сцэнарыі святаў на беларускай мове

Людміла ЕЛІСТРАТАВА, музынны кіраўнік ясляў-сада N 464 Мінска

Мову родную, край свой любіце

Сцэнарый свята, прысвечанага беларускай кнізе

Гучыць "Палескі вальс" у выкананні ансамбля "Свята" (грамзапіс). У залу, аформленую у беларускім стылі, уваходзяць дзеці, імітуючы ігру на музычных інструментах. За імі з'яўляюцца Дзед Усявед з цымбаламі у руках, які выконвае беларускую мелодыю (на выбар).

Дзед Усявед. Добры дзень таму, хто у гэтым даму. Шмат дарог я прайшоў па свеце. I куды ж я зараз трапіў? (Адказы дзяцей.) Колькі тут дзетачак, прыгожых юных кветачак! А якія ж у вас вочкі цікаўныя! Так і хочуць даведацца, хто ж я такі. Адкрыю сакрэт: я — Дзед Усявед. Па ўсім свеце хаджу, людзям радасць нясу. Вось у гэтай торбе ёсць нештачка такое, што ўсім патрэбна.

Кліча да сябе дзіця, якое навобмацак, не зазіраючы ў торбу, адгадвае, што там ляжыць кніга.

Так, гэта кніга — радасць для кожнага чалавека. Той, хто чытаў яе, становіцца разумным і мудрым, шмат аб чым ведае, і жыццё яго робіцца цікавым і змястоўным.
А ведаеце, хто напісаў самую першую беларускую кнігу? Даўно гэта было, калі людзі на нашай зямлі жылі і размаўлялі пабеларуску, а пісаць і чытаць не мелі магчымасці. I знайшоўся адзін вельмі добры і разумны чалавек, які сказаў: "Будзе ў беларускага народа свая кніга!" I звалі таго чалавека Францыск Скарына.
Цяжка прыходзілася Францыску, бо злыя людзі казалі: "Навошта беларускім людзям яшчэ і кніга? Няхай будуць цёмнымі і неразумнымі!" Але Скарына дабіўся свайго і надрукаваў кнігу на бел ару екай мове. А ў той кнізе былі такія словы: "Звяры, што ходзяць у пустыні, маюць ямы свае. Птушкі, што лятаюць у паветры, маюць гнёзды свае. Рыбы, што плаваюць у моры і рэках, чуюць норы свае. Гэтак жа і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормленыя, да таго месца вялікую ласку маюць".
3 той пары, калі жыў Францыск Скарына, мінула многа часу, але ўдзячныя людзі не забылі яго. I мы таксама будзем помніць гэта імя. У горадзе Полацку ёсць помнік Францыску Скарыну, а ў Мінску самы прыгожы праспект носіць яго імя.
Дзякуючы Францыску Скарыну людзі могуць самі чытаць і вучыць сваіх дзяцей таму, як завецца зямля, на якой мы жывем. I вы, дзеткі, напэўна, ведаеце, як завецца наша' зямля?

Вядучая. Нашы дзеці нават вершы пра гэта ведаюць.
1-е дзіця.
Блакіт нябёс і белы бусел,
I кветкі ў полі, як абрус,
Мой край завецца Беларуссю,
А сам я хлопчык беларус.
2-е дзіця.
Не проста ў словы я гуляю,
На мове роднай размаўляю.
У час дасветны вечаровы
Кажу пяшчоты цёплай словы:
Дзень добры, сонейка над гаем,
Свяці над мілым родным краем.

Песня "Белая Русь" (муз. Л. Елістратавай, сл. Л. Забалоцкай).

Дзед Усявед (паказвае кнігу). А ў гэтай кніжцы можна паглядзець на жывёл нашай славутай Белавежскай пушчы.
Дзіця.
Белавежаю крочаць зубры,
Пушчы слаўнае валадары.
I гарбы ў іх крутыя і рогі,
Саступаюць усе ім з дарогі,
I мядзведзі, і злыя ваўкі,
Зразу кідаюцца ў бакі.
Толькі зайчык адзін не баіцца,
Скача, скача ля светлай крыніцы.

Дзеці разглядаюць ілюстрацыі. Гучыць песня "Жаўраначка" (муз. Э. Ханка, сл. Н. Гілевіча).

Вядучая. Паглядзіце, да нас заляцела варона з вараняткам.
Выносяцца елачка, пянёк. Дзеці, апранутыя як варона з вараняткам, лётаюць.

Просіць маму варанятка, так прыстала:
Варанятка.
Кар, кар, кар! Пачынаюцца заняткі,
Мамачка, купі буквар!
Вядучая.
Клопату было для мамы,
Покуль горад абышла,
Покуль аблятала крамы,
Але кніжку ўсё ж знайшла.
Варона.
Ну, сядай, мае дзіцятка,
Пачынай хутчэй, сынок,
Самы першы свой урок.
Вядучая.
Дзеўбанула варанятка носам літару.
Варанятка.
Кар, кар! Мама, гэта ж не зярнятка.
Ой, не смачны твой буквар!

Дзед Усявед. Неразумнае варанятка, бо яшчэ малое. Не ведае, што кнігу трэба не есці, а чытаць. Што яе трэба берагчы, не рваць, не размалёўваць, не брудзіць.

Гульня "Бяжыць вожык".

Дзед Усявед. Хто хоча дастаць наступную кнігу з маёй торбы? На яе старонках вы ўбачыце, якая прыгожая наша зямля ва ўсе поры года.

Песня "Залатыя стужкі" (муз. Л. Елістратавай, сл. В. Жуковіча).

А можа, з вас хто ведае, што гэта за кніга?
Дзеці адказваюць: "Дзіцячая біблія".

Песня "Анёлак" (муз. Л. Елістра­тавай).

А ў гэтай вясёлай кніжцы загадкі. Вось адна з іх:
Ходзяць па дарозе кажушок ды рогі.
Дзеці адказваюць.

 Гульня "Чорны баран".

А ў гэтай кнізе не толькі літары, але яшчэ такія цікавыя знакі. Хто ведае якія? Такімі знакамі запісваюць музыку.
Дзеці адказваюць, што гэта ноты.

 Выступленне аркестра. Гу­чыць "Беларуская полька".

Глядзіце, дзетачкі, што з маімі нагамі робіцца. Не стаяць, бо як музыку пачуюць, самі ножанькі танцуюць.

Гучыць у грамзапісу "Полька бела­руская" (муз. І. Лучанка). Дзеці тан­цуюць.

Вучаць кнігі радзіму любіць,
I сумленнымі, добрымі быць.
Вучаць кнігі старых шанаваць,
I цудоўныя казкі казаць.
I спяваць, мудрасці і чысціні,
І святлейшымі робяцца дні.
Зоркі-літары свецяць ўначы,
I ад ведаў нам дораць ключы.

Гучыць музыка (на выбар муз. кіраўніка). Дзеці выходзяць з залы разам з Дзедам Усяведам.

АПІСАННЕ ДЗЕДА УСЯВЕДА

Ролю Дзеда Усяведа выконвае дарослы, апрануты ў беларускае народнае ўбранне. Але не менш цікава дзеці ўспрымаюць вялізарную ляльку, якую вядуць двое дарослых. Пальчатка правай рукі лялькі надзяваецца на адпаведную руку дарослага, пальчатка левай рукі адпаведна на левую руку другога.
Ногі лялькі мацуюцца да ног тых, хто яе вядзе. Галава лялькі павінна рухацца. Вочы ляльцы трэба прышыць наскрозь праз усю галаву, што надае яе твару выразныя паглыбленні Можна ў аснове галавы выкарыстаць выбівалку ад пылу, на якую накладваецца вата, абцягнутая трыкатажнай тканінай. Валасы і вусы з вузкіх палосак паралону, пафарбаваныя ў рыжы колер.

ЗАЛАТЫЯ СТУЖКІ
Залатыя стужкі на бярозцы мілай,
Хутка, хутка птушкі паляцяць у вырай.
I вятры крутыя гучна загамоняць.
Воблакі густыя неба запалоняць.
Залатыя стужкі на бярозцы мілай,
Хутка, хутка птушкі паляцяць у вырай.
А пакуль што —просінь між аблокаў белых,
Маладая восень толькі прыляцела.
Ноты песні Залатыя стужкі
Белая русь
Муз. Л. Елістратавай.
сл. Л. Забалоцкай
Вясною і ўвосень на Белай Русі
Дажджы  пачынаюць травіцу касіць,
I лёгкія воблакі ўдалеч плывуць
I шэпчуць: "Тут добрыя людзі жывуць".
У полі звіняць і звіняць васількі,
Калышацца жыта як хваля ракі.
Зямлі расцвіце каляровы абрус
I свеціцца зорачкай Белая Русь.
Ноты песні Белая Русь

Яшчэ на гэту тэму:

«...Гдзе ж цяпер Беларусь? ... Гдзе наша мова жывець...»     “Шануйце роднае слова!”