сцэнарыі святаў на беларускай мове

Светлана РАЙБЭ, музычны кіраўнік Залескага дзіцячага сада "Церамок" Смаргонскага раёна. Пралеска Снежань 1997 г.

У "Чамучак" Новы год

Ранішнік для дзяцей сярэдняй групы

У прыбраную залу ўваходзіць Беласнежка.
Пад музыку прыбірае ёлку, накручвае ключом гадзіннік.


Беласнежка. Вось і хутка Новы год. Ці ўсё мы зрабілі? Ёлку прыбралі, ходзікі я завяла, каб не спыніліся. Дзе ж мае маленькія сябры, мае гномы?
1-ы гном (звоніць у званочак, аббягае вакол ёлкі і запрашае дзяцей).
Адчыняй, Новы год, казачныя дзверы,
Хай увойдзе сюды той, хто у казку верыць.
Пад музыку забягаюць астатнія гномы, сняжынкі і выконваюць танец-песню "Пад Новы год" (муз. С.Галкінай).
Гледзячы ў люстэрка, Беласнежка прычэсвае валасы. Побач сядзяць гномы.

2-і гном. Беласнежка, ці ведаеш ты, калі Новы год да нас прыйдзе?
Беласнежка. Як толькі стрэлкі стануць на дванаццаць (паказвае), Новы год і прыйдзе.
З-і гном. А ад куль пачынае свой шлях Новы год, ты ведаеш?
Беласнежка. Ёсць на свеце маленькая краіна, але ніхто не ведае, дзе яна знаходзіцца.

Гучыць песня "Маленькая страна" (грамзапіс). Дзеці з Беласнежкай танцуюць вакол ёлкі.

Беласнежка. Усё гэта мара! Але нам трэба рыхтавацца да Новага года!
Ці ведаеце вы вершы пра ёлку?
Гномы чытаюць вершы.
4-ы гном.
Елачка-красуня
У бары жыла,
Пад блакітным небам
Дужэла, расла.
А цяпер у зале
Елачка стаіць,
Цацкамі, агнямі
Ззяе, зіхаціць.
5-ы гном.
Елка, елачка, цябе
Цэлы год чакалі—
Сёння хораша дзятве
Ў навагодняй зале.

Дзеці выконваюць "Песню пра елачку" (муз. А. Філіпенкі).
Беласнежка. Давайце ўсе разам скажам чарадзейныя словы, каб ёлачка запаліла свае агні.
Усе разам. Гары, тары ясна, каб не пагасла! Што за дзіва? Што за цуд? Чаму яна не слухае? Мабыць, нешта непрыемнае нас чакае.

Чуецца грукат. "Залятае" Баба Яга.
Баба Яга. Вы ж на мяне, прыгажуню, забыліся? Усё пра ёлку ды пра ёлку! Што ў ёй прыгожага? Доўгая, калючая. (Датыкаецца і ўскрыквае.) Гэта ж я самая добрая, самая прыгожая, самая-самая.
6-ы гном. Не верце ёй! Яна схавала ў сваёй хаце нашы цацкі!
Баба Яга. Няпраўда! Я сёння добрая і прыгожая! Вось на навагодні баль сабралася (папраўляе прычоску). Ой, забылася! Я ж табе, Беласнежка, падарунак прынесла - вазьмі гэты яблычак.
Беласнежка. Дзякуй, бабуля!
Баба Яга. Еш на здароўе. Але не буду вам замінаць, палячу я да свайго нарачонага, Кашчэя.
Беласнежка. Ну і яблычак— наліўны, прыгожы.
Гномы (усе разам). Кінь, не еш.
Беласнежка, быццам зачараваная, не чуе гномаў, надкусвае яблык, падае і засынае. Гномы плачуць, гладзяць яе па валасах.
Чуецца звон бразготак і голас за дзвярыма: "Тпру, мае коні!" Ўваходзіць Дзед Мароз са Снягуркай.

Дзед Мароз.
3 Новым годам!
3 Новым годам!
Са святочным карагодам!
(Гаворыць цішэй.)
А чаму ў вас так ціха і сумна?
7-ы гном (плачучы). Гэта ўсё Баба
Яга! Дала яблычак Беласнежцы, а тая
з’ела і заснула...
Снягурка. Ну і Яга! Ужо колькі год мае, а супынку ёй няма.
Дзед Мароз. Супакойцеся. Хопіць гараваць. Чуў я, каб разбудзіць прыгажуню, трэба падараваць ёй пацалунак. Хто з вас самы смелы і дужы?
Выбірае двух гномаў, яны навыперадкі аббягаюць ёлку. Пераможца цалуе Беласнежку. Яна прачынаецца.
Беласнежка. Што гэта са мной? Снягурка тут, і Дзядуля Мароз...
Дзед Мароз. Дзякуй сваім сябрам скажы—каб не яны, спаць табе прыйшлося б доўга.
Беласнежка. Як доўга?
Дзед Мароз. Цэлыя стагоддзі!
Беласнежка. Дзякуй вам, мае харошыя. Цяпер заўсёды буду слухаць вас і раіцца з вамі.
Дзед Мароз.
3 Новым годам!
3 Новым годам!
Са святочным карагодам,
3 саначкамі новымі,
3 гульнямі зімовымі.
Снягурка. Дзеці, станем ў карагод
I сустрэнем Новы год.
Песня "Новы год".

Снягурка. Дзядуля, давай зробім гномам сюрпрыз.
Дзед Мароз. А-а, падарункі-ласункі!
Снягурка. Не, дзядуля! Ёлачку запалім!
Дзед Мароз. Добра. Ану, ёлачка!.. Ой, забыўся.
Снягурка. Дзядуля, не хвалюйся, паспрабуй яшчэ раз.
Дзед Мароз. Ану, ёлачка!.. Зусім стары стаў. Забыўся чарадзейныя словы.
Снягурка. А ты вазьмі чарадзейную палачку. (Дае Дзеду Марозу палачку.)
Дзед Мароз (узмахвае палачкай). Палачка не дапаможа, калі чарадзейных слоў няма.
Снягурка. Можа, я паспрабую.
Беласнежка. Паспрабуй!
Снягурка (узмахвае палачкай).
Ану, ёлачка, святлей
Заблішчы агнямі,
Запрасілі мы гасцей
Весяліцца з намі.
Ёлка ўспыхвае рознакаляровымі агеньчыкамі.

Беласнежка. Дзядуля Мароз, Снягурка, мы вас чакалі і падрыхтавалі вершы. Паслухайце маіх гномаў.
1-ы гном.
Прыйшоў к нам здалёку
Дзядуля Мароз,
Завеі і холад
3 сабою прынёс.
2-і гном.
У бель апранае
Ён дрэвы, кусты,
На рэчках, азёрах
Будуе масты.
3-і гном.
Новы год! Новы год!
Пачынаем карагод.
Закружылася ля ёлкі
Наша дружная сям’я.
4-ы гном.
Закружыліся іголкі,
Закружылася зямля,
Закружыўся белы дзед,
Закружыўся цэлы свет,
Дзед Мароз. Малайцы! Добра падрыхтаваліся да Новага года!
А зараз хачу з вамі пагуляць.
Гульня "Варотцы".

Дзед Мароз. Якія ж вы, дзеткі, спрытныя! А цяпер я пагляджу, ці спрытныя госці.
Гульня з дарослымі.
Беласнежка. Дзядуля, Снягурка! У мяне яшчэ ёсць сняжынкі, такія ж бялюткія, як і я! Паслухайце іх.
1-я сняжынка.
Закружыліся сняжынкі
Нізка-нізка над зямлёй.
Ціха лётаюць пушынкі
Незлічонай чарадой.
2-я сняжынка.
Лётаюць, сыплюцца
Зоркі-сняжынкі —
Белыя, лёгкія,
Быццам пушынкі.
3-я сняжынка.
Сняжыначкі-пушыначкі
Ляцелі матылькамі,
Над хмызамі над шызымі
Дыміліся дымкамі.
Снягурка.
Я гуляю па сцяжынках,
А вакол мяне сняжынкі
Водзяць белы карагод
Кожны вечар ў Новы год!
Вы, сняжыначкі, ляціце,
Карагод свой завадзіце.
Сняжынкі танцуюць.

Дзед Мароз. Ну і сняжынкі! Якія спрытныя! Вось вам пачастункі.
Раздае пачастункі сняжынкам.
Беласнежка. Дзядуля, у нас ёсць самыя маленькія гномікі. Паслухай і іх, калі ласка.
Песня "Дзед Мароз".
Дзед Мароз. Вось малайцы! Ты, Снягурка, дай і ім пачастункі. А я ўспомніў, што падарункі пакінуў у санях. (Выходзіць.)
Залятае Баба Яга, крычыць, плача, валіцца на падлогу, дрыгае нагамі.

Баба Яга. Вой, ратуйце! Вой, памажыце! Жуб! Жуб! Паміраю!
Беласнежка. Зло караецца злом!
Баба Яга (да Беласнежкі). Калі ласка, дапамажы!
Беласнежка. Ну што, гномы, дапаможам?
Гномы (разам). Дапаможам.
Беласнежка. Дзе твой хворы зуб? Гномы, станавіцеся, будзем ірваць Бабе Яге зуб. Спачатку нітку завяжам. Раз, два! Пацягнулі... Вырвалі!
Уваходзіць Дзед Мароз.
Дзед Мароз. Што тут у вас яшчэ здарылася?
Снягурка. Займаемся знахарствам!
Дзед Мароз. Так, я бачу. (Да Бабы Ягі.) Дзе падарункі? Усе з’ела?
Баба Яга. Не! Я больш не буду! Чэснае Яговае слова.
Дзед Мароз. Аддавай падарункі.
Баба Яга. Я іх не брала! Яны ў тваіх санях, сам забыўся, дзе пакінуў! Я толькі пачала есці, ды вось зуб падвёў.
Дзед Мароз. Ану, гномы, прынясіце сюды мае падарункі.
Баба Яга ўцякае. Гномы нясуць мяшок.
Дзед Мароз (заглядае ў яго і расчаравана дастае адтуль паперу). Зноў ашукала! Што ж мне рабіць?
Снягурка. А ты паверыў слову Ягі.
Дзед Мароз. Дзе шукаць падарункі?
Снягурка. Толькі чарадзейная палачка іх верне.
Дзед Мароз. Як я забыўся пра яе!
Снягурка. А словы помніш?
Дзед Мароз. Раз, два, тры! Мех, ляці сюды! (У зале на імгненне гасне святло і з’яўляюцца падарункі.)
Дзед Мароз і Снягурка раздаюць іх дзецям.
Дзед Мароз. Вось і закончыўся навагодні баль. 3 Новым годам, мамы і таты! 3 Новым годам, дашкаляты!
Снягурка.
Хай прыносіць Новы год
Шмат вяселля, шмат прыгод!
Ўсім вам добрага здароўя!
Сустракайце Новы год!
Дзед Мароз і Снягурка (разам). Да сустрэчы!


Яшчэ на гэту тэму:

Навагодні вечар зорны     Жыла-была яліначка