сцэнарыі святаў на беларускай мове

ВольгаМікалаеўна ЯКАВЕЦ- настаўніца беларускай мовы і літаратуры Сароцкай сярэдняй школы Любанскага раёна. “Роднае слова” 9.2004

Хто хоча стаць дзесяцібальнікам?

Гульня па творчасці Якуба Коласа

Гульня пабудаваная па прынцыпе тэлеперадачы "Хто хоча стаць мільянерам?". Удзельнічаюць 10 чалавек. Заданні адборачнага тура выконваюць на картках. Хто першы правільна адкажа, той выходзіць у I тур гульні. Удзельнік можа выкарыстаць дапамогу камп'ютэра (50x50), глядзельнай залы і сябра, а таксама ў любы момант забраць балы. Незгаральная сума балаў - 3, 6.

I АДБОРАЧНЫ ТУР

Размясціце радкі верша Я. Коласа "Родныя вобразы" па парадку:

    • Вобразы мілыя род нага краю...
    • Што мае сэрца да вас парывае...
    • Чым так прыкованы я...
    • Смутак і радасць мая...
      Правільны адказ: 1, 4, 2, 3.

    І ТУР

    1. Бацька Я. Коласа быў:
    а) арандатарам;
    в) фурманам;
    б) лесніком;
    г) настаўнікам.

    2. Я. Колас пачаў пісаць вершы на:
    а) рускай мове;

    б) беларускай мове;
    в) польскай мове;
    г) царкоўнаславянскай мове.

    3. Першапачатковую адукацыю атрымаў:
    а) у каледжы;
    в) дома;
    б) у школе;
    г) у вучылішчы.

    4. Адзін са зборнікаў Я. Коласа называецца:
    а) "Казкі жыцця";
    в) "Апавяданні жыцця";
    б) "Сказы жыцця";
    г) "Прыколы жыцця".

    5. Якія радкі Я. Коласа сталі крылатымі:
    а) Вясна, вясна, не для мяне ты;
    б) Мой родны кут, як ты мне мілы;
    в) О, край родны, край прыгожы;
    г) Між алешын, кустоў, дзе пяе салавей?

    6. Радкі "Мой родны кут, як ты мне мілы" ўзятыя з твора:
    а) "Новая зямля";
    в) "Рыбакова хата";
    б) "Сымон-музыка";
    г) "Адплата".

    7. Якія традыцыйныя святы і звычаі беларусаў не апісаны у паэме "Новая зямля":
    а) Купалле;
    в) Вялікдзень;
    б) Дажынкі;
    г) Каляды?

    8. На стале ў сялянскай хаце
    Стаяў асобна ў місцы скорам,
    Сяго-таго для верашчакі.

    Хоць невялікія прысмакі — Цыбуля, перчык, ліст бабкоў... Што гэта за ліст бабкоў:
    а) ліст бабоў;
    в) гваздзіка;
    б) ліст гароху;
    г) лаўровы ліст?

    9. Апавяданне "Малады дубок" належыць да:
    а) лірычных;
    в) сацыяльна-побытавых;
    б)  сацыяльна-псіхалагічных; 
    г) гумарыстычных.

    10. Хто пра Я. Коласа сказаў: "Я. Колас - адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы, настаўнік некалькіх пакаленняў сучасных беларускіх пісьменнікаў":
    а) К. Крапіва;
    в)М.Лужанін;
    б) М. Лынькоў;
    г) А. Лойка?

    II АДБОРАЧНЫ ТУР

    Размясціце зборнікі Я. Коласа па часе іх з'яўлення ў свет:
    1. "Апавяданні".
    3. "Родныя з'явы".
    2. "Адпомсцім". 
    4. "Песні-жальбы".
    Правільны адказ: 4, 1, 3, 2.

    II ТУР

    1. Сапраўднае прозвішча Я. Коласа:
    а) Колас;
    в) Міцкевіч;
    б) Луцэвіч;
    г) Матукевіч.

    2. Я. Колас нарадзіўся у:
    а) Альбуці;
    в) Ластку;
    б) Акінчыцах;
    г) Цімкавічах.

    3. Адзін з твораў Я. Коласа называецца:
    а) "Над Бугам";
    в) "Над Нёманам";
    б) "Над Арэсай";
    г) "Над Пціччу".

    4. Па прафесіі Я. Колас быў:
    а) пісарам;
    в) музыкантам;
    б) настаўнікам;

    г) аграномам.

    5. Адзін з раздзелаў "Новай зямлі" называецца:
    а) "Дзядзька-пчаляр";
    в) "Дзядзька-майстар";
    б) "Дзядзька-кухар";
    г) "Дзядзька-жартаўнік".

    6. Любімы занятак Я. Коласа:
    а) рыбалка;
    в) разводзіць кветкі;
    б) хадзіць у ягады;
    г) хадзіць у грыбы.

    7. Дапоўніце радок "Між алешын, кустоў, дзе пяе салавей, і шуміць, і грыміць...":
    а) шумнацечны ручэй;
    в) срэбразвонны ручэй;
    б) вельмі гучны ручэй;
    г) златаструнны ручэй.

    8. Якой мясціны не павінна быць на карце "Я. Колас і Палессе":
    а) Юравічы;
    в) Пінкавічы;
    б) Люсіна;
    г) Лунінец?

    9. Які з радкоў не належыць Я. Коласу:
    а) Ніхто з дамашніх не згадае;
    б) У яго быў свет цікавы;
    в) Паміж пустпак, балотп беларускай зямлі;
    г) Як матулька, вярба хіліць голаў над ім?

    10. Асноўны мастацкі сродак, які выкарыстаў Я. Колас пры апісанні рэчкі ў "Новай зямлі":
    а)адухаўленне;
    в) сімвал;
    б) параўнанне;
    г) гіпербала.

    ІІІ АДБОРАЧНЫ ТУР

    Са слоў складзіце вершаваныя радкі Я. Коласа: Схадзіў, разоў, са, Прусы, у, два, не, беларусы, трапяць, куды. Правільны адказ: Разоў са два схадзіў у Прусы - Куды не трапяць беларусы?

    III ТУР

    1. Дзядзьку Я. Коласа звалі:
    а) Арцёмам;
    в) Архіпам;
    б)Анціпам;
    г)Антосем.

    2. Бацька Я. Коласа меў імя:

    а) Іван;
    в) Дамінік;
    б) Міхал;
    г) Канстанцін.

    3. Ля якой ракі прайшло маленства Я. Коласа:
    а) Дзвіна;
    в) Прыпяць;
    б) Неман;
    г) Днепр?

    4. Гады жыцця Я. Коласа:
    а)1882 - 1942;
    в) 1882 - 1956;

    б)1893 - 1938;
    г) 1886 - 1952.

    5. Якім псеўданімам не падпісваў творы Я. Колас:
    а) Тарас Гушча;
    в) Дубовы ліст;
    б) Мацей Бурачок;
    г) Карусь Лапаць?

    6. Назавіце першы надрукаваны твор Я. Коласа:
    а) "Наш родны край";
    в)"Вясна";
    б)  "Наша доля";
    г) "Мужык".

    7. Што не напісаў Я. Колас у 1920-я гг.:
    а) "На прасторах жыцця";
    в) "Казкі жыцця";
    б) "Сымон-музыка";
    г) "Адшчапенец"?

    8. Назавіце паэтычны троп у наступных радках паэмы "Новая зямля":
    А колькі смеху і сваволля,
    І жартаў, плюскату, штурхання
    Над гэтым Нёманам ў купанне!:

    а) метафара;
    в) увасабленне;
    б) эпітэт;
    г) рытарычны вокліч.

    9. Колькі раздзелаў у паэме "Новая зямля":
    а) 30;
    б) 27;
    в) 34;
    г) 51?

    10. Хто аўтар помніка Я. Коласу ў Мінску:
    а) Анатоль Анікейчык;
    в) Заір Азгур;
    б) Леў Гумілеўскі;
    г) Андрэй Заспіцкі?

    ІV АДБОРАЧНЫ ТУР

    Размясціце па парадку з'яўлення ў свет творы Я. Коласа:
    1. "Малады дубок";
    3. "На ростанях"
    2. "Новая зямля";
    4. "Соцкі падвёў".
    Правільны адказ: 4, 1, 2, 3

    IV ТУР

    1. Дзе вучыўся Я. Колас:
    а) Маскоўскі народны універсітэт;
    б) БДУ;
    в) Нясвіжская настаўніцкая семінарыя;
    г) Пецярбургскі універсітэт?

    2. Які год лічыцца пачаткам літаратурнай дзейнасці Я. Коласа:
    а) 1902;
    б) 1906;
    в) 1909;
    г) 1915?

    3. Прычына творчага спаду пісьменніка у 1930-я гг.:
    а) вычарпаў творчыя мажлівасці;
    б) пераключыўся на іншыя віды дзейнасці;
    в) нізкі ганарар;
    г) беспадстаўныя напад ы на яго і яго творы.

    4. Дзе Я. Колас быў у час Вялікай Айчыннай вайны:
    а) на фронце;
    в) у Маскве;
    б) ва Узбекістане;
    г) у Беларусі?

    5. Да якой лірыкі належыць верш "Беларусам":
    а) грамадзянская;
    в) філасофская;
    б) пейзажная;
    г) інтымная?

    6. Тэма "Новай зямлі":
    а) паказ жыцця лесніка;
    б) замілаванасць прыродай;
    в) любоў да Радзімы;
    г) паказ сялянскага жыцця.

    7.  Жанравая адметнасць апавядання "Соцкі падвёў":
    а) алегарычнае апавяданне;
    б) рамантычная проза;
    в) лірычны твор;
    г) сатырычнае апавяданне.

    8. Якія поры года паўстаюць перад чытачом у паэме "Новая зямля":
    а) зіма;
    б) лета;
    в) вясна;
    г) усе?

    9. Па якім пытанні прасіў Я. Колас асабістай сустрэчы з М. Хрушчовым:
    а) друкаванне сваіх твораў;
    б) мова і развіццё культуры ў рэспубліцы;
    в) хуліганства і паводзіны моладзі;
    г) догляд могілак?

    10.  Паводле якога твора Юры Семяняка напісаў оперу:
    а) "Новая зямля"
    в) "На шляху волі";
    б) "Сымон-музыка"
    г) "Рыбакова хата"?


    Яшчэ на гэту тэму:

    «I сёння з намі Колас і Купала»     "Спяшайцеся з паэтам стрэцца"