Л. С. СУМАН, настаўніца СШ № 109 г. Мінска. Пачатковая школа Люты 1993 г.
Мамін дзень
Матэрыял да свята 8 Сакавіка.
Вядучы:
Сну зімовага даволі!
Свята ў сонца, паглядзі!
Моцна спалі лес і поле.
Сакавік іх разбудзіў!
(К. Камейша)
1-ы вучань:
3 маленства яны нас да сэрца гарнулі,
Пяшчотныя, добрыя рукі матулі,
Што зранку працуюць няспынна і лоўка —
Дачушку накормяць, прычэшуць галоўку...
(В. Вярба)
Маміны рукі (сл. М. Пазнякова, муз. А. Рэмізоўскай)

Што работу любяць
І прыносяць сонца нам,
Ласкаю галубяць!
Слава маміным рукам,
Хай на ўсёй планеце
Кветкамі для мілых мам
Расцвітаюць дзеці!
Слава маміным рукам,
Што работу любяць
І прыносяць сонца нам,
Ласкаю галубяць!
2-і вучань:
Сёння дзень
прыгожы самы.
Сёння —
Свята нашых мам.
Слава мамам!
Слава мамам!
Слава маміным рукам!
(В. Лукша)
Светлая зараначка (сл. Л. Пранчака, муз. 3. Яўтуховіча)

І пра маму верш складу.
Мілая, пяшчотная
Мамка мая родная.
Прыпеў:
- Мама, мама, мамачка, —
Я спяваю тоненько.
Я спяваю тоненько:
- Мама, мама, мамачка —
Ласкавае сонейка
Ласкавае сонейка!
Словы шчырыя знайду
І пра маму верш складу.
Светлая зараначка —
Дарагая мамачка!
3-і вучань:
Весняй зараначкай свеціць,
Лашчыць,
Як звон ручая,
Самая, самая лепшая ў свеце
Мама мая.
Сонца парой залатою
Будзіць
У росных гаях,
Жаўранкаў просіць спяваць
Над зямлёю
Мама мая.
3 ёй весялейшыя песні,
Радасць мілей
Удвая!
Самая, самая лепшая ў свеце
Мама мая.
(У. Карызна)
Маміна памочніца (сл. М. Пазнякова, муз. А. Рэмізоўскай)

Працаваць я не лянюся,
І калі гатуе мама,
Памагаю ёй таксама.
Мыю посуд і прыборы.
Рэжу сыр і памідоры.
За цыбулю — не бяруся,
Бо расплакацца баюся.
(Паўтарэнне 1-га куплета.)
Вядучы:
Сакавік дыхнуў вясною,
Белыя скруціў сувоі,
Вельмі гневаўся Мароз,
Барадою белай трос,
Але ўсё было дарма:
Адгула свае зіма!
Ранкам звоняць капяжы.
Гэй, вясна, да нас бяжы!
(В. Лукша)
4-ы вучань:
Мы вясну чакаем,
Мы вясну гукаем:
Прыходзь, вясна!
3 ручайком бурлівым,
3 рэчкай гаманлівай
Прыходзь, вясна!
3 пясняю-вяснянкай,
3 сонейкам уранку
Прыходзь, вясна!
(А. Дзеружынскі)
Ой, вясна, ой, вясна! (сл. народныя, апрацоўка А, Залётнева)

Ды што ж ты нам вынесла, вынесла,
3 кораба вытрасла, вытрасла?
— Ды ўсё жыта, пшаніцу, пшаніцу
Ды цёплую вадзіцу, вадзіцу!
Ды з лукошка гарошак, гарошак!
Вядучы:
Дзеці, памятаеце гульню «А мы грушу пасадзілі»? (Муз. апрацоўка А. Рашчынскага.)
Дзеці водзяць карагод і спяваюць. «Груша» стаіць У сярэдзіне круга і паказвае, як яна расце, цвіце.

А я, маладзенька, топ-топ-топ.**
А ўжо груша прымаецца,
А ўжо груша расце, расце,
А ўжо груша цвіце, цвіце,
А ўжо грушу пара трэсці!
* Кожны радок паўтараецца.
** Пасля кожнага радка двойчы паўтараецца і прыпеў (другі радок).
Вядучы:
Прыгрэла сонца на узлеску,
І чуўся птушак спеў здаля...
Стаяла, слухала пралеска,
Як ціха дыхала зямля,
Як шышкі лушчылі вавёркі,
3 бярозы цёк салодкі сок
І ўсё журчаў, імчаў з пагорка
Ў лагчыну быстры ручаёк.
(А. Дзеружынскі)
Ручаёк (сл. А. Русака, муз. Ю. Семянякі)

Вясёлы ручаёк,
Жывой вадою поіць
Травінку, каласок.
Лісточак над вярбою
Спалошча у расе,
Лугам расу пакіне,
А песню панясе.
Звініць ручай, спявае
У полі-шырыні,
Назад дарог не знае,
Не знае цішыні.
5-ы вучань:
Паглядзі на каляндар:
Там лісток — нібыта жар.
Ад яго святлей у хаце:
Восьмае сакавіка!
Слава маці!
Слава маці!
Слава маміным рукам!
(В. Лукша)