сцэнарыі святаў на беларускай мове

Навагоднія забаўкі

Сцэнарый правядзення

Дзеючыя асобы і персанажы:

Тры сняжынкі
Доктар
Баба Яга, яна ж Смяшынка Машачка
Кашчэй, ён жа Смехатворац Сашачка
Воўк
Заяц Булька
Ліса Патрыкееўна
Шапакляк
Добрая Чараўніца
Чорт
Дзед Мароз
Снягурачка
Божая Кароўка


Дзеянне адбываецца каля казачнай ёлкі, дзетак вітаюць і віншуюць са святам.

Божая Кароўка са Сняжынкай:
У навагоднім, блакітным святле
Святочных ліхтароў,
Мы вітаць сягоння рады,
Усіх знаёмых і сяброў!
2 сняжынка:
У жарце імклівым,
У рытме гуллівым
Кружацца сняжынкі –
Зімы балерынкі.

Змарыліся кружыцца,
На зямлю прыселі
Музыку завеі
Разгадаць хацелі.

Ледзь – ледзь адпачылі
І зноў вольны вецер
Заставіў кружыцца
У вольным балеце.
1 сняжынка:
Зямлю акінеш вокам,
На белым палатне
Дзіва дзіўнае убачыш,
Што нас сёння не міне.
Усе разам:
З Новым годам! З новым шчасцем!
Не спыняе радасць бег…
Хай гучаць у гэтай зале –
Песні, музыка і смех!

Гучыць навагодняя песня або танец, затым чуецца стук, трэск, шум, з’яўляецца Баба Яга на мятле.

Яга:
Што за вяселле?
У катле усіх звару…
Маўчаць… Калі гавару!
Кашчэй! Дзе ты? Воўк? Чорт?
Кашчэй:
Чыхае і кашляе. Зд- зд- а – сц- це! Апачхі! За – мер – р – з зусім! Ой дапамажыце! Гіну, паміраю, ратуйце!
Яга:
Маўчаць! Не размаўляць у шарэнзе!
Аць – два! Аць – два! Аць – два!
Я вам усім тут галава.
Разгуляліся, адбіліся ад рук, гвалт, рогат, гул і стук чуваць на ўвесь лес… А ці ведаеце, што хутка ўжо тут з’явіцца сам Дзед Мароз, ды яшчэ з падарункамі.
Кашчэй і Чорт:
А – чу – ва – ем! Апчхі! Нюхаюць каля ёлкі.
Яга:
А падаруначкі вось для гэтых курносых дзяцей. Зразумела вам?
Кашчэй і воўк:
Зразумела, а як жа!
Баба Яга:
Што вам зразумела?
Кашчэй:
Зразумела, што нічога не зразумела.
Яга:
Вось і праўда! Нам застаецца галоўнае, як сапсаваць свята, Новы год!
Чорт, Воўк:
Якое? Новы Год, ці не так?
Кашчэй:
Маўчы, балван! Зараз бабуся пра усё скажа.
Яга:
Я – па першае, не бабуся, а жанчына у росквіце сіл. А па другое, што рабіць будзем?
Чорт:
Я украду посах у Дзеда Мароза, Снягурка ўраз растане і знікне. І бывай Зіма, Новы год, вось будзе слёз!
Воўк:
А я падпілую елачку, яна паваліцца, усе ад страху разбягуцца.
Яга:
Ну, тады – гець на спецзаданне! Махае рукой.
Воўк:
Пастой, бабуся – Ягуся, а калі мы выканаем усё як належыць, ты дазволіш паглядзець фільмы жахаў у тваёй хатцы?
Яга:
Лады, песню нашу запявай! Усе персанажы спяваюць песню.
Мы умеем строить рожи,
В темноте пугать прохожих
Иль до утренней зари
Перебить все фонари.

Мы синяк поставим разом
Наш девиз – крушить, ломать
И на всё нам, и на всё нам
И на всё нам наплевать.
Яга:
Ну, дзеткі, не убачыць вам шчасця ў Новы год! Пайшлі прэч.

Сняжынкі:
Ой, што гэта будзе? Рабяты, вы чулі? Неабходна нешта рабіць!
Б.Кароўка:
Рабяты, я са сняжынкамі памчу да снежнага замка, дзе жыве Снягурка і усё ёй раскажу. А вы, рабяты, тым часам спявайце , гуляйце каб Воўк, Баба Яга, Кашчэй, ні аб чым не здагадаліся. Да пабачэння! І ні кому не кажыце, дзе мы.
Знікаюць.
На сцэне з’яўляецца лісічка, яна нясе цяжкі мех з падарункамі.

Лісічка:
Ой, ой, ну і цяжкі мяшок з падарункамі. Ставіць яго перад сабой.
Ходзіць у шубцы залацістай
Хвост у кумушкі пушысты,
“Хітрая” – хтось пра мяне сказаў.
А завуць мяне….(ліса).
Правільна рабяты! Бачыце якая я разумніца! Прыйшла да вас з падарункамі. Адгадайце, дзеці мае загадкі.
Загадвае загадкі.
Ой, здаецца, нехта ідзе, пара замятаць хвастом сляды. І нікому ні – ні! Зразумела?
Уцякае з мехам.
З’яўляецца Баба Яга.


Баба Яга: Ой, ступачкай ножку параніла. Вытворчая траўма. І ў такі дзень пад Новы год. Так можна і без падарункаў застацца. Доктара сюды.
Кашчэй на прыёме у доктара.
Кашчэй: Садзіся, Яга. За мной будзеш.
Яга прысаджваецца вохкаючы.
Доктар: Дык на што жаліцеся? Імя, па бацьку прозвішча?
Кашчэй: Не ведаю.
Доктар: Год нараджэння?
Кашчэй: Не ведаю.
Доктар: Дзе баліць? Што непакоіць?
Кашчэй: Мяне , доктар непакоіць ідэя фікс, манія праследавання. Быццам на вялікім востраве расце такі дуб пад якім куфэрак, а ў куфэрку качка, а ў качцы яйка, а ў яйку іголка. Гэта маё жыццё. Здаецца нехта пасягае на маё здароўе. А жыць – то хочацца.
Доктар: Гэта сапраўды шызафрэнічнае трызненне пад Новы год. Ну добра пасядзіце тут, пакуль я прыму другога пацыента. Хто там яшчэ?
Яга: Ой, доктар, дапамажыце мне. Траўма на прадпрыемстве, ступачкай ножку прыціснула. Няўжо я буду на Новы год на адной ножцы скакаць?
Доктар: Нічога не разумею! Калі ласка, не хвалюйцеся і яшчэ раз раскажыце пра тое, што здарылася.
Яга: Траўма на прадпрыемстве, саначкамі, цьфу, ступачкай, ой не так, посахам Дзед Мароз мне ножку прыціснуў. Зноў не так сказала. Словам, ступачкай ножку параніла. А тут такое свята, Новы год так можна і без падарункаў застацца! Доктар, колькі часу мне на адной ножцы скакаць?
Доктар: Не хвалюйцеся, я зараз што не - будзь прыдумаю. Звяртаецца да залы.
Яшчэ за 30 год маёй працы Кашчэй і Баба Яга ні разу да мяне не звярталіся. Відавочна хацелі нашкодзіць Дзеду Марозу і Снягурачцы. За што па заслугах і пакараны. Так яны могуць увесь Новы год сапсаваць. Дзеці, а можа мне сатварыць з іх Смяшынку Машачку і Смехатворца Сашачку? Га?
Дзеці: Так!
Доктар: Хай яны павесяляць усіх дзяцей, хто сабраўся каля ёлачкі. Толькі трэба прыгатаваць кацёл “амаладжэння” і “безклапотнасці”
Доктар чаруе і Кашчэй ды Яга становяцца Смехатворцам і Смяшынкай.
Нумары мастацкай самадзейнасці.


Смяшынка: Добры дзень рабяты! Гэта Сашачка, а я Машачка!
Саша: Мы прыйшлі сюды, каб разам з вамі добра сустрэць Новы год, каб вітаць Дзеда Мароза і Снягурачку, а разам з імі усіх дзяцей. Рагоча.
Смяшынка: Чаго ты так смяешся, Сашачка?
Саша: А можа мне Дзеда Мароза не палохаць?
Смяш-ка: Як табе не сорамна? Сапсаваць свята. А пакуль нашы госці усе не сабраліся, мы прапануем вам пагуляць.

Гульня “Музычная палачка”

Смяш-ка: Ой, Сашачка, мне здаецца, сюды хтосьці ідзе. Зайчык скача пад ёлачку.
Зайчык: Добры дзень рабяты! Добры дзень Саша і Маша!
Дзеці, Саша і Маша: Добры дзень зайка!
Маша: І што ты нам прынёс?
Зайка: Вельмі я люблю загадкі. Хочаце, я вам пагадаю?
Дзеці: Так!
Зайка: А вось і прыз за адгадкі. Паказвае моркву.
Загадвае загадкі.


Малайцы адгадалі, а цяпер самая цяжкая!
Разбойнік ён шэры, няма яму веры,
Клыкамі ён шчоўк, шчоўк, хто гэта?
Воўк выскоквае з –пад ёлачкі і схваціўшы прыз, зноў хаваецца пад ёлку.
Зайка: Ой, а дзе мая морква, хто яе панёс? Дзеці крычаць што воўк, зайка пачуўшы уцякае.
Маша: Воўк, хутчэй вылазь, мы цябе усе пазналі.
Воўк: І не падумаю. Я толькі вылязу, а вы тут як тут! Схопіце і бывай маладосць, бывай воўчая прыць! Хітранькія, а жыць то хочацца!
Маша: Сашачка, я ведаю чаму воўк не хоча вылазіць з пад ёлачкі. Яму проста сорамна за былыя грахі.
Саша: Зараз я раскажу вам, сябры, гісторыю якая адбылася з ваўком зусім нядаўна. А вы не зявайце, дружна хорам дапамагайце.
Пасля заняткаў у школе, пабеглі мы з ваўком у ….. поле.
Гульня вясёлая – футбол, забіў ваўку я першы … гол.
Замест мяча схапіў воўк боты, а мячык трапіў у … вароты
Крычыць: “Ды гэта не футбол, заб’ю і табе я першы …” гол.
Мне за саперніка нялоўка, спрачацца з ім зусім няёмка.
Тут па мячу нагой я хлоп, папаў ваўку у воўчы … лоб.
Даруй – кажу, брат, за канфуз, а у ваўка аж вырас …гуз.

Воўк выскаквае з пад ёлкі.

Воўк: Гэта хлусня, гэта не пра мяне, дзе у мяне гуз? Дзе?
Маша: Не пра цябе, кажаш? А хто “Чырвоную шапачку з’еў”
Воўк: Гэта мой дзядуля.
Саша: А сямярых казлятак?
Воўк: Мая бабуля.
Маша: А ну, хутчэй прызнавайся, што ты рабіў пад ёлачкай?
Воўк: Я вам усё раскажу, калі вы мне дазволіце застацца на ёлцы, на Навагоднім свяце.
Саша: Дзеці, дазволім?
Дзеці: Так!
Маша: Ну, тады расказвай!
Воўк: Па даручэнню Бабы Ягі я павінен быў падпіліць ёлачку. Яна бы ўпала і напалохала рабят і яны б разбегліся.
Маша: Сашачка, глянь, пад елачкай піла?
Можна пусціць нумары. Залятае Шапакляк.

Шапакляк: А вы ёлачку ўпрыгожылі, свята ўчынілі, а мяне не запрасілі, вось я вам за гэта усякіх пакасцей нараблю.
Маша: Эй, бабуся, вы хто такая?
Шапакляк: Я – Шапакляк, я збіраю злыя учынкі. Дрэнныя ўчынкі – маё хоббі. Я іх раблю па пяць, сем на дні.
Маша: А чым вы займаецеся яшчэ?
Шапакляк: Страляю з рагаткі па галубах, абліваю прахожых з вакна вадой, пераходжу вуліцу заўжды у забароненым месцы і на чырвоны свет.
Саша: Вам з намі не па дарозе. Ідзіце адсюль па дабру па здарову!
Шапакляк: Ах, так, я аб’яўляю вам вайну! Збіраецца ісці.
Маша: Яна ж сапсуе нам свята, неабходна яе паклікаць.
Саша: Пастой, Шапакляк. Раскажы нам што небудзь!
Шапакляк: Вы думаеце што у вас тут каля ёлкі сабраліся толькі харошыя дзеці? Глупства! Упэўнена, малышэй – плахішэй таксама дастаткова! Зараз я пагуляю з вамі у гульню. “Гэта я, гэта я, гэта брація мая!” і мы яшчэ паглядзім якія вы усе харошыя… Згода?
1. Хто тут з вас не ляніцца, на “выдатна” каб вучыцца?
2. Хто тут з вас любіць спазняцца на урокі?
3. Хто гуляе ў валейбол, забівае ў шыбу гол?
4. Хто тут з вас у трамваі цесным, не уступіць бабулі месца?
5. Хто тут з вас аж лезе з скуры, любіць спорт і фізкультуру?
6. Хто тут з вас (іду на спор) плаваць любіць як бабёр? – хоць і мелка, усё адно – як сякера ідзе на дно?
7. Хто тут сёстры – хахатушкі, на уроку як вяртушкі?
На усе пытанні вучні павінны адказваць. Далей Шапакляк кажа што будзе паслухмянай і ёй дазваляецца застацца на свяце.

Маша: Ой, нешта доўга няма Дзеда Мароза з унучкай Снягурачкай.
Саша: А можа з імі нешта здарылася?
Маша: Рабяты, давайце разам іх паклічам. Клічуць. Замест Дзеда Мароза з’яўляецца добрая чараўніца.
Доб. Чар. Добры дзень, рабяты! Вя мяне клікалі?
Маша: Добры дзень! Мы клікалі Дзеда Мароза і яго унучку. Але ўсё адно добра што ты прыйшла. Нам неабходна твая дапамога.
Персанажы пытаюць, ці не сустракала Доб. Чар. Дзеда Мароза з Снягуркай.
Чараўніца: Добра, у мяне ёсць срэбны сподачак, у яго я пакладу наліўное залатое яблычка і скажу “Каціся, вярціся яблычка на сподачку, скажы пакажы дзе Дзед Мароз і Снягурачка.
Зараз тут з’явіцца Зімушка – зіма і сама усё раскажа. А я адкрыю вам маленькі сакрэт, як Снягурачка замарозіла Чорта, забрала посах Дзеда Мароза і разам са Сняжынкамі і Божай кароўкай ляцяць да нас на свята.

Нумары маст. самадзейнасці.
Зіма:
А вось і я Зімушка – Зіма,
Новы год люблю сама!
Хто вясёлы настрой мае
Хай і далей так трымае!
Не бойцеся што Дзед Мароз ,
Памарозіць крыху нос!
Разам станем у карагод,
І сустрэнем Новы год!

Рабяты, так каго у вас на свяце не хапае? Як я ішла да вас, Дзеда Мароза замяла у сумёце, ён там і заснуў, давайце разам разбудзім яго словамі “Дзед Мароз прыйдзі хутчэй, нас вяселлем абагрэй”.
Дзеці клічуць Д.М. і пад музыку з’яўляецца Дзед Мароз і Снягурачка, Сняжынкі і Божая Кароўка.

Дзед Мароз: Добры дзень, дарагія мае! Са святам! З Новым годам!
Хоць я, рабяты. З барадой –
Душой я малады і прыткі.
Не засумуеце са мной, пацешу ўвачавідкі!
Снягурачка:
Мы прымчаліся здалёку, каб убачыць вашу ёлку,
Йшлі ў дваіх даволі доўга – не прастой была дарога.
Дзе на лыжах, на аленях – пехатой і на таксі,
Праяўляючы цярпенне, трацячы не мала сіл.
Былі ўжо ў сёлах, гарадах, былі у школах і садках.
Нясём бадзёры свой зарад і для валожынскіх рабят.
Дзед Мароз:
Сёння ў ёлкі імяніны, і зялёныя яліны
Упрыгожаны на славу, дык пачнём свае забавы,
Завядзём свой карагод і сустрэнем новы год!
Нас чакаюць казкі, гульні пра якія вы не чулі.
Важна не журыцца, будзем весяліцца!

Нумары маст. Самадзейнасці.

Зіма: Дзед Мароз! Дзед Мароз! Ты нам ручкі памарозь!
Дзед Мароз: Ну давайце, не зявайце! Дружна ручкі падстаўляйце! Да каго даткнуся я, замарожу хутка я. гульня “Замарозкі”
Зіма: Рабяты, давайце як мага хутчэй шчэпімся за рукі і не пусцім Дзеда Мароза з круга.
Дзед Мароз:
Я зараз пачну свой танец, у завею абярнуся,
У зачыненыя дзверы да цяпла імкнуся.
Вы мяне, рабяты, не пускайце ў хату,
Ой, не пускайце, ручкі сціскайце!
Дзед Мароз спрабуе вырвацца з круга.
Снягурачка: Глядзіце, глядзіце уцёк Дзед Мароз, даганіце яго, хай крышачку адпачне.
Зіма: А пакуль Дзед Мароз адпачывае, я хачу каб вы усе дапамаглі мне разгадаць загадкі тэлеграмы, што прынёс нам паштальён Печкін. Дапаможыце?
Дзеці: Так!
Зіма: Вось тэлеграма паўднёвых шырот:
“Што такое ёлка? Кажуць пахне смолкай?
Адкажыце дружна мне, ці цвіце яна ці не?
Адрасуйце проста “Ніл”… З Новым годам! (Кракадзіл)
Снягурачка: А вось яшчэ адна тэлеграма:
Снег ідзе, цудоўны дзень. З Новым годам! (ваш Алень).
Зіма:
Любім шышкі мы ад ёлкі, з Новым годам , вас! (Вавёркі)
Снягурачка: А вось апошняя тэлеграма:
Узяў білет на самалёт, вылятаю… (Новы год)
Дзед Мароз: Добра, ай малайцы. Але гэта яшчэ не ўсё. А танцаваць вы умееце? Любіце? Давайце паспрабуем.
Танец.

Зіма: Дзед Мароз, бачыш якія у нас кемлівыя дзеткі, вясёлыя, а як яны умеюць адгадваць загадкі?
Дзед Мароз: А мы паглядзім.
Хто прыйшоў у зімні вечар, запаліць на ёлцы свечы?
Хто заводзіць карагод? Ну вядома… (Новы год)
Яно для усіх нас добры сябар, хоць дзіваком здаецца,
Што аддае вясной кажух, а ўвосень раздзяецца. (дрэва)
Хоць бяскрылы, а лятае, безгалосы – свішча,
Хоць бязрукі, а бывае грушы ў садзе абівае,
Нават часам вырывае дрэвы з каранішчам,
А як зморыцца – ўпадзе, і няма яго нідзе. (вецер)
Чысцютка, чысцюткай беллю заслалі палі вакол,
Лятуць і лятуць пушынкі, спадаюць на ціхі дол.
А завуцца яны … (сняжынкі)

Ну, дзякуй за адгадкі, мае кацяняткі. Гульня .
Снягурачка: А зараз мы паслухаем вашы вершы, песні, танцы паглядзім.

Ідзе абарона строяў (касцюмаў).

Зіма: Дзядулечка, можа б ты нам паспяваў?
Дзед Мароз: Калі добра папросіце, то чаму б і не. Дзед Мароз спявае.
Пора, пора, порадуемся на своём веку
Зимним холодам, замёрзшим рекам,
Лужам озёрам и прудам.
Пока, пока, покачивая перьями на шляпах
Мы зимушке шепнём: «Мерси Мадам»!

Снягурачка: Дзядуля, ты зусім забыўся, што ёлачка у нас не свеціцца.
Дзед Мароз: Зараз я аб’яўляю конкурс песні па камандах. Якая каманда пачуўшы мелодыю больш гучна заспявае, тая і будзе пераможцам.
Зіма: На развітанне мы б хацелі развучыць з вамі песню – танец “Если весело живётся».
Снягурачка:
Апошні лісцік календара злятае,
Радуецца вакол дзетвара.
Дзяўчынкі і хлопчыкі – кожны вітае
Канікулы – цудоўная пара!

Дзед Мароз:
Прыйшоў да нас Новы, светлы год,
Магу зазначыць тут аўтарытэтна,
Што ён не пройдзе без прыгод,
Без вашых спраў канкрэтных.
Жадаю поспехаў дабіцца,
Каб толькі ўсе на пяць змаглі вучыцца.

Зіма: Вось і ўсё.
Прыйшла пара развітальныя словы сказаць.
Да пабачэння, дзетвара! Будзем сустрэчы чакаць.



Яшчэ на гэту тэму:

Раз, два, тры, ёлачка гары     Снег ідзе, снег ідзе - радасны, махнаты!..