сцэнарыі святаў на беларускай мове

Л. А. НАЧЫНА, настаўніца СШ № 1. г. Любань. Пачатковая школа 7-2000

Падарожжа ў свет прыроды

Урок-ранішнік па абагульненню тэмы “Раслінны і жывёльны свет Беларусі” курса “Чалавек і свет”

(Гучыць песня “Солнышко смеётся". Сл. I. Векмеганавай, муз. Э. Ханка.)
1-ы вучань.
Ёсць на зямлі вялізны дом,
Пакрыты сінім дахам.
Жывуць там сонца, дождж і гром,
Вавёрка з вольным птахам.

2-і вучань.
Жывуць там луг і лес густы,
Мурашкі з матылькамі.
Жывём у гэтым доме мы
3 бацькамі і сябрамі.

3-і вучань.
Той дом з усіх бакоў відзён
На сушах і на водах.
Запомні, што завецца ён —
Родная прырода!

Вядучы. Так, свет прыроды, у якім мы жывём, надзвычай багаты і разнастайны. На дрэвах, пад кустамі, у траве, у паветры, на зямлі і ў вадзе ходзяць, лётаюць, поўзаюць, плаваюць шматлікія жывыя істоты. Сёння мы з вамі пабываем у лесе, на лузе, пасядзім на беразе рачулкі, возера, паходзім па балоце. Адным словам, зробім падарожжа ў свет прыроды.

Гульня “Назаві лішнія словы”.

3 групы слоў лес, веласіпед, слуп, рака, муха, зорка, гарбуз, птушка, камень дзеці называюць тыя, якія можна аб’яднаць словам "прырода”.
Вядучы. Уявіце сабе, што вы знаходзіцеся ў лесе. Над вамі шумяць лістотай дрэвы, чуваць стук дзятла, прыемна пахнуць кветкі. А што вы ведаеце з курса “Чалавек і свет’’ пра расліны лесу?
Як размяшчаюцца расліны ў лесе?
Назавіце расліны другога яруса.
Назавіце расліны першага яруса.
Назавіце лісцевыя дрэвы. Чым яны карысныя?
Назавіце хваёвыя дрэвы. Чым карысныя яны?
Назавіце расліны лесу, занесеныя ў Чырвоную кнігу.

2-і вучань. Я хачу расказаць вам вось пра гэту кветачку (паказвае малюнак). Называецца яна званочак персікалісты. Кветкі ў яе сіняга колеру, падобныя на маленькія званочкі. Раскрытыя бутоны нахіляюцца ўніз. Гэта засцерагае ўнутраныя часткі кветкі ад расы і дажджу. У сярэдзіне званочка начуюць дробныя насякомыя: у кветцы ім цяплей.
3-і вучань. А гэта (паказвае малюнак) майнік двухлісты. Зацвітае ў цяністых кустах у маі. У майніка двухлістага цвітуць толькі тыя кветкі, якія маюць два лісты. Плады — маленькія малінавыя шарыкі, якімі ласуюцца птушкі.
4-ы вучань (паказвае малюнак). У гэтай кветкі толькі сем пялёсткаў, таму і назва яе — сядмічнік. Кожная расліна мае адну кветачку. Кветкі з сям'ю пялёсткамі сустракаюцца ў свеце вельмі рэдка.

Гульня “3 якой галінкі дзеткі”.

У адных дзяцей галінкі дубу, каштану, ляшчыны, елкі, сасны, рабіны, каліны. У іншых — плады: жалуды, арэхі, шышкі елкі і сасны, гронкі рабіны, каліны, каштаны. Трэба знайсці пару да кожнай галінкі.
Вядучы. Жывёльны свет лесу таксама багаты і разнастайны. Лес — гэта родны дом звяроў, птушак і насякомых. Скажыце, калі ласка:
Якія птушкі жывуць у нашых лясах?
Якіх птушак і за што называюць дрэвалазамі?
Якая птушка выводзіць сваіх дзяцей зімою?
Якую птушку называюць лясным доктарам?

5-ы вучань. А я загадаю вам загадкі.
Адгадайце, што за лекар
У лясах жыве спрадвеку,
Лечыць летам і зімой
Дрэвы дзюбаю сваёй.
(Дзяцел.)
Хто плыве на небе клінам
У асенняй цішыні,
I узгоркам, і далінам
Хто курлыча з вышыні?
(Журавы.)
Шапачка маленькая, камізэлечка нятканая, кафтанік рабенькі ды ходзіць басенькі.
(Верабей.)
Прыляцела да кармушкі
Размалёваная птушка,
Паспытала дзюбай сала
I сябровачак пазвала...
(Сінічка.)
Удзень адпачывае, а ўначы лятае.
(Сава.)

6-ы вучань. А ці ведаеце вы, што зімою ў нашых лясах сустракаецца белая палярная сава? Да нас яна прылятае з поўначы позняй восенню на зіМоўку. Ранняй вясной яна адлятае на радзіму.
7-ы вучань. Мне хочацца расказаць пра крыжадзюба (паказвае малюнак). Гэта смелая птушка выводзіць сваіх птушанят у люты мароз. Корміць крыжадзюб сваіх дзетак кашкай з шышак сасны і елкі. Але цікава ведаць, што, калі ўраджай насення сасны і елкі малы, крыжадзюб застаецца без патомства.
(Гучыць песня “Почему медведь зимою спит?”. Сл. А. Каваленкава, муз. А. Кніпера.)

Вядучы.
А якія яшчэ звяры жывуць у нашых лясах?
Які звер з нашых лясоў самы дужы?
Назавіце драпежных звяроў лесу.
Чаму іх называюць санітарамі лесу?
А цяпер адгадайце загадку:
Без галавы, а ў шляпе.
(Грыб.)
Ці ведаеце вы назвы грыбоў, якія растуць у нашых лясах?
Якія грыбы збіраюць летам?
Якія грыбы збіраюць восенню?
Назавіце правілы збору грыбоў.

8-ы вучань.
Да лесу я ўвесь час гарнуся.
Ён мне і сябра, і дарадчык мне.
I толькі аднаго, сябры, баюся,
Каб лес не адвярнуўся ад мяне!

Вядучы. Уявіце сабе, што вы ў паходзе. На цудоўнай лясной палянцы робіце стаянку, I вось месца адпачынку пакідаецца, Вакол рэшткі ежы, папера, цэлафанавыя мяшкі. Ці адвернецца ад вас лес? Чаму?
(Гучыць песня “Я хочу, чтобы птицы пели". Сл. А. Карганавай, муз. У. П'янкова.)

Вядучы. Зялёнаю шырокаю паласою раскінуўся паабапал рэчкі луг. Густая высокая трава, як мора, калышацца на ветры.
9-ы вучань.
Колькі кветак ля ракі!
Сінія, як вочкі,
Незабудкі, васількі,
Смолкі і званочкі.
I мядунка, і герань,
Слёзкі, кашка, мята,
Сто букетаў назбіраць
Тут за дзень не цяжка!

Вядучы. Мы з вамі на лузе. Нагадаю, што тут растуць толькі травяністыя расліны. Яны ўтвараюць два або тры ярусы,
Якія расліны ўтвараюць першы ярус?
Назавіце расліны другога яруса.
Якія расліны ўтвараюць трэці ярус?
Якую расліну лугу не ядуць жывёлы?
Назавіце расліны лугу, занесеныя ў Чырвоную кнігу.
Якія вы ведаеце лекавыя расліны, што растуць на лузе?

Гульня “Будзь уважлівы”. (Вучні адказваюць на пытанні "Так” ці “Не”.)

Елка расце ў лесе? (Так.)
Бяроза расце на лузе? (Не.)
Ландышы растуць на балоце? (Не.)
Чарніцы збіраюць у лесе? (Так.)
Канюшына расце на балоце? (Не.)
Грыбы збіраюць на лузе? (Не.)
Журавіны растуць у лесе? (Не.)
Рыба жыве ў вадаёмах? (Так.)

10-ы вучань. Можна ўбачыць на лузе і шмат насякомых, Гэта чмялі, пчолы, жукі, матылькі і інш. Чмель збірае нектар з кветак канюшыны хутчэй, чым пчала. Жукі-гнаевікі непрыгожыя, але вельмі карысныя. Яны з’яўляюцца санітарамі лугу. Жывуць на лузе і птушкі, Гэта сітаўкі, перапёлкі. Цікава назіраць, як перапёлка, заўважыўшы ворага, адводзіць яго ад свайго гнязда. Яна жалабна пішчыць, крыху адбягае і падае на зямлю на самым бачным месцы.
11-ы вучань.
Расцвілі ў зялёным лузе кветкі,
Мы да іх прыходзім у адведкі.
I не згасне вечна прыгажосць,
Калі кветкі ў родным краі ёсць.

Вядучы. Вельмі важная частка прыроды — балоты. Гэта багністае месца са стаячай вадой, Балоты — каштоўнае прыроднае сховішча вады. Яны даюць пачатак рэкам, увільгатняюць паветра і глебу. Тут утвараецца торф — паліва для пячэй. Раслінны і жывёльны свет балот своеасаблівы, напрыклад, журавіны, буякі растуць толькі на балотах.
12-ы вучань. Сярод раслін балота ёсць расліны-драпежнікі. Расянка — маленькі балотны цуд. Яна паглынае насякомых, якія трапляюць унутр кветкі. Надзвычай надакучлівыя балотныя камары. Яны нападаюць і на чалавека, і на жывёл. Але вось што цікава: нападаюць толькі самкі, самцы-камары п'юць сок з раслін.

Гульня “Назаві адным словам”.

Дуб, бяроза, асіна, сасна, клён, елка — гэта... (дрэвы).
Шыпшына, ажыны, крушына, маліны — гэта... (кусты).
Незабудкі, рамонкі, ландышы, званочкі — гэта... (кветкі).
Чарніцы, журавіны, брусніцы, буякі — гэта... (ягады).
Журавель, крыжадзюб, бусел, дзяцел, кулік — гэта... (птушкі).
Зубр, заяц, мядзведзь, воўк — гэта... (звяры).

Вядучы. Адгадайце загадку:
I яна льецца, і з яе льецца,
Сама па зямлі пляцецца.
(Рака.)
Калі паглядзець на карту Беларусі, то можна ўбачыць, што шмат месца займаюць блакітныя мясціны. Гэта рэкі, азёры. Назавіце рэкі Беларусі. Якія вы ведаеце азёры?

13-ы вучань. Самыя вялікія рэкі Беларусі — Заходняя Дзвіна і Нёман, самыя вялікія азёры — Нарач і Чырвонае. Увогуле, на Беларусі налічваецца больш за 10 тысяч азёр, каля 21 тысячы рэк і ручаёў.
Вядучы. У вадаёмах рэспублікі водзіцца шмат рыбы, растуць розныя расліны, Назавіце водныя расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Якія яшчэ жывёлы насяляюць вадаёмы? Якія з іх з'яўляюцца санітарамі вадаёмаў?
Як бачым, рыбам патрэбна вада, птушкам — паветра, звярам — лес. Нам жа, людзям, неабходны і вада, і паветра, і лясы. Чалавек — гаспадар зямлі, а значыць, і прыроды. Прырода без гаспадара — круглая сірата. Мы жывём сярод прыроды, таму клопаты аб яе ахове — наш абавязак.


Яшчэ на гэту тэму:

Скарбы роднага краю     Дарагая мая беларусь