сцэнарыі святаў на беларускай мове

Аліна ЯНУШЭЎСКАЯ, музычны кіраўнік Лідскага дзіцячага дома. Пралеска 1996/2

На нашы імяніны вас шчыра запрашаем

Сцэнарый імянінаў у дзіцячым доме

Пад вясёлую музыку ў залу ўваходзяць дзеці.

Выхавацель.
Оля, Лена і Валера,
Света, Вова і Тарас,
Каб адзначыць імяніны,
Запрасілі ў госці нас.

Імяніннікі займаюць падрыхтаваныя для іх месцы.

Выхавацель. Сёння мы адзначаем дзень нараджэння тых, хто з’явіўся на свет у гэтым зімовым месяцы. А як ён называецца?
Дзеці. Снежань.
Імяніннікі.
Мы — снежаньскія дзеткі,
I хоць зімой спяць кветкі,
Мы кветкі робім з снежак
I сонечных усмешак.
Дзеці.
У дзень нараджэння мы ўсіх вас вітаем,
Шчасця, здароўя ўсім вам жадаем.
Імяніннікі. Дзякуем!
Выхавацель.
Будуць гульні, будуць скокі,
Радасці на ўсіх тут хопіць.

Дзеці выконваюць песню “Віншавальная ”.

Выхавацель. Свае віншаванні прыслала вам Зіма. Паглядзіце, такія прыгожыя сняжынкі падаюць. Давайце падзьмухаем, і яны разляцяцца, нібы завіруха закружыла іх у карагодзе. Дзяўчынкі, вазьміце сняжынкі, пакружыцеся з імі, пабудзьце ў зімовай казцы.

"Танец са сняжынкамі"
Чуецца стук у дзверы, з’яўляецца паштальён Печкін на лыжах. Ён кажа, што на адрас дзіцячага дома прыйшлі дзве тэлеграмы. Першую — ад музыкантаў — ён аддае вядучай.


Выхавацель (чытае). “Дарагія дзеці, жадаем быць вясёлымі, любіць музыку, добра спяваць, танцаваць і вучыцца іграць на музычных інструментах. Калі вы пазнаеце іх па голасе.заплюшчыўшы вочы, то атрымаеце падарункі”.

Выхавацель за шырмай іграе па чарзе на розных музычных інструментах, дзеці-імяніннікі пазнаюць, які з іх гучаў, і атрымліваюць яго ў падарунак. Затым паштальён Печкін кажа, што прынёс яшчэ адну тэлеграму — ад спартсменаў.

Выхавацель (чытае). “Жадаем быць дужымі, спрытнымі, смелымі, ніколі не баяцца цяжкасцей”. Спартсмены хочуць, каб вы адгадалі загадку:
Хто такі, хто такі па дарожцы скача,
Гэта наш, гэта наш непаседа ... (мячык).

Імяніннікі адгадваюць і атрымліваюць у падарунак мячы, баксёрскія пальчаткі і г.д.
Праводзіцца эстафетная гульня “Каціся, мячык”. Дзеці становяцца ў дзве калоны. Капітаны, якія стаяць першымі, штурхаюць мяч, каб ён каціўся паміж ног дзяцей. Апошняе дзіця бярэ мяч і бяжыць наперад і г.д., пакуль капітан ізноў не стане першым.
Паштальён Печкін развітваецца і едзе на лыжах далей. 3-за дзвярэй чуецца песня Дзеда-Барадзеда. Ён уваходзіць у залу, працягваючы спяваць, дзеці падпяваюць яму.


Дзед-Барадзед. Добры дзень, мае дарагія дзеткі! Добры дзень, мае маленькія сябры!
Я, Дзед-Барадзед, абышоў цэлы свет,
Вяртаўся дадому,
Нёс гасцінец малому.
На парозе сянец свой паставіў карабец.
Калі ласка, усе, хто хоча,
Адмыкайце замок,
Хто хутчэй адамкне,
Хай на вушка мне шапне: што ў тым карабцы?
Выхавацель. А можна, я адчыню твой карабец?
Дзед-Барадзед. Калі ласка!
Выхавацель (заглядвае ў карабец). Якое тут усё цікавае! I казкі, і загадкі, і цацкі нейкія ляжаць.
Дзед-Барадзед. А вы здагадайцеся, чаму я цацкі паклаў у карабец.
Выхавацель. Напэўна, каб падарыць дзецям.
Дзед-Барадзед. Так, ды не зусім так.
Дзеці. Мабыць, гэта адгадкі да тваіх загадак.
Дзед-Барадзед. Вы вельмі кемлівыя. Калі дзеці, асабліва нашы імяніннікі, адгадаюць, што ў карабпы ляжыць, яны атрымаюць адгадку — цацку, а да яе яшчэ і музычны падарунак. Слухайце першую загадку:

Мы заведзены ключамі,
Маршыруем перад вамі,
Вельмі любім мы скакаць,
Ручкамі у такт махаць.

Імяніннік. Салдацік і лялька.
Дзед-Барадзед. Правільна, атрымлівай падарунак. Для цябе скачуць лялькі і гусары.

Выконваецца танец “Гусарыкі”.

Выхавацель. Пакуль дзядуля падумае і ўспомніць наступную загадку, Ларыса хоча павіншаваць сваю сяброўку Олю з днём нараджэння, пажадаць ёй і ўсім імяніннікам шчасця.

Дзяўчынка чытае верш "Шчасце"

Дзед-Барадзед. Даражэнькія мае, з вамі так добра, весела. Можа, вы адгадаеце яшчэ адну маю загадку?
Ён маленькі, барадаты,
Вандраваў ён з хаты ў хату,
Вельмі ён любіў спяваць і кадрылю танцаваць.
Імяніннік. Гномік.
Дзед-Барадзед. Вось дык малайчына, а я думаў, скажаш, што загадка пра мяне. Атрымлівай цацку і танец.

Танец “Гномікі”.

Выхавацель. Дзед-Барадзед, можна, я яшчэ раз зазірну ў твой карабец: ці ёсць там яшчэ што-небудзь? (Заглядвае.) Дзеткі, не хвалюйцеся, усім хопіць цацак-адгадак.
Дзед-Барадзед. Шэранькая птушка ляцела высока, шлях далёкі, крылы маленькія. Стамілася, села на зямлю і чакае, хто яе пашкадуе. Што гэта за птушка?
Імяніннік. Перапёлачка.
Дзед-Барадзед. Ну і дзеці! Усё ведаюць. Дару табе гэтую птушачку і танец “Перапёлачка”. А цяпер загадку будзе адгадваць... (Называе імя аднаго з імяніннікаў.) Вы, дзеці, маўчыце, не падказвайце яму, добра?
Песні ўсе пяюць наўкола,
А ў яго слабенькі голас.
Пых, пых, дайце ножык,
Зробіць дудку сабе...
Імяніннік. Вожык.
Дзед-Барадзед. Правільна, Вось табе і мой падарунак — касцюм Вожыка.
Імяніннік. Дзякуй, Дзед-Бараг дзед. Адкуль ты даведаўся, што я хачу пагуляць з сябрамі ў гульню, якая называецца “Вожык і мышы”?
Выхавацель. Сапраўды, вельмі цікавая гульня. Давайце лічылкай выберам мышак.

Дзеці утвараюць круг, мышкі становяцца за кругам, вожык —пасярэдзіне. Усе спяваюць “Песню вожыка ”, а Вожык выконвае адпаведныя рухі.

Дзед-Барадзед. Ну, вось і апусцеў мой карабец. Здаецца, усе атрымалі падарункі і задаволены.
Выхавацель. Так, Дзед-Барадзед, вялікае дзякуй табе за такія цікавыя гульні. загадкі, цацкі. Мы таксама хочам табе зрабіць падарунак.
Дзеці. Давайце праспяваем Дзеду-Барадзеду песню пра наш дзіцячы дом.

Выконваецца песня “Дзіцячы дом”. У гэты час у залу нечакана ўбягае Баба Яга.

Баба Яга. Ага, усе задаволены, ім падарункі, ім усё. У мяне, можа, таксама сёння дзень нараджэння, а ніхто і не ўспомніў, не запрасіў на свята. (Плача.) А я так рыхтавалася: бачыце, якая сёння прыгожая. (Прыхарошваецца, завязвае хустку то так, то гэтак, круціцца перад люстэркам.)
Дзед-Барадзед. Пачакай, Баба Яга, мы ж і табе пасылалі запрашэнне. Няўжо ты не атрымала яго?
Баба Яга. Ай, Дзед-Барадзед, мяне ж дома не было, я толькі вярнулася з міжнароднага конкурсу прыгажунь і нават атрымала там галоўны прыз “Міс Зачараванне”.
Дзед-Барадзед. Прабач, Баба Яга, я ўжо дрэнна бачу, не заўважыў, якая ты прыгожая. Віншую цябе!
Баба Яга. Дзякую, дзякую!
Дзед-Барадзед. А што ты там рабіла?
Баба Яга. Скакала, спявала. (Пачынае спяваць.)
Ах, ты, маладосць мая, куды падзявалася,
Успомню, сэрца замірае:
3 Кашчэем сустракалася.

Адзін у мяне верны сябар — Кашчэй. Я вельмі даўно яго не бачыла. Трэба звязацца з ім па тэлефоне. (Звоніць.) Хэло, Косцік! Я зараз у дзіцячым доме на свяце і цябе чакаю. Мяркую, ты атрымаў запрашэнне, якое прынёс Печкін?
Голас Кашчэя. Атрымаў, даражэнькая сяброўка. Зараз буду.

Уваходзіць Кашчэй.

Кашчэй. Не падобна, што ў вас свята: зусім не весела, сумна, не спяваеце, не танцуеце.
Выхавацель. Як гэта сумна? Паглядзі, як нашы дзеці ўмеюць весяліцца.

Дзеці спяваюць і танцуюць “Весялуху ”.

Кашчэй. Вось цяпер бачна, што ў вас свята. Дазвольце далучыцца да віншаванняў імяніннікам. А цябе, Баба Яга, хачу павіншаваць асабіста. Жадаю, каб ты заўсёды была такой прывабнай, як сёння. Запрашаю цябе на танец.

Танцуюць “Танга ”. Кашчэй робіць некалькі рухаў і кажа, што больш не можа, косці рыпяць.

Баба Яга. Сядай, адпачні. Кашчэечка, ты, мабыць, забыўся, мы ж з табой падрыхтавалі сюрпрыз для дзяцей. Давай пачаруем.

Вымаўляюць чароўныя словы, і з’яўляецца каравай.

Выхавацель. Дзякуй вам, Баба Яга і Кашчэй, за такі падарунак. Напэўна, вельмі смачны каравай.

Выхавацель перадае каравай дзяўчынцы, якая гаворыць:
А цяпер ля самавара,
Што духмянай пахне парай,
Пасядзім, пап’ем гарбаты
3 святаяннікам і мятай.
А цудоўныя цукеркі
Хай выскакваюць з паперкі,
I высокі каравай
Запрашае баляваць.

Яшчэ на гэту тэму:

Дзень нараджэння - цудоўнае свята.     Дзень нараджэння - цудоўнае свята