сцэнарыі святаў на беларускай мове

Свята апошняга званка

Сцэнар выпускнога свята школы-інтэрната

Гучыць мелодыя песні "Школьные годы", вядучыя падыходзяць да мікрафонаў.

Вядучая.
Тут жаўранкі вяртальныя смяюцца.
Звініць званок над борам выпускны,
Настаўнікі са школай застаюцца
Удумлівей ад кожнае вясны.

А вы ў адлёт, сустрэча будзе святам,
Журботлівым здзіўленнем не ў пару,
Сівее наш настаўнік, праменячы юнацкую іскру.

Пазвоньвае камель, ракі падкова...
Здаецца бор ваш затрубіў у рог...
Ідзе урок, прасвечваецца школа,
Наперадзе усіх вашых дарог.


Вядучы. А зараз запрашаем галоўных віноўнікаў нашага свята заняць сваё пачэснае месца на сцэне.

Гучыць марш, на сцэну падымаюцца выпускнікі у суправаджэнні сваіх выхавальнікаў, вітаючы іх усе хлопаюць у далоні

Вядучы. Добры дзень, дарагія выпускнікі, паважаныя настаўнікі, бацькі, сябры! У жыцці кожнага чалавека ёсць падзеі , якія назаўсёды застаюцца у памяці. Такой падзеяй, безумоўна, з’яўляецца свята развітання са школай.

Вядучая. Для многіх з вас школа стала месцам першых радасцяў, першых хваляванняў, першага сяброўства, першага кахання, першага натхнення.

Вядучы. Шпарка, вельмі шпарка прабеглі 9 школьных гадоў.
Дзевяць год ...здаецца мала,
Як успамінаў многа
Пра школьныя дарогі
Памяць захавала.

Вядучая. І ў кожнага з вас у памяці застаецца 1 верасня......года, калі вы такімі маленькімі пераступілі парог школы і вялі вас у гэты дзень вашыя першыя настаўніцы: (імёны настаўніц)

Вядучы.
Яна стаіць перад табой,
Спакойная жанчына,
З ледзь-ледзь прыкметнай сівізной
І строгімі вачыма.

Яна наш першы капітан,
Ў жыццё з ёй адплывалі,
То Волга – Дон, то акіян
Мы з ёю адкрывалі.

І любіш ты, як ён, як я,
Жанчыну ў строгім плацці.
Яна – настаўніца твая.
Твая другая маці.

Вядучая.
Вы іх пазналі? Паглядзіце...
Стаяць тут вашы першаклашкі!
Андрэйкі, Колі, Лёні,
Дзімы Сяргейкі і Наташкі...

Дзеці.
Мы вас заўсёды ўспамінаем
Такою роднай і знаёмай.
Было, як з мамай, добра з вамі,
А ў школе мы былі як дома.

Вядучы. Слова даецца першай настаўніцы (...).

Вядучая.
Так хацелася б спазніцца
На званок даўно не першы.
Выпускнік і выпускніца!
Вам сягодня – песні, вершы.

Кожны тут вітаць вас рады
У святочны дзень вясёлы.
Слова з цёплаю парадай
Скажа вам дырэктар школы!

Калі ласка Дзмітрый Анатольевіч. ( гаворыць дырэктар)

Вядучы.
Пачуццяў зычлівых чашу і дыханне вясны – красуні, І любоў, і удзячнасць нашу, мы дырэктару адрасуем.

Дзеці.
Мы вам жадаем: такім назаўжды заставайцеся!
Вы нізашто і ніяк не мяняйцеся!


Прыміце ад нас музычны падарунак.

Уручаюцца кветкі, гучаць словы на мелодыю песні “Ваше благородие”

Ах, высакароднасць, дарагі дырэктар,
Нашай установы вы амаль што рэктар.
Вы не плачце ў голас, не дзіця ўжо вы,
Слухайце аповед аб нашае любві.

Ах, высакароднасць, кіраўнік любімы,
Развітацца з вамі мы не маем сілы.
Помніць будзем ўсюды - самы лепшы вы.
Слухайце ж аповед аб нашае любві.
Помніць будзем ўсюды - самы лепшы вы.
Помніце ж і вы нас дырэктар дарагі.

Вядучая.
Разам з намі і завуч маркотны,
Так бывае у хвілі разлук.
Вы – дарадчык сям’і нашай школьнай
Вы – наш мудры настаўнік і друг.

Вядучы.
Пачуццяў нерастрачаных кубак,
І сапраўдны подых вясны,
І адданасць і шчырасць нашу
Адрасуем завучам мы!


Называецца імя завуча, прыміце ад нас музычны падарунак.

Уручаюцца кветкі гучаць словы на мелодыю песні “Песня мушкетёров”

Патрэбны завучы нам, сэ ля ві.
І славіць іх усіхняя задача.
Запэўніць у павазе і любві,
І пажадаць здароўя і ўдачы.

Пара-пара-парадуйцеся на сваім вяку
Сонейку на вашым настаўніцкім шляху.
Пама-пама- памахваючы вам услед рукою
Мы скажам вам ад нас - мерсі баку
Мы скажам вам ад нас.
Мы скажам вам цяпер
Мы скажам вам - мерсі баку, мерсі баку.

Вядучы.
Чэснае слова, і я праслязіўся,
Так выступленне за сэрца кранула...

Вядучая.
Ты не адзін на хвіліну забыўся,
Бачыш і я слязінку змахнула.

Вядучы.
Ведама, дзень і журботны і шчасны,
Слова дадзім мы настаўніцы класнай.

Вядучая.
Да мікрафона запрашаецца (Імя класнага кіраўніка).
Дзеці.
Любімай нашай класнай хочам паабяцаць:
Яе заўсёды будзем на святы запрашаць.
Цудоўны, мілы вобраз у сэрцы пранясём,
А потым на вяселле, вядома пазавём.

гучаць словы на мелодыю песні “Малиновка”

Мы нашых класных любім як сябе
І за свавольствы просім прабачэння.
І хоць жыццё нас хутка развядзе,
Але гаворым вам: “Да пабачэння !”

Мы просім вас: “Даруйце нам!”
За ўсякі непакой.
І пажадаем сёння вам
Каб з вамі быў спакой.

Вядучы.
Настаўнікі! Благаславёны час, калі ўвайшлі не ў класы вы – у сэрцы.
Усё жыццё раўняемся на вас –на кожнай пераклічцы і паверцы.

Вядучая.
Люд малады і люд старэйшы, пра тое ведаюць адвек:
Настаўнік – гэта наймудрэйшы, найцікавейшы чалавек.
У плынях тэхнікі, культуры ён не згубіўся і не знік,
Настаўнік – творчая натура, прагрэсу вечны рухавік.
Каб з курсу ўзятага не збіцца, увесь настаўніцкі свой век
Яму даводзіцца вучыцца – дзівак, як кажуць, чалавек.
Чакае ад работы плёну і дорыць дзецям цэлы свет,
Не патрабуючы кароны, за будні цяжкія свае.
Дабру і шчырасці навучыць, на ўсе пытанні дасць адказ.
Дарадчык, творца, вечны вучань, мудрэц, якога выбраў час.

Вядучы. Нам хацелася б сказаць шчыры дзякуй усім настаўнікам, якія вялі дзяцей па краіне ведаў 4 доўгія і ў той жа час хуткаплынныя гады і ўручыць кветкі.

Дзеці.
Нашу родную мову прызнаёмся, што любім,
І настаўніцу будзем успамінаць доўгі час
Мы яе назаўсёды ад душы прыгалубім,
Бо таксама яна любіць кожнага з нас.

Вядучая. Гэтыя радкі мы прысвячаем настаўніцы беларускай мовы (Імя настаўніцы).
уручаецца кветачка

Дзеці.
Сёння нам адкрыты ўсе Краіны, кантыненты,
Толькі едзь і вывучай мясцовыя фрагменты.
Калі буду ў Афрыцы – усё магчыма у нас –
Успомню геаграфію і вядома Вас.

Дзякуем настаўніку гісторыі і геаграфіі (Імя настаўніка).
уручаецца кветачка настаўніку геаграфіі.

Дзеці.
Што прадмет ваш асаблівы, разумее кожны.
Вывучалі мы рупліва птушанят і кошак.
Кветачкі, травінкі, песцікі, тычынкі.

Наша падзяка настаўніцы біялогіі (Імя настаўніцы).
уручаецца кветачка настаўніцы біялогіі.

Дзеці.
На матэматыку хадзілі мы не за адзнакамі у клас.
Вёў нас вядун да Марыны Іванаўны, вялікасці пакою,
Яе сумленнасці ў адносінах да нас.
Ўзлёт пажаданняў з душ дзіцячых – няхай нясуць вам свет удач,
І дабрыні вам чалавечай, здароўя добрага без жыццёвых няўдач.

Вядучы. Гэтыя радкі мы прысвячаем настаўніцы матэматыкі (Імя настаўніцы).
уручаецца кветачка

Дзеці.
Хоць не станем мы вучонымі, не будзем інжынерамі
Пастараемся авалодваць прыгожымі манерамі.
Калі з малпы чалавека праца здолела зрабіць:
Будаваць, вучыць і шыць будзем, каб найлепей жыць!

Вядучая. Выказваем удзячнасць настаўнікам працы: (Імя настаўнікаў).
уручаюцца кветкі


Дзеці.
Той, хто сочыць за фігурай прыдае значэнне стану –
Помніць добра фізкультуру, наш урок любімы самы.
Загартоўвалі здароўе па методыцы мы новай.
Успамінаем мы з любоўю вашы, наш настаўнік, словы:
“Каб чаго ў жыцці дабіцца, каб вышыні пакарыць –
Важна ў спорце закаліцца важна моцным духам быць..”
Не хварэйце ж вы і самі, мы у думках разам з вамі.


Вядучая. Гэтыя словы мы адрасуем настаўніку фізкультуры (Імя настаўніка). Кветкі уручаюцца настаўніку фізкультуры.

Вядучы. За гады вучобы ў школе выпускнікамі пройдзены нялёгкія шляхі да ведаў. Імі вывучана каля 11-ці прадметаў, наперадзе чакае самы галоўны экзамен.
Мы выказваем нашым настаўнікам шчырую удзячнасць і дорым ім музычнае віншаванне.

гучаць прыпеўкі настаўнікам

1. Мы настаўнікаў сваіх Ад душы вітаем.
І прыпеўкі ў гонар іх Зараз праспяваем.

2. Самы лепшы наш прадмет – Беларускай мовы.
Яна слаўна на ўвесь свет. Кожны дзень з ёй – новы.

3. Ах, навука, ты навука, Матэматыка мая.
Ты і радасць, ты і мука, Як табой захоплен я.

4. Ой, гісторыя ты наша - Свету біяграфія,
Плюс найлепшая навука Ў свеце – геаграфія.

5. Калі малпу ў чалавека Праца выляпіць змагла.
То й працоўная навука Значны вопыт нам дала.

6. О, наш спорт, ты свет і радасць. Ты – здороўе, прыгажосць.
Сілы, таленту ты еднасць І, як вынік, - маладосць.

7. Пра батаніку мы знаем, Знаем заалогію.
Разам гэтыя навукі Склалі – біялогію.

8. Нашы лепшыя урокі – Музыка і рытміка.
Мы на іх спяваем гучна І танцуем спрытненька.

9. Усім настаўнікам сваім Скажам дружна дзякуй.
Пажадаем сёння ім Поспехаў усякіх.

10. Заўтра нас ужо паклічуць Розныя дарогі.
Але вас мы не забудзем, Нашы педагогі!

(першую, 9-ю і 10-ю спяваюць разам)

Дзеці.
Цяпер мы хочам выказаць словы падзякі нашым галоўным настаўнікам у жыцці.
Час самастойнага жыцця да нас прыйшоў.
Пара з (імя выхавальніка) развітацца.
Ён шмат цудоўнага для нас зрабіў,
Мы будзем усё жыццё з ім знацца.
Нізка кланяцца яму, дабра жадаць,
У прывязанасці да выхавацеля прызнацца.

Параўнаць яе мы можам толькі з цудам
З лілеяй, сонцам абагрэтай.
Любая, (імя выхавальніцы)- жыцця крыніца
Хлапцоўскі пацалунак да рук прыміце.
Дзяўчат абдымкі, позірк захаплення,
Выхаванцаў нізкі да зямлі паклон.


Для вас наша песня.

гучаць словы на мелодыю песні “Червона рута”

Вы прызнайцеся нам,
Выхавальнікі нашы,
З намі весела вам,
Мы любімчыкі вашы.
Сумна будзе без нас.
І на ўсім белым свеце
Папярэджваем вас-
Мы найлепшыя дзеці.

Выхаванцаў дабрэйшых
Не шукайце ў свеце,
Бо няма больш важнейшых
На ўсей нашай планеце.
Мы вас так любім,
Мы дабра вам жадаем,
Вы цудоўныя людзі,
Песню вам прысвячаем.
Мы вас так любім,
Мы дабра вам жадаем,
Вы цудоўныя людзі,
Назаўжды.


Вядучая. Дапамагалі вучыцца і стваралі адпаведныя умовы для жыцця тэхнічныя працаўнікі школы: работнікі кухні, прыбіральшчыцы, сталяр, электрык і іншыя работнікі. Ім мы дзякуем за працу і для іх выконваем песню.


гучаць словы на мелодыю песні “Шаланды полные кефали”

Талеркі поўныя гатункаў
Чакалі ў сталоўцы нас
І самых розных пачастункаў
І днём і ўвечары ад вас.

Было заўсёды ўсё чысцютка.
Парадак гэты нам знаём.
Да добрага прывыклі хутка.
З удзячнасцю для вас пяём.

Мы не скажам вам за ўвесь Валожын,
Хоць і невялікі горад ён.
Тэхперсанал наш самы прыгожы
Нам ад іх заўсёды значны плён.

Вядучы. Сёння, у такі важны для нас дзень, мы проста не можам абысці увагай нашых бацькоў.

Вядучая.
Рэкі дзяцінства – самыя глыбокія,
Дрэвы дзяцінства – самыя высокія,
Нівы дзяцінства самыя шырокія,
Вядучы. Сцежкі дзяцінства – самыя далёкія,
Ночы дзяцінства – самыя кароткія,
Сны дзяцінства – самыя салодкія,
Вядучая. Крыўды дзяцінства – самыя слязлівыя,
Забавы дзяцінства – самыя смяшлівыя...


Вядучы. Слова тым, хто нарадзіў нашых выхаванцаў, узгадаваў і сёння радуецца, гледзячы на іх, - іх бацькам.

словы бацькам, словы гасцям

Вядучая. Прыміце ад нас музычны падарунак.

гучаць словы на мелодыю песні “Песенка шофёра”

А жыцця імгненні імкліва ліюцца.
Справа паварот і магчымы затор,
Але нашы таты і мамы даб’юцца,
Каб у нашых жыццяў не здаўся матор.

Не баімся страхаў вялікіх мы самых.
Не баімся розных жыццёвых нягод.
Бо таму што нашыя таты і мамы
Вельмі прабіўны, працавіты народ.

Вядучы. Вось і дапісана апошняя старонка нашага школьнага летапісу, і школа развітваецца з намі. Развітваюцца з намі настаўнікі, якія былі побач шмат гадоў. Перад намі адкрываецца вялікае жыццё з усімі яго радасцямі і цяжкасцямі, з бясконцымі шляхамі-дарогамі. Як бы не склалася жыццё, памятайце:

Вядучая.
На лёс не варта наракаць,
Ныццём нягод не адужаць
Жыццё заўсёды іспыт на мужнасць
Яе ж не возьмеш на пракат.


Вядучы. І няхай не часта, але усё-такі мы будзем сустракацца. І спадзяюся нам будзе аб чым расказаць. А сёння мы развітваемся з тымі, хто пакідае школу, жадаем поспехаў тым хто застаецца, і усім гаворым”Усяго добрага, шчасця вам”!

гучыць песня школе на словы песні “Родительский дом»

Толькі учора са школай віталіся.
Тут прывыклі вучыцца і жыць.
А ўжо сёння мы з ёй развітаемся,
Каб у мора жыццёвае плыць.

П р ы п е ў:
Цудоўны наш дом – ты свет дабрыні.
Дзяцінства, юнацтва – куток дарагі.
Прыгожы наш дом – пачатак дарог,
Ты з намі і з намі наш друг – педагог.

Працаваць тут мы ўсе навучыліся,
Жыць і верыць, да мары ісці.
Вера з праўдай для нас спалучыліся
У школьным светлым, цудоўным жыцці.

П р ы п е ў:
Бывай, слаўны дом, радзімы бывай
І хутка ў госці ўсіх нас чакай.
Мы любім цябе, мы верым табе.
І шчасця жадаем табе як сабе.

Вядучы.
Туман ружавее світальны,
Нябёсы глядзяцца ў раку.
Станцуем жа вальс развітальны,
Дайце мне вашу руку.

Станцуем жа тут, ля парога,
Пад музыку зор і вады,
Каб вам захацелася дома
Зноўку вярнуцца сюды...


Гучыць музыка вальса, выпускнікі запрашаюць настаўнікаў на развітальны вальс

(Словы песень на беларускую мову пераклала намеснік дырэктара па выхаваўчай працы СШ№2 г. Валожына Краўневіч Валянціна Іванаўна.)
(Акрамя музыкі у фармаце МР3, яна выкладзена у фармаце караоке файлаў, запампаваных у архіў rar.)


Яшчэ на гэту тэму:

Бывай, пачатковая школа!     "Зямля ў сукенцы беленькай бяжыць на выпускны"