сцэнарыі святаў на беларускай мове

К. Э. ПІЛЬКЕВІЧ, настаўніца вышэйшай катэгорыі; Славенская СШ імя П. А. Галецкага Талачынскага р-на. Пачатковая школа 2/2017

Пралескі

Пазакласнае мерапрыемства экалагічнага накірунку ў III класе

Мэта: пашыраць веды вучняў пра першацветы; вучыць бачыць прыгажосць роднай прыроды; далучаць да беларускай літаратурнай спадчыны; выхоўваць асновы экалагічнай культуры.
Абсталяванне: мультымедыяпраектар; мультымедыйная прэзентацыя; аплікацыя I выраб з прыроднага матэрыялу “Пралескі”; яловыя шышкі; сухія галінкі бярозы; пластылін; гуаш; пэндзаль; каляровы кардон; стэплер.
На дыску: мультымедыйная прэзентацыя, словы і ноты песні К. Пількевіч “Пралескі”.
Падрыхтоўчая работа: вучні рыхтуць выразнае чытанне казкі В. Гарбука “Кветкі”, вершаў пра пралескі, развучваюць песню “Пралескі”.

Ход мерапрыемства

Вучні чытаюць верш А. Дзеружынскага “Мы вясну гукаем”.
1-шы вучань.
Мы вясну гукаем,
Мы вясну чакаем:
— Прыходзь, вясна!
2-гі вучань.
3 ручайком бурлівым,
3 рэчкай гаманлівай
Прыходзь, вясна!
3-ці вучань.
3 песняю-вяснянкай,
3 сонейкам уранку
Прыходзь, вясна!
Настаўнік. Вясна — чароўная пара. Пасля доўгага зімовага сну прачынаецца прырода. Побач з намі шмат дзівоснага. Трэба толькі прыгледзецца і прыслухацца — і вы пачуеце, як размаўляюць ветрык, рачулка, сонейка, дрэвы і кветкі.
Вучні чытаюць казку В. Гарбука “Кветкі”.
3 падскокам бягу па лясной сцежцы. Раптам ля старога пня спыняюся. Быццам нехта кліча: “На мяне зірні!”
Між каранёў, нагрэтых сонцам, падобна маленькаму сонейку, палымнее кветка.
— Дзякуй, што паклікала! Я шукала цябе. Настаўніца сказала: “Прынясіце ў школу кветкі”.
Датыкаюся да жоўта-залацістых пялёсткаў.
— Скажы, як цябе завуць.
— Была зіма, — адказвае кветка. — Спала пад снегам. Прачнулася ад ласкі сонечных промняў. Я Сонечны Зайчык.
— Ты Сонечны Зайчык? I ўмееш размаўляць?
— Умею, — усміхнуўся Сонечны Зайчык.
Гладжу кветку асцярожна-асцярожна. I адчуваю, як трапечацца яна пад маімі пальчыкамі.
— Жыві, Сонечны Зайчык! Я не сарву цябе. Любуйся сонцам! I нас адорвай радасцю.
На палянцы ля малінніку нехта зноў кліча. Сярод сухой травы і лісця бачу россып сініх кветак.
— Вы хто? — пытаюся.
— Мы Сінь Вясенняга Неба. Добра, што ты наша госця! Падзелімся з табою радасцю.
— Дзякуй, кветкі!
Яшчэ палянка, а на ёй — россып белых кветак.
— Мы Люстэрачкі Вясенніх Аблачынак, — шалясцяць бялюткія пялёсткі.
Прылятае ветрык. Прыносіць духмяны водар. Я ўдыхаю на поўныя грудзі паветра, бачу вакол сябе россып новых кветак і кажу:
— Вы Духмяны Водар Вясны!
— Духмяны... Водар... Вясны... — паўтарае рэха.
...У школе я занепакоілася, калі настаўніца спытала: “А дзе, Мілачка, твае кветкі?” Я падала ёй сшытак. Не спяшаючыся, настаўніца чытала назвы кветак, разглядвала мае малюнкі.
— Не магла сарваць... Яны трапяталіся, як жывыя, ад майго дотыку, — прызналася я. —
I я намалявала іх. Гэта ж усё роўна?
— Гэтая шчэ лепш! — усміхнулася настаўніца і вярнула мне сшытак. — Табе хто падказаў такія назвы?
— Кветкі.
— Самі кветкі?
— Самі кветкі! — адказала я.

? Якія кветкі сустрэла дзяўчынка ў лесе? Дзеці разглядаюць фотаздымкі кветак і называюць іх. Настаўнік дапамагае правільна назваць кветкі: падбел, пралеска, кураслеп, медуніца.
? Чаму дзяўчынка не прынесла ў школу кветкі?
Настаўнік. Кветкі нельга рваць! Букеты першацветаў хутка вянуць. Зрываючы кветку, вы можаце пашкодзіць усю расліну, і яна загіне. На месцы кветачак утвараецца насенне. А з насення вырастаюць новыя расліны. Салодкім нектарам першацветаў ласуюцца насякомыя ранняй вясной.
4-ты вучань. Адна з самых прыгожых веснавых кветак — пралеска. Расцвітае яна вельмі рана, амаль адразу пасля таго, як растане снег. Расце пралеска на лясных палянах, у светлых лясах, на ўзлесках.
5-ты вучань. Спачатку з зямлі з’яўляюцца бутоны, нахіленыя ўніз. Потым тонкая невысокая сцяблінка (6—8 см.) выпростваецца — і раскрываецца сіне-фіялетавая кветачка.
6-ты вучань. Пялёсткі прадаўгаватыя, закругленыя на канцах. Сярэдзіна кветкі жоўта-зялёнага колеру, а ў цэнтры шмат белых тычынак. Нахілішся, зазірнеш у сінія “вочкі” пралескі і ажно дыхаць перастанеш ад замілавання. Такое хараство!
Настаўнік. Акрамя кветак у расліны ёсць яшчэ перазімаваўшыя леташнія лісты. Яны крыху парэпаныя, падсохшыя, цёмна-зялёнага колеру. Леташнія лісты хутка адміраюць. На змену ім, калі расліна адцвіце, вырастаюць новыя — светла-зялёныя і касматыя ад валаскоў. 3 часам лісты пацямнеюць і згубяць валаскі. Форма ў лістоў незвычайная. Ліст складаецца нібы з трох лопасцей.
Пралескі могуць расці па адной кветачцы, купінамі і цэлымі палянамі. Калі бачыш палянку пралесак, то здаецца, што на зямлі апынуўся кавалачак сіняга неба.
Вучні чытаюць вершы аб пралесках (гл. дадатак).
Настаўнік. Сарваныя пралескі хутка асыпаюцца. Каб захаваць прыгажосць, можна сфатаграфаваць іх, намаляваць або зрабіць аплікацыю. (Дэманструецца аплікацыя.)
Давайце зробім пралескі сваімі рукамі з прыроднага матэрыялу і пластыліну. (Дэманструюцца неабходныя матэрыялы для работы).
1. 3 кардону выразаем прамавугольнік (даўжыня 12 см, шырыня 5 см), края змацоўваем пры дапамозе стэплера.
Гэта“ваза". Яе запаўняем пластылінам, каб была ўстойлівай.
2. 3 галінак бярозы наразаем кавалкі для сцяблінак пралесак.
3. “Устаўляем” галінкі ў вазу.
4. Яловую шышку разбіраем на лускавінкі — гэта “пялёсткі” кветкі.
5. 3 пластыліну робім сярэдзіну кветкі і прымацоўваем лускавінкі. Пялёсткі фарбуем у фіялетавы колер.
6. Прымацоўваем пафарбаваныя галоўкі кветак да сцяблінак.
7. Сярэдзіну кветак упрыгожваем тычынкамі з пластыліну.
Зрабіўшы кветку, вучні знаёмяцца з работамі іншых дзяцей, дапамагаюць адзін аднаму, калі гэта неабходна.
Настаўнік. Вось якія прыгожыя пралескі “расцвілі” ў нашым класе! Букецік пралесак, зроблены сваімі рукамі, упрыгожыць ваш пакой або будзе прыемным падарункам для мамы, бабулі ці сястрычкі. А пралескі хай квітнеюць у лесе і дораць людзям радасць сваёй прыгажосцю!
Вучні выконваюць песню “Пралескі”.
Кожны вучань адказвае на праблемнае пытанне: што ты можаш зрабіць, каб палянкі пралесак кожную вясну расцвіталі ў лесе?

Дадатак

Пралеска
Белыя бярозы
Спалі на ўзлеску,
А сваю галоўку
Узняла пралеска.
Тоненькую ножку
3- пад пярыны белай
На зямлю пралеска
Ставіла нясмела.
А снягі наўкола —
Ні канца ні краю.
Страшна стала кветцы:
— Я адна — жывая!
Кажа зверху сонца:
— Зорачка лясная,
3 новым нараджэннем
Я цябе вітаю!
Белыя бярозы
Разам зашапталі:
— Мы цябе, пралеска,
Ўсю зіму чакалі.
I старая елка
Голасна ўздыхнула:
— Вясна надыходзіць,
А зіма мінула.
В. Вярба.


Пралескі
На сонечным узлеску
Апошні снег растаў.
Вясёлыя пралескі
Зірнулі з-пад куста.

Празрыста ззяюць вочы,
Нібы блакіт нябёс.


Яшчэ на гэту тэму:

«Над Белай руссю — белы бусел»     Благаслаўляем вас лясы