сцэнарыі святаў на беларускай мове

Марына ГЕРУК, загадчык бібліятэкі Парэцкай санаторнай школы-інтэрната. Роднае слова 2017/11

Шчаслівы выпадак

Гульня (V – VI класы)

Мэты: далучаць да гісторыі беларускай культуры, паглыбіць веды пра жыццё і творчасць Я. Коласа; стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці; садзейнічаць выхаванню павагі да роднай мовы, нацыянальнай культуры.
Правілы гульні Удзельнічаюць дзве каманды. За кожны правільны адказ камандзе налічваецца бал.

Ход гульні

Вядучы. Паважаныя ўдзельнікі гульні, паважаныя гледачы! Сёння мы сабраліся ў гэтай зале, каб ушанаваць светлую памяць слаўнага сына беларускай зямлі, выдатнага песняра, майстра паэтычнага і празаічнага слова, патрыёта - Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча (Якуба Коласа). Запрашаю вас на гульню “Шчаслівы выпадак”.
Народная мудрасць сцвярджае: “Гуляючы, розуму не прыдбаеш”. Але мы мяркуем, што сёння павінна атрымацца наадварот: падчас гульні вы даведаецеся новае пра жыццё і творчасць Якуба Коласа.

I гейм. “Размінка”

Каманды па чарзе адказваюць на аднолькавыя пытанні.

1. Як называецца наша краіна? (Рэспубліка Беларусь.)
2. Сталіца краіны. (Мінск.)
3. Колькасць абласцей у краіне. (6.)
4. Як называецца вобласць, дзе мы жывём? (Гродзенская.)
5. Абласны цэнтр гэтай вобласці. (Гродна.)
6. Птушка-сімвал Беларусі. (Бусел.)
7. Рака, апетая Якубам Коласам. (Нёман.)
8. Каму належаць словы: “Старайцеся ж, дзеці мае, каб чыстым хлебам трапіць на трапезу Хрыстову, а не быць пустазеллем”? (Еўфрасіння Полацкая.)
9. Пра якую кнігу наступныя словы: “Гэта кніга дзецям і простым людзям - навука, а мудрацам і вучоным - дык дзіваванне”? (Біблія.)
10. Дата нараджэння Якуба Коласа. (3 лістапада 1882г.)
11. Вёска, дзе нарадзіўся Якуб Колас. (Засценак Акінчыцы.)

Падводзяцца прамежкавыя вынікі.

II гейм. “Так ці не?”

1. Янка Купала і Якуб Колас - сябры. (Так.)
2. Першы нелегальны настаўніцкі з’езд адбыўся ў Мінску. (Не, на Палессі.)
3. Паэму “Курган” напісаў Якуб Колас. (Не, Янка Купала.)
4. Паэму “Сымон-музыка” напісаў Янка Купала. (Не, Якуб Колас.)
5. Якуб Колас пахаваны ў Маскве. (Не, у Мінску, на Вайсковых могілках.)
6. Марыя Дзмітрыеўна - жонка Якуба Коласа. (Так.)
7. Якуб Колас адбываў пакаранне ў Мінскім астрозе. (Так.)
8. У Якуба Коласа было тры сыны. (Так.)
9. У час Вялікай Айчыннай вайны Якуб Колас знаходзіўся ў Мінску. (Не, у Ташкенце.)
10. У час Вялікай Айчыннай вайны загінуў сын Якуба Коласа. (Так, Юрка.)

III гейм. Вядомае-невядомае”

Заданне. Працягніце радкі і назавіце твор.
  1. Між алешын, кустоў...
    Дзе пяе салавей,
    I шуміць, і грыміць
    Срэбразвонны ручэй.
    “Ручэй”.
  2. Ніхто з дамашніх не згадае...
    Чым рэчка Костуся займае,
    Якая іх звязала сіла,
    I чым яна так хлопцу міла.
    “На рэчцы з паэмы “Новая зямля”.
  3. Вобразы мілыя роднага краю!..
    Смутак і радасць мая!
    Што маё сэрца да вас парывае,
    Чым так прыкованы я?...
    “Родныя вобразы”.
  4. О, край родны! Край прыгожы!..
    Мілы кут маіх дзядоў.
    Што мілей у свеце божым
    Гэтых светлых берагоў?..
    3 паэмы “Сымон-музыка”.
  5. Мой родны кут...
    Як ты мне мілы!
    Забыць цябе не маю сілы!
    3 паэмы “Новая зямля”.
  6. Вось як цяпер перада мною...
    Ўстае куточак той прыгожа,
    Крынічкі вузенькае ложа...
    3 паэмы “Новая зямля”.
  7. Каля пасады лесніковай...
    Цягнуўся гожаю падковай
    Стары высокі лес цяністы.
    3 паэмы “Новая зямля”.

IV гейм. “Музычная паўза”

Пазнайце песню па радку і заспявайце.

1. Цячэ вада... - “Цячэ вада ў ярок...”.
2. Заглядзелася на Яся... - “Ехаў Ясь ля ракі...”.
3. Дзе мая Маруся?.. - “А я ўсё дзіўлюся..
4. Пад вярбой... - “У суботу Янка..

V гейм. “Гонка за лідэрам”

Каманды адказваюць на пытанні (на хуткасць).

1. Паэма-энцыклапедыя сялянскага побыту. (“Новая зямля”.)
2. Галоўны герой паэмы “Новая зямля”. (Міхал.)
3. Брат Міхала. (Антось.)
4. Варыў дзядзька Антось з дзецьмі ў бярозавым соку. (Клёцкі.)
5. Што сказаў Антось, паспытаўшы сваю страву? (“Паскудства, брат, і не пытайся”.)
6. Дзіцячае імя Якуба Коласа. (Костусь.)
7. Куды любіў хадзіць Костусь зімою? (На рэчку.)
8. Як звалі маці паэта? (Ганна Юр’еўна.)
9. Кім быў па прафесіі Колас? (Настаўнікам.)
10. Колькі дзяцей было ў сям’і бацькі Якуба Коласа? (Дзесяць.)
11. Галоўны герой паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”. (Сымон.)
12. Што падарыў Сымону дзед Курыла? (Скрыпку.)
13. Што хацеў купіць Міхал - герой паэмы “Новая зямля”? (Зямлю.)
14. Што Ганна пякла дзецям на снеданне? (Блінцы.)
15. Любімы занятак дзядзькі Антося. (Рыбалка.)
16. Як звалі бацьку Якуба Коласа? (Міхал Казіміравіч.)
17. Кім быў бацька Коласа? (Лесніком.)
18. Хатні настаўнік Якуба Коласа - дарэктар. (Янка Базылёў.)
19. У якой настаўніцкай семінарыі вучыўся Якуб Колас? (Нясвіжскай.)
20. Дзе ўпершыню адбылася сустрэча Янкі Купалы і Якуба Коласа? (Смольня.)

Яшчэ на гэту тэму:

"Сагрэты быў пяскамі наднямоння"     «I сёння з намі Колас і Купала»