сцэнарыі святаў на беларускай мове

Наталля БАРАВУЛЯ. Пачатковая школа. Жнівень 2002 г.

Дзень настаўніка

Пажадана, каб гэта свята рыхтаваў не настаўнік, а бацькі. У час падрыхтоўкі мерапрыемства яны размяркоўваюць ролі, праводзяць рэпетыцыі, прымаюць удзел у афармленні класа. Дзеці рыхтуюць віншавальныя паштоўкі для ўсіх настаўнікаў, якія працуюць у класе, а таксама запрашальныя білеты для іх. Арганізуецца выстава дзіцячых малюнкаў "Настаўніца мая".
На свята запрашаюцца бацькі, настаўнікі. Пасля ўрачыстай часткі арганізуецца салодкі стол, дыскатэка з вясёлымі конкурсамі.
Прапанаванае свята выхоўвае пачуццё ўдзячнасці і павагі да настаўнікаў з боку дзяцей і дарослых.


1-шы вучань.
Зранку зазірнуў ў аконца
Гэты восеньскі дзянёк.
Ён да нас усіх спяшаўся,
Ён нідзе не затрымаўся,
Свята ён да нас прынёс.

2-гі вучань.
Раніцою залацістай
Ў клас мы радасна ідзём,
3 ружаў, астр букет агністы
Мы з сабою прынясём.

3-ці вучань.
Хай настаўніцы усмешка
Ззяе сонейкам для нас,
3 Днём настаўніка віншуе
Яе сёння ўвесь наш клас!

(Дзеці ўручаюць настаўніцы кветкі, настаўнікам-прадметнікам — віншавальныя паштоўкі з выявамі кветак. Выходзіць вучань-вядучы.)

Вядучы. Першая настаўніца... Як многа добрых слоў хочацца сказаць гэтаму мудраму, пяшчотнаму, чуламу чалавеку. Шчырымі словамі любві да сваей настаўніцы прасякнуты верш (аўтар вершу), дзяўчынкі, якая жыве і вучыцца ў горадзе (назва гораду). Гэтыя ласкавыя словы мы гаворым сёння і нашай... (імя і імя па бацьку настаўніцы).

Вучаніца.
Настаўніцы голас —
Крынічкаю мне,
А позірк вачэй —
Лагодны.
I сэрцам сваім
Сагравае мяне
Настаўніца
Школы роднай.
(Дзеці выконваюць песню, прысвечаную настаўніцы.)

4-ты вучань.
Яна стаіць перад табой —
Спакойная жанчына,
3 ледзьледзь прыкметнай сівізной
I строгімі вачыма.

5-ты вучань.
Яна — твой першы капітан
Ў жыццё з ёй адплываеш,
То Волгу, Дон, то акіян
Ты з ёю адкрываеш.

6-ты вучань.
Яна — твой казачнік, паэт
I ты як быццам першы,
Ўваходзіш у прасторны свет
Былін, паэм і вершаў

7-мы вучань.
А лічбы пад яе рукой
Разумныя, жывыя!
Яны становяцца у строй,
Нібыта вартавыя.

8-мы вучань.
I любіш ты, як ён, як я,
Жанчыну ў строгім плацці.
Яна — настаўніцатвая,
Твая другая маці.

Вядучы. Часта можна пачуць, што настаўніцу называюць "другая маці". Як вы лічыце, дзеці, чаму? (Адказы дзяцей.) Але ж здараецца і так, як расказвае ў сваім вершы маленькі паэт з вёскі Засоўе Лагойскага раёна Ілья Бруслаўскі.

9-ты вучань.
Мама разбудзіла рана,
I на урок іду,
Паўтараючы старанна
Вершык на хаду.

Ціха я пішу, малюю,
Не сваволю я,
Бо настаўніцай працуе
Мамачка мая.

Вядучы.  Сёння на свята прыйшлі і нашы матулі. Яны не працуюць настаўніцамі, але ж прафесію гэту вельмі паважаюць.
(Ад імя бацькоў словы віншавання настаўнікам гаворыць адзін з іх. Затым бацькі і дзеці разам выконваюць віншавальную песню.)

10-ты вучань.
Настаўнік — гэта слова,
Якое горда гучыць!

11-ты вучань.
Настаўнік вучыць мове,
Якую павек не забыць.

12-ты вучань.
Настаўнік вучыць працы —
Лічыць, пісаць, маляваць.

13-ты вучань.
3 цяжкасцей смяяцца.

14-ты вучань.
Сябрам у горы памагаць!

Вядучы.  Многаму вучаць нас настаўнікі. Але ж ці заўсёды мы слухаемся іх, ці заўсёды выконваем усе іх заданні? Самую вялікую вучнёўскую ляноту перамагае слова настаўніка "Трэба!".

15-ты вучань.
Ёсць такое слова — "Трэба!".
Людзі з ім раслі заўжды.
Без яго — ну як без хлеба,
Без паветра, без вады.

Як дыханне — слова гэта,
Без яго як жыў бы свет?
Трэба — гэта крок да мэты,
Трэба — гэта запавет.

16-ты вучань.
Трэба сеяць і ахоўваць,
Здабываць і будаваць,
Шанаваць, расціць, выхоўваць,
Пра сваю краіну дбаць.

17-ты вучань.
Помні, сябра: час імчыцца!
Ад яго не адставай,
Змалку ты любі вучыцца,
Змалку веды здабывай!

Кім захочаш быць — тым будзеш.
I, незнаючы тугі,
Будзеш ты карысны людзям
I Радзіме дарагі.

Вядучы. Як прыемна прыходзіць у школу, калі ты ў час успомніў гэта чароўнае слова — "Трэба!" і добра падрыхтаваўся да заняткаў! Адразу рука ляціць угору, хочацца даць адказ на ўсе пытанні! А настаўнік не выклікае...

18-ты вучань.
Я не то што вам хвалюся,
Што вучуся лепш за ўсіх.
У хвасце я не цягнуся
I не горшы за другіх.

Толькі крыўдна мне бывае,
Што настаўніца мяне,
Як другіх, не выклікае
I заўсёды абміне.

Нібы ганьба мне якая
Ці урокаў не вучу,
— Руку першы паднімаю,
Расказаць урок хачу.

А учора ўсё збылося,
Што і сам я не чакаў,
Ад таго ўсё пачалося,
Што рукі я не падняў...

Вядучы. Паважаныя настаўнікі, як вы лічыце, чым закончылася гэта гісторыя? Той, чый адказ будзе найбольш адпавядаць заканчэнню верша, атрымае прыз. (Настаўнікі выказваюць свае меркаванні, затым чытаецца заключная частка верша і вызначаецца пераможца.)

19-ты вучань.
...I настаўніца адразу
Запрыкмеціла здалёк
I гаворыць:
— Ну, расказвай
Нам, Паўлуша, свой урок.

Стаў я смела, без аглядкі,
Перад класам, як салдат,
Ад пачатку па парадку
Расказаў усё падрад.

Пра даліны, рэкі, горы,
Дзе пачатак, дзе канец.
Скончыў я. Яна гаворыць:
— Што ж... садзіся... маладзец!

Не хвалюся я ніколі
Перад класам назнарок,
А калі іду у школу,
Добра ведаю урок!

Вядучы. Вось якім старанным аказаўся гэты вучань. Ніяк яго нельга "падлавіць"! Але ж настаўнікам прыходзіцца працаваць і з іншымі вучнямі... I чаго толькі ад іх не пачуеш, асабліва ў падрыхтоўчым класе.
(Інсцэніруецца верш Яўгена Калашнікава "Невясёлы Ясь".)
Пасля заняткаў невясёлы Вярнуўся Ясь дамоў са школы. I кажа: — Мама, дзівіць нас Настаўніца, зайшоўшы ў клас. Сама не ведае нічога, Дык задае пытанняў многа: То — як цябе і тату зваць, То — колькі будзе двойчы пяць, То — як сабачку маляваць... Пытанні тыя — Незлічоныя, а кажуць, што настаўнікі — вучоныя!
(Дзеці выконваюць развучаны раней вясёлы танец.)

Вядучы.  Свята наша заканчваецца. Спадзяёмся, што яно прынесла шмат шчаслівых хвілін нашым любімым настаўнікам. Паважаныя... (называюцца імёны ўсіх настаўнікаў, якія прысутнічаюць на свяце)! Часам мы засмучаем вас, але ж робім гэта, паверце, незнарок. Дзякуй за ваш клопат, за вашу штодзённую, такую патрэбную нам працу!

20-ты вучань.
3 часоў далёкіх, самых даўніх,
Які б яму ні выпаў лес,
Да вучняў ідучы, Настаўнік
3 сабой у сэрцы Сонца нёс.

21-ты вучань.
Ім душы юныя сагрэты
— Сіней прасцяг, шырэй абсяг.
Няхай не гасне сонца гэта,
Да ведаў асвятляе шлях!

22-гі вучань.
Няхай паўсюль, няхай заўсёды
Натхняе радасць Добрых слоў,
(Усе вучні класа разам).
I гордай будзе ўзнагародай
— Дзяцей павага і любоў!

(У сцэнарыі выкарыстаны вершы М. Чарняўскага, Э. Агняцвет, Я. Шрубікава, Я. Журбы, Я. Жабко.)