сцэнарыі святаў на беларускай мове

Наталля МІГІЦ, Таццяна ШКЛЯРЭЎСКАЯ, Вольга ШЫНКАРОВА, музычныя кіраўнікі, дзіцячага сада N19 Слуцка

Гэй, сняжыначкі, ляціце!

Сцэнарый навагодняга свята

Дзіця са званочкам у руках абягае вакол ёлкі і запрашае дзяцей.
Дзіця.
Адчыняй, Новы год, казачныя дзверы,
Хай увойдзе сюды той, хто у казку верыць.

Пад музыку дзеці ўваходзяць у залу, становяцца вакол ёлкі.
Вядучая.
3 Новым годам, з Новым годам,
Са святочным карагодам!
3 саначкамі новымі, з гульнямі зімовымі!
Хай прыносіць Новы год
Шмат вяселля, шмат прыгод!
Ўсім вам добрага здароўя
Хай прыносіць Новы год!
Гучыць музыка з перадачы "У гасцях у казкі".

Вось навінка ёсць у нас,
Раскажу... у гэты час
Спяць у снезе ўсе бярозы,
Завея сцежкі замяла,
А ад нашага Мароза
Тэлеграма ў сад прыйшла.
Дзед Мароз на свята ёлкі
Да сябе усіх заве:
"Я—Мароз, найлепшы ў свеце,
да мяне прыедзьце, дзеці".
Дзіця.
Як жа нам туды папасці?
Што рабіць нам, як нам быць?
Дзе нам саначкі здабыць?
Пад музыку "Тройка " ў залу ўязджаюць сані.

Вядучая.
Паглядзіце, вось і сані,
Дзед Мароз прыслаў іх нам.
3 вецярком памчымся самі
Ў гэтых санках па снягам.
Пад музыку "Тройка " дзеці ўязджаюць у лес.
Мы ужо ў лясной глушы—
Ціха-ціха—ні душы.
Ля празрыстае сцяны
Дом Мароза ледзяны.
Песня Снягуркі

Снягурка.
Пра мяне ўсе, пэўна, чулі,
Ў лесе я жыву з дзядулем.
Снегам елкі прыбіраю,
3 дзедам песенькі спяваю.
Я гуляю па сцяжынках,
А вакол мяне сняжынкі
Водзяць белы Карагод
Кожны вечар ў Новы год.
Гэй, сняжыначкі, ляціце,
Карагод свой завядзіце.
Танец сняжынак.

Ёлка, ёлачка-красуня,
Ты шарамі зіхаціш.
Ля цябе звяркі танцуюць
Зайчаняты, воўк і мыш.
Паглядзіце ўсе як след —
А куцы ж падзеўся дзед?
Чуваць голас Дзеда Мароза.

Ў лесе хто крычыць зімой?
Гэта ж ён, дзядуля мой!
Я стаюся ў гушчары,
Пашукай мяне, стары!
Снягурка хаваецца, уваходзіць Дзед Мароз.
Дзед Мароз.
Ў хаце чыста, акуратна.
Хто ж прыбраў тут так выдатна?
Хто так ёлку упрыгожыў?
Хто парадаваў Мароза?
Снягурка (выбягае, абдымае Дзеда Мароза).
Гэта я! Гэта я, ўнучка любая твая!
Дзед Мароз.
Ты, Снягурка, малайчына,
Дом да ладу давяла.
А гасцінцы для гасцей
Не забыла? Прыпасла?
Снягурка. Прыйдзе хто да нас на свята?
Дзед Мароз.
Запрасіў медзведзянят,
Зайчыкаў, ваверчанят.
А яшчэ—не адгадаеш...
Запрасіў я дашкалят.
Снягурка. Праўда?
Дзед Мароз. Увесь дзіцячы сад!
Чуецца звон бомаў.
Ўнучка, ў дом гасцей вядзі
I да ёлкі запрасі.
Дзеці ўязджаюць на санках, Снягурка іх вітае.

Снягурка.
Вы у хатку увайдзіце,
Разам станем ў карагод
I сустрэнем Новы год!
1-е дзіця.
Свята, свята Новы год,
Запрашаю ў карагод.
Свята, свята—чарадзей
Для дарослых і дзяцей.
2-е дзіця.
Ты пад ёлку завітай,
Дзіва-песню заспявай,
Бо у гэты самы час
Новы год ідзе да нас.
Карагод "Што такое Новы год?".

Снягурка.
Ёлачка-красуня дзіўная стаіць.
Ачаму ж агнямі ёлка не гарыць?
Дзед Мароз.
Каляровымі агнямі,
Наша ёлачка над намі,
Радасна заззяй! Весела зайграй!
Ёлка загараецца.
1-е дзіця.
Аганькамі зіхаціць
Сёння наша ёлка,
I бліскучы снег ляжыць
На яе іголках.
2-е дзіця.
Колькі цацак і шароў
Апранула сёння!
Запрашае ўсіх сяброў
Танец навагодні.
3-е дзіця.
Ёлка-ёлачка, цябе
Цэлы год чакалі.
Сёння хораша дзятве
У святочней зале.
"Карагод" С Галкінай.
Заяц.
Як усім нам тут змясціцда?
Зайчык хоча весяліцца.
Заяц танцуе.
Вельмі спрытны я і смелы,
Ваш я сябра—зайчык белы.
Я ніколі не дрыжу,
Дзе хачу, там і хаджу.
1-е дзіця. Ну і цуд тут!
2-е дзіця. Ну і справа!
Дзеці (разам).
Зайцу слава! Зайцу слава!
Снягурка.
Зайка, зайка, мой дружок,
Ты да нас ідзі ў кружок!
Воўк.
Не хвалюйцеся, сябры,
I мяне не бойцеся.
Мне дазволілі ўрачы
Есці толькі калачы.
1-е дзіця. Ну і цуд тут!
2-е дзіця. Гэга нова!
3-е дзіця.
Шэры воўк не есць мяснога!
Снягурка.
Воўк, прыходзь да нас хутчэй!
Разам будзе весялей.
Уваходзіць Ліса. ...  

Ліса.
Прыгажуня я, лісіца,
Рада з вамі пакружыцца.
Я лагодная цяпер,
Дзед Мароз, ты мне павер!
Не хітрую, не хлушу,
Толькі праўду ўсім кажу.
1-е дзіця.
Ну і цуд тут!
2-е дзіця. Вось дык дзіва!
3-е дзіця. Стала лісачка праўдзівай!
Снягурка.
Калі ты нам добры ДРУГ,
Станавіся з намі ў круг.
Мы заводзім карагод,
Будзем весяліцца,
Бо прыйшоў лясны народ —
Заяц, воўк, лісіца.
Ў лесе ўсе звяры у нас перавыхаваліся.
Патанцуем ў добры час,
Ножкі застаяліся.
Парны танец.

Дзеці чытаюць вершы.
Дзед Мароз. Дзеці, а загадкі адгадваць вы ўмееце?
1-е дзіця.
У чырвонай шапачцы
Тупае дзяўчынка.
Што яна бабульцы
Нясе ў карзінцы?
Выконваецца песня "Чырвонай Шапачкі".
2-е дзіця.
Ён зубамі шчоўк ды шчоўк...
Гэга ён, галодны... (воўк).
З’яўляецца Воўк.
Воўк.
Бабулечкі, не бойцеся,
Мамы, супакойцеся,
Я ёлцы навагодняй рад,
Не буду крыўдзіць я дзяўчат.
Танец Ваўка і Чырвонай Шапачкі.

3-е дзіця.
У якой пярыне
Ноччу зайка стыне?
Да якой падушкі
Прымярзаюць вушкі? (Снег)
4-е дзіця. Без рук, без алоўка,
А малюе лоўка. (Мароз)
Песня "Дзед Мароз".

Вядучая. Дзед Мароз, а ты сам можаш адгадваць загадкі?
1-е дзіця. Я не заяц, не хлапушка, а вясёлы я...
Дзед Мароз. Ватрушка, лягушка, раскладушка!
Танец Пятрушак.
2-е дзіця.
Смешны чалавечак
На даху жыве,
Смешны чалавечак
Цукеркі жуе.
Смешны чалавечак—такі жартаўнік:
Маторык на спінцы
Насіць ён прывык.
"Песня Карлсона".
3-е дзіця.
Закруцілася ў танцы белым,
Пазакручвала снягі,
Ведаюць ўсе на свеце—
Злейшае няма пургі.
Пурга. А мяне зусім забылі
Вы на ёлку запрасіць.
Дзед Мароз, ты што ж не ведаў—
Крыўду я магу зрабіць?
Ёлку вашу патушу,
Ўсё вакол запарушу.
А Снягурачку-красу
К зоркам ў неба аднясу.
Хай жыве яна са мной
У цямніцы ледзяной.
Сапсую усім я свята,
Самі будзеце не рады!
Пурга вешае ланцуг, замок, зачыняе яго ключом, ёлка гасне.
Пурга рагоча, забірае Снягурку.


1-ы касманаўт.
За гэгу справу я бяруся,
Я нічога не баюся.
Я да зорачак памчуся,
Са Снягурачкай вярнуся.
2-і касманаўт.
Мы Снягурку адшукаем,
Мы Снягурку напаткаем.
Не дапусцім мы бяды, ,
Хутка вернемся сюды.

Зоркі (водзяць карагод).
Толькі вечар настае,
Ў небе мы з’яўляемся.
Заводзім зорны карагод,
3 сябрамі сустракаемся.
Вялікая Мядзведзіца
Нас вучыць танцаваць.
I поўня эалацістая
Ўсіх будзе чараваць.
А неба сіне-чыстае,
А хмаркі серабрыстыя.
Блакітная Зорка.
Скачаце, спяваеце, мілыя сястрыцы,
А як штосьці вам скажу, будзеце дзівіцца...
Зоркі (разам). Што здарылася, хутчэй скажы?
Блакітная Зорка.
Нехта дзіўны, невядомы...
Раптам прыйдзе ён да нас?
Гук таемны і цудоўны
Чую я не ў першы раз.
Зараз мы яго пачуем... Чуеш?
Сігнал.
Зоркі (па чарзе). Чую... Чую... Чую...
Блакітная Зорка.
За ім я бегла наўздагонку,
Бо ён марудзіць не хацсў,
Ўсю нашу зорную старонку
Ў адну хвіліну абляцеў.
1-я Зорка.
Хто ён? Цяжка здагадацца.
Раптам знік, як не было.
Вось дык справы, вось дык
справы
Ў нашым небе кучаравым.
2-я Зорка.
Мы у Месяца спытаем, што над ночкаю лятае.
3-я Зорка. Месяц круглы, месяц ясны,
Самы добры, самы шчасны!
Зоркі (разам). Вітаем, Месяц, мы цябе!

Месяц.
Я вас, Зорачкі, вітаю!
Ноч такая залатая!
Заспявайце мне хутчэй,
Засвяціцеся зырчэй!
I тады я сам не згасну
3 песняй “Гары, гары ясна!”
Карагод Зорак.
Зоркі (разам).
Гары, гары, ясна,
Толькі б не пагасла!
Ў небе зорачкі блішчаць,
Людзі ў неба усё глядзяць.
Ліся, ліся, песня,
Нам з табой не цесна,.
Нам без песні не гарэць,
Зоркі вельмі любяць пець.
Месяц.
Неба ціхае такое,
Так і дыхае спакоем!
1-я Зорка. Ты не мог не памыліцца!
Зоркі (разам). Раскажы пра ўсё, сястрыца.
Блакітная Зорка.
Нехта дзіўны, невядомы,
Раптам ён прыйшоў да нас.
Гук таемны і цудоўны
Чую я не ў першы раз.
Зараз ты яго пачуеш.
Чуеш?
Месяц. Чую... Чую... Чую...
Сігнал, прылятаюць касманаўты.

2-я Зорка. Хто вы?
1-ы касманаўт.
Сягоння ў дзяцей
Навагодняе свята.
Ды толькі не ўсе
Святу гэтаму рады;
Украла Снягурку
Пурга-завіруха,
Памчала да зорак...
У нас зараз скруха.
3-я Зорка.
Многа год мы ў небе свецім,
Ды не ведаем мы, дзеці,
Хто Снягурачка такая,
Добрая яна ці злая.
2-і касманаўт.
А яе чакаюць вельмі
Каля ёлкі малышы.
Ты ж яе нам, Месяц, вернеш?
Адкажы нам ад душы.
Песня "Снежкіна сястрычка".
Месяц.
Як жа ёй дапамагчы?
Як знайсці яе ўначы?
1-я Зорка.
Завіруха Снягурку забрала
I, напэўна, кудысьці схавала:
Ў ледзяное царства
Да сябе у рабства.
2-я Зорка.
Месяц! Ім дапамажы,
Сцежку ў царства ледзяное
Зараз пакажы.
Месяц. Ведаю я, дзе яно,
Там цямнюткае акно.
Холад і вецер гуляюць, гудуць,
Сонца ніколі не ўспыхвае тут.
I ахоўваюць царства
Ледзяныя робаты...
3-я Зорка.
Гэга царства ледзяное
Блізка, вунь яно!
Паляцім хутчэй туды
Вызваляць яе з бяды.
Месяц.
Мы падыдзем асцярожна
I агледзімся трывожна.
Вунь, глядзіце, з цемнаты
Робаты ідуць сюды.
Танец ледзяных робатаў.

Пурга (да Снягуркі).
Што з табою мне зрабіць,
Каб пра ёлку і пра свята
Ты змагла б навек забыць?
Снягурка.
Не забуду я пра ёлку,
Не забуду пра дзяцей,
Бо ад танцаў і ад песень
Нам з дзядулем весялей.
Завіруха, адпусці,
Да дзяцей хачу пайсці!
Пурга.
Мае робаты ўсё могуць-
I іграць і танцаваць.
Што там песенькі зямныя—
Іх так лёгка заспяваць!
Музыка робатаў.
Гэй вы, слугі ледзяныя,
Паспяшайцеся сюды,
Для Снягурачкі зямныя
Заспявайце песні вы.
Робаты спяваюць песні "Ладачкі", "Фаіна".
Снягурка.
Не хачу такую я,
Гэта не святочная!
Робаты зноў спяваюць "Ладачкі".
Гэта песня не пра свята,
Ды і голас дзіўнаваты.
Робаты. Не дагодзіш ёй ніяк...
Уваходзяць Месяц і Зоркі.

Пурга.
Хто святло сюды прынёс?
Хай пануе лепш мароз!
Цемра стыне ледзяная.
Я—Пурга, жанчына злая.
Месяц.
Ты не злуй, Пурга, не трэба,
Зоркі ўсыпалі ўсё неба.
Быць адной на свеце дрэнна,
I злуешся ты дарэмна.
Пурга.
А каго, за што любіць?
Пра мяне забылі.
I на свята, Новы год,
Нат не запрасілі.
А каб дзецям сумна стала,
Я Снягурачку украла.
А слугі мае верныя
Не могуць весяліць.
Таму яна сумуе
I па Зямлі гаруе.
Месяц.
Дапамагчы гатовы мы
Табе, Пурга, ў бядзе.
Адпусці Снягурку, чуеш?
Ці яе ты не шкадуеш?
Гучыць у грамзапісе завыванне ветру. Песня "Пурга".

Снягурка.
Вось яна якая, песенька зямная!
Гэту песню я люблю, разам з вамі прапяю.
Спявае з дзецьмі адзін куплет песні.
Пурга. Ах, цудоўная якая гэта песенька зямная!
Касманаўты.
Возьмем мы цябе на свята,
Будзе песень там багата.
Разам будзем весяліцца,
Каля ёлачкі кружыцца.
Пурга.
Месяц, Зорачкі-сястрыцы, .
3 намі разам паляціце.
Усе (разам). Паляцелі!
Бягуць вакол ёлкі.

Дзед Мароз.
Ўнучка родная мая,
Ох і хваляваўся ж я!
Пурга.
Ох, даруйце ж мне, Ма­роз,
Снягурачка і дзеці!
Больш не буду дрэннай я,
Ну хоць раз паверце!
Дзед Мароз.
Добра, заставайся
На свяце ты у нас.
Толькі выпраўляйся
Хутчэй, у гэты ж час!
Замок на ёлцы адчыняй,
3 палону ёлку вызваляй!
Пурга адчыняе замок, здымае з ёлкі ланцуг.
Снягурка.
Па краіне роднай
Ёлачкі гараць.
Будуць дзеці разам
Свята сустракаць.
Вось і мы давайце
Станем ў карагод
I вясёлай песняй
Стрэнем Новы год!
Песня "Карагодная ".
Дзіця.
Што ты, Дзед Мароз, глядзіш,
Нечаму здзіўляешся?
Не танцуеш, не спяваеш,
Нават не ўсміхаешся?
Дзед Мароз.
Для мяне патанцаваць
Вельмі-вельмі проста.
I душа памаладзела
Год на дзевяноста!
Танец Дзеда Мароза.



Яшчэ на гэту тэму:

Наша ёлка - цуд і казка     Сустракаем разам Новы год