сцэнарыі святаў на беларускай мове

Алена КАНДРАТОВІЧ - настаўніца беларускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйнай сярэдняй школы № 4 г. Дзяржынска, з 2006 г. - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гэтай установы. Роднае слова жнівень 2008 г.

"Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку..."

Вусны часопіс. VII клас

Мэты: стварыць умовы для абуджэння ў вучняў цікавасці да роднай мовы і літаратуры, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці праз уключэнне іх у інтэрактыўнае ўзаемадзеянне; выхоўваць паважлівыя адносіны да моўнай і літаратурнай спадчыны беларускага і рускага народаў; удасканальваць навыкі работы у групах.
Абсталяванне: мультымедыйны праектар, этымалагічныя слоўнікі беларускай і рускай моў, запісы лірычных музычных кампазіцый беларускіх аўтараў, букеты жывых або штучных кветак, хлеб, вясковыя пейзажы, сігнальныя кружочкі, тэхналагічныя карты.

Ход мерапрыемства

Вусны часопіс рыхтуецца сумесна з настаўнікам рускай мовы і літаратуры і прыўрочваецца да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. За два тыдні да мерапрыемства клас дзеліцца на аддзелы, але разам уяўляе сабой рэдкалегію. Усе міні-калектывы атрымліваюць заданні: "даследчыкі-мовазнаўцы" працуюць з этымалагічнымі слоўнікамі, падбіраюць словы для тлумачэння іх значэння і паходжання, "эрудыты" выбіраюць заданні на кемлівасць, "лірыкі" знаходзяць неабходныя вершы і вучаць іх на памяць, "літаратуразнаўцы" адшукваюць акравершы і інфармацыю пра іх. "Рэдактары" з дапамогай настаўніка распрацоўваюць сцэнарый, "дыктары" выконваюць функцыі вядучых. Вучні рыхтуюць музычнае афармленне, падбіраюць слайды. Арганізуецца імправізаваная выстаўка прадметаў, пра паходжанне назваў якіх будзе ісці размова (хлеб, медалі, букет). Размова ідзе на дзвюх мовах у залежнасці ад тэмы гаворкі. У якасці галоўнага рэдактара вуснага часопіса выступае настаўнік.

Галоўны рэдактар. Вітаю шаноўную рэдкалегію часопіса і запрашаю на чарговае пасяджэнне, якое сёння пройдзе пад назвай "Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку". Пачынаем нашу працу. Слова даецца вядучым.

1-я старонка часопіса - "Мовы-сёстры" (аддзел лірыкі).

Вядучы 1-ы. Руская і беларуская мовы - мовы славянскіх народаў. Гэта - мовы-сёстры.
Вядучы 2-і. Калісьці, у XI стагоддзі была адзіная мова старажытнай Русі. Хоць з той пары і прайшло нямала гадоў, паміж рускай і беларускай мовамі ёсць шмат агульнага.
Вядучы 1-ы. I сёння ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мова­мі ў нашай краіне з'яўляюцца як беларуская, так і руская. Мы вывучаем іх у школе, аднолькава любім і паважаем.
Вядучы 2-і. Паслухайце вершы беларускіх паэтаў пра адносіны да рускай і беларускай моў.


(Вершы чытаюцца на фоне лірычнай музыкі.)

Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку,
У сэрца ўпляліся назаўжды.
Гучала калыханка - песня маткі -
Празрыстым звонам нёманскай вады,
Пявучым словам беларускіх вёсак.
А бацька - сын шырокае Акі -
Прынёс мне удар, як водгук сваіх вёснаў,
Расійскай мовы гучныя радкі.

Зліваюцца славянскія вытокі
У рэчышчы адным, як і спрадвек,
Аднолькава у Гродне і ў Растове
Гучаць: хлеб, соль і чалавек.

Вольга Іпатава.


Дзве мовы у мяне.
Абедзве - чараўніцы.
Как в двух родных сестёр,
В обеих я влюблён.
Дзве мовы у мяне -
Как два крыла у птицы,
Дзве мовы у мяне -
Как свет из двух окон.

Дзве мовы у мяне -
Источники мои
Крыніца и родник.

Родная речь звучит,
Як рэха роднай мовы,
I рэхам роднай мовы
Звучит родной язык.

Дзве мовы у мяне –
Жыцця майго асновы.
Мне іх не раз 'яднаць,
Як рэчыва крыві.
Они слились во мне
Ў паток адзінай мовы -
Адзінай мовы
Братства и любви.

Валянцін Тарас.


Вядучы 3-і. Мова складаецца са слоў. А якія словы без сваёй гісторыі? Кожнае слова, як і кожны чалавек, мае сваю радаслоўную.
Вядучы 4-ы. У любой мове ёсць словы "свае" і "чужыя" - гэта тыя, што прыйшлі з іншых моў. Напрыклад, словы дом, ехаць, белы для рускіх і беларусаў - свае, спаконныя, а словы манумент, курсіраваць, аранжавы - чужыя, запазычаныя.
Вядучы 3-і. Манумент - з лацінскай, курсіраваць - з нямецкай, аранжавы - з французскай.
Вядучы 4-ы. Адкуль прыйшло ў рускую ці беларускую мову тое або іншае слова? Дзе яго радзіма? Хочаце даведацца?
Вядучы 3-і. Тады вам давядзецца зазірнуць у этымалагічны слоўнік (паказвае этымалагічныя слоўнікі - рускі і беларускі). Этымалогія - гэта навука, якая займаецца вывучэннем паходжання слоў. Прапануем перагарнуць наступную старонку нашага часопіса.

2-я старонка часопіса "Раскажам пра словы" (аддзел мовазнаўства).

Вядучы 4-ы. Катя, ты родилась и выросла в деревне. А что можно узнать о слове деревня из этимологического словаря?
Супрацоўнік аддзела. Деревня - это слово собственно русское. Впервые оно упомйнается в литературных памятниках XIV века. В некоторых диалектах это слово обозначает "земля" "пашня". Деревня - существительное, образовано от слова дерево - место, очищенное от леса. О деревне написано множество замечательных стихов и песен. Наши ребята из отдела лирики прочитают нам не­которые из понравившихся стихотворений.

(Гучаць вершы пра вёску на беларускай і рускай мовах у музычным суправаджэнні, дэманструюцца слайды з выявамі вёскі і вясковымі пейзажамі).

Сэрца вёскі маёй -
Студня з чыстай вадой,
Ты дазволь мне з дарогі
Табе пакланіцца,
Каб з крыніцы жывой
Жураўлінай рукой
Зачарпнуць мёд зямны
I са смакам напіцца.
Мне спасцігнуць дазволь
Твой нязведаны боль,
Ты дазволь мне трывогай
Твоёй прычасціцца.
Сэрца вёскі маёй -
Студня з чыстай вадой.
Хай ніколі твая
Не знямее крыніца.

Змітрок Марозаў.

Статак вяртаецца з поля. У цішыні вечаровай бягуць авечкі і козы, спаважна ідуць каровы. Статак вяртаецца з поля. Што трэба вёсцы болей? Вёска святкуе надзею. Выйшла ўся насустрач - ад гаспадынь руплівых да дзетвары шустрай. Бляюць авечкі і козы, ціха мычаць каровы. Людзі ўздоўж пасталі --  як каравул ганаровы. Людзі рады жывёле. Ціха каровы рыкаюць. Знаюць, што іх чакаюць, рады, што іх сустракаюць. Статак вяртаецца з поля доўгаю чарадою. Над вёскаю пах духмяны, пах густы сырадою. Статак вяртаецца з поля... За полем тым, за лесам, недзе горад вялікі ляскае жалезам. Недзе. спяшаць на дыспут. Недзе спяшаць на прэм'еру. Недзе прэм'ер-міністр дае абед ці вячэру. Нехта робіць адкрыццё, нехта рыхтуе прамову, нехта гаворыць тайна па проваду прамому. А ў вёсцы свая надзея. А ў вёсцы шуміць таполя. А ў вёсцы свая падзея - статак вяртаецца з поля.

Анатоль Вярцінскі.

Вядучы 5-ы. А какая же деревня без про­сторных полей? Тугие золотистые колосья пшеницы склоняются к земле. Здесь рождается хлеб. А хлеб - всему голова. А что мы знаем о слове хлеб.
Супрацоўнік аддзела. Хлеб - это слово, родственное для всех славянских языков: русского, украинского, белорусского, болгарского, польского... Считается, что оно пришло к нам из германских языков и обозначало продукт питания из зерна, перемолотого в муку. Однако есть и другое мнение, что это слово только общеславянское. Хлеб - основа жизни. И этот смысл заложен во многих русских и белорусских пословицах. А кто знает такие пословицы?

(Вучні называюць вядомыя ім прыказкі пра хлеб, вядучыя дапаўняюць іх.)

Вядучы 1-ы. Хутка лета - цудоўная пара, калі ўсё навокал красуе і радуе вока сваёй пышнай зелянінай і яркімі фарбамі. Давайце ў думках пройдземся па летнім лузе і назбіраем цудоўны букет летніх красак (паказвае на букеты жывых або штучных кветак, на кампазіцыі з кветак, вырабленыя дзяўчынкамі з бісеру на уроках працоўнага навучання). Адкуль з'явілася ў нашай мове слова букет?
Супрацоўнік аддзела. Слова букет прыйшло ў нашу мову з французскай. У французскай мове яно абазначае гай, група дрэў або лес. Уявіце сабе, калі б я назбірала і прынесла ў клас 15 асінак або 21 елачку. Вось бы атрымаўся "букет"! Побач з формай букет першапачаткова ўжывалася і форма пукет, што абазначала пук або пучок.
Вядучы 2-і. Мы - даўно ўжо школьнікі, мы - сямікласнікі. Час праляціць хутка. Не за гарамі той дзень, калі мы скончым школу. Жадаю вам усім пасля яе заканчэння атрымаць вось такія ўзнагароды - залатыя медалі. Гэты медаль атрымаў мой старэйшы брат Максім за выдатную вучобу. Такой узнагародай ганарыцца не толькі ён сам, але і ўся наша сям'я. А гэты медаль атрымала пасля заканчэння школы наша настаўніца Алена Пятроўна.
Вядучы 1-ы. А што ж такое медаль?Адкуль прыйшло гэтае слова? Перагорнем некалькі старонак этымалагічнага слоўніка.
Супрацоўнік аддзела. Слова медаль паходзіць з французскай мовы, ужываецца таксама ў італьянскай і англійскай. Медалі ўзніклі ў XVIII ст. у часы Напалеона. Літаральна слова абазначае "металічная манета на вяровачцы". Першапачаткова медалямі ўзнагароджвалі воінаў, якія вызначаліся падчас бітваў і паядынкаў. Значна пазней медалі сталі атрымліваць спартсмены і вучні-выдатнікі. Папросім нашу настаўніцу расказаць, ці лёгка было стаць медалісткай. Пры якіх абставінах вам уручалі ўзнагароду?
(Настаўніца паказвае дзецям свой медаль, атрыманы пасля заканчэння школы, вучні параўноўваюць, знаходзяць адрозненні. Вучань класа паказвае медаль свайго бацькі "За асабістую мужнасць", атрыманы падчас працы ў МНС, расказвае пра яго гісторыю.)

3-я старонка часопіса - "Сакрэты паэзіі" (аддзел літаратуразнаўства).

Вядучы 3-і. Сёння мы прапануем вам адно цікавае знаёмства. Давайце зазірнем у свет Старажытнай Грэцыі, адкуль у літаратуру народаў свету прыйшла новая форма паэзіі - акраверш (Расказ суправаджаецца слайдамі, усе прапанаваныя вершы таксама выводзяцца на экран для зрокавага ўспрымання).
Вядучы 4-ы. Акраверш - незвычайны від паэзіі, бо ён разлічаны на зрокавае ўспрыманне. Пачатковыя літары такіх вершаў, прачытаныя зверху ўніз, утвараюць словы ці словазлучэнні. Паглядзіце, як цікава.

Пятрарка, Пушкін, Багдановіч...
Ад Бога - несмяротны дар.
Эмоцый, думак руху Слове,
Заўсёдная прысутнасць чар.
I вечная загадка-таямніца:
Як можа ў вершы цэлы свет змясціцца?

Васіль Жуковіч. Дар.

Вядучы 1-ы. Я думаю, што вы адгадалі загадку акраверша - гэта слова паэзія.
Вядучы 2-і. У нашай паэзіі ёсць шмат вершаў пра каханне ў выглядзе завуаліраваных прызнанняў. Яны, як правіла, раскрываюць сакрэт таго, хто з'яўляецца выбранніцай паэта. Паслухайце верш Максіма Багдановіча на рускай мове.

Ах, как умеете Вы, Анна,
Не замечать, что я влюблён,
Но всё же шлю я вам не стон,
А возглас радостный: осанна!

Вядучы 3-і. Безумоўна, паэт прызнаўся ў каханні, прычым двойчы, бо імя Анна чытаецца ў ім два разы - па пачатковых і па апошніх літарах верша.
Вядучы 4-ы. Акраверш можа не толькі раскрыць імя каханай, але і падказаць мянушку хатняга любімца, як, напрыклад, у вершы Сержа Мінскевіча "Мой кот".

Я чую подых твайго сэрца
Шырокай хваляй кончыка хваста,
Калі душа мая імкнецца
Адчуць на смак рыбінкі хараства!

Вядучы 5-ы. Як вы здагадаліся, хатняга любімца завуць Яшка.
Галоўны рэдактар. Думаю, на гэтым можна спыніць размову пра акравершы, але не будзем спяшацца развітвацца з імі. Да наступнага пасяджэння рэдкалегіі прапаную ўсім паспрабаваць сілы ў напісанні акравершаў на рускай або беларускай мове на тэмы "Мама", "Зямля" ці ўзяць за аснову ўласнае імя. Жадаю поспехаў у вашых паэтычных спробах!

4-я старонка часопіса - віктарына "Падумай і адкажы!" (аддзел эрудытаў).

Вядучы 1-ы. Я ўпэўнена, што сярод нас ёсць нямала кемлівых і эрудзіраваных вучняў. А пераканацца ў гэтым дапаможа наступная старонка нашага вуснага часопіса. Вам будуць прапанаваны самыя розныя пытанні - і жартоўныя, і сур'ёзныя. За правільны адказ вы атрымаеце ўмоўны значок-сімвал. Той, хто набярэ найбольшую колькасць, стане пераможцам віктарыны.
А цяпер - увага! - загадкі-жарты.

А зараз - больш сур'ёзныя пытанні.

Галоўны рэдактар. А цяпер давайце падлічым вашы балы-кружочкі і вызначым пераможцу віктарыны "Падумай і адкажы".
(Уручаецца прыз)

Вядучы 2-і. Да, велик и могуч русский язык.
Вядучы 3-і. А беларуская мова - наша родная.
Вядучы 4-ы. И каждый язык - это великая кладовая слов.
Вядучы 5-ы. Займальны гэта занятак - вывучаць паходжанне слоў, знаёміцца з таямніцамі мовы, спасцігаць сакрэты паэзіі! Сябры, цікаўцеся гісторыяй слоў, сябруйце са слоўнікамі, любіце сваю мову!
Галоўны рэдактар: А як жа яе не любіць?! Вось што напісаў знакаміты беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч: "Наша мова вечная, бо яна, як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу. I, як быццам дамогшыся свайго, б'е, як перапёлка ў жыце, - мякка, а за тры вярсты чуваць!"
Я ўдзячна калектыву часопіса за добрую падрыхтоўку да пасяджэння. Хачу асабліва адзначыць працу... аддзела ....

Запрашаю ўсіх у круг і прашу памяняцца месцамі тых, хто:


Яшчэ на гэту тэму:

Звіні, мая светлая родная мова!     "Родная мова, цудоўная мова!.."