сцэнарыі святаў на беларускай мове

ПРАКАПУК Ю.П., загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Вечны голас магутнага слова

Літаратурная вечарына, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Ніны Мацяш

Вядучы 1.
Вельмі добра, калі
Твой радок абуджае ўсмешку.
Удвая даражэй,
Калі дорыць узвышанасць слёз.

Добры дзень, паважаныя сябры! 20 верасня літаратурны свет адзначыў 75-годдзе з дня нараджэння выбітнай беларускай паэткі і перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова і заслужанай дзеячкі мастацтваў Беларусі Ніны Іосіфаўны Мацяш.
Вядучы 2. Нарадзiлася Ніна Іосіфаўна ў вёсцы Нiвы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi 20 верасня 1943 года. У 1960-м скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу i паступiла на факультэт французскай мовы Мiнскага дзяржаўнага педагагiчнага iнстытута замежных моў. Яна вучылася на трэцім курсе, спецыялізавалася на французскай мове, літаратуры, заводзіла прафесійную бібліятэку, марыла паехаць у Парыж. I раптам над лёсам яе страшны гром. Немач скавала ногі. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмiчны адпачынак, скончыла iнстытут у 1966-м. Працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскiм вучылiшчы.
Вядучы 1. Дзяўчына аднак не разгубілася, душа была моцная, поўная ідэй і памкненняў.Чулыя рукі медыкаў памаглі хворай утрымацца на хвалі, хоць даводзілася змагацца да сёмага поту, каб устаць з ложка, самой дайсці да пісьмовага стала... Яна экстэрнам скончыла інстытут і адчула ў сябе патрэбу самапазнання і самавыяўлення ў слове.
I ён прыйшоў, мой час круты, калі
Уласны цень - і той мяне пакінуў...
Нябёсы ўсцях прыпалі да зямлі,
Нібы яны і сапраўды такія:
Неасцярожна ўскінеш галаву –
I панявечышся аб беспрасветнасць...

Вядучы 2. Свой першы верш апублікаваны ў 1962-м у бярозаўскай раённай газеце “Маяк камунізму”. Аматарам паэзіі добра вядомы яе зборнік “Агонь”, які прысвечаны сяброўству і каханню, расчараванням і стратам, пошуку сэнсу чалавечага існавання, веры і дабрыні. Выйшаў ён у 1970 годзе. Потым былі зборнікі “Удзячнасць”, “Ралля суровая”, “Прыручэнне вясны”, “Поўны келіх”, “Жнівень”, “Паварот на лета”, “Шчаслівай долю назаві”, а таксама казкі, п’есы для тэатра лялек, тэлесцэнарыі. Уганаравана літаратурнай прэміяй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта імя Уладзіміра Калесніка за зборнік паэзіі “У прыгаршчах ветру”, які выйшаў ужо пасля смерці паэткі.
Вядучы 1. Пaэзiя Нiны Мaцяш — нeзaмyтнёнaя кpынiцa кpacы, дa якoй пpыпaдaeш, пepaжывaючы paдacць i cyм чaлaвeчaгa быцця нa зямлi. Яe лipычны cвeт нaпoўнeны cвятлoм кaxaння i любoвi. І ў гэтым бaчыццa apгaнiчнae выяўлeннe cyтнacцi жaнчыны, для якoй caмaя выcoкaя мepкa — кaxaннe. Нaoгyл гэтae пaчyццё — гaлoўны нepв жaнoчaй пaэзii. Згaдaймa paдкi з вepшa Яўгeнii Янiшчыц: «Пaчынaeццa ўcё з любвi, a iнaкш i жыць нeмaгчымa» («Ты пaклiч мянe. Пaзaвi...»). «Кaxaю. І чaкaю» — гэтымi двyмa cлoвaмi з вepшa «Зaпoзнeнaю дзiкaю aжынaй...» мoжнa вызнaчыць эмaцыянaльнa-пcixaлaгiчнyю дaмiнaнтy iнтымнaгa cвeтy Нiны Мaцяш. Яe лipыкa кaxaння cпaвядaльнa-тpaпяткaя, пяшчoтнa-дaвepлiвaя, няpэдкa шчымлiвaя, з дaмeшкaм caмoтныx пepaжывaнняў. Нeльгa нe aдчyць чыcцiню i ўpaзлiвacць жaнoчaй дyшы i paзaм з тым яe гoднacць, бяcкoнцyю дaбpыню:
Кaлi i чым нacцяpoжылa — зaбyдзь.
Нa нeзaлeжнacць я нe пacягaю.
Мнe б тoлькi твae вoчы пpыcягaлi,
А бyдзь тaкi, як ёcць.
Ты тoлькi бyдзь!
(«Нeзaлeжнacць»)

Вядучы 2. Каханне робіць будзёнае святочным, свядомае таямным. Любоўная лірыка Ніны Мацяш - гэта вобраз кахання, азоранасць сэнсам тварэння жыцця.
Кажы ласкавыя мне словы,
Дары пяшчоту мне сваю,
I прызабудуся вяснова,
На ўскрайку шчасця пастаю...
Хай хоць на момант ашукаю
I немагчымасць, і бяду,
Так хораша і нечаканна,
Вакол мезенца абвяду!
I сіл прыбудзе мне нанова,
Прад непапраўнасцю ўстаю, -
Кажы ласкавыя мне словы,
Дары пяшчоту мне сваю...

Вядучы 1. Цяжкая доля напаткала паэтку. Усё жыццё трэба было быць мужнай, дужай. Яна і была такой. Але адначасова была пяшчотнай, даверлівай, жаноцкай.
Ціхая ласка рук,
Стрыманы дотык вуснаў...
Замоўкну. Перагару.
У будні мае вярнуся.
Нібы дзве зоркі мы.
Значыць-не места скрусе.
Будуць грымець грамы, -
У будні мае вярнуся.
Будуць старэць сады
У штоліпнёвай задусе,
Стануць гады ў рады...
У будні мае вярнуся.
Пісьмы ўсе... не спалю...
Памяць скручу ў вузел.
Забуду зусім. Разлюблю.
У будні мае вярнуся.

Вядучы 2. Прадоўжана тэма кахання зборнікам Ніны Мацяш "Жнівень", дзе гэтая тэма ўзнімаецца яшчэ вышэй і становіцца праграмай. Каханне - ў самым шырокім сэнсе - пачатак усяго, што робіць чалавека акрылёным, добрым. Калі аб гэтым забываюць, пакутуе ўвесь свет. Усе вершы гэтага зборніка звязаны: думкі аднаго пераходзяць у другі. Філасофія паэткі такая: чалавек - аснова ўсяго і трэба яго берагчы.
Толькі мо ў казцы ёсць лёс - нібы кошык,
Поўны адно медуніц ды суніц.
Бойся спазніцца са словам харошым:
Тонка прадзецца жыццёвая ніць.
А ліха не спіць...
(“Не спазніся”)

Вядучы 1. Многія вершы паэткі - гэта пастаянны дыялог з каханым, у якім абодва бакі не заўжды тонка і беражліва да свайго пачуцця. Цудоўныя радкі напісаны аб імклівасці чалавечых душ да сучаснасці.
Пытаешся, чаго маўчу.
Я не хачу
Парушыць гэтую магчымасць –
Паслухаць, што там, за вачыма,
За небам позірку твайго.

Вядучы 2. Пpa ўвacaблeннe пaчyцця кaxaння ў пaэзii Нiны Мaцяш cлyшнa i глыбoкa выкaзaўcя У. Кaлecнiк: «У пpынцыпe, гэтa пaэтычнaя фiлacoфiя кaxaння як зaгaдкaвaгa cтaнy, дзe вiтaльнaя ciлa cкpыжoўвaeццa з caкpaльнaй зaпaвeтнacцю. Мэтa яe — aзopaнacць cэнcaм твapэння жыцця». Дyмaeццa, пpa пaэтэcy мoжнa гaвapыць як пpa фiлocaфa ў яшчэ бoльш шыpoкiм cэнce.
Нiнa Мaцяш — тoнкi пeйзaжыcт, янa мaлюe пpыpoдy з зaxaплeннeм, з тpaпяткiм лipызмaм. У яe пeйзaжныx вepшax яpкa выяўляюццa нacтpaёвaя дyшэўнaя пoвязь ca cвeтaм, мyзыкa зямнoй acaлoды быцця, paдacць aдкpыцця цyдy:
Нa xвaляx paнкy — нiбы ў ялiкy,—
А кoлькi coнцa пacля лiўня! —
Дaжджынкa кoцiццa пa яблыкy
І вocь capвeццa зapaз, згiнe!..
Зpывaeццa пaўcвeтy з яблыкa
І мнe — ў дaлoнi.
(«Дaжджынкa»)

Вядучы 1. Пeйзaж для Нiны Мaцяш - дyxoўнaя пaтpэбa caмaвыяўлeння, cвoeacaблiвaя кapдыягpaмa cэpцa. У бoльшacцi пeйзaжныx твopaў Нiны Мaцяш пpыpoдa i кaxaннe пaўcтaюць y aдзiнcтвe, злiвaюццa. Свae iнтымныя пaчyццi пaэтэca дaвяpae пpыpoдзe, янa цecнa cyaднociць ceзoннa-кaляндapны pyx чacy з yлacным жыццём, лёcaм: «І гэтaк дзiвocнa, i блiзкa ўcё, i зpaзyмeлa, нiбытa пpыpoдa ўзялa мaю жыткy зa ўзop... » («Кacтpычнiцкae»). Жaнoчae cэpцa нa фaльклopны лaд aдyxoўлeнa, пpaчyлa гaвopыць з ялiнaй, квeткaй, paкoй, вычyвae cвeт кpaявiдaў жывым i блiзкiм.
Жывaпic Нiны Мaцяш ypaжвae cвeжacцю i нeпaўтopнacцю вoбpaзaў, cцiшaнacцю фapбaў: «Стaяць мaнaxaмi caды ў cyтaнax вымaклыx зa плoтaм» («Вoceнь»). У пaэзiю Нiны Мaцяш, як y cвoй чac Мaкciмa Бaгдaнoвiчa, Улaдзiмipa Дyбoўкy, Улaдзiмipa Жылкy, вялa кpaca. «Кaб тoлькi Пpыгaжocць былa і cмaгaй i пaмкнeннeм»,— выкaзвaлa пaэтэca зaпaвeтнae жaдaннe нa пaчaткy 70-x (вepш «Узмax кpылa, yзмax кpылa...»).
Вядучы 2. Літаратуразнаўца Ала Сямёнава назвала Ніну Мацяш “каралевай айчыннай паэзіі і паэткай высокага еўрапейскага кшталту, якая адчувала жыццё на высокіх хвалях і даказала, што і па-беларуску можна ўзнёсла пісаць”.
Творчасць Ніны Мацяш - імкненне пераадолець адзіноту, супрацьстаяць балючаму драматызму жыцця. I калі мець на ўвазе, што ніхто з нас не валодае ні прыроджаным, ні набытым імунітэтам супраць адзіноты, што гэтая госця не-не ды і наведвае кожнага з нас, то цяжка ўявіць без Ніны Мацяш не толькі нашую сучасную паэзію, але і асабістае і грамадскае жыццё многіх з нас, яе чытачоў і сяброў.
Не вернешся. I я ўжо не крануся
Твайго крутога, мужнага чала.
I ласкаю тваёй не загаруся.
Адшчыравала радасці пчала.
Не разамкну няшчаднай скрухі кола.
Не адбаліць табой душа мая.
Не адгучыць ва мне твой сумны голас:
"Галубка, чарнабровая мая..."
("Маналог каханай Кастуся Каліноўскага")

Вядучы 1. Неаднаразова Ніна Мацяш звяртаецца ў сваіх вершах і паэмах да гістарычных падзей і гістарычных асоб. Паэтка займае актыўную пазіцыю ў справе адраджэння беларускай мовы, далучэння землякоў да родных каранёў, да сваёй нацыянальнай спадчыны. Напісана шэраг твораў, прысвечаных выдатным сынам і дочкам беларускага народа: Казіміру Лышчынскаму, вучонаму-філосафу, спаленаму на вогнішчы, як Джардана Бруна; паэту мінулага стагоддзя Паўлюку Багрыму; змагару за нацыянальную роўнасць беларусаў у Рэчы Паспалітай Афанасію Філіпавічу; кіраўніку паўстання 1863-1864г.г. Кастусю Каліноўскаму; Каміле Марцінкевіч.
Вядучы 2. Імя Камілы Марцінкевіч у сярэдзіне мінулага стагоддзя было вядома кожнаму свядомаму беларусу. Ёю ганарыліся, захапляліся мужнасцю дзяўчыны, яе бязмернай любоўю да Айчыны. У 19 ст. Беларусь знаходзілася ў складзе Расіі. Былі забаронены гістарычныя назвы - Літва, Баларусь. Аднак ідэі аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага, беларускай дзяржавы жылі ў сэрцах лепшых сыноў і дачок народа. У рэвалюцыйных хваляваннях прыняла ўдзел Каміла Марцінкевіч, дачка вядомага беларускага пісьменніка, культурнага дзеяча, педагога Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
А яшчэ - гатова без вагання
I сама ў шарэнгі тыя стаць,
Хто за незалежнае дыханне
На цара пасмеў сякеру ўзняць!

Вядучы 1. Дзяўчыну арыштавалі, абвясцілі вар’яткай і змесцілі ў псіхіятрычную бальніцу. Аднак арышт Камілы Марцінкевіч выклікаў у Мінску дэманстрацыі пратэсту. Пад яе палаты моладзь кідала кветкі і патрабавала волі для арыштанткі. Улады здаліся: Каміла вышла на волю і адразу актыўна ўключылася ў падрыхтоўку паўстання.
Хай! Скажу адно шчэ на астатку:
Я не ўгну, панове, галавы!
Зразумее люд сваю вар’ятку:
Пакуль пратэстуе - ён жыве!

Вядучы 2. Творам змястоўным і багатым па форме аказалася "Паэма жніва", якая ў 1984 годзе была ўдастоена літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Пра задуму паэмы Н.Мацяш піша: "Было асабістае патрасенне, вялікае сямейнае гора - памерла мама. Яе працавітымі рукамі, мужным і пяшчотным сэрцам трымалася і наша хата, усе сямейнікі. I раптам мамы не стала. I няўцямна было, што і неба не рухнула, і зямля не раступілася перад намі, яе дзецьмі...”.
Вясковая свечка гарыць у цябе ў галавах,
I рукі твае спрацаваныя, рукі ласкавыя
На грудзях - як два перавяслы на полі жніва.

Вядучы 1. Паэтэса гаворыць у паэме не толькі пра сваю маму, канкрэтнага чалавека, а наогул пра жанчыну-маці, якая з’яўляецца ўвасабленнем самога жыцця. Маці - гэта Радзіма, гэта цэлы свет. I любоў да маці - гэта любоў да Радзімы, да свайго кута, дзе прайшло маленства. Як клапоціцца Радзіма пра чалавека, дае яму шчасце, радасць, так клапоціцца пра дзяцей маці, дбае пра іх шчасце.
Мацяркам бо вечна што пячэ?
Каб адно былі ў здароўі дзеці,
Каб адно было спакойна ў свеце –
Большага чаго жадаць яшчэ!

А зараз, паважаныя сябры, давайце пагледзім невялічкі фільм, зняты да 65-годдзя з дня нараджэння Ніны Іосіфаўны Мацяш.

Прагляд відэафільма “Я адчыняю дзверы дабрыні”.

Вядучы 2. Паэтка развітваецца з маці словамі народнай песні сірочай: "Ой, нашто мне жыць на свеце, як маці немаю". За гэтай трагічнай формулай пачынаецца ноч жахаў і відзенняў: узнікаюць падзеі вайны, калі дамашнім аднойчы здалося, што бацьку прывезлі на возе забітым, а гэта ён прывёз раненага салдата, каб вылечыць, не аддаць ворагу на глум.
Вядучы 1. Паэма напісана на адным дыханні, узнёсла. Яна хвалюе, застаўляе задумацца над жыццём, над яго праблемамі. Ніна Мацяш разумее, што толькі песня можа суцешыць чалавека, падтрымаць, калі цяжка. А тым больш тады, калі не стае блізкіх і дарагіх сэрцу людзей, убачыць якіх жывымі на гэтым свеце ўжо ніколі не давядзецца. У «Паэме жніва» прысутнічае стылізацыя пад народную песню-галашэнне, калі паэтка гаворыць пра дзяцей, застаўшыхся без маці:
Ой, ляцела зазюленька
Цераз круту гору.
Пасеяла пшанічаньку,
Выжала палову.
Ой, навошта мне палова,
Як зерня не маю?
Ой, нашто мне жыць на свеце,
Як мамы не маю?...

Вядучы 2. Далей аўтар даносіць да чытача песню-баладу пра вясну сваіх бацькоў, іх пчалінае шчыраванне, дружбу, роўны партнёрскі шлюб-аснову шчасця.
І ў руках яе - ўсё гарыць,
А і з твару - хоць вады напіся,
I каму ўжо, як не Мацяшысе,
I спяваць, як птушцы на зары;
Падрастаюць дзеткі, і мужык
Працавіты, добры ды талковы...

Вядучы 1. На нотах мужнасці напісаны заключны раздзел паэмы, які ўяўляе панараму сапраўднага жніва, цяжкай і важнай сялянскай працы. Святасць жніва апраўдвае сямейнікаў перад нябожчыцай, што магілку ў тым клопаце ды шчыраванні не змаглі наведаць. Вераць яны, што іх маці, першая жняя і слаўная гаспадыня, якую вяскоўцы каралевай звалі, зразумее іх, даруе ім спознены прыход да месца яе вечнага супачынку.
Сышлі і піліпаўкі ўсе тваі, мама,
I спасы, а ты і не знаеш,
Што цэлага свету знянацку не стала ў цябе ўжо.
Ні свету, ні часу...

Вядучы 2. “Паэзія Ніны Мацяш уражвае, здзіўляе, прыцягвае чытача непаўторнай атмасферай шчырай і даверлівай размовы, старадаўнім духам людской сябрыны, пачуццём любові, таварыскасці, памкненнем да вышэйшых чалавечых і Боскіх цнотаў”, - піша Генадзь Праневіч у прадмове да апошняй, чатырнаццатай па ліку паэтычнай кніжцы Ніны Мацяш “У прыгаршчах ветру” (у ёй сабраны вершы апошніх гадоў, пераклады з французскай, украінскай і польскай моў, літаратурна-крытычныя эсэ), які быў падрыхтаваны паэткай напрыканцы жыцця.
Вядучы 1. Ніна Іосіфаўна нездарма прыспешвала Генадзя Праневіча з напісаннем той прадмовы: відаць, прадчувала, што жыць засталося мала. Пэўна, сэрца вельмі балела і за Беларусь, і за Берасцейшчыну, і за блізкіх і родных людзей, за сяброў літаратараў. Сярод апошніх вершаў шмат прысвячэнняў, якія так проста не пішуцца. А ёй хацелася нешта важнае сказаць, выгаварыцца з удзячнасцю і благаславеннем.
Нічога, што будзень уеўся ў чупрыну
кастрыцаю белай;
нічога, што зроку лязо прытупела, прыцьмела;
нічога, што сцежка не хоча больш
пад нагамі пружыніць, — трымайся!
“Трымайся!”

Вядучы 2. Вершы ў кніжцы складзены аўтаркай у пяць раздзелаў, кожны з якіх пачынаецца радком з гэтых вершаў.
Першы раздзел - “Пражыла жыццё, як птушка: След яе ў паветры дзе?” - створаны з вершаў пра асабістае жыццё, у якім “ад згадкі пра сяброў цяплее дзень”.
“Не стамляе і не стамляецца любоў...” - другі, большы па аб’ёме раздзел, які паэтка ў асноўным прысвяціла сваім сябрам, блізкім: “У вянок Янку Брылю”, “Памяці Жэні Янішчыц”, “Дануце Бічэль”...
“I дзеліцца з усімі праўдай сваёй...” - гэты асобны раздзел вяртае нас у дзяцінства, у якім заўжды было месца і матыльку, і яшчарцы.
Нізка вершаў “Паводле карцінаў М.К.Чурлёніса” ў чацвёртым раздзеле кніжкі як бы пераклікаецца з вершамі Э.Межалайціса па творах мастака, ды толькі ў кожнага свае адносіны, свае ўражанні. Асабліва захапляе ўрывак са “Званіцы”:
На яве не бачыш гэтай
званіцы ніколі,
але гайдануцца званы —
і лёд майго неба
на белыя крыгі расколецца,
і, ак аблачыны,
сплываюць, сплываюнь яны.

У апошнім раздзеле” Свайму былому й заўтраму шапчу: Свет шчэ ўсё гожы, шчэ ўсё каляровы...” мы звяртаемся да вянка санетаў “Бабіна лета ў Белаазёрску.”
Было няпростым лета і ў пчалы.
Бы ў нас з табой. То сонца, то залева.
Заточвалася ў вулей свой ззалела,
Пакуль мінецца сцюжы подых злы.

Вядучы 1. “Мова і гісторыя - гэта гравітацыйнае поле паэзіі. Але паэт праз натхненне выходзіць за межы гэтага гравітацыйнага поля ў чыстую сферу і ўзбагачае сваімі адкрыццямі родную мову. Так рабіў Максім Багдановіч”, - сцвярджала Данута Бічэль. Так рабіла і Ніна Мацяш, калі пісала свае вершы, паэмы і пераклады.
Прачніся, Францыя, даволі сну, даволі!
Няўжо не спрыкрыла?
Што сталася з табой?
Як можна так трываць
насмешку над сабой,
Такой рабыняй быць
пакорнай у нядолі?!
Жан Вакяен дэ ля Франэ.

Вядучы 2. Творчасць Ніны Мацяш не абмяжоўваецца толькі радзімай, яна цягнецца да зарубежнай скарбніцы - славянскай і франкамоўнай. Перакладала з нямецкай, польскай, французскай. У яе перакладзе выйшлі кніжкі Ж. Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973), А. Гаўрылюка «Песня з Бярозы» (1979), Ж. Сімянона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ Сэнт-Экзюперы «Планета людзей» (1984) і «Маленькі прынц» (1989), навелы Г. дэ Мапасана (1987), паэма «Маруся Чурай» Л. Кастэнка (1989).
Перакладаючы французскіх паэтаў XVI стагоддзя, Ніна Іосіфаўна вельмі хацела ўзбагаціць культурны абсяг роднай Беларусі.
Вядучы 1. У перакладах з польскай мовы знакамітай паэткі Віславы Шымборскай, Нобелеўскай лаўрэаткі, Ніна Іосіфаўна перадала тую “магічную светлую энергетыку”, якую “мажліва параўнаць хіба што з ціхім чарам пухнатых вярбовых коцікаў, лёгкіх мянлівых аблачынак, густападна адвольным віраваннем сняжынак”. Працуючы над перакладамі вершаў Віславы Шымборскай, Ніна Мацяш адчула шмат пакут і радасці, зачаравання і асалоды ад працы перакладчыка.
Іду схілам пагорка зазелянелага.
Трава, кветачкі у траве,
Як на малюнку для дзетак.
Неба трошкі прымглёнае.
Але ўжо яснее.
Від на іншыя ўзгоркі
рассцілаецца ў цішы.
В. Шымборска, “Хвіля”

Вядучы 2. З паэзіяй украінскай паэткі Ліны Кастэнка, надзвычай папулярнай не толькі на Радзіме, дзе яе называюць “царыцай украінскай паэзіі”, але і вядомай у шматлікіх краінах свету, Ніна Мацяш добра пазнаёмілася ў 80-ыя гады мінулага стагоддзя, калі ёй трапіла ў рукі кніжка “Над берегамі вічноі рікі».
Ніна Іосіфаўна пераклала больш за 30 вершаў Ліны Кастэнка, знаходзячыся пад уплывам “вялікай музыкі слова” ўкраінскай паэткі.
Вячэрні промень, дзякую за дзень!
Вячэрні промень, дзякую за стому.
І за лясоў прасветлены эдэм,
і за валошку ў жыце залатому.

Вядучы 1. Ніна Мацяш засталася ўдзячнаю нашаму няпростаму жыццю, нашай шматпакутнай Бацькаўшчыне, родным і блізкім людзям, сябрам-літаратарам. Яе боль і мужнасць доўга трымалі яе і на нашай грэшнай зямлі. I да апошніх хвілін свайго жыцця яна думала пра нас і была як дзьмухавец у прыгаршчах ветру.
Іскрынка духу свеціцца,
Аднак,
Душа й сама не бачыць
свайго дна.

Вядучы 2. Ніна Іосіфаўна напісала п'есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (пастаўлена ў 1976), «Крок у бессмяротнасць» (пастаўлена ў 1977), тэлесцэнарыі пра творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978) і Р. Кента «Гэта я, госпадзі» (пастаўлены ў 1980).
Ніна Мацяш стварае карціны пры дапамозе птушыных пёркаў. Алена Васілевіч назвала гэты від мастацтва пёркаграфіяй.
Выйшаў музычна-паэтычны альбом «Бэзавая завіруха».
Вядучы 1. Памерла 19 снежня 2008 года.
Ніна Мацяш праходзіць фенаменальны жыццёвы і творчы шлях. Але назаўжды застаецца пераможцам той, хто здольны напісаць: "Памкненні, злыбяды мае - ўсё гэта я. Жыву, каб спраўдзіцца". «Пакуты знаю. Боязні не знаю. Іду».
Вядучы 2. А зараз, паважаныя сябры, дазвольце на гэтай лірычнай ноце з вамі развітацца. Дзякуй за ўвагу! Да новых сустрэч!