сцэнарыі святаў на беларускай мове

Галіна Уладзіміраўна ПАЖЭМЯЦКАС — настаўніца беларускай мовы і літаратуры Стараюрковіцкай СШ Любанскага раёна. Роднае слова 11. 2007

Шляхамі Янкі Купалы і Якуба Коласа

Гульня "Слабае звяно". IX - XI класы

Мэты: праверыць і замацаваць веды вучняў пра жыццё і творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа; вучыць уважлівасці, хуткасці ў адказах; праз азарт у гульні выклікаць цікавасць да беларускіх песняроў.

У I туры 9 удзельнікаў. Кожнаму вучню па чарзе задаюцца пытанні. У каго менш за ўсё правільных адказаў, той выбывае з гульні. Калі колькасць балаў аднолькавая ў некалькіх удзельнікаў, тады аднаго "выкідваюць", запісваючы на паперку імя. Выбылы чытае на памяць верш Янкі Купалы або Якуба Коласа. Яму дораць невялікі прыз. У кожным наступным туры — на аднаго ўдзельніка менш. У VIII туры застаюцца два ўдзельнікі. Хто першы дасць няправільны адказ, той выбывае. Пераможца атрымлівае галоўны прыз.

Гучыць песня пра Беларусь ці песня на словы Янкі Купалы або Якуба Коласа.

ЖЫЦЦЁ I ТВОРЧАСЦЬ ЯНКІ КУПАЛЫ
І тур

  1. Якое сапраўднае прозвішча Янкі Купалы? Іван Дамінікавіч Луцэвіч.
  2. Калі і дзе нарадзіўся паэт? 7 ліпеня 1882 г. у фальварку Вязынка.
  3. Якое дачыненне да Янкі Купалы маюць наступныя ўласныя назоўнікі: "Вайдэлота, Левы, Вінцук з-пад Мінска"? Псеўданімы паэта.
  4. Як звалі бацьку Янкі Купалы? Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч.
  5. У якіх мясцінах прайшло Купалава дзяцінства? На Міншчыне, Лагойшчыне.
  6. Хто першая настаўніца Я. Купалы? Алімпіяда Васілеўна Сонцава.
  7. Якую ўстанову скончыў Я. Купала ў 1898 г.? Бяларуцкае народнае вучылішча.
  8. Як звалі загадчыка гэтага вучылішча? Мікалай Фёдаравіч Турчанін.
  9. Дзе ў 1909 - 1913 гг. вучыўся Я. Купала? На курсах Чарняева ў Пецярбургу.
  10. Хто моцна паўплываў на паэта у Пецярбургу? Прафесар Браніслаў Эпімах-Шыпіла.
  11. Дзе вучыўся Я. Купала ў 1915 г.?  У народным універсітэце імя Шаняўскага ў Маскве.
  12. Звесткі пра аўтара змешчаны ў № 4.

  13. У 1890 - 1891 гг. дзе жыла сям'я Луцэвічаў? У Мінску.
  14. Якое няшчасце адбылося у 1902 г.? Памёр бацька Я. Купалы.
  15. Кім давялося працаваць Я. Купалу ў 1902 - 1907 гг.? Арандатарам, хатнім настаўнікам, пісарам судовага следчага, служачым у канторы, прыказчыкам, чорнарабочым на бровары, памочнікам вінакура.
  16. Што такое "бровар"? Вінакурны завод.
  17. Дзе жыў Янка Купала ў 1908 г.? У Вільні.
  18. Кім ён працаваў там? Бібліятэкараму прыватнай бібліятэцы Даніловіча, супрацоўнічаў з газэтай "Наша Ніва ".
  19. Як назваў паэт свой першы зборнік? "Жалейка ".
  20. Як называецца перыяд жыцця Я. Купалы з 1909 да 1913 г.? Пецярбургскі перыяд.
  21. Пад чыім уплывам пачынаў Я. Купала пісаць вершы? Пад уплывам Францішка Багушэвіча.
  22. Які зборнік выйшаў у 1910 г.? "Гусляр".
  23. Што за зборнік убачыў свет у 1913 г.? "Шляхам жыцця ".
  24. У якім горадзе жыў паэт з восені 1913 да восені 1915 г.? У Вільні.
  25. Кім працаваў Янка Купала ў 1914- 1915 гг.? Рэдактарам газеты "Наша Шва ".
  26. Куцы пераехаў паэт у верасні 1915 г.? У Маскву.
  27. Якая падзея адбылася 23 студзеня 1916 г. у жыцці Янкі Купалы? Ён пабраўся з Уладзіславай Францаўнай Станкевіч.
  28. У якім горадзе сустрэў паэт Кастрычніцкую рэвалюцыю? У Смаленску.

II тур

  1. Які першы друкаваны твор Янкі Купалы? Верш "Мужык ".
  2. Як называецца верш пра паход народа ў будучыню, у шырокі свет з прагай звацца людзьмі? "А хто там ідзе? "
  3. Які яшчэ цэнтральны вобраз дакастрычніцкай лірыкі Я. Купалы, акрамя вобраза мужыка-беларуса? Вобраз маладой Беларусі (верш "Маладая Беларусь ).
  4. Пра які паэтаў зборнік можна сказаць, што гэта песня народа, крык яго душы, стогн, пратэст супраць сіл уціску і прыгнёту, праклён гэтых чорных сіл ад імя мужыка? "Жалейка".
  5. У якім зборніку гучыць не толькі голас лірычнага героя - мужыка, а найперш песня пра народ вуснамі музыкі, за якога выдае сябе паэт? "Гусляр ".
  6. Якая Купалава кніга распавядае пра жыццёвы шлях паэта і шляхі народнага жыцця, паказвае вобразы мужыка і народа, вобразы гусляроў, перш за ўсё - духоўнае жыццё песняра маладой Беларусі? "Шляхам жыцця ".
  7. Каторы з першых трох зборнікаў з'яўляецца найбольш філасофскай кнігай? "Шляхам жыцця ".
  8. "Абнімае душу без граніц, без канца / Маці - радасць, што лепшы дзень родзіцца" - з якога верша гэтыя радкі? "Маладая Беларусь ".
  9. У якім вершы Я. Купала заклікаў: "К таей праўдзе ненапраснай: / К шчасцю і свабодзе"? "Рвіся, думка!.."
  10. Як летняе сонца свае згасіць косы
    I кветкі нябесны зайграюць нясмела, —
    Ноч сее тады серабрыстыя росы,
    Над логам звісае туманнай падбелай -што гэта за верш? "Вячэрняя малітва ".
  11. 3 якім творам Адама Міцкевіча перагукаюцца Купалавы вершы "У вечным боры...", "Ноч за ночкай" (дзе вадзянікі, лесуны, русалкі спраўляюць бяседу, змей цягне дабро з пуняў)? 3 паэмай "Дзяды ".
  12. Якое пачуццё лічыць Я. Купала вечным і разам з тым трагічным (паводле зборніка "Шляхам жыцця")? Каханне.
  13. У якім вершы Я. Купалы хлопца забіраюць на вайну, а дзяўчына, не дачакаўшыся яго, сканчае жыццё самагубствам? "Над ракою у спакоі".
  14. Русалка-самагубка блукае па лесе ў радках якога верша? "Русалка".
  15. На якія часткі падзелены зборнік "Шляхам жыцця"? "Бацькаўшчына", "Па межах родных", "Для Яе ", "Наша вёска ", "Пераклады з польскай мовы ".
  16. Хто назваў Я. Купалу самым музычным беларускім паэтам? Іван Навуменка.

III тур

  1. У якім вершы зборніка "Шляхам жыцця" паэт
    пісаў, як бы падагульняючы: "Я - шлях, якому век няма спакою / Ні ў чорны дзень, ні ў месячную ноч"? "Па шляху ".
  2. 3 якім творам старажытнай літаратуры перагукаецца верш Я. Купалы?
    I вось жніва, што за жніва!
    Бокам, сторчам, проста, крыва
    -Труп ля трупа, як кал оды...
    Што за сон, што за выгоды!
    Не на смехі, не на жарт,
    Ката - брат, кат брата варт! Са "Словам пра паход Ігаравы ".
  3. У які горад пераехаў на сталае жыхарства паэт у студзені 1919 г.? У Мінск.
  4. У якой эпіграме паэт слушна сцвярджаў: "3 бяды я песенькі складаю, пазнаў людзей і свет ці мала"? У "Эпіграме на самога сябе ".
  5. Як называецца санет, што адказвае на пытанні, дзе нарадзіўся Янка Купала, што ёсць для яго Бацькаўшчына і як ён з ёю паяднаны? "Бацькаўшчына ".
  6. Пад якой назвай выйшаў аднатомавік Я. Купалы на англійскай мове? "Як вада, як агонь ".
  7. Хто падрыхтаваў яго? Вера Рыч.
  8. У якіх Купалавых творах ёсць біяграфічныя звесткі? У паэме "За ўсё", п'есе "Раскіданае гняздо " (драма паэтавага дзеда Юркі, якога пан выгнаў з наседжанай сядзібы).
  9. Крытыка пісала: "Купала ў самай найбольшай ступені ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі паэт- крэатар". А хто такі паэт-крэатар? Стваральнік свайго ўласнага паэтычнага свету.
  10. Пад чыім уплывам пісаў Я. Купала вершы на польскай мове? Пад уплывам Марыі Канапніцкай.
  11. Які часопіс рэдагаваў паэт у маі - ліпені 1920 г. ва ўмовах акупацыі Беларусі войскамі Ю. Пілсудскага? "Рунь ".
  12. Хто напісаў артыкул "Шляхам паэта", які выйшаў у 1930-я гг. і называў Я. Купалу ідэолагам "буржуазнага нацыянал-адраджэнізму"? Лукаш Бэндэ.
  13. Які цыкл вершаў лічыцца вяршыняй лірыкі паэта ў 1930-я гг.? Ляўкоўскі цыкл.
  14. Песняра пахавалі 1 ліпеня 1942 г. на Ваганькаўскіх могілках у Маскве, а дзе ён пахаваны цяпер? На Вайсковых могілках у Мінску, побач з Якубам Коласам.

ЖЫЦЦЁ I ТВОРЧАСЦЬ ЯКУБА КОЛАСА
IV тур

  1. Калі і дзе нарадзіўся Якуб Колас? 3 лістапада 1882 г. у в. Акінчыцы каля Стоўбцаў.
  2. Як звалі маці Якуба Коласа? Ганна Юр 'еўна Лёсік.
  3. 3 1890 да 1902 г. бацька паэта служыў у леснічоўцы Альбуць, а як называецца Альбуць у паэме "Новая зямля"? Парэчча.
  4. Хто быў першым "дарэктарам" Костуся (Я. Коласа)? Алесь Фурсевіч.
  5. У колькі гадоў пачаў спрабаваць літаратурныя сілы Кастусь? У 12.
  6. Які першы верш К. Міцкевіча? "Вясна".
  7. Што даў бацька сыну за чытанне верша "Вясна"? Сярэбраны рубель.
  8. Куцы паступіў Я. Колас у 1898 г.? У Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю.
  9. Які верш пад псеўданімам "Якуб Колас" упершыню быў надрукаваны ў газеце "Наша Доля" ў 1906 г.? "Наш родны край".
  10. За што Якуб Колас тры гады правёў у турме? За ўдзел у настаўніцкім з 'ездзе.
  11. Які зборнік вершаў Я. Коласа выйшаў у 1910 г.? "Песні-жальбы ".
  12. Як звалі жонку Я. Коласа? Марыя Дзмітрыеўна Каменская.
  13. Якім яшчэ псеўданімам у дакастрычніцкі час падпісваў Я. Колас свае творы? Тарас Гушча.
  14. У якім годзе Я. Колас вярнуўся на Беларусь, у Мінск на сталае жыхарства? У1921 г.
  15. Як клікалі братоў Костуся? Уладзік і Алесь.
  16. Дзе адбываўся I Сусветны кангрэс прагрэсіўных дзеячаў культуры ў 1934 г., куды паехаў ад Беларусі Я. Колас? У Парыжы.
  17. Дзе знаходзіўся Я. Колас, калі выйшаў ягоны першы зборнік "Песні-жальбы" (1910 г.)? У Мінскім астрозе.
  18. Якая назва верша?
    Ой ты, вецер неспакойны,
    Ты мой брат па долі!
    Раскідаем смех і слёзы
    Мы у чыстым полі. "Вецер".

V тур

  1. Якое першае апавяданне Я. Коласа з'явілася ў газеце "Наша Доля" 15 верасня 1906 г.? "Слабода ".
  2. Чый уплыў адчуваецца ў творы "Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле" Я. Коласа? Мікалая Гогаля ("Вечары нахутары каля Дзіканькі").
  3. Колькі дзяцей было ў сям'і Міхала Казіміравіча і Ганны Юр'еўны Міцкевічаў? 13 (чацвёра памерлі,выжылі дзевяць: пяць сыноў і чатыры дачкі).
  4. Як звалася 13-я, апошняя з дзяцей Міхала і Ганны? Маня (Марыя Міхайлаўна Бруй).
  5. Які сын Я. Коласа загінуў у гады вайны? Юрка.
  6. У якім творы такое знаёмае Я. Коласу сяло Мікалаеўшчына апісана як сяло Мікуцічы? У трылогіі "На ростанях ".
  7. На ніцях белай павуціны
    Прывозяць восень павучкі -
    з якой паэмы гэтыя радкі? "Новая зямля ".
  8. Прадоўжыце радкі з паэмы "Новая зямля":
    I з кожнай лісцевай галоўкі
    Глядзіць твар... восені-свякроўкі.
  9. Хто такі Янка Базылёў у паэме "Новая зямля"? Дарэктар.
  10. Хто галоўныя героі аповесці "На прасторах жыцця"? Сцяпан Барута і Аленка Гарнашка.
  11. Казка жыцця "Што лепей": "А як табе здаецца, Хвоя, - спытаў Вецер, - што лепей: пражыць свой век ціха, спакойна, не пазнаўшы, як міла жыццё, ці пазнаць яго хараство і вартасць цаной вялікага няшчасця?" - што адказала Хвоя? "Хвоя маўчала, яшчэніжэй павіслі яе пышныя галіны ",
  12. Што і чаму страцілі героі казкі "Што яны страцілі"? Страцілі радасць, бо перасталі жыць у згодзе.
  13. Што спяваў дрозд з казкі "У чым іх сіла"? "Сіла ў калектыве!"
  14. Якому пісьменніку прысвечана казка "Кучаравае дрэва"? Змітраку Бядулю.
  15. "Першае чытанне для дзяцей беларусаў" напісала Цётка, а хто напісаў "Другое чытанне..."? Якуб Колас.

VI тур

  1. Прадоўжыце верш "Родныя вобразы":
    Вобразы мілыя роднага краю,
    Смутак і радасць мая...
    Што мае сэрца да вас парывае?
    Чым так прыкованы я...
  2. Закончыце верш:
    Між алешын, кустоў,
    Дзе пяе салавей,
    I шуміць, і грыміць
    Срэбразвонны... ручэй.
  3. Як называецца верш?
    O, каб я меў такія рукі,
    Зямля, абняў бы я цябе,
    Каб сцішыць гора тваё, мукі
    I сілу даць у барацьбе! "Голас зямлі".
  4. Каму прысвечаны Коласаў верш "Над магілаю друга"? Янку Купалу.
  5. 3 якой паэмы радкі?
    У яго быў твар цікавы,
    Свае вобразы, жыццё,
    I ў душы яго ўсе з'явы
    Свае мелі адбіццё. "Сымон-музыка ".
  6. Як звалася дзяўчына, якую кахаў Сымон, герой паэмы "Сымон-музыка"? Ганна.
  7. Рускае слова "трясина". А як па-беларуску называецца твор Я. Коласа? "Дрыгва ".
  8. Хто галоўны герой твора "Дрыгва"? Дзед Талаш.
  9. Твор "Малады дубок" Я. Коласа - гэта аповесць ці апавяданне? Апавяданне.
  10. Да якога жанру належыць Коласаў твор "Міхасёвы прыгоды"? Паэма.
  11. "Творчасць Я. Коласа з'яўляецца крыніцай асалоды і пазнання жыцця для мільёнаў чытачоў" - чые гэта словы? Кондрата Крапівы.
  12. Пра які твор Рыгор Шырма пісаў, што "гэта глыбока паэтычны народны твор, гімн маладосці,
    маральнай сілы"? Пра "Сымона-музыку ".

VII тур

  1. Пра якую паэму Кандрат Крапіва зазначыў, што яна з'яўляецца сапраўднай жамчужынай у беларускай літаратуры? Пра "Новую зямлю ".
  2. Прадоўжыце радкі з паэмы "Новая зямля":
    Мойродны кут!..
    Як ты мне мілы!..
  3. Як звалі бацьку ў паэме "Новая зямля" Я. Коласа? Міхал.
  4. А маці? Ганна.
  5. А дзядзьку? Антоні (Антось).
  6. Што за імёны «Агарак, Адзінокі, Альбуцкі К., Андрэй "сацыяліст", Груд Ганна, Гушча, Дземяноў Гуз, Дзядзька Карусь, Дубовы Ліст, Кудесник, Стары шут, Торба Іван»? Псеўданімы Я. Коласа.

VIII тур

  1. Хто сказаў: "Колас аддаў увесь свой талент народу, у гэтым яго хараство і сіла"? Іван Мележ.
  2. Як доўга працаваў паэт над творам "Новая зямля"? Больш за 12 гадоў.
  3. Калі была напісана паэма "Новая зямля"? У 1923 г.
  4. Колькі раздзелаў уключае паэма? 30.
  5. Што вырашаюць купіць Міхал і Антось у паэме "Новая зямля"? Зямлю.
  6. Які кампазітар паклаў на музыку тэкст з паэмы "Новая зямля"? Ігар Лучанок.

Яшчэ на гэту тэму:

Нам засталася спадчына     "Ён і сёння з намі, наш Купала"