сцэнарыі святаў на беларускай мове

Р. Г. КУЛІК, настаўніца Тракельскай СШ Воранаўскага р-на. Пачатковая школа 11-1997

Зноў да нас прыйшла зіма

Сцэнарый ранішніка

(На свята запрашаюцца бацькі. Клас упрыгожаны малюнкамі дзяцей пра зіму. Дзеці спяваюць песню Я. Жабко “Чараўніца-зіма ”)
Прыйшла ў госцейкі зіма,
Снегам нас прывеціла,
На бярозку белыя
Пацеркі павесіла.
Прыпеў:
Ой, зіма, ой, зіма,
Чараўніца-зіма!

Белым колерам зіма
Ўсё размалявала,
Вельмі добрая пара
Для гульні настала.
Прыпеў.

1-ы вучань.
Ля хат высокія сумёты,
Пад снежнай коўдрай спяць палі,
Вятры бяздомныя ля плота
3 віхурай песню завялі.
2-і вучань.
Замоўклі белыя прасторы,
Змарыў іх ціхі зімні сон,
Малюе срэбныя узоры
Зіма на шыбінах акон.
3-і шучань.
I лес, ад інею касматы,
Укрыўся снежным дываном.
Стаяць у цёплых шапках хаты,
Абліты месячным святлом.
4-ы вучань.
Люблю зіму — і спеў мяцеліц,
І сполах ранняе зары,
Калі развешвае кудзелі
Марозны іней на двары.

Настаўнік. Сёння мы з вамі... (Стук у дзверы.) Даруйце, відаць, нехта спазніўся. Заходзьце! (Уваходзіць Зіма.)
Зіма. Добры дзень! Дарагія дзеці, я вырашыла наведаць вас. Мой сын Снежань сказаў, што сёння ў вас свята. А хто я? Адгадайце: як белая гаспадынька выб’е пярынкі, то над светам — пушынкі.
Так, так, я Зіма. Ці дазволіце мне папрысутнічаць на свяце? Дзякую... Запрашаю вас у падарожжа па маіх дзівосных заснежаных лясных палянках. Карту падарожжа і назвы палянак вы ўбачыце, калі адгадаеце імёны маіх сыноў.
Вучань.
У зімы тры сыны:
Снежань, Студзень, Люты,
Як аДзін, усе яны
У ільды закуты. „
Снежань снежыць —
Хаты беліць,
Студзень студзіць
Буры будзіць,
Люты сцюжамі лютуе,
Ад вясны снягі вартуе.

Зіма. Вось зараз я і адкрыю карту-падарожжа. (Зіма адкрывае дошку, на якой вісіць карта. Палянкі-прыпынкі злучаны ланцужкамі птушыных і звярыных слядоў.)
Настаўнік. Мы з вамі пойдзем па гэтых сцяжынках. Яны вядуць да прыгожай палянкі. Прачытаем, што тут напісана: “Палянка Сняжынак”, Дзеці, а хто ведае вершы пра сняжынкі?
Вучань.
Сняжыначкі-пушыначкі,
Як матылькі, ляцелі,
Як красачкі-пралесачкі,
Над хатамі блішчэлі.
Насіліся, кружыліся
Над ціхімі палямі.
Сняжыначкі даліначкі
Пакрылі дыванамі.

Вучаніца.
“Мая сняжынка!” — “Мая сняжынка!” —
Крычаць, спрачаюцца дзве Ірынкі,
Сняжынкі ловячы, якія
Ляцяць, як матылькі жывыя.
Пайшлі да зайчыка дзве Ірынкі,
Каб рассудзіў ён: чые сняжынкі?
А зайчык кажа: “Ну, пакажыце,
Хутчэй далонькі свае раскрыйце!"
Раскрылі. Дзівяцца дзве Ірынкі:
Куды падзеліся іх сняжынкі?

Зіма. Дзеці, мой сын Снежань падказаў мне, што вы ведаеце загадкі, прысвечаныя Зіме. Загадайце іх.
(Напярэдадні свята дзеці рыхтавалі загадкі і шукалі народныя прыметы пра зіму.)
А зараз раскажыце пра народныя прыметы зімы.
Настаўнік. Дзеці, а чые гэта слядочкі? (Гучыць грамзапіс спеваў птушак.) Так, птушыныя! I знаходзімся мы на палянцы Птушыная. Аб чым могуць гаманіць зімовыя птушкі?
(Пяць вучняў у масках птушак у жартоўнай форме скардзяцца на мароз. Настаўнік нагадвае, што зімой неабходна развешваць кармушкі і падкормліваць птушак.)
Зіма. Мой сын Студзень падказаў мне, што вы падрыхтавалі інсцэніроўку беларускай народнай казкі “Лісіца і цецярук". (Дзеці паказваюць інсцэніроўку.)
Настаўнік. На якой мы палянцы апынуліся?
Вучні (чытаюць). “Заечая”.
Настаўнік. Давайце правядзём конкурс “Што ты ведаеш пра мяне?”.
(Вучні расказваюць усё, што ведаюць пра зайца- беляка і зайца-русака. Затым спяваюць беларускую народную песню ‘Бегаў зайка". Да іх далучаецца вучань у масцы зайца.)
Бегаў зайка шэранькі
Ля ракі,
На яго наскочылі
Два ваўкі.
Паляўнічы зайчыка
Ратаваў,
Ён лясных драпежнікаў
Пастраляў.
Уцякаў той шэранькі
3 усіх ног.
Не глядзеў ні сцежак ён,
Ні дарог.
I хваліцца ў лесе ён
Так пачаў:
“Двух ваўкоў вялізных я
Разарваў”.

Настаўнік. А зараз мы прыйшлі на Вавёрчыну палянку. Што вы ведаеце пра гэтага звярка? (Дзеці адказваюць, потым спяваюць песню А. Чыркуна на словы Г. Дзмітрыева ‘Рыжая вавёрка". 3 імі спявае вучаніца ў масцы вавёркі.)
Між ялінак— скок ды скок —
Скача вельмі вёртка,
Грыб нясе у свой дамок
Рыжая вавёрка.

Вось прысела на пянёк
Адпачыць хвілінку.
Ноша цяжкая — грыбок —
Натрудзіла спінку.

Скача раніцай яна,
Скача адвячоркам.
Не спалохае зіма
Рыжую вавёрку.

Настаўнік. А гэта чые сляды? Так, мядзведжыя. I палянка называецца Мядзведжая. Што вы ведаеце пра гэтага звера? (Дзеці адказваюць. З'яўляецца вучань у масцы мядзведзя.)
Мядзведзь. Гэта хто на маю палянку прыйшоў? Хто мне спаць перашкаджае?
Зіма. Ой, разбудзілі мядзведзя! Уцякайце хутчэй! (Дзеці ўцякаюць, мядзведзь ганяецца за імі, хоча іх злавіць.)
Настаўнік. Хутчэй да мяне, тут палянка Нечаканка. А мядзведзь хай ідзе спаць у сваю бярлогу.

Гульня “Пазнай маму".

(Вучню завязваюць вочы, а мамы, якія прысутнічаюць на свяце, называюць па чарзе яго імя. Калі вучань пазнаў голас мамы, павінен сказаць: “Мама”.)
Зіма. Мой сын Люты сказаў мне, што вы складалі пра Мяне вершы, казкі, апавяданні. Я вельмі хацела б іх паслухаць.
(Пасля выступленняў дзяцей Зіма дзякуе ім і частуе ўсіх удзельнікаў ранішніка.)