сцэнарыі святаў на беларускай мове

М. В. КУДЗЕЙКА, метадыст МГІПК і ПКР і СА. Пачатковая школа Май 2002г.

Два караблі

Гульня прысвечаная пачатку лета.

Мерапрыемства праводзіцца на спартыўнай пляцоўцы альбо ў школьным двары. Двое вядучых з чамаданамі ў руках сустракаюцца пасярод пляцоўкі.


1-ы вядучы. Скажыце, калі ласка, караблі ў плаванне яшчэ не адправіліся?
2-і вядучы. Вось і я пра гэта хацеў даведацца. Баюся спазніцца, магчымасць паўдзельнічаць у марскім падарожжы прадстаўляецца адзін раз у жыцці.
1-ы вядучы. Падарожжа па акіяне Лета — гэта проста здорава!
2-і вядучы. Кажуць, што ў плаванне адпраўляюцца два караблі: "Пірат" і "Перамога". Вы на якім хацелі б плысці?
1-ы вядучы. Напэўна ж, на тым, які заўсёды і ва ўсім першы, у якога самая моцная і дружная каманда.
2-і вядучы. Мне таксама хацелася б з такой камандай падарожнічаць. А вы не ведаеце, якая з каманд лепшая?
1-ы вядучы. А мы зараз тут, у порце, да адыходу караблёў правядзём конкурс.
2-і вядучы. Правільна! Так мы адразу даведаемся, з якой камандай варта адпраўляцца ў плаванне.
1-ы вядучы. А каб не было крыўды і спрэчак, мы створым журы з ліку прысутных пасажыраў.
(Аб'яўляецца склад журы.)
2-і вядучы. Журы ў нас ёсць, значыць, можна свістаць усіх наверх!
(Гучыць свісток, каманды строяцца.)
1-ы вядучы (пераапрануўся ў адмірала). Шаноўныя маракі! Сёння адказны дзень для нашага школьнага флоту. Я спадзяюся, што вы з годнасцю вытрымаеце ўсе выпрабаванні і мы адправімся ў падарожжа па акіяне Лета. Ура!
Усе. Ура! Ура! Ура!
2-і вядучы. Паглядзіце, усе каманды гатовы і проста рвуцца ў бой! Але спачатку мы павінны з імі пазнаёміцца. Такім чынам, аб'яўляецца першы конкурс.

I конкурс "ВІЗІТНАЯ КАРТАЧКА"


Каманды прадстаўляюць членаў экіпажаў, даюць ім вясёлыя характарыстыкі.

1-ы вядучы. Так, каманды добрыя. (Глядзіць удалячынь.) Але штосьці іх караблёў я не бачу. Дзе караблі?
2-і вядучы. Не спяшайцеся. Зараз мы паставім перад камандамі новую задачу: за кароткі час, але вельмі якасна зрабіць уласны карабель.

II конкурс "КАРАБЛІК"


Каманды атрымліваюць па вялікаму лісту паперы, з якога яны павінны скласці свой караблік і падпісаць яго.

1-ы вядучы. Мне больш спадабаўся вось гэты караблік, мабыць, на ім я і паплыву.
2-і вядучы. Пачакай, гэта ж пачатак спаборніцтва. Мы павінны яшчэ выпрабаваць каманды — ад капітана да матросаў.
1-ы вядучы. Тады давай пачнём з капітанаў. Ад капітана на караблі залежыць вельмі многае. У любой складанай сітуацыі апошняе слова заўсёды за ім. I ад яго мудрага рашэння залежыць жыццё людзей.
2-і вядучы. На палубу запрашаюцца капітаны каманд.

III конкурс "КАПІТАНЫ"


Капітаны паказваюць сваю эрудыцыю ў ходзе гульні "Адзін з трох", у якой з трох прапанаваных азначэнняў марскіх тэрмінаў выбіраюць правільны.
1. Абардаж:
назва бартоў на караблі; спосаб вядзення бою; вопратка для капітана.
2. Піястр:
старажытная іспанская манета; калючая водарасць; сіняк, атрыманы ад удару кулаком у вока.
3. "Вясёлы Роджэр":
пірацкі сцяг з выявай касцей; любімы абед піратаў; п'яны матрос.
4. Эскадра:
акулалюдаед; вялікая хваля; буйны атрад ваенных караблёў.
5. "Прагулка па дошцы":
начная вахта на караблі; назва смяротнай кары; уборка карабля.
6. Карсар:
назва паруса; марскі разбойнік, пірат; вялікі васьміног.
7. Матлот:
матроскі танец; назва шлюпкі; пірацкая лаянка.

(Чуецца свіст, моцны шум мора. Прыбягае перапужаны 2-і вядучы.)

1-ы вядучы. Што здарылася? Што цябе так напалохала?
2-і вядучы. Я ўявіў, што пад час нашага плавання можа пачацца шторм. Наш карабель сядзе на мель альбо разаб'ецца аб скалы! Хіба ж гэта не жахліва?
1-ы вядучы. Не хвалюйся, у такой сітуацыі нам дапамогуць лоцманы. Гэй, лоцманы! Заступіць на вахту!

4 конкурс"ЛОЦМАНЫ"

Лоцманы з завязанымі вачамі павінны сабраць як мага больш небяспечных для карабля "рыфаў", ролю якіх выконваюць звычайныя кеглі.

2-і вядучы. Ад усіх гэтых хваляванняў, звязаных са штормам, у мяне разбалелася галава.
1-ы вядучы. А ў мяне ад тваіх жахлівых крыкаў — вуха.
1-ы і 2-і вядучыя (разам). Урача! Урача!

5 конкурс “ЛЕКАРЫ”


Выкарыстоўваючы туалетную паперу, лекары павінны накласці павязку вядучым на галаву і на вуха.

1-ы вядучы. Адчуваю сябе выдатна. Паглядзіце, якая ў мяне цудоўная ўсмешка. (Усміхаецца гледачам, прапаноўвае ім усміхнуцца ў адказ і вызначае, чыя ўсмешка была найбольш "усмешлівай".)
2-і вядучы. Вось вы ўсё ўсміхаецеся. I пра справу не думаеце. А раптам, калі мы адправімся ў плаванне, у днішчы нашага карабля ўзнікне прабоіна? Што тады рабіць?
1-ы вядучы. Калі пашкоджанне будзе сур'ёзнае, нам трэба будзе перадаць тэрміновую радыёграму на зямлю. А зробяць гэта нашы радысты.

VI конкурс "РАДЫСТЫ"


Можна прапанаваць два варыянты гэтага конкурсу.
1. Вядучы мімікай і жэстамі паказвае якісьці вядомы дзіцячы верш, а радысты павінны скласці "радыёграму" — запісаць тое, што яны ўбачылі.
2. Вядучы раздае радыстам аркушы паперы з напісанымі на іх назвамі прадметаў. 3 дапамогай мімікі і жэстаў радысты павінны паказаць іх сваім камандам — перадаць "радыёграму". Чым больш прадметаў угадае каманда, тым лепшы ў яе радыст.

Прадметы:
1) кот, будзільнік, руль, страус, парашут, пень;
2) певень, цукерка, ложак, тэлевізар, зорка, арэлі.

2-і вядучы. Так, дапусцім, радыёграму мы адправілі, але ж калі прыйдзе дапамога — невядома. А вада ў труме прыбывае. Што тады?
1-ы вядучы. Я ведаю, хто здолее арганізаваць работу каманды да таго часу, пакуль не падаспее дапамога. Вядома, гэта — боцман!

VII конкурс "БОЦМАНЫ"


1-ы вядучы. Бачыш, якія ў нас боцманы. 3 імі ніякія цяжкасці не страшныя. Спадзяюся, прычын для хваляванняў у цябе больш не засталося?
2-і вядучы. Ды не... Толькі есці нешта захацелася. У цябе выпадкова скарыначкі хлеба не знойдзецца?
1-ы вядучы. Скарыначкі хлеба? Ды ў нас на караблі ёсць прафесійныя кокі, якія нават у адкрытым моры накормяць цябе так, як ты і на зямлі ніколі не еў.

VIII конкурс "КОКІ"


Кожная каманда выстройваецца ў шарэнгу, кок з завязанымі вачамі павінен як мага хутчэй накарміць кашай усіх членаў сваёй каманды і вядучага.

1-ы вядучы. Пасля такога сытнага абеду ногі самі ў пляс просяцца!
2-і вядучы. Пачакай, ты мне потым станцуеш. А зараз матросы выканаюць самы вядомы матроскі танец — "Яблочко".

IX конкурс "МАТРОСЫ"


Матросы кожнай каманды па чарзе выконваюць танец "Яблочко" пад музыку "Ламбада". (Гэта можа быць дамашнім заданнем каманд.)

1-ы вядучы. Спаборніцтва наша заканчваецца. Застаўся апошні конкурс, які вызначыць самы дружны экіпаж.

X конкурс "ЭСТАФЕТА"


1-ы этап. Капітан "прыводзіць" у порт карабель, трымаючы яго за вяроўку.
2-і этап. "Эстафета з лодачкай на галаве" для ўсёй каманды.
3-і этап. "Эстафета са швабрай" для ўсёй каманды.


2-і вядучы. Спаборніцтва скончылася. Мы рады, што ўсе каманды трымаліся выдатна.
1-ы вядучы. Але ў любым спаборніцтве ёсць пераможцы і пераможаныя. Давайце даведаемся, якая каманда лепшая.
2-і вядучы. Зараз журы аб'явіць канчатковы вынік конкурсу і назаве каманду-пераможцу, з якой мы і адправімся вандраваць па прасторах акіяна Лета.

(Падвядзенне вынікаў узнагароджванне каманды пераможцы.)