сцэнарыі святаў на беларускай мове

М. I. ТАМАРЫНА, настаўніца СШ № 5 г. Гомеля. Пачатковая школа 06/1993

Прысвячэнне ў пешаходы

Сцэнарый ранішніка

Мы праводзілі ранішнік у канцы I чвэрці для ўсіх другіх класаў школы з мэтай падвядзення вынікаў работы па правілах дарожнага руху. За месяц да ранішніка кожны клас атрымаў пасылку. У якой знаходзіліся:
пісьмо каралевы Трохвочкі,
дарожныя знакі ў выглядзе какошнікаў,
заданні,
падарункі, кантрольныя пытанні па правілах дарожнага руху (згодна з патрабаваннямі праграмы).
Пісьмо каралевы Трохвочкі:
Добры дзень, дарагія дзеці! Піша вам каралева Трохвочка. Са мной вы пакуль што не сустракаліся. Затое добра ведаеце майго брата. У яго таксама тры вочкі. Ён стаіць на вуліцы ў высокім боце, рэгулюе рух.
Здагадаліся? Вядома, гэта Святлафор Святлафоравіч. Хацелася б даведацца: ці сябруеце вы з маім братам? Ці ведаеце правілы дарожнага руху? Ці можна вас назваць дысцыплінаванымі пешаходамі?
Дасылаю вам усё неабходнае для падарожжа па краіне Святлафорыі. Добра падрыхтуйцеся да яго! Вас чакаюць прызы. Да хуткай сустрэчы!
Каралева Трохвочка.

Заданні: ведаць 19 дарожных знакаў (згодна з праграмай), умець адказваць на кантрольныя пытанні, вывучыць па дзве загадкі пра машыны, па аднаму вершу аб правілах дарожнага руху, а таксама «Песню аб дарожных знаках» (муз. В. Запольскага, сл. Я. Пішумава).
На пакеце з падарункамі (кнігі, значкі, паштоўкі) надпіс: «Гэта падарункі для дысцыплінаваных пешаходаў. Уручыць пасля ранішніка. Каралева Трохвочка».

Ход ранішніка

Гарніст трубіць «Слухайце ўсе!».
Вядучая:
Прысвячэнне ў пешаходы другакласнікаў пачынаецца! У зале прысутнічаюць супрацоўнік ДАІ, дырэктар школы, бацькі нашых вучняў... Да нас прыбыла каралева Трохвочка. Прашу ўсіх устаць!
Пад музыку ўваходзіць каралева ў суправаджэнні слуг і брата Святлафора Святлафоравіча.

Каралева: Вітаю ўсіх! Я прыехала да вас, дзеці, каб праверыць, ці ведаеце вы правілы дарожнага руху, ці сябруеце з маім братам Святлафорам Святлафоравічам.
Святлафор:
Вучыся разбірацца сам, што святлафор сігналіць нам.
Сігнал чырвоны самы строгі —
Зала:
Спыніся! Стой! Няма дарогі!
Святлафор:
А жоўтым вокам заміргае —
Зала:
Увага! Нас засцерагае!
Святлафор:
Святло зялёнае гарыць —
Зала:
Адкрыты шлях для нас, сябры!

Каралева:
Малайцы! Ведаеце сігналы майго брата. Але іх трэба не толькі ведаць, а і выконваць. Уявіце сабе, што магло б здарыцца, калі б людзі перасталі падначальвацца Святлафору Святлафоравічу.
Вучні чытаюць верш А. Бедарава «Калі б...».

Каралева: А цяпер я буду ў вас пытацца, гэтак вы робіце ці не. Калі гэтак, адказвайце хорам: «Гэта я, гэта мы, гэта ўсе мае сябры!» Калі не гэтак — маўчыце. Слухайце ўважліва.
Хто з дзяцей ў вагоне цесным
уступіў бабулі месца?

Пеця на рагу стаіць,
Пеця па баках глядзіць.
Як зялёным заміргае,
пераходзіць пачынае.

Кто из вас, идя домой,
держит путь по мостовой?

Нехта з дзяцей дапускае памылку.

Каралева:
Ай-Ай! Няўжо ходзіце па маставой? Якое правіла трэба ведаць?
Слугі:
Маставая — для транспарту. Для людзей — тратуар!
Вучні паўтараюць правіла.
Каралева:
Праверце, верныя слугі, як ведаюць другакласнікі і іншыя правілы дарожнага руху.
Слугі:
Мы пачнём, а вы заканчвайце.
Святло чырвонае палае.
Інспектар свішча ў свой свісток.
Зала:
Міколка! Стой! Бо пагражае бядой вялікай кожны крок.
Слугі:
Міколка на веласіпедзе імчыцца ветру наўздагон.
Зала:
Адразу бачна, што прыехаць так можа у бальніцу ён.
Слугі:
Які непаслухмяны мячык!
3 двара ляціць пад колы ён.
Зала:
Спыніся, футбаліст гарачы!
Дарожны брук — не стадыён!
Слугі:
Трава і дрэвы, птушак спевы...
Зала:
Абочынай дарогі злева
насустрач транспарту ідзі!

Каралева:
Малайцы! Вельмі добра адказвалі. Стаўлю вам «пяцёрку».
У гонар першай «пяцёркі» вучні аднаго з класаў выконваюць песню аб святлафоры з кінафільма «Святлафор» (муз. Б. Цярэнцьева, сл. Л. Куксо).

Вядучая:
Пачынаем парад знакаў!
На сцэну вад музыку выходзяць вучні, у іх на галовах дарожныя знакі ў выглядзе какошнікаў. Знакі толькі паспелі пастроіцца, як у залу ўбягае хлопчык з мячом. Гэта Нязнайка. Ён весела спявае
Нязнайка:
В траве сидел кузнечик...
Ой, куды гэта я трапіў?
Вядучая:
Ты знаходзішся ў краіне Святлафорыі.
Нязнайка (паказвае на сцэну):
А гэта хто такія?
Вядучая:
Гэта дарожныя знакі. Іх усе павінны вывучыць на «пяць».
Нязнайка:
Яшчэ што! Зноў вучыць?! Я усё ведаю!
Голас з залы:
Хвалько!
Вядучая:
А давайце праверым яго. Нязнайка, скажы, калі ласка, на які колер святлафора ты пераходзіш вуліцу?
Нязнайка:
Вядома, на чырвоны! Ён жа самы прыкметны.
Вядучая:
Ты што? Чырвонае святло самае строгае. Калі яно уключаецца...
Зала:
Усе вакол спыняюцца.
Нязнанка:
А, успомніў!
Красный свет — хода нет.
Жёлтый — будь готов к пути.
А зеленый свет — кати!
Ну, я пайшоў.
Вядучая:
Пачакай! А ці ведаеш ты, дзе можна пераходзіць вуліцу?
Нязнайка:
Дзе хачу — там і буду пераходзіць.
Вядучая:
Рабяты! Што павінен памятаць пешаход?
Зала:
Скрыжаванне — пераход!
Вядучая:
Паўтары, Нязнайка!
Нязнайка неахвотна паўтарае правіла.
Голас з залы:
А скажы, Нязнайка, дзе трэба хадзіць — па тратуары або па маставой?
Нязнайка:
Зразумела, па маставой! Яна шырэйшая.
Вядучая:
Зноў памылка. Рабяты! Якое правіла трэба ведаць?
Зала:
Маставая — Для транспарту.
Для людзей — тратуар!
Вядучая:
Зразумеў, Нязнайка? Паўтары!
Нязнайка:
Навошта мне гэтае правіла? Шафёр убачыць мяне і спыніць машыну.
Вядучая:
Машыну адразу не спыніць. Ведаеш, што з цябе можа атрымацца?
Нязнайка:
Ну і што з мяне можа атрымацца?
Слугі (строга):
Блін!
Нязнайка:
Ой! Не хачу ператварацца ў блін. Лепш я вывучу ўсе правілы дарожнага руху. Дазвольце мне застацца ў краіне Святлафорыі.
Вядучая:
Добра, Нязнайка. Сядай і слухай. Цяпер вучні на сцэне будуць па чарзе чытаць вершы аб сваіх знаках, а дзеці, якія знаходзяцца ў зале, — называць гэтыя знакі. Пачынайце, рабяты!

Знак:
Знак ребят предупреждает, от несчастья ограждает:
«Переезд! Сейчас глядите!
За шлагбаумом следите».
Зала:
«Чыгуначны пераезд са шлагбаумам»!
Знак:
Знак висит у переезда — беззаботности нет места.
Тут шлагбаум не положен. Буду очень осторожен!
Зала:
«Чыгуначны пераезд без шлагбаума»!
Знак:
Видиш знак? Его значенье — двух дорог пересеченье. Равнозначны две подружки, две дороженьки-резвушки.
Зала:
«Скрыжаванне раўназначных дарог»!
Знак:
Каб табе дапамагчы небяспечны шлях прайсці, гарыць святло цудоўнае — зялёнае, жоўтае, чырвонае.
Зала:
«Святлафорнае рэгуляванне»!
Знак:
Заціхаюць ўсе маторы,
I уважлівы шафёры, калі бачаць знак здалёк: школа блізка і садок.
Зала:
«Дзеці»!
Знак:
Н зайчишку, и Маришку, на соседского мальчишку четко знак оповещает, вьезд машинам запрещает.
Зала:
«Уезд забаронены»!
Знак:
Каля пасадачных пляцовак чакаюць транспарт людзі. Устаноўлены парадак Парушаць не будзем.
Зала:
«Месца стаянкі аўтобуса або тралейбуса»!
Знак:
Знаўца я дарожных правіл.
Я машыну тут паставіў.
На стаянцы прыдарожнай ёй стаяць гадзіну можна.
Зала:
«Месца стаянкі»!
Знак:
Этот знак иного рода: он на страже пешехода. Переходим с куклой вместе мы дорогу в этом месте.
Зала:
«Пешаходны пераход»!
Знак:
Маці за дачку ў трывозе: захварэла у дарозе.
Але побач паратунак.
Знак паказвае кірунак.
Зала:
«Пункт першай медыцынскай дапамогі»!
Знак:
Если нужно вызвать маму, позвонить гиппопотаму, по пути связаться с другом, этот знак к твоим услугам.
Зала:
«Тэлефон»!
Знак:
Тут и вилка, тут и ложка. Подзаправились немножко. Покормили и собаку.
Говорим «Спасибо!» знаку.
Зала:
«Пункт харчавання»!

Каралева:
Малайцы! Дарожныя знакі вы добра ведаеце. Стаўлю вам другую «Пяцёрку».
У гонар «пяцёркі» вучні аднаго з класаў выконваюць вясёлы танец.

Супрацоўнік ДАІ:
А зараз, рабяты, мы правядзём з вамі гульню-конкурс. Прашу падысці да мяне па аднаму чалавеку ад кожнага класа. (Падыходзяць прадстаўнікі класаў.) Вы па чарзе будзеце садзіцца на веласіпед і ехаць па абазначанаму маршруту. У гэты час каралеўскія слугі будуць задаваць вам пытанні па правілах дарожнага руху. Хто правільна адкажа, атрымае паштоўку. Пераможцам стане той, хто заробіць больш паштовак. У дарогу!
Прадстаўнікі класаў выконваюць заданне. Усе пытанні па правілах дарожнага руху адпавядаюць патрабаванням праграмы для I класа.
На сцэну выходзяць слугі каралевы з літарамі ў руках.


Вядучая:
Рабяты, прачытайце, хто да нас прыйшоў.
Зала:
Загадкі!
Слугі загадваюць вучням загадкі пра транспарт.
Як прывяжаш — ён бяжыць. Як адвяжаш — ён стаіць.
(Тралейбус, трамвай)

Поднял кверху две руки, взял две жилы в кулаки. «Дай дорогу, постовой, побегу по мостовой!»
(Троллейбус)

Много есть машин спецслужбы. Должен жить ты с ними в дружбе. Все — помощники твои, даже строгая...
(ГАИ).

Вось машына дык машына: ростам з дом яе кабіна, ну а колы вышынёй — мала будзе нас з табой.
(БелАЗ)

Эта сильная машина едет на огромных шинах. Сразу полгоры убрал многотонный...
(самосвал).

Ходзіць полем з краю ў Край,
рэжа чорны каравай.
(Трактар)

Носит хобот, а не слон.
Но слона сильнее он.
Сотни рук он заменяет!
Без лопаты, а копает.
(Экскаватор)

— Эй, асілак! Зноў капаеш? Можа, скарб які шукаеш?
— Не, нічога не шукаю, яму для метро капаю.
(Экскаватар)

У яго ўсяго тры колы і сядло на раме, дзве педалі ўнізе ёсць, круцяць іх нагамі.
(Дзіцячы веласіпед)

Бегу при помощи двух ног, пока сидит на мне ездок. Мои рога в его руках, а быстрота в его ногах. Устойчив лишь я на бегу. Стоять минуты не могу.
(Велосипед)

Ем я вугаль, п'ю ваду, цягну абоз на сто калёс, а завуся...
(паравоз).

Міма гаю, міма яра мчыць без дыму,
мчыць без пары паравозава сястрычка.
Хто такая?
(Электрычка.)

Каралева: Малайцы! Усе загадкі адгадалі. Зноў заслужылі «пяцёрку»! Цяпер вас можна назваць паўнапраўнымі пешаходамі.
У гонар трэцяй «пяцёркі» вучні аднаго з класаў выконваюць «Песеньку веласіпедыстаў» (муз. А. Васільева, сл. П. Ватніка).

Вядучая: Рабяты, а хто з вас ведае вершы або песні аб правілах дарожнага руху?
Выступаюць прадстаўнікі класаў. У заключэнне ўсе выконваюць «Песню аб дарожных знаках». Ранішік заканчваецца ўручэннем прызоў, падарункаў. Пажадана, каб кожны ўдзельнік атрымаў нешта на памяць аб свяце.