сцэнарыі святаў на беларускай мове

Іна ОСІПАВА, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі сярэдняй школы № 84 г. Мінска. Роднае слова Чэрвень 2013 г.

З чаго пачынаецца памяць пра вайну?

Пазакласнае мерапрыемства

Мэты: пазнаёміць з імёнамі славутых воінаў-землякоў; садзейнічаць усведамленню вучнямі ўсенароднага характару барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі; выхоўваць пачуццё патрыятызму на прыкладах гераічнай абароны роднай зямлі.

Ход мерапрыемства

Выразнае чытанне ўрыўка з паэмы "Рэквіем па кожным чацвёртым" А. Вярцінскага.

1-ы вучань.
Зямля мая бой прымала
ад стара і да мала,
ад стагадовага Талаша
да Казея-малыша.
I падаў, распасцёрты,
кожны чацвёрты.
2-і вучань.
Доўга не трацілі ўдовы надзей,
доўга чакалі маці дзяцей.
Не верылі ўсе, што мёртвы
кожны чацвёрты.
3-і вучань.
Кожны чацвёрты быў мёртвы.
Мір і спакой ім вечны.
Кожны трэці быў змораны,
скалечаны і знявечаны.

Вядучы. Спрадвеку самым жахлівым на зям­лі была вайна. Вясною ці ўвосень, зімою ці ўлетку, доўгая ці кароткая, вайна - гэта разбурэнне і смерць. Яна засявала зямлю смяротным, атрутным насеннем і пакідала здратаваныя хлебныя нівы, кроў і слёзы людскія, спаленыя гарады і вёскі і мела заўсёды аднолькава чорны, як сажа, колер - колер бяды. Шмат разоў бяда засявала сваім чорным насеннем наш край. За стагоддзі, што сплылі ў нябыт, ваеннае ліха шмат разоў праносілася над нашай Бацькаўшчынай. Але са­мым жахлівым было тое, што абрынулася на нас летам 1941 года. 22 чэрвеня, на досвітку, па ўсёй мяжы былой савецкай дзяржавы ўзвіхурылася злавеснае полымя смерці. Самае крывавае і бязлітаснае ў гісторыі XX стагоддзя.

Адначасова са словамі вядучага на экране дэманструюцца кадры з кінафільма "ЗагадкиБрестской крепости".
Выразнае чытанне верша "Хлапчук спалохаўся салюта..." I. Калесніка.


1-ы вучань.
Хлапчук спалохаўся салюта
I водблеску ўгары ракет.
А мы не гэткі чулі грукат,
Што калаціў гадамі свет.
2-і вучань.
Малому, знаю, цяжка ўцяміць,
Яму ніяк неізразумець,
што гул гармат -
Нашчадкаў памяць
Аб тых, каго ўжо не сустрэць...
3-і вучань.

Хто спіць даўно узбоч дарогі,
Аддаўшы мары нам свае;
Хто не дажыў да Перамогі,
Каб святкавалі мы яе...

Вядучы. У тую нядзельную раніцу на ўсёй дзяржаўнай мяжы загрымелі гарматы, у неба ўзняліся тысячы магутных самалётаў з чорнымі крыжамі на крылах, па зямлі папаўзлі танкавыя калоны, першыя фашысцкія бомбы пасыпаліся на мірныя беларускія гарады і вёскі. Застагнала ад болю зямля...
Гучыць запіс выбухаў.
На спражцы рэменя кожнага нямецкага салдата быў надпіс: "Gott mit uns" ("3 намі Бог"). Сп'янелыя ад лёгкіх перамог над краінамі Еўропы, добра вымуштраваныя і выдатна ўзброеныя, фашысцкія ваякі верылі і ў гэта, і ў тое, што сказаў ім Гітлер: вы, салдаты фюрэра, людзі вышэйшай расы, свет належыць вам, а людзі на ўсходзе - расы ніжэйшай, палову іх мы знішчым, астатнія будуць служкамі Вялікай Германіі. Таму ідзіце наперад, захоплівайце іхнія землі, якія ёсць наша жыццёвая прастора, усталёўвайце там новы парадак, а непакораў бязлітасна знішчайце агнём і куляй. Вайна будзе маланкавай, на месцы Масквы мы зробім вялізнае возера, і дапамагаць нам будзе сам Бог.
Але Бог быў не з тымі, хто заліваў зямлю крывёю жанчын і дзяцей, хто рабаваў і паліў гарады і вёскі. Бог быў на баку тых, хто не квапіўся на чужое багацце, хто бараніў Бацькаўшчыну.

Праслухоўванне запісу песні "Священная война" (сл. В. Лебедзева-Кумача, муз. А. Аляксандрава).

Ад самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны фашысты адчулі, што "Drang nach Moskau" - зусім не вясёлы шпацыр, які ім абяцаў Гітлер. Да апошняга патрона білася з ворагам кожная пагранічная застава, болей за месяц мужна змагалася Брэсцкая цытадэль.

Дэманстрацыя відэафільма "Загадки Брестской крепости".

Амаль тры тыдні стрымлівалі браніраваныя армады гітлераўцаў абаронцы Магілёва, якія толькі за адзін дзень знішчылі на Буйніцкім полі 39 фашысцкіх танкаў.

Праслухоўванне песні "Тританкиста"
(сл. Б. Ласкін, муз. браты Пакрас).


Вялікія страты панесла фашысцкае войска на берагах Нёмана і Дзвіны, ля дотаў "лініі Сталіна". Чатыры змрочныя гады пакутавала зямля, гінулі мірныя людзі, у попел ператвараўся плён шматгадовай працы. Мільёны людзей былі ўцягнуты ў баявыя дзеянні, мільёны да знямогі працавалі на абарончых прадпрыемствах, мільёны не шкадавалі свайго жыцця і не лічылі гэта подзвігам.

Дэманстрацыя відэаслайдаў з альбома "Великая Отечественная война. Урок памяти".

Фашысты памыліліся. Яны думалі, што будуць ваяваць толькі на адзін фронт, але франтоў было шмат: партызаны, падпольшчыкі. Амаль паўмільённая партызанская армія, мірныя жыхары гарадоў і вёсак зрабіліся маналітам незвычайнага гарту, раскалоць і адолець які захопнікам не ўдалося. Ляцелі пад адхон эталоны з жывой сілай і тэхнікай ворага, гарэлі машыны і ваенныя гарнізоны, узрываліся рэйкі і масты.

Выразнае чытанне верша "Голас партызана" У. Дубоўкі


Вядучы. Ніхто і ніколі не зможа дакладна падлічыць, колькі беларусаў палегла ў снягах пад Масквой, на прадзьмутых марознымі вятрамі прыволжскіх разлогах і вуліцах Сталінграда, на выпаленых сонцам палях пад Курскам, на ваенных дарогах і ў шматлікіх лагерах смерці. На алтар агульнай Перамогі беларускі народ паклаў жыццё кожнага трэцяга свайго жыхара.

Выразнае чытанне ўрыўка з паэмы "Рэквіем па кожным чацвёртым" А. Вярцінскага.

1-ы вучань.
Кожны другі на целе
меў раны, апёкі ці шрамы.
I ўсе мы, усе мы мелі
на душы сваёй раны.
2-і вучань.
Лічым: чацвёрты кожны.
А можа, кожны трэці?
Голадам падкошаныя,
паміралі дзеці.
3-і вучань.
Яшчэ мы не ўлічылі
тых, што лячылі раны,
раны не залячылі,
рана паміралі!
4-ы вучань.
Колькі прапала без вестак,
без пахаванняў, памінак!
А колькі потым дзетак
узарваліся на мінах.
5 вучань.  
Лічым: кожны чацвёрты.
А той рахунак прыблізны,
а той рахунак няцвёрды,
а урон яшчэ больш вялізны.

Выразнае чытанне верша "Размова з меншым сынам"Р. Тармолы.

Вядучы. Пра мужнасць беларусаў на фронце і ў тыле ворага напісаны кнігі, складзены песні, створаны кінафільмы і спектаклі. Шматлікія экспанаты музеяў сведчаць пра тое, што беларускі народ не стаў на калені перад захопнікамі, захаваў годнасць. У суровым змаганні побач з беларусамі стаялі людзі з усіх куткоў савецкай краіны. Яны баранілі хаты суседа, як свае ўласныя дамы, не шкадуючы жыцця, захіналі нашу Бацькаўшчыну ад знішчальнага агню.
Наша школа № 84 пабудавана на вуліцы імя П. Ц. Панамарова. ГІры вызваленні вёскі Рабовічы гэты дзевятнаццацігадовы радавы здзейсніў подзвіг. Першага кастрычніка 1943 г. ішоў цяжкі бой. Пятро Панамароў аказаўся адзін у акружэнні ворагаў. Ён вывеў са строю шмат нямецкіх танкаў. Калі не засталося ніводнага патрона, хлопец узарваў сябе гранатай разам з фашыстамі. Яму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Якога колеру аблокі ўбачыў ён ў апошні момант свайго жыцця, якія словы зляцелі з яго вуснаў? На жаль, нам ніколі іх не пачуць. Але яны, як запавет нам, не зніклі. Яны застануцца ў камянях вялікіх і малых абеліскаў, у маўклівым бляску бронзы помнікаў, у зіхаценні мармуру, дзе выбіты імёны абаронцаў Айчыны, якія загінулі з думкамі пра светлую будучыню Радзімы, пакінуўшы нам, жывым, святы абавязак шанаваць і берагчы яе.

Выразнае чытанне верша "Памяць" С. Законнікава.

1-ы вучань.
Над зямлёй гараць вясёлкі мая,
Чуцен зумкат сонечных чмялёў...
Толькі памяць і любоў зямная
Не знялі і сёння шынялёў.
2-і вучань.
Недзе спее навальніцай здрада,
Смерць сваіх трымаецца слядоў.
Памяць чалавечая снарадам
Разбівае ўшчэнт накат гадоў.
3-і вучань.
Шлях яе і ў заўтра скіраваны
Напярэймы подласці, бядзе...
Лейтэнант, у стэпе пахаваны,
У атаку зноў узвод вядзе.
4-ы вучань.
У яго адна ёсць мерка праўды,
I сумленне аддае загад -
3 дзён былых наводзіць пераправу
I трымацца -
Ні на крок назад!
5-ы вучань.
I з душы, і з баявога слова
Уцякае здрадлівы спакой.
Сэрца у грудзях напагатове,
Як граната з вырванай чакой.


Яшчэ на гэту тэму:

Наш доўг – наша памяць     Вайна - боль і памяць народа