сцэнарыі святаў на беларускай мове

Наталля ТУРЛАЙ, музычны кіраўнік ясляў-сада № 493 г. Мінска. Пралеска №9

Баль на лясной палянцы

Сцэнарый ранішніка для дзяцей групы «Фантазёры»

У прыбраную залу заходзіць Чараўніца (гучыць лёгкая музыка).
Чараўніца.
Вельмі любім мы спяваць,
Весяліцца, танцаваць,
Ну а сёння паспрабуем
Крышачку пачараваць.
Палачкай сваёй махну —
Дзіва-казку раскажу.
Зараз я магу сказаць:
Трэба баль нам пачынаць.

Пад музыку заходзяць усе ўдзельнікі, акрамя Вераб’я, Жука і Восені.
Матылёк.
Падзівіцеся, сябры,
Усе лясныя жыхары
Завіталі ў гэту залу.
Госці галоўнай толькі няма —
Восень-галубка да нас не прыйшла.

Чараўніца.
Бачу, Восень едзе ў даль
На апошні баль.
Каля нашых варот Робіць
Восень паварот.
Гэй, дарогу дай,
Увесь лясны народ!

(Верабей ды Жук, запрэжаныя ў прыбраную дугу, вязуць Восень.)
Восень.
Я — прыгажуня Восень.
Прыехала на свята.
Усё прыбрана ў лесе,
Усяго ў мяне багата.

Дзеці (глядзяць наўкол з захапленнем). Сапраўды прыгожа.
Песня Восені (сл. і муз. А.Асеевай).

1-е дзіця.
Бярозкі, нібы вогнішчам ахопленыя,
Ствалы блішчаць бялюткаю карою.
Прырода рыхтавалася да свята
Чароўнаю прыгожаю парою.

2-е дзіця.
Лес задумаўся, накрыўся
Аксамітнай шапкаю,
I зялёныя ялінкі
Ціха машуць лапкамі.

3-е дзіця.
Ападае з клёнаў лісце
Чарадой птушынаю,
А над лесам пралятаюць
Кліны жураўліныя.

Песня пра восень (па выбары музычнага кіраўніка).

4-е дзіця.
Восень, восень наступіла,
Лісце пажаўцела,
I ў далёкую дарогу
Птушкі адляцелі.
Наш журавачка таксама
3 намі расстаецца.
Толькі чутна, як апошні
Клёкат раздаецца.

Песня-карагод «Журавачка» (сл. В.Вольскага, муз. Я.Зарыцкай).

Чараўніца.
Дазваляю, так і быць,
Я табе тут пагасціць.
А адразу пасля свята
Адлятай да цёплай хаты.

Конік.
Неба празрыстае,
Хмарка плыве,
Восеньскі дзень
У дарогу ідзе.
Добрым настроем,
Песняй сустрэнь
Гэты святочны
Восеньскі дзень.

Песня «Кузнечнк» (сл. Н.Полякова, муз. Л.Захлевного).

Чараўніца.
Чулі вы, ці мажа не?
Дзіва, нібыта ў сне —
Матыльку пара ўжо спаць,
А ён хоча палятаць.

Матылёк.
Ах, як весела лятаць,
Кропы сонныя вітаць.
Хто лятае? Я лятаю!
Хто спявае? Я спяваю!

Песня «Я хочу, чтоб птицы пели» (сл. Е.Каргановой, муз. В.Пьянькова).

Матылёк.
Ведаю, што трэба спаць,
А так хочацца лятаць.
Ну дазвольце, калі ласка,
Крышачку пасвяткаваць.
Я ўсё папрыбіраю —
Дзень нараджэння адзначаю.

Песня «Дзень нараджэння» (сл. і муз. А.Асеевай).

Грыб 1.
Нам дазвольце станцаваць,
Госці, перад вамі.
Будзем весяліцца разам
3 нашымі сябрамі.

Грыб 2.
А-ну, мой грыбны народ.
Выхадзі у карагод.
Пачынаем танцаваць!
Весялей, не адставаць!

Танец грыбоў (музыка па выбары музычнага кіраўніка).

Матылёк.
Вельмі весела у нас,
Ногі так і рвуцца ў пляс!

Рытмічны танец.

Чараўніца.
Каля бяроз ялінка
Марыла аб нечым.
Чырвоныя лісточкі
Упалі ёй на плечы.
Ой, мае сяброўкі,
Цуд які — глядзіце,
Тут і жук, і жабка.
Ціха, не шуміце.

Песня «Музыка» (сл. А.Кобец-Філімонавай, муз. С.Галкінай).

Матылёк.
На палянцы ціхай,
Пад густой ялінкай.
Жыў вушасты Чапа,
Хворую меў лапу.

Песня «Чапа» (сл. Я.Мальца, муз. Зм. Яўтуховіча).

Чараўніца.
Пойдзем гэтаю сцяжынкай,
Паміж елак і дубоў.
Можа, на палянцы стрэнем
I другіх лясных сяброў.

Матылёк.
Толькі ціха трэба
Падысці сцяжынкай,
Сяброў не спалохаць
Пад густой ялінкай.
Чараўніца.
Верабейка суп варыў,
I з лісою гаварыў.

Матылёк.
Дружна елі, смачна елі.
Гаманілі, аж спацелі.
Але ўжо цяпла няма —
Набліжаецца зіма.

Песня «Верабейка» (сл. С.Шушкевіча, муз. Ю.Семянякі).

Чараўніца. А зараз да нас едзе Казачнік.

Песня «Ехаў казачнік Бай» (сл. М.Танка, муз. У.Казбанава).

Казачнік. А якую ж казачку вам выбраць? Ой, нешта я зусім разгубіўся, ды ўсе казкі ў маёй торбе пераблыталіся. Што ж рабіць, што ж рабіць? А-а! Дык тут у вас чараўніца ёсць, хадзі, даражэнькая, дапамажы разабрацца. Паглядзі ў торбачку, можа, якую казачку знойдзеш ды раскажаш дзецям, а мы адпачнем ды паслухаем.
Чараўніца. Вось цікавая казачка. Зараз дастану, слухайце.
Жылі-былі, дружбу шчырую вялі,
На палянцы ў бары
Кот і пеўнік — два сябры.
Вось ён — пеўнік — паглядзі!
А каток які вусаты!
Ты не лезь яму на пяты,
Не чапай яго за хвост,
Вось ён кот — у поўны рост.
Кот пайшоў на паляванне,
Ну, а пеўнік — як агеньчык,
Ён махнуў Цімоху ўслед
I пачаў варыць абед.
А якая ж тут хітрыца
Да дзвярэй ідзе?

Усе. Лісіца!

Песня «Лісы» (сл. Зм.Бядулі, муз. М.Анцава).

Ліса.
Хто ж у хаце гаспадарыць?
Чый там хвост гарыць, як жар?
Певень.
Гэта печ палае жарам.
Ліса.
Вельмі смачнай пахне нарай.
Певень.
Суп для коціка вару.
Ліса.
Я з'явілася ў нару.
Можа, дзверы мне адчыніш?
Беднай стомленай дзяўчыне.
Дзень, а дзверы на запорах!
Певень.
Можа, ты мне злосны вораг?
Ліса.
Ну які ж табе я вораг?
Я прайшла даліны, горы,
Лапкі змуліла і хвост.
I звалілася пад мост...
Певень (сабе).
Нешта сэрца мне вяшчуе...
Ліса.
Што ты кажаш там — не чую.
Холадна як! Хвост прамок...
Адчыні мне, галубок!
Певень.
Я дзвярэй не адчыню!
Ліса.
Мне б хацелася агню
Я магу стаяць здалёк.
Ты мне дай хоць вугалёк
Праз акенца. Дай мне, Пеўнік!
Певень.
Праз акно? Я дам, напэўна.
Зараз (дае).
Лапы не спячы!

(Ліса хапае Пеўніка.)
Певень.
Куд-кудак!
Ліса.
I не крычы! Шлях твой —
Да мяне ў нару.
Крупнік я з цябе звару!
Певень.
Коце-браце! Коце-браце!
Ты мяне навекі страціў!
Ці далёка ты, ці блізка?
Ой, схапіла мяне Ліска,
I нясе на гушчары да нары!

(Выбягае Кот.)
Кот.
Ах ты, рыжая разбойніца!
Вось лазой цябе агрэю!
Растрасу твой хвост! Развею!
Ліса.
Ой-ёй-ёй! Напалі пеўні!
Ой, заб’юць, з’ядуць, напэўна!

(Уцякае.)
Кот.
Во зладзейка! Во хітруля!
Певень з'есць яе! Ці чулі?
Певень.
Дзякуй, што прагнаў Лісу!
Дзіўлюся, як жывы застаўся.
Вельмі моцна напужаўся.
Кот.
А бяда магла здарыцца,
Нельга давяраць лісіцам.
Певень.
Калі ж прыйдзе да дзвярэй —
Буду я цяпер хітрэй!
Кот.
Правільна! Давай спяваць.
I разбойніцу пужаць.

(Пяюць прыпеўкі.)

Казачнік. Ну што, спадабалася вам казачка? Дзякуй табе, Чараўніца, за дапамогу. Дзеці, а ці ўмееце вы загадкі адгадваць? Слухайце. (Загадвае тры загадкі пра звяроў.)
А вось яшчэ адгадайце адну загадку.
Па лясах блукае статак
Волатаў і немаўлятак.
Гэта пушчы спадары —
Белавежскія ... (зубры).

Я — казачнік Бай — усё ведаю. Ведаю, што ёсць прыгожая песня пра зуброў. Заспявайце нам яе!

Песня «Зубрык» (сл. М.Ясеня, муз. Л.Захлеўнага).

Казачнік. Добра спявалі. Яшчэ я вельмі люблю гуляць.
Пасля дожджыка грыбнога
Мы грыбы ідзем шукаць.
А грыбоў у лесе многа:
Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Хто хоча пагуляць з грыбочкамі?

Гульня «Збяры грыбы» (музыка па выбары музычнага кіраўніка).

Восень.
Ну а зараз, я, сябры,
Вам даю свае дары.
Грушы, яблыкі бярыце
I здаровымі расціце.

Казачнік. А мне трэба ехаць далей. Можа, яшчэ каго сустрэну, развесялю, пачастую. Да пабачэння!
Чараўніца.
(Гучыць лёгкая музыка.)
Палачкай сваёй махну,
Дзіва-казачку спыню.
Восені пара ў дарогу —
Спраў яе чакае многа.


Яшчэ на гэту тэму:

Народнае свята «Кузьмінкі»     Карусель, карусель - Восені карусель!