветкі палымнеюць у мароз.
    I мужчын не адарваць ад ГУМаў,
    Ля прылаўкаў кожны з іх прырос.
  3. Грошай не шкадуюць і не лічаць:
    Толькі б нечым любую здзівіць!
    Калі не хапае, дык пазычаць,
    Толькі б ёй, адзінай, дагадзіць!
  4. Вось і ў нас у хаце - канец света:
    Тата не прыдумаў, што дарыць,
    Месяц мо не спаў праз гэта,
    Не хацеў ні есці і не піць.
    А сягоння кажа ён мне рана: -
    Прызвычаім маму да красы.
    Падару сябе замест цюльпана,
    Выкрашу ў чырвань валасы,
    Апрану касцюм свой зелянкавы
    I, як кветка, стану на акне.
    Зрэагуе мама як, цікава?
    Падарунак ўзрадуе ці не?
    Бо цюльпаны хутка адцвітаюць,
    Я ж мо год ёй буду палымнець!
    Хай зайздросцяць маме і хай знаюць,
    Як вязе такога мужа мець!
    За эфект, канечне, я баюся.
    Што, як мама скажа: “Звар’яцеў!”
    Ды нічога не змяню я, мусіць,
    Будзе так, як тата захацеў
    Каму ружа, каму пан,
    Маёй маме - свой цюльпан!
  1. Вельмі прыемна, што нас вы чакалі!
    Шлём вам, мамулькі, удзячнасць бясконцую,
    Мы — ад карэліцкіх слаўных малойцаў.
  2. Вы не глядзіце, што ростам маленькія,
    Але да працы заўсёды ўдаленькія.
    Мамы ж сягоння напэўна прызнаюцца,
    Дом на плячах нашых моцна трымаецца!
  3. Прыйдзе мама стомленай з работы,
    3 татам яе шчыра прыгалубім,
    Клопаты развеем і турботы,
    Бо яе так моцна любім!
  4. Хутка ў мамы імяніны.
    Тата ў роспачы ўжо ходзіць.
    Што дарыць мы з ім павінны?
    Што ў жанчын сягоння ў модзе?
    Я кажу: “Падорым цені
    Ды цукерак смачных жменю.
    I ўсе ж вырашылі потым -
    Здзівім маму смачным тортам!
    Замясілі цуда-цеста,
    Выйшла у нас яно драпестым-
    У ім і сахар, і карыца,
    I кусочкі паляндвіцы,
    I гурок, скрылечкі сальца-
    Будзем з мамай аб’ядацца!
    А дабавім шчэ сасіскі,
    Стане торт зусім мужчынскім!
    Вось парадуецца мама!
    Разам з ёю мы таксама!
  5. Я ж скажу вам па сакрэту:
    Тата раптам стаў паэтам!
    Просіць: “Дай, сынок, мне тэму
    Маме выкладу паэму!”
    Сталі з татам мы спрачацца
    У той тэме вызначацца.
    Не ўдалося - вось скандал!
    Мама ў нас - універсал:
    Чысціць ,варыць, шые, мые,
    Ладзіць клопаты чужыя,
    Крамы ўсе абабягае,
    Нас наштурхаць паспявае.
    Мабыць, твор той выжме пот-
    Не напішацца й за год!
  6. Калі маме на рабоце
    Трэба затрымацца,
    Пачынае тата зранку
    Дужа хвалявацца:
    То нервова цыгарэты
    Курыць ля акенца
    I хапаецца пры гэтым
    Ўзрушана за сэрца.
    Мама ж прыйдзе - расцвітае,
    Як барвінак ўецца,
    I што мама загадае,
    За ўсе бярэцца!
    Ды такі тады рахманы,
    Хоць кладзі яго да раны!
  7. Цэлы тыдзень тата ў трансе:
    Дзе ўзяць лішнія фінансы?
    Трэба выдаткаваць маме
    На пакупкі ў нашай краме
    Файных ботаў на абцасе,
    Туфляў нейкіх адмысловых,
    Туш, каб вейкі з густам красіць,
    Ды памады тонаў новых.
    I калготаў, што не рвуцца,
    Паліто з аддзелкай ламы,
    Крэмаў тых, што не псуюцца,
    Ў тон пальчаткі, шаль таксама,
    А ў дадатак завушніцы,
    Ды й шчэ модную спадніцу...
    Не, не буду я жаніцца!
  8. На лістку календара
    Ззяе лічба, як зара,
    Сёння дзень прыгожы самы -
    Сёння-свята нашых мам!
  9. Мамы, мамачкі, матулі,
    Вас да сэрца шчыра тулім
    Будуць радасці хвіліны,
    Будзе шчасце кожны раз,
    Як такія вось мужчыны (паказвае)
    Будуць побач каля вас!

Прывітанне да 8 сакавіка.

1
Хто прыгожы ў свеце самы?
Усе:
Ну, канечне, нашы мамы!
Хто пяшчотны, любы самы?
Усе:
Ну, канечне, нашы мамы!
Хто галоўны ў доме самы?
Усе:
Нашы мамы! Нашы мамы!
Хто ўдалы ў свеце самы?
Усе:
Нашы мамы! Нашы мамы!
I ад сэрца віншаванні
Шлюць сягоння перад святам
Самым лепшым, мілым мамам
Усе:
Вашы дзеткі - птушаняты!
Дазваляем затрымацца
Сёння маме мы на працы,
Падрыхтуем ёй за вечар
3 татам дзіўную сустрэчу:
Навядзём парадак дома,
Мама прыйдзе - пачастуем.
Чым, - спытаеце? - Канечне ж,
Нашай фірменнай яечняй!
Дз.
Я - ў маму - удаленька
Ўсе ў руках маіх гарыць
Не глядзіце, што маленька,-
Гаспадыняй магу быць!
Тата мною ганарыцца
I заве мяне царыцай!
А ў нас у хаце драма:
Тата сёння нашу маму,
Стаў, каб трошкі дагадзіць,
На руках яе насіць.
Не ўтрымаў, бо наша мама
Дзесь пад сотню кілаграмаў!
Прапаў ў мамы апетыт,
Тату ж гне радыкуліт!

Дз.1.
Сонца засмяялася вясёла,
Заспявалі птушкі тут і там.
Радасць заіскрылася наўкола:
Хутка свята нашых мілых мам!
А яны ў свята маладзеюць,
Харашэюць проста на вачах,
Ад мужчынскіх поглядаў цяплеюць,
Усцілаюць кампліментаў шлях!
2-ая дз.
Доўга з татам думалі, гадалі:
Чым нам маму любую здзівіць?
I нарэшце цвёрда зажадалі
Пасцірушку ў хаце ўтварыць.
Ўсю бялізну мы сабралі,
Занавескі пазнімалі,
Ручнікі, шкарпэтак шмат
Загрузілі ў “аўтамат”.
Толькі як задаць праграму?
Гэта ўмее толькі мама!
Збіўся тата нешта з толку,
На авось націснуў кнопку.
Што тут раптам пачалося,
Цяжка нават ўявіць!
Зараўло ў машыне штосьці,
Нешта ўверх як паляціць!
Вада з мылам нечакана
Палілася, як з фантана!
Тата мокры, я - таксама.
Ды прыйшла на шчасце мама!
- Што тут робіцца ў нас, Божа?
Тата, нібы ёлка, гэткі
Ўвесь прыбраны ў шкарпэткі,
На плячах вісяць фіранкі,
Стаў сюрпрыз неспадзяванкай.
Нам было ўжо не да жартаў-
Аканфузіліся з татам!
1 хл.
Калі маме на рабоце
Трэба затрымацца,
Пачынае тата зранку
Дужа хвалявацца.
Да дзвярэй бяжыць бясконца,
Курыць шмат, без меры.
Стаў худы, як верацёнца,
Бляклы, як папера!
Мама ж прыйдзе - расцвітае,
Як барвінак ўецца.
I што мама загадае,
За ўсё бярэцца!
Ды такі тады рахманы,
Хоць кладзі яго да раны!

Дз.
Прыйду рана я са школы.
Прыгатую абед смачны,
Будзе мамачка вясёлай
I шчасліваю, няйначай!
Мяне горача абдыме:
-Ах, мая ты гаспадыня,
Усё прыбрана, усё да толку,
Ты ў мяне - дачушка - пчолка!
Хл.
Перад святам траты ў таты,
Трэба сто ці больш зарплатаў:
Мама любіць падарункі
Найвышэйшага гатунку!
Ёсць два толькі варыянты:
Ці машыну, ці брыльянты!
Хл.
Калі вам сказаць папросту,
Я- ў доме гаспадар!
Тату ў справах замяняю,
I давер у мамы маю.
Мне суседка кажа ўслых:
-Расце зайздрасны жаніх!
Я ж на гэта не зважаю,
Хоць нявесту ўжо шукаю!
Дз.
Дарагі хто ў свеце самы?
Усе:
- Ну, канечне ж, нашы мамы!
Для іх слоў мы не шкадуем,
3 святам шчыра ўсіх віншуем!
Усе:
Прыгажосці шлём, здароўя,
Шчасця многа і любові!

Яшчэ на гэту тэму:

Я віншую мамачку     «Святое матулі імя...»