сцэнарыі святаў на беларускай мове

І. М. Сырамалотава, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, А. П. Пускова, настаўніца рускай мовы і літараіуры (Хонаўскі вучэбна-педагагічны комплекс "дзіцячы сад - сярэдняя школа" Магілёўскага раёна). Беларуская мова і літаратура Май 2014 г.

Вайна - боль і памяць народа

Літаратурна-музычная кампазіцыя для вучняў VI—IX класаў

Мэты і задачы: пашырыць веды вучняў пра Вялікую Айчынную вайну; дапамагчы ўсвядоміць, што вайна — гэта гора, бяда, смерць, нястачы, а мір ва ўсім свеце — радасць і шчасце; выхоўваць патрыятычныя пачуцці, павагу да тых, хто здабываў для нас перамогу.
Абсталяванне: выстава кніг пра вайну, вучнёўскіх малюнкаў, газет і часопісаў, прысвечаных Дню Перамогі; жывыя кветкі, камп'ютар для паказу прэзентацый і дакументальнай хронікі.
Эпіграфы:

Калі пачалася вайна для мяне?
У самае першае тое світанне,
Ад бомбы найпершай...
I ўсё як у сне —
Сустрэча з вайной і з табой развітанне.
ПіменПанчанка.


Война — жесточе нету слова.
Война — печальней нету, слова.
Война — святее нету слова,
В тоске и славе этих лет.
И на устах у нас иного
Ещё не может.быть и нет.
Аляксандр Твардоўскі.

Які ты расклала агонь, вайна, —  
жывое ўсё губячы скрозь,
Белай-бялюткай бяроза была —
іпачарнела ўся вось…

Такога агню не знала зямля,
стыхіі лютай такой.
Вёска гарыць сярод белага дня,
Горад гарыць за ракой.
АнатольВярцінскі.

Ход мерапрыемства

Першы вядучы. Дзявятага мая зноў прагрыміць Салют Перамогі, а ў памяці і дагэтуль жывыя пакуты ваенных гадоў і бязмерная мужнасць савецкага народа.
Другі вядучы. Над намі цяпер блакітнае, мірнае неба. I гэта не падарунак лёсу. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды змагаліся за тое, каб мы былі шчаслівыя. Няшмат
засталося тых, хто, не шкадуючы сябе, крок за кронам праз усе страты, боль, смутак набліжаў Перамогу. I яна прыйшла да нас з яркай, непаўторнай вясной. Гэта свята са слязьмі на вачах.

Гучыць сумная мелодыя Р. Клаўдэрмана «Мая саната».

Дрэвы забылі пра буры і страты,
Раны свае загаіла зямля.
Толькі нічога забыць не змагла ты,
Памяць мая!..
МакамТанк.

Першы вядучы.
Такою всё дышало тишиной,
Что вся земля ещё спала, казалось,
Кто знал, что между миром и войной
Всего каких-то пять минут осталось!
Сцяпан Шчыпачоў.

Дыктар (запіс голасу Ю. Левітана). Внимание! Говорит Москва! Граждане и гражданки Советского Союза! Передаём заявление Советского правительства. Сегодня в четыре часа утра без обьявления каких-либо претензий к Советскому Союзу, без объявления войны германские войска напали на нашу страну, атаковали наши границы во многих местах и подвергли бомбёжке со своих самолётов наши города: Житомир, Киев, Севастополь, Каунас и некоторые другие...

Дэманструецца плакат «Родина-мать зовёт».
Гучыць песня «Священная война» (муз. А. Аляксандрава, сл. В. Лебедзева-Кумача).
Паказ дакументальнай хронікі «Пачатак Вялікай Айчыннай вайны».
Вучням прапаноўваецца скласці асацыятыўны рад да слова «вайна». (Адказы: боль, гора, смутак, бяда, трагедыя, катастрофа, плач, слёзы, туга...)

Другі вядучы. Тысячы фашысцкіх гармат адкрылі агонь па савецкіх пагранзаставах, на гарады і вёскі пасыпаліся бомбы з варожых самалётаў. Нязгаснай славай авеяны подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

Дэманструюцца слайды з фотаздымкамі Брэсцкай крэпасці. Гучыць сумная мелодыя Э. Марыконэ «Прафесіянал».

Першы чытальнік.
Над Брэстам у небе ласкавым
Празрыстыя хмаркі плывуць...
Як помнікі воінскай славы,
Фарты крапасныя ўстаюць.
Сурова ўстаюць успаміны...
Над Бугам і ноччу і днём
Ірвуцца снарады і міны,
Казармы палаюць агнём,
Змагаюцца мужна салдаты...
Прабіцца не суджана ім...
Сястра не рыдае над братам
I маці над сынам сваім.
Сваю дарагую краіну
Байцы засланілі сабой...
I ночы і дні несупынна
Грыміць, не сціхаючы, бой.
Алесь Бачыла.

Другі чытальнік.
Я — салдацкая смага. ...
Дапаўзці б да вады
I з напоўненаю біклагай
Ратаваць ад бяды.
Там параненых сэрцы
Просяць: “Піць!”
Тут — два, крокі да смерці:
Вораг не спіць.
Асвятляецца бераг.
А ва мне абуджаецца вера:
Куля мо абміне...
Абмінулі варожыя кулі —
Смагу нельга забыць.
Вы з бетону мяне пачулі
I не здолееце забыць.
Я напоўню ваш дзень, ваш будзень,
Буду вашы сэрцы паліць,
Каб няслі дапамогу людзям
I каб чулі, каму баліць.
Васіль Жуковіч.

Трэці чытальнік.
Брестская крепость —
Боль наша, память.
Мужества,
Стойкости гимн...
Брестская крепость,
Словно бы знамя
То, что не свергли
Врага.
Брестская крепость
Вечно осталась
Местом святым
На земле...
Брестская крепость — З
десь начиналась Победа
В Великой войне!
Рыгор Сакалоўскі.

Першы вядучы. Усю тэрыторыю Беларусі фашысты імкнуліся ператварыць у месца масавага знішчэння насельніцтва. Колькі нявіннай крыві жанчын, дзяцей, старых праліта ворагам на нашай зямлі! Колькі тысяч чалавек замучана, атручана, павешана, расстраляна, спалена!

Дэманструецца слайд з выявай карціны М. Савіцкага «Пакаранне смерцю».

Другі вядучы. Стратэгічны план па знішчэнні славянскіх народаў «Ост» прадугледжваў знішчыць 75 % рускіх, беларусаў, украінцаў, а пакінутых 25 % ператварыць у рабоў. У Беларусі дзейнічала больш як 260 лагераў смерці... Адзін з іх — Трасцянец, у якім знішчана 206 500 чалавек. Гэты найбуйнейшы канцлагер на беларускай зямлі знаходзіцца па колькасці знішчаных людзей побач з такімі фашысцкімі фабрыкамі смерці, як Асвенцім, Майданак, Бухенвальд, Дахау, Равенсбрук... У Трасцянцы гітлераўцы спалілі жонку і сына пісьменніка Міхася Лынькова, жонку і пяцігадовага сына паэта Уладзіміра Хадыкі... Колькі ахвяр, колькі чалавечых трагедый! 3 болем піша пра канцлагер у Трасцянцы паэт Максім Танк. Цяжка было яму ступаць на тэрыторыю смерці, дзе пакутавалі і загінулі тысячы людзей. Паслухайце верш «Трасцянец», які быў напісаны адразу пасля вайны, на пачатку 1946 года.

Гучыць сумная мелодыя Д. Шастаковіча «Прэлюдыя №.5», дэманструюцца слайды з фотаздымкамі канцлагераў, дзе знішчаліся ваеннапалонныя і мірнае насельніцтва.

Чацвёрты чытальнік.
Спазніліся мы іх уратаваць.
Калі прыйшлі, з расчыненых баракаў
 Ніхто не выйшаў,
I не было каго вітаць з свабодай.
3 саломы, з чорнага рыззя на нарах
Быў стогн чуваць.
Тут, аж па небасхіл далёкі,
Уся зямля на глыбіню магіл
Насычана крывёй ахвяр.
Тут неба ўсё ад захаду да ўсходу
I ў вышыню да самых дальніх зор
 Асмужана і дымам і агнём,
Што уздымаўся з піраміды трупаў.
Мы падышлі, каб распазнаць
Сярод забітых і закатаваных
Сваіх знаёмых, родных.
Але усіх змяніла смерць да непазнання.
 Усе ляжалі жудасным клубком:
Хто абхапіўшы дзіцянё свае,
Хто брата ці таварыша,
Хто дрэва тлеючае,
Пакуль агонь не разрываў
Апошніх іх абдымкаў,
Пакуль віхор іх прах не рассяваў па полі
I па галошанні асірацелых матак.
На абгарэлых кацялках салдацкіх
I на біклагах шмат было імён,
Кароткіх надпісаў
На розных мовах свету.
Вось якар, выпісаны з зоркай, а ніжэй —
Імёны маракоў, і даты нараджэння іх,
I даты смерці.
Вось толькі адрасы
У Мінск, у Прагу, у Белград.
Як іерогліфы,
Шляхі усходніх літар,
Лацінскі алфавіт,
I словы з Бібліі, і словы псалмаў,
Якія Бога не знайшлі ў той дзень.
А мы яшчэ былі далёка.
Мы толькі ў час прыйшлі
За ўсё адпомсціць катам.

Дэманструюцца слайды прэзентацыі «Хатынь».


Першы вядучы. Гудуць званы. Гудуць журботна і сурова. Гудуць над светлымі бярозавымі гаямі, над задуменнымі барамі Лагойшчыны, над Беларуссю.
Вайна разбурыла ўсе мірныя планы, злавесным ценем навісла над кожнаю хатай.
Другі вядучы. Гітлераўцы знішчалі мірнае насельніцтва. Правялі больш як 140 карных экспедыцый. Разам з жыхарамі спалілі 619 вёсак; 22 сакавіка 1943 года спалілі жыхароў вёскі Хатынь — 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Назва «Хатынь» стала знакам трагедыі беларускага народа ў гады вайны.

Гучыць сумная мелодыя.

Пяты чытальнік.
Дваццаць шэсць каміноў,
Дваццаць шэсць каміноў,
Дваццаць шэсць
і далёкіх,
і блізкіх мне сноў.
Ды плывуць і крычаць
нада мной груганы,
Што не сны — каміны.
О, не сны — каміны!
На халодным граніце
ляжыць цішыня,
Толькі крык груганоў
аніяк не суняць.
I ў вачах загараюцца раптам кастры,
А з кастроў — невыносныя стогны
і крык.
Дваццаць шэсць тых кастроў,
Дваццаць шэсць тых кастроў,
А ў кастрах мы,
жывыя,
заместа дроў.
Па-над Белаю Русею
палаюць кастры,
Над усёю зялёнай планетай —
кастры.
Нада мною — кастры,
Пада мною — кастры, —
Я не бачыў такое злавеснай
зары...
Дым і попел.
Не ўгледзіш нідзе сінявы.
Вы, хатынцы, згарэлі,
Я — хатынец жывы!
Нашу памяць жалобный будзяць званы.
Цішыню мне пачуць дапамогуць яны.
Сэрца,
слухай званы,
помні ўсё,
не астынь,
Як дагэтуль не стыне
На лясной лугавіне
Мая рана, мой боль,
Мая памяць — Хатынь.
Сяргей Законнікаў.

Шосты чытальнік.
Кожны чацвёрты быў мёртвы —
Мір і спакой ім вечны!
Кожны трэці быў змораны,
Скалечаны і знявечаны.
Кожны другі на целе
Меў раны, апёкі ці шрамы.
I ўсе мы, усе мы мелі
На душы сваёй раны.
Зеўралі ямы, траншэі,
Зеўралі ямы ў друзе —
Ранай адной страшэннай
На целе маёй Беларусі...
Анатоль Вярцінскі.

Гучыць «Мелодыя слёз» з кінафільма «Достучаться до небес».

Першы вядучы. У глыбокім смутку схіляем мы галовы перад ахвярамі фашысцкай навалы. Ушануем хвілінай маўчання ўсіх тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны і быў закатаваны ў канцэнтрацыйных лагерах.

Гучыць метраном. Хвіліна маўчання.
Дэманструюцца слайды з фотахронікай падзей Вялікай Айчыннай вайны.
Гучыць песня «Катюша» (сл. М. Ісакоўскага, муз. М. Блантэра).


Другі вядучы. Хто сказаў, што ў вайны не жаночае аблічча?
Жанчыны вайны... хацелася быць прыгожымі, жаданымі, але ішла вайна. Хацелася паэзіі, музыкі, кветак, а гучалі выбухі. I рукі замест букетаў сціскалі вінтоўку ці бінт, набрынялы ад крыві. Ім хацелася спяваць і танцаваць, а даводзілася паўзці па раскіслай ад дажджу зямлі. Цягнуць з поля бою параненых.

Сёмы чытальнік.
...Да разве об этом расскажешь —
В какие ты годы жила!
Какая безмерная тяжесть
На женские плечи легла!..
Один на один со слезами,
С не сжатыми в поле хлебами
Ты встретила эту войну.
И все — без конца и без счёта —
Печали, труды и заботы
Пришлись на тебя на одну.
Одной тебе — волей-неволей, —
А надо повсюду поспеть;
Одна ты и дома и в поле,
Одной тебе, плакать и петь...
Міхаіл Ісакоўскі.

Першы вядучы. Жанчына забівала. Яна забівала ворага, які абрынуўся з нябачанай жорсткасцю на яе зямлю, на яе дом, на яе дзяцей.
Учарашнія дзяўчынкі вельмі хутка пасталелі. Яны казалі: «Я вярнуся...», але гэта была няпраўда, жорсткая, бязлітасная няпраўда, бо большасць з іх не вернецца ўжо ніколі.

Восьмы чытальнік.
Якімі толькі мянушкамі
Не клікалі гэтых салдат
3 няпудранымі вяснушкамі,
У шынялях да пят!..
Крочылі полем спаленым,
Шляхамі страшнай вайны.
I плакалі на развалінах,
I мерзлі ў акопах яны...
У лужах сцюдзёных мыліся,
Прычэсваліся пад дажджом,
Па косах сваіх журыліся
Пад гулкі гарматны гром...
Паходамі, зброяй занятыя,
Справай ваеннай пары,
Былі яны проста дзяўчатамі,
Што там ні гавары.
Пужаліся свісту міны,
Чужых незычлівых вачэй,
А гінулі — як мужчыны,
Абняўшы зямлю ямчэй.
Еўдакія Лось.

Гучыць песня «Жураўлі» (муз. Я. Фрэнкеля, сл. Р. Гамзатава).

Другі вядучы. За тое, што на світанні мы чуем песні жаўрукоў, а не выбухі бомбаў, што радуемся цудоўным краявідам прыроды, што нашы вочы свецяцца шчасцем, вялікі дзякуй і нізкі паклон салдатам Вялікай Айчыннай вайны, яе ветэранам!

Дзявяты чытальнік.
...Ідуць гады. Пара забыцца
На гром і смерч перадавой,
Ды ветэрану часта сніцца
I першы, і апошні бой.
Ён не забыў ні сорак пяты, ні
даваеннае пары.
У васямнаццаць стаў салдатам,
Калекам стаў у дваццаць тры.
Былі і роспач, і трывога,
I боль душы, і даль дарог,
Ды ўсё гаіла перамога,
Салдат савецкі перамог.
Не праляцела шчасце міма,
Не абмінула той вясной:
Жыве салдат. Сям'я, Радзіма.
Ды шмат патрачана вайной.
I камандзіры, й радавыя,
Што не вярнуліся у строй,
У снах салдата — як жывыя,
I, як калісь, ідуць у бой.
Баліць нага, якая дзесьці
Там засталася, на вайне...
Салдат прачнецца, хоча сесці —
I толькі цяжка уздыхне.
Хацеў бы ён даўно забыцца
На гром і смерч перадавой,
Ды і цяпер нярэдка сніцца
I першы, і апошні бой.
Ганна Новік.

Першы вядучы. За доблесць і гераізм, праяўленыя на беларускай зямлі, звыш 30 000 салдат і афіцэраў — выхадцаў Беларусі — былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза, а каля 400 воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Мільёны людзей загінулі, каб на зямлі быў мір.
Другі вядучы. Стаяць на беларускай зямлі помнікі, мемарыяльныя ансамблі, абеліскі. Велічныя і сціплыя.

Дзясяты чытальнік.
Мой абеліск!
Няпраўда, што мяжа
Гадоў
нас раздзяляе вінавата.
Бо я прыходжу не за тым, каб жаль
Аддаць спаўна,
а як сястра да брата.
Я ведаю:
ёсць час скулы і горкі,
Ёсць міг,
калі у подзвігу сваім
Жывыя ўсё ж звяртаюцца да мёртвых
I мёртвыя адказваюць жывым!
Яўгенія Янішчыц.

Адзінаццаты чытальнік.
У могилы святой
Встань на колени.
Здесь лежит человек
Твоего поколенья.
Ни крестов, ни цветов,
Не полощутся флаги.
Серебрятся кусок
Алюминьевой фляги,
И подсумок пустой,
И осколок гранаты —
Неразлучны они
Даже с мёртвым солдатом...
Сямён Гудзенка.

Першы вядучы. Сёння выгадавалася новае пакаленне моладзі. Для многіх людзей вайна дзесьці там, у мінулым, калі іх не было на гэтым свеце. Падзеі вайны паступова робяцца мінулым, але не настолькі далёкім, бо яшчэ жывуць сярод нас ветэраны, удзельнікі і сведкі таго суровага і мужнага часу барацьбы і змагання з фашызмам.
...Зямля захоўвае сляды вайны. Як часта яшчэ знаходзяць у ёй смяротны груз — снарады мінулай вайны. I з якой асцярожнасцю маладыя салдаты перадаюць іх з рук у рукі, перш чым абясшкодзіць.
Гэтак жа беражліва — толькі ўжо з сэрца ў сэрца! — перадаецца іншы груз вайны. Сухія слёзы над магіламі палеглых салдат і партызан... Нямы мацярынскі крык... Ад чалавека да чалавека. 3 году ў год. 3 дзесяцігоддзя ў дзесяцігоддзе...

Дванаццаты чытальнік.
Часцей, часцей прыпамінай...
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, —
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май, —
Часцей, мой друг, прыпамінай!
Прыпамінай часцей, мой друг,
Імёны тых, што ўсё зрабілі —
Вышэй усіх тваіх заслуг,
Што, як і ты, да слёз любілі
Маністы ўвосень на рабіне
I ў ліпкіх смолках майскі луг, —
Не забывай пра іх, мой друг!..
Ніл Гілевіч.

Трынаццаты чытальнік.
Помните!
Через века, через года, — помните!
О тех, кто уже не придёт никогда, —
помните!
............................
Памяти павших будьте достойны!
Вечно достойны!
.............................
Люди!
Покуда сердца стучатся, —
помните!
Какою ценой завоёвано счастье, —
пожалуйста, помните!
.............................
Детям своим расскажите о них,
чтоб запомнили!
Детям детей расскажите о них,
чтоб тоже запомнили!..
Р. Раждзественскі.

Другі вядучы. Наша сустрэча — сведчанне таго, што ў Беларусі ніколі не знікне памяць пра палеглых на палях вайны салдат, пра іх трагічны лес, пра тое, што любая вайна нясе страты, нішчыць маладосць і каханне, красу жыцця, чалавечае шчасце.
Першы вядучы. Вось і падышла да завяршэння наша сустрэча. Памяць павінна быць актыўнай. Тады яна не пакідае чалавека абыякавым, бяздзейным.
За мірны час пасля вайны непазнавальна змянілася наша беларуская зямля.
Што б вы хацелі пажадаць нашай Радзіме? Што б вы хацелі пажадаць усім людзям?

(Адказы вучняў.)
Вывешваецца вялікі аркуш паперы з абрысамі карты Беларусі, і вучні прыклейваюць свае пажаданні.
Гучыць песня - «Майскі вальс» (муз. I. Лучанка, сл. М. Ясеня).


Яшчэ на гэту тэму:

З чаго пачынаецца памяць пра вайну?     Салдаты перамогі