сцэнарыі святаў на беларускай мове

Краўчанка Вольга

Мы гасцей вітаем

Восеньская забава для сярэдняй групы

Мэта:
далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры праз беларускую мову;
разіваць выканальніцкія здольнасці дашкольнікаў і інтанацыйную
разнастайнасць персанажаў у інсцэніроўке; узбагачэнне выхаванцаў
эстэтычнымі ўражаннямі з улікам узроставых асаблівасцей іх развіцця.

Музычны кіраўнік:
Праходзь часны народ,
Не пылі дарожкі.
Да мяне госці ідуць
Пагуляці трошкі.

Пад гукі беларускай музыкі, дзеці ўваходзяць у музычную залу
Музычны кіраўнік:
Прашу ў залу. Дзе цясней – там весялей! Сядайце ў крэселкі. Я вырашыла вас запрасіць у госці.
Сёння мы разам будзем чакаць гасцей. Яны абавязкова павінны прыйсці да нас. А каб не сумаваць, давайце праспяваем песню, мы можам выканаць песню пра восень.

Песня “Лістапад” сл. Я. Купалы муз. А. Рэмізоўскай.

Музычны кіраўнік: Малайцы вы, дзеці! Вось вітаем першага нашага госця!
З песняй “Чаму ж мне не пець?” уваходзіць бабуля Ганна.
1. Чаму ж мне не пець,
Чаму ж не гудзець?
Калі ў маёй хатаньцы
Парадак ідзець!
2. Чаму ж мне не пець,
Чаму ж не гудзець?
Бульбы ў хаце столькі
Некуды падзець!
3. Чаму ж мне не пець,
Чаму ж не гудзець?
Хлеба ўрадзіла –
Некуды падзець!

Бабуля Ганна:
Пачула я вашы спевы і вырашыла да вас у госці завітаць.
Я бабуля Ганнна, з вамі буду бавіць час.
Сяду каля вас на лаўцы,
Разам з вамі пасяджу.
Загадаю вам загадкі,
Хто хутчэйшы – пагляджу

(Калі дзеці адгадваюць, бабуля дэманструе гародніну)
1. Завітала ў хату пані
У чырвоным сарафане.
Як пачалі распранаць –
Сталі плакаць, праклінаць (Цыбуля)

2. Хоць чырвоны, ды не дзеўка,
Хоць з хвастом, ды не мыш. (Бурак)

3. У гародзе – быццам мячык,
Толькі нешта ён не скача.
А на ім – не пералічыш –
Шмат зялёненькіх спаднічак
Апрануты густа-густа.
А завецца ён … (Капуста)

4. Цела ўсё чырвонае, а каса – зялёная.
У зямлі яна сядзіць,
Бо не можа ўстаць, хадзіць.
Да яе любоў хто мае –
За касу што дня цягае. (Морква)
(Бабуля дастае шапачку моркаўкі і прапануе зрабіць круг, каб пагуляць. Па лічылкі выбіраюць моркаўку. Дзіця, абранае морквай, займае месца у сярэдзіне круга)
Лічылка
Раз, два, тры , чатыры, пяць –
Пачынаю я гуляць.
Раз, два, тры –
Шапку моркаўкі бяры!

Абранае дзіця надзявае шапачку і і выконвае ролю моркаўкі

Гульня “Моркаўка”

Песня для гульні "Моркаўка"

Бабуля Багаты ураджай урадзіўся ў гэтым годзе. Дзякуй Восені за гэта.
Музыка. Уваходзіць Восень
Восень
Добрага дня вам у хату!
Хай вам заўсёды жывецца багата!
Восень кружыцца ў танцы.
Восень Дастаткам і радасцю ўсіх адарыла,
Чырвона-жоўтым золатам усё наўкол я пакрыла.
Прынясла для вас, дзяўчынкі,
Я чырвоныя хусцінкі.
Восень
Падыходзьце да мяне –
Упрыгожце вы сябе!
(Дзяўчынкі павязваюць касынкі)
Выхавацель Дзяўчаткі праспяваюць зараз песню “Чырвоныя рабінкі”

Песня “Чырвоныя рабінкі”

Музыка для песні «Чырвоныя рабінкі»
Ноты песні Чырвоныя рабінкі
1. Восень тут вось пахадзіла,
Лес наўкол пазалаціла.
Ззяе чырванню рабіна
І ў гронках арабіна.
Пройгрыш: 1 ч. – спружынкі, 2 ч.– вакол сябе круцяцца

2. Тані, Волі, Кацярынкі,
Светы, Ані і Паўлінкі –
Усе прыбраныя ў касынкі
Чырванеюць, як рабінкі.
Пройгрыш: 1 ч. – спружынкі, 2 ч.– вакол сябе круцяцца
(На апошнім слупку песні, выхавацель за спінамі дзяўынак ставіць вялікую рэпку-макет)
Восень
А вы чулі, ці не чулі?
У гародзе ў дзядулі
Рэпа спее паспявае
Сонцу бокі падстаўляе.
Так напухла, што ляжыць
Паміж градак на мяжы.
Дзед, як гэта ўсё заўважыў:
Рэпу мацае, ды кажа:
(Пад гукі музыкі выходзіць дзед)
Дзед
Па вясне цябе садзіў,
Усё лецечка расціў.
Ты смачнейшая за мёд,
Час пакінуць агарод.
(Гучыць музыка. Дзед цягне. Выцірае з ілба пот)
Дзед
Ой, як цяжка! Рэпка пэўна,
Як упартая царэўна.
Восень.
Дзед не ведае, як быць?
Што жа беднаму рабіць?
Вядучы
Бабка, бабка, годзе спаць!
Трэба дзеда выручаць.
Бабка, бабка, годзе спаць!
Трэба дзеду памагаць.
(Гучыць музыка. Выходзіць Бабка)
Дзед
Ой, Бабуля, будзь ласкава,
Пацягнуць дапамажы.
Вось дык рэпы – як глыжы!
Бабка
Не бядуй! Ў адзін міг
Рэпу выцягнем удваіх!
(Музыка. Цягнуць. Выціраюць з ілба пот)
Бабка
Ой, як цяжка. Рэпка, пэўна,
Як упартая царэўна.
Я не ведаю, як быць,
Што нам бедненькім рабіць?
Вядучы
Унучка, унучка, годзе спаць!
Трэба, дзеда, трэба бабу,
Дзеда з бабай выручаць!
(Гучыць музыка. Танцуючы, выходзіць Унучка)
Унучка
Вось і я! У чым тут справа?
Вядучы
Унучка, унучка, будзь ласкава,
Пацягнуць дапамажы.
Вось дык рэпы – як глыжы!
Унучка
Не бяда! У адзін міг
Рэпку выцягнем ўтраіх!
(Музыка. Цягнуць. Выціраюць з ілба пот)
Унучка
Ой, як цяжка. Рэпка, пэўна,
Як упартая царэўна!
Я не ведаю, як быць,
Што ж нам бедненькім рабіць?
Вядучы
Жучка, Жучка, годзе спаць!
Трэба, дзеда, трэба бабу,
Трэба ўнучку выручаць!
(Гучыць музыка. Танцуючы, выходзіць Жучка)
Жучка
Вось і я! У чым тут справа?
Вядучы
Жучка, Жучка, будзь ласкава,
Пацягнуць дапамажы!
Вось дык рэпы – як глыжы!
Жучка
Не бяда! Ў адзін міг
Рэпу выцягнем учацвярых!
(Музыка. Цягнуць. Выціраюць з ілба пот)
Жучка
Ой, як цяжка. Рэпка, пэўна,
Як упартая царэўна!
Я не ведаю, як быць,
Што ж нам бедненькім рабіць?
Вядучы
Мурка, Мурка, годзе спаць!
Трэба, дзеда, трэба бабу,
Трэба ўнучку, трэба Жучку
Выручаць!
(Гучыць музыка. Танцуючы, выходзіць Мурка)
Мурка
Вось і я! У чым тут справа?
Вядучы
Мурка, Мурка, будзь ласкава,
Пацягнуць дапамажы!
Вось дык рэпы – як глыжы!
Мурка
Не бяда! Ў адзін міг
Рэпу вырвем ўпяцярых!
(Музыка. Цягнуць. Выціраюць з ілба пот)
Мурка
Ой, як цяжка. Рэпка, пэўна,
Як упартая царэўна!
Я не ведаю, як быць,
Што ж нам бедненькім рабіць?
Вядучы
Мышка, мышка, годзе спаць!
Трэба, дзеда, трэба бабу,
Трэба ўнучку, трэба Жучку
Трэба Мурку выручаць!
(Музыка.Бяжыць Мышка)
Мышка
Вось і я! У чым тут справа?
Вядучы
Мышка, Мышка, будзь ласкава,
Пацягнуць дапамажы!
Вось дык рэпы – як глыжы!
Мышка
Рэпу сілай не цягніце,
А ласкава папрасіце:
“Да цябе мы вельмі ласыя,
Рэпа, рэпачка, вылазь сама!”
Усе
Да цябе мы вельмі ласыя,
Рэпа, рэпачка, вылазь сама!
(Рэпку кладуць на бок дарослыя Восень і Бабуля Алена)
Восень
Мы спявалі і гулялі,
Але зусім не танцавалі
Запрашаю вас, сябры,
Каб са мной патаньчылі вы!

Агульны танец “Крутка”

Бабуля Ганна і Восень частуюць дзяцей прысмакамі . Дзеці пакідаюць музычную залу.

Яшчэ на гэту тэму:

Свята Ураджаю     Восень прыйшла і прынесла дары.