сцэнарыі святаў на беларускай мове

КАСЦЮЧКОВА I. С, бібліятэкар СШ 31г.Віцебска Бібліятэка прапануе 2. 2007

Нам засталася спадчына

Літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

І кожны, прамовіўшы - Колас Якуб,
Адразу ж прыпомніць: Янка Купала.
Тэрэнь Масэнка
Ціха гучыць мелодия песні «Спадчына».

1-шы чытач.
I народ свята захоўвае
Ў сваім сэрцы памяць
Аб лепшым сваім сыне, які
Прайшоў разам з ім слаўны
Шлях барацьбы ў імя лепшых
Чалавечых ідэалаў.
Якуб Колас пра Янку Купалу.

2-гі чытач.
Жыві, мілы Колас,
Многа летаў, зімаў
3 ясным сонцам побач
На зямлі радзімай.
Янка Купала пра Якуба Колоса.

Першы вядучы. Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці людзей Купала і Колас - выдатныя народныя паэты, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру.
Другі вядучы. Яны пранеслі праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддалі на­роду свой талент, сваю душу і сэрца. Іх імёны вымаўляюцца заўсёды разам. Іх псеўданімы - з народнага жыцця і фальклору.
Першы вядучы. Наша літаратура - наш гонар, тая галіна духоўнай дзейнасці, у якой беларусы найбольш ярка праявілі сябе як нацыя. Купала і Колас раскрылі працоўнага чалавека, паказалі яго характар, выказалі думы і спадзяванні, адвечную прагу «людзьмі звацца».
Другі вядучы. Яны нарадзіліся ў адзін год. I мэту выбралі для сябе адну. I ўсё жыццё аддана служылі ёй. Можа пагэтаму яны вельмі блізкія па сваіх эстэтычных поглядах, грамадскіх ідэалах.
Першы вядучы. Але ж Купала і Колас вельмі розныя па творчай манеры, у кожнага свой голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар.
Другі вядучы. Купалу мы ведаем як паэта і драма­турга, аўтара цудоўных п'ес «Паўлінка», «Раскіданае гняздо». Паэт ён лірычна-ўзнёслы і рамантычны, парывісты, эмацыянальны, драматычны па прыродзе свайго таленту. Яго паэзія востраканфліктная.
Першы вядучы. Янка Купала - непаўторны талент, у якім увасабляецца сіла беларускага народа, прыгажосць яго духоўнага багацця, яго глыбокая гуманнасць, яго мудрая філасофія. Купалава творчасць - цудоўна-непаўторнае люстра, у якім праўдзіва, ярка, хвалююча адбілася шматграннасць жыцця і барацьбы беларуска­га народа за сваю гісторыю, за чалавечыя правы.
Пісаць аб народзе, па-народнаму і для народа - такі дэвіз Купалы на ўсіх этапах творчасці. Здаецца, і ведаеш творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калі разгортваеш яго кнігу і пачынаеш чытаць, - адкрываеш для сябе штосьці новае, нязведанае.
Другі вядучы. Друг і паплечнік Янкі Купалы -Якуб Колас — паэт, празаік, драматург, крытык, дзіцячы пісьменнік. Неацэнная роля Коласа як заснавальніка рэалістычнай прозы. Ён выдатны майстра апавядання, аўтар празрыстых па мове і стылю аповесцей. Якуб Колас заклаў асновы беларускага рамана. Як пісьменнік-педагог, настаўнік па прафесіі, ён шмат зрабіў у галіне педагагічнай літаратуры.
Кнігі Якуба Коласа - удумлівы летапіс настрояў і імкненняў людзей, гістарычных падзей.
Першы вядучы. Яны напісаны рукой назіральнага і мудрага сучасніка, які заўсёды дбаў аб захаванні праўды жыцця аднаго чалавека і праўды жыцця народа. Аповесці, апавяданні, паэмы, вершы, казкі, п'есы, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы пісьменніка ўзбагачаюць нас вопытам і ведамі ўважлівага даследчыка чалавечай душы, натхнёнага песняра роднай прыроды, гарачага патрыёта. Яны вучаць шанаваць і берагчы родную зямлю, родную мову, родную культуру.
Другі вядучы. Якуб Колас больш эпічны, больш зямны, чым Купала Ён - выдатны апавядальнік, вельмі назіральны, уважлівы да адценняў думкі, да пачуццяў героя, знаўца самых разнастайных прыёмаў і спосабаў раскрыцця яго ўнутранага свету. Пісьменнік бачыў жыццё ў яго няспынным руху, заўсёды ў дарозе, у творчым пошуку.

Жыццё ж так казачна-імкліва,
Паспець за ім так цяжка мне,
Каб на шырокім палатне Нарысаваць яго завівы,
Адбіць і хвалі пералівы
На самай страшнай вышыне.

Першы вядучы. Якуб Колас быў бы вялікім паэтам, калі б стварыў толькі адну «Новую зямлю», якую называюць энцыклапедыяй сялянскага жыцця.
Другі вядучы. Паэтычна натхнёная купалаўская песня ўпершыню прагучала ў 1905 г. У прагрэсіўнай мінскай газэце «Северо-Западный край» быў апублікаваны верш «Мужык».
Першы вядучы. Дэбют Якуба Коласа адбыўся ў 1906 г. У газэце «Наша доля» быў надрукаваны «Наш родны край».
Так два волаты беларускага мастацкага слова «адкрылі» на ўвесь свет беларускі народ.
Другі вядучы. Пра жыццё і творчасць Я. Купалы і Я. Коласа напісана нямала навуковых даследаванняў, артыкулаў, кніг. Вобразы славутых беларусіх песняроў хвалююць празаікаў і драматургаў. Але першынство тут належыць паэзіі.
Першы вядучы. Многія нашы паэты лічаць сябе вучнямі Янкі Купалы і Якуба Коласа, выказваюць удзячнасць за песні, што натхнілі іх, за дапамогу.
1-шы чытач. Мы з імі выходзілі заўжды ў дарогу, А як акрыляла нас іхняе слова, Што сказана простаю, Матчынай мовай, Мы з вамі адолелі буры і хвалі... Купала і Колас, вы нас гадавалі!

(П. Броўка. Купала і Колас, вы нас гадавалі..., урывак)

2-гі чытач.
 Ты для патомкаў у жыцці
Вялікіх спраў зрабіў нямала.
Жывым табе ў вякі ісці
3 сваім народам, наш Купала...
(А. Астрэйка)
3-ці чытач.
Два каласы - дзве праўдзівыя песні!
Поплеч, як сёстры, ідуць у свет...
Колькі вы радасці людзям прынеслі,
Колас жытнёвы і Колас - паэт!
(Р. Тармола)
4-ты чытач.
Твой сад густы, а ён расцвіў, высокі,
Там шум паэм, дзівосных песень сказ...
Я піў не раз іскрыстыя іх сокі,
3 крыніц тваіх напіўся я не раз.
Хай сад квітнее ў радаснай краіне,
Ягоны шум прасторамі звініць...
I доўга будзеш ты пад небам сінім
Ісці, спяваць, паэт, і жыць, і жыць!
(П. Броўка пра Я. Коласа)
5-ты чытач.
Проста і шчыра спяваў ён заўсёды,
Людзям у сэрцы песня запала
-Навекі зрадніўся з песняй народа
Сам творца песень - Янка Купала.
(А. Пракоф'еў)
6-ты чытач.
Шмат слоў гарачых я ў душы знайду,
Каб прывітаць цябе, любімы Колас...
Радзіма несла гора і бяду,
Калі над ёю прагучаў твой голас.
Цяпер з нас кожны - волі уладар.
Сям'ёй прыйшлі мы прывітаць паэта,
Якога песні - дзіўны сэрца дар
-Лунаюць вольна над шырокім светам.
Вітаем словам радасным таго,
Чыё імя Радзіма ўшанавала,
-Сяўца, што сеяў праўду з году ў год,
Каб век яна квітнела-расцвітала.
(К. Буйло)
Другі вядучы. Прыцягваюць увагу і ўзаемапрысвячэнні, поўныя шчырай сяброўскай любові.
Упершыню Я. Купала і Я. Колас сустрэліся летам 1912 г. Гэта адбылося на хутары Смольня, ваколіцы вёскі Мікалаеўшчына, цяперашняга Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.
Першы вядучы. Якуб Колас пісаў у 1945 г.: «Янка
Купала! Два словы, простая беларускія словы, а колькі выклікаюць яны ў нашых пачуццях, уяўленнях успамінаў, перажыванняў, звязаных з творчасцю, з яркім вобразам вялікага паэта! У познюю восень 1907 года я жыў у Вільні і працаваў у рэдакцыі газеты "Наша ніва". Сярод вершаў карэспандэнцый і пісьмаў, дасланых рознымі аўтарамі, трапіўся аднойчы і верш Я. Купалы. Пад вер­шам стаяў подпіс "Янук Купала". Гэта імя і было маім першым літаратурным знаёмствам з Я. Купалам».
Другі вядучы. Янка Купала знаходзіў цёплыя, сардэчныя словы, каб выказаць захапленне светлым талентам Коласа, альбо ўзнавіць першую сустрэчу з ім у сялянскай хаце над Нёманам, сустрэчу, якая паклала пачатак іх шчырай дружбе:

Ты помніш, помніш, Колас мілы,
Як я к табе ішоў у госці...

Першы вядучы. Нашых народных песняроў славяць паэты на розных мовах свету.
7-мы чытач.
Між вуліц ташкенцкіх, шырокіх і вузкіх,
Адной даў імя і пясняр беларускі.
Прайдзі па зялёнай алеі, якую
Узбекі-браты прысвяцілі Якубу!
(Сцяпан Ліхадзіеўскі, Узбекістан)
8-мы чытач.
Прымі маю падзяку, шчодры лес,
Што ты прывёў мяне з канца Еўропы
У гэты засень ніцых вербалоз
3 настоем агурочніку і кропу,
Што тут, над ціхай Вязынкай-ракой,
Нібы яго дыхание чуўшы зблізку,
Я скалыхнуў удзячнаю рукой,
Далёкі пілігрым, яго калыску.
(Уолтэр Мэй, Англія)

9-ты чытач.
Хто быў цяплом вачэй яго сагрэты,
Той не забудзе іхняй цеплыні;
Ён вораг быў няпраўды і маны,
Ён рыцар быў высакароднай мэты.
Ён мовы беларускае алмаз
Граніў замілавана і рупліва,
Братам-народам паказаўшы дзіва,
Як паказаў калісь Шаўчэнка ў нас.
Ён навучыў нас шанаваць глыбока
Святыню працавітае рукі,
-I ўвайшоў наш Янка ў вякі,
Як вобраз Беларусі яснавокай.
(Максім Рыльскі, Украіна)

10-ты чытач.
В это утро по цветам и травам
Шёл июнь с жалейкой спозаранку,
Птиц будил по рощам и дубравам...
В этот день на свет родился Янка.
И когда над лесом солнце встало,
Заглянуло в низенькую хату:
«Будь ты, Янка, — ласково сказало,
-Сердцем чистым, разумом богатым!»
Ветерок влетел, рассветный вестник,
Запах трав принёс из-за дороги:
Выйдешь, Янка, на дорогу песни,
Будь же ты, как ветер, быстроногим!
Мать, склоняясь, напевала тихо:
«Спи, соколик! В жизни много лиха,
Будешь петь о Беларуси горькой,
Чтоб она, как солнце, светлой стала...»
А кукушка в роще за пригорком:
«Спи, соколик!» — звонко куковала.
День вставал погожий, синий-синий,
Вышло стадо в поле спозаранку,
Тёплый пар тянулся по низине...
В этот день на свет родился Янка.
(Мікалай Браун, Расія)

11-ты чытач.
Вижу слов купаловских зарево
И «Левониху» озорную,
Волны Немана лучезарного,
Скатерть синих полей Льняную.
Мне Якуба Коласа строки
-Словно матери вздох глубокий.
Белоруссия,
Свет мой синий,
Васильковый, неугасимый,
-Я страды твоей Не забыла,
Гнев твой праведный
-Всё, что было.
Партизанской клятвы скрижали
У меня на сердце лежали.
(Марыя Камісарава, Расія)

12-ты чытач.
Крыша темнеет намокшею дранкой.
Низкое небо на крышу упало.
Люди идут и идут спозаранку
В дом, где родился Янка Купала.
Болью рожденное в давние лета,
Скромное слово мне в сердце запало:
«Ждали давно белорусы поэта,
Пусть же им будет Янка Купала».
Снова сюда прихожу я усталым,
Только вздохну - и усталость пропала.
Стала родная земля пьедесталом
Дому, в котором родился Купала.
(Леанід Хаустаў, Расія)

Гучыць песня «Янка Купала».

Першы вядучы. Высока цанілі творчасць беларускіх песняроў і нашы знакамітыя касманаўты П. Клімук і Ул. Кавалёнак. Яны гаварылі, што купалаўскія словы не раз успаміналіся ім у касмічных прасторах: «Мой мілы таварыш, мой лётчык, вазьмі ты з сабою мяне...». Другі вядучы. Прызнаннем сусветнага значэння беларускай літаратуры з'яўляецца і той факт, што помнік аднаму з самых нацыянальных нашых паэтаў - Янку Купалу - устаноўлены побач з помнікамі Пушкіну, Шаўчэнку, Уітмену ў Ароў-парку пад Нью-Йор-кам. А ў 2006 г. у Маскве на Кутузаўскім праспекце быў таксама устаноўлены помнік Янку Купалу.
Першы вядучы. У 1982 г. па рашэнню ЮНЕСКА шырока, у міжнародным маштабе, адзначалася стагоддзе класікаў беларускай літаратуры, творы якіх узбагацілі многанацыянальную літаратуру, сталі сусветна вядомымі.
Другі вядучы. У 1996 г. створаны Міжнародны фонд Я. Купалы і Я. Коласа. 2007 г. у Беларусі аб'яўлены годам слова Я.Купалы і Я.Коласа.
Першы вядучы. Янка Купала і Якуб Колас вечна будуць жыць у сэрцы нарадзіўшага іх народа.
Другі вядучы. Жыве і будзе жыць сонечная песня Купалы і Коласа.

Ціха гучыць мелодыя песні «Спадчына».

14-ты чытач.
Верны будзь слову,
Якім Купала,
Прарок народны,
Сэрцы ўзварушыў.
Верны будзь слову,
Якое ў полі
3 матчыных вуснаў,
Як з неба, у душу.
(Л. Геніюш)

15-ты чытач.
Ён з імем нівы нашай паўстае
-Нястомны сейбіт, ад каго пачуты,
I боль, і гнеў, і радасці яе
На свеце ўсюды.
Яго заўжды край родны будзе сніць
-У подзвігу яго натхнёнай музы
Ёсць вера наша горда гаварыць:
- Мы - беларусы!..
(А. Русецкі)

16-ты чытач.
I покуль жыць будуць людзі,
Покуль сонца будзе ўсходзіць,
Жыць Купалы песня будзе
I імя яго ў народзе.
(А. Бачыла)

Гучыць песня «Спадчына».


Яшчэ на гэту тэму:

Паклон вам, песняры!..     Шляхамі Янкі Купалы і Якуба Коласа