сцэнарыі святаў на беларускай мове

Лілія ПІНЧУК, метадыст ясляў-сада №19 Жлобіна. Пралеска 1995 г.

Наша ніўка залатая

Сцэнарый свята “Дажынкі”

Гучыць лірычная беларуская мелодыя. Каля сцяны "спяць" дзяўчать з’яўляецца гаспадыня.
Гаспадыня. Як хутка ночка праляцела! Час ужо дзяўчат будзіць ды на поле ісці. Так добра спяць, ды што ж зробіш — такі дзень год корміць. Уставайце, дзяўчаты!
Жнейкі. Дзякуй табе, матулька што будзіш раненька!
Гаспадыня. Чым багата хата? Жнейкі. Хлебам.
Гаспадыня. Адкуль усходзіць сонца?
Жнейкі. 3 хаты.
Гаспадыня. А хлеб?
Жнейкі. 3 пячной дзяжы.
Гаспадыня. Як той хлеб есці?
Жнейкі. Разам за сталом.
Гаспадыня. А дзе яго ўзяці?
Жнейкі. Ісці ў поле жаці.
Гаспадыня падае хлеб жнейкаі Яны загортваюць яго ў ручнік са словамі:
3 хлебам у поле пойдзем, песню завядзём.
Гаспадыня. Дай вам Божа ў полі роду, ў хаце згоду.
Давайце разам паклічам сонейка, каб нашым жнейкам добра працавалася.
Песня "Свяці, свяці, сонейка". Пад музыку "Як паслала мяне маці" жнейкі падыходзяць да поля зразаюць па каласку і звязваюць невялікі снапок. Прыступаючы да жніва, прыгаворваюць:
Ніўка наша залатая,
Сярпы вострыя,
Наш пан гаспадар налягае,
Каб мы не былі чэрствыя.

Танец з каласкамі.
Жнейкі паднімаюць раней падрыхтаваны вянок, уплятаюць апошнія каласкі.

1-я жнейка.
Канец ніўцы, канец,
Спляцём пану вянец.
Ды ўжо жніво ў канца,
Ну-тка, дзевачкі, да вянца.

2-я жнейка. Няхай лепшая ідзе ды вянок адзяе,
А вяночак залаты, гаспадар наш малады,
Ён багата грошай мае, у Госпада жней наймае.
Сплецены вянок кладуць на галаву адной з дзяўчынак, ідуць, прытанцоўваючы, дадому:
Будзь, сяло, весяло,
Бо мы вянок несямо
3 добрага жыта,
Вельмі красавіты.

Дзяўчынка з вянком прытанцоўвае ў сярэдзіне круга, вакол яе водзяць карагод "Вяночак".
1-я жнейка.
Кружком, дзевачкі, кружком,
К гаспадару з паклонам.
Не самі мы ідзём — вяночак нясём,
У нашай гаспадыні многа хлеба ў адрыне.

2-я жнейка.
Адчыняй нам, пані, вароты,
Ідуць жнеі з работы.
Адчыняй і другія —
Ідуць жнейкі маладыя.

Гаспадыня (прымае ад жней снапок).
Прашу, любыя, у хату, адведаць, чаго Бог паслаў,
Вада ў вядзерцы — любыя, умывайцеся,
Ручнікі на калочку — імі уцірайцеся.
Жнейкі ўмываюцца, жартуючы, абліваюцца вадой.
1-я жнейка (здымае вянок і аддае гаспадыні).
Пераймі, пані, сваё дабро і нясі сабе ў гумно.
Віншую пані вянком і добрым, здароўем.
Гаспадыня (бярэ вянок і вешае на абразы).
Добра папрацавалі, шмат здабылі, ці не час адпачыць, людзей паглядзець, сябе паказаць. Шуміць, грыміць кірмаш, нас чакае. Лявон, дзе ты дзеўся? Запрагай каня, паедзем на кірмаш.
Дзяўчынка. Гэй, бабуля, дзед Талаш, паедзем разам на кірмаш.
Гаспадыня. Тады хутка запявай.
3 песнямі і музыкай усе адпраўляюцца на кірмаш.


Яшчэ на гэту тэму:

Маці, маці, пара жыта жаці     Дажынкі