сцэнарыі святаў на беларускай мове

I. М. ГЕРАСІМОВІЧ, выкладчык вышэйшай катэгорыі філіяла «Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя акадэміка М. С. Высоцкага» установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі» Беларуская мова і літаратура 2/2018

«Мяне беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю...»

Турнір эрудытаў для вучняў IX—XI класаў

Мэты і задачы: раскрыць вызначальныя асаблівасці беларускай мовы; удасканальваць навыкі выразнага чытання; развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў; падтрымліваць цікавасць да роднай мовы, выхоўваць любоў і павагу да яе.
Абсталяванне: выстава слоўнікаў і даведнікаў па беларускай мове, карткі-заданні для кожнага этапу турніру.
Умовы турніру. У турніры ўдзельнічаюць дзве каманды, якія маюць назвы, вітаюць сапернікаў, пісьмова выконваюць заданні. Гледачы адказваюць на пытанні, тым самы.м зарабляюць балы для сваіх каманд. Журы падлічвае балы і аб’яўляе вынікі пасля кожнага тура. За кожнае дакладна выкананае заданне выстаўляецца адзін бал. За правільны адказ гледачоў таксама выстаўляецца адзін бал. Прывітанне каманд ацэньваецца па пяцібальнай шкале.
Эпіграф:
Я ласкай гасціннай узрушаны,
Гукаю шчасліваму выраю:
Мяне Беларусь збеларушвае,
Чаруючы моваю шчыраю...
Мікола Братан, украінскі паэт.

Ход мерапрыемства

Настаўнік. Сённяшняя наша сустрэча прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, і праходзіць яна будзе ў форме турніру. Мы вывучаем дзве роднасныя мовы — рускую і нашу родную, беларускую. Яны маюць агульныя рысы, але і шмат адметных асаблівасцей — лексічных, фанетычных, марфалагічных, сінтаксічных, фразеалагічных. Некаторыя з гэтых асаблівасцей мы высветлім у час нашага спаборніцтва. I яшчэ раз пераканаемся ў тым, якая наша родная беларуская мова багатая, самабытная, непаўторная.
Радкі ўкраінскага паэта Міколы Братана «Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю...» мы ўзялі за назву турніру. Сапраўды, наша мова прываблівае да сябе сваёй шчырасцю, мяккасцю, мілагучнасцю, чысцінёй.

Прывітанне каманд

Выразнае чытанне вершаў пра беларускую мову. Выступаюць чытальнікі — прадстаўнікі каманд.
Першы чытальнік (выконвае верш Юрася Свіркі «Словы» ).
У нас сваіх хапае слоў
Крамяных, росных, васільковых
Ад мурагоў і ад лясоў,
Ад светлых высяў жаўруковых.

У нас хапае слоў сваіх
Святлістых, важкіх, нібы глеба,
Ад чыстых даляў веснавых,
Ад глыбіні улетку неба.

Сваіх хапае слоў у нас
Суровых, мужных, як яднанне,
Яны гучаць у грозны час
I заклікаюць на змаганне.

У нас хапае слоў такіх
Чысцюткіх, ядраных, як ранне.
Яны выказваюць услых
Пяшчоту, ласку і каханне.

Хапае слоў і гаманкіх,
I мяккіх, як у лузе травы,
Ствараючы, шліфуюць іх,
Але не для сваёй забавы.

У нас хапае рэдкіх слоў,
I палюбі ты іх бязмежна.
Яны ад чысціні снягоў
I ад пялёсткаў беласнежных.

Яны ўвабралі звон крыніц,
Шум лесу і дыханне ночы...
Ад ліўняў і ад навальніц —
Грымяць, іскрацца і шапочуць.

Журыцца ўмеюць і звінець,
Спяваць у шумным карагодзе.
Іх трэба сэрцам разумець
I выслухоўваць у народзе.

Другі чытальнік (выконвае верш Віктара Гардзея «Граматыка лесу»).
Шумлівы лес —
Падручнік роднай мовы.
Тут дрэвы,
Як назоўнікі,
Стаяць,
А птушкі утвараюць дзеясловы —
Пяюць і свішчуць,
Звоняць і крычаць.

Прыметнікамі бор здалёк прыметны —
Зеленачубы,
Стройны,
Залаты.
Сустрэне гай займеннікам прыветным:
Нібы з сябрамі,
3 намі ён на «ты».

Зязюля раніцай лічэбнік вучыць —
Плыве наўсцяж стараннае «ку-ку».
Цвіце багун.
Цвіце чабор гаючы.
Вісяць,
Што коскі,
Шышкі пры суку.

Грыбы, нібы часціцы і прыслоўі,
Хаваюцца
Сярод імхоў і траў.
У верасным,
Сунічным палясоўі
Я ласкавыя словы напаткаў.

Звіні ж вякамі,
Мова,
Па-над краем —
У жніўны дзень,
На лузе,
Пры сасне!
Жыццё не адмаўляе,
А сцвярджае
Адмоўная часціца мовы — «не».

Не знішчым іх,
Не спляжым,
Не загубім —
Сваіх азёр, лугоў, сваіх лясоў.
I родны край і мову не разлюбім —
У кожным сэрцы гэты дзеяслоў!

Размінка

Падбярыце беларускія адпаведнікі да наступных слоў (каманды адказваюць па чарзе).

Движение, торговец, честь, неделя, конфета, игрушка, воротник, воскресенье, фамилия, питомник.
Адказ: рух, гандляр, гонар, тыдзень, цукерка, цацка, каўнер, нядзеля, прозвішча, гадавальнік.

I тур

Заданне для каманд. Перакладзіце сказы на рускую мову.
1) Студня была поўная вады.
2) Шынель памыты салдатам.
3) Падлога чыста вымыта.
4) Каля школы расла таполя.
5) Млын знаходзіўся далёка ад вёскі.
Адказы: 1) Колодец был полон воды. 2) Шынель постирана солдатом. 3) Пол чисто вымыт. 4) Возле школы рос тополь. 5) Мельница находилась далеко от деревни.

Заданне для гледачоў. Падбярыце рускія адпаведнікі да наступных слоў.
Аглядальнік, ажыццяўленне, літаральна, знішчаль- нік, падрадкоўнік.
Адказы: обозреватель, осуществление, буквально, истребитель, подстрочник.

II тур

Заданне для каманд. Перакладзіце сказы на беларускую мову.
1) Земляника вкуснее клубники.
2) Мед слаще сахара.
3) Припять шире и длиннее Щары.
4) Озеро Нарочь больше и глубже Свитязи.
5) Летние дни длиннее зимних.
Адказы: 1) Суніцы смачнейшыя за клубніцы. 2) Мёд саладзейшы за цукар. 3) Прыпяць шырэйшая і даўжэйшая за Шчару. 4) Возера Нарач большае і глыбейшае за Свіцязь. 5) Летнія дні даўжэйшыя за зімовыя.

Заданне для гледачоў. Назавіце твор і аўтара перакладу з беларускай мовы.
О, годы детства! Вновь встаёт
Передо мной зимы приход.
Плывёт над лесом шум дремотный,
По небу тучи, как полотна,
Холодный ветер расстилает,
И белым дали укрывает...
Кожух на плечи сам взлетает,
Бежишь из хаты как шальной,
И ног не чуешь под собой.
Кричишь, чего — и сам не знаешь,
А глянешь вверх — пчелиным роем
Снуют снежинки над землёю,
То разлетятся, то столкнутся.
И будто в пары соберутся.
«О-го-го-го, брат! — дядя скажет, —
Видать, зима совсем уж ляжет.
За санки, Костусь, надо браться.
Теперь уж есть где разгуляться!»
(Якуб Колас. «Новая зямля».
Пераклад Міхаіла Ісакоўскага.)

III тур

Заданне для каманд. Перакладзіце словазлучэнні на рускую мову.
1) За дваццаць кіламетраў ад горада; 2) хварэць на грып; 3) прабачце мне; 4) дзякаваць Богу; 5) ісці па каго.
Адказы: 1) в двадцати килметрах от города; 2) болеть гриппом; 3) простите меня; 4) благодарить Бога; 5) идти за кем.

Заданне для гледачоў. Адгадайце загадку ад дзеда Кандрата — Кандрата Крапівы.
Баба
Хоць на словах і радня,
Баба бабе не раўня,
Між сабой яны не ладзяць:
Адна б'е, другая гладзіць.
Тая з маху як ударыць —
Аж зямля калоціцца;
Гэта варыць, гаспадарыць,
Аб усіх клапоціцца.
(Словы-амонімы: баба — 'бабуля';
баба — ‘прылада для забівання паляў'.)

IV тур

Заданне для каманд. Знайдзіце адпаведнікі фразеалагізмаў у беларускай і рускай мовах.
1. Два сапога пара.
2. До свадьбы заживёт.
3. Седьмая вода на киселе.
4. На воре и шапка горит.
5. Мягко стелет, да жёстко спать.
1. Хто парасё ўкраў, таму ў вушах вішчыць.
2. Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў.
3. Пакуль жаніцца, загаіцца.
4. Абое рабое.
5. На вуснах — мёд, а на сэрцы — лёд.
Адказы: 1 — 4, 2 — 3, 3 — 2, 4 — 1, 5 — 5.

Заданне для гледачоў. Падбярыце беларускія адпаведнікі да наступных слоў.
Преподаватель, следователь, охранник, каменщик, строитель, штукатур.
Адказ: выкладчык, следчы, вартаўнік, муляр, будаўнік, тынкоўшчык.

V тур

Заданне для каманд. Падбярыце да беларускіх фразеалагізмаў рускія адпаведнікі.
1) Проці ночы; 2) язык гладка ходзіць; 3) розуму багата; 4) у чортавых зубах; 5) трэба меру ведаць.
Адказ: 1) на ночь глядя; 2) язык подвешен; 3) ума палата; 4) у чёрта на куличках; 5) пора и честь знать.

Заданне для гледачоў. Адгадайце загадку ад дзеда Кандрата — Кандрата Крапівы.
Бык
Падышоў я да ракі,
Дзе пасуцца два быкі,
Каля ног вада бушуе,
Бык стаіць — нібы не чуе.
Узвалі хоць сотню тон,
Не скранецца з месца ён.
Як зрабілі паварот,
Стала ўсё наадварот:
Бык бушуе малады,
Каля лужыны вады.
А што гэта за быкі,
Разгадайце, сябрукі.
(Словы-амонімы: бык — ‘апора маста';
бык — 'жывёла'.)

VI тур

Заданне для каманд. Растлумачце значэнне міжмоўных амонімаў у беларускай і рускай мовах.
Благі — благой.
Паранае малако — парное молоко.
Вяселле — веселье.
Дыван — диван.
Кроў — кров.
Адказы: Благі (плохой) — благой (харошы ).
Паранае малако (кипячёное) — парное молоко (сырадой ).
Вяселле (свадьба ) — веселье (весялосць).
Дыван (ковёр) — диван (канапа).
Кроў ( кровь) — кров (прытулак ).

Заданне для гледачоў. Назавіце твор і аўтара перакладу з рускай мовы.
Тым годам восень гасцявала
У полі, ў лесе доўгі час.
Прырода ўжо зімы чакала.
Другога студзеня якраз
Снег ноччу лёг. Устаўшы рана,
Убачыла ў акно Таццяна
Двор пабялелы, агарод,
Дарогу, кручу, стрэхі, плот,
На шыбах лёгкія ўзоры,
Гаі ў зімовым серабры,
Сарок вясёлых на двары,
Засцеленыя мякка горы
Зімы бліскучым дываном
Пад яркім сонечным святлом.
(Аляксандр Пушкін. «Яўгеній Анегін».
Пераклад Аркадзя Куляшова.)

VII тур

Заданне для каманд. Растлумачце значэнне прапанаваных слоў у беларускай і рускай мовах.
Сварка, плот, трус, краска, лік, кіт.
Адказы: беларускія: сварка (ссора), плот (забор), трус (кролик), краска (цветок), лік (число), кіт (аконная замазка)', рускія: сварка (зварка ), плот (плыт), трус (баязлівец), краска (фарба), лик (выгляд, твар, аблічча), кит (кіт).

Інфармацыйная хвіліна для гледачоў
Запомніце беларускія адпаведнікі да наступных слоў і выразаў:
Жир — тлушч.
Рыбий жир — рыбін тлушч.
Говяжий жир — лой.
Свиной (нутряной) жир — здор.
Гусиный жир — шмалец.
Растопленный жир — тук.
С жиру беситься — з раскошы шалець.

VIII тур

Заданне для каманд. Растлумачце лексічнае значэнне безэквівалентных слоў у дачыненні да рускай мовы. Падбярыце да іх рускія адпаведнікі.
1) Снег рыхлы з'елі туманы, — бярозавік цячэ ў збаны.
2) Абапал дарогі расло жыта.
3) Часам пракідаюцца падасінавікі і падбярозавікі, трапляюцца баравікі.
4) Жоўтагаловыя каласавікі — грыбы нядоўгія.
5) Узышоў барвовы месяц, павіднела.
Адказы: 1) бярозавік — берёзовый сок; 2) абапал — по обеим сторонам чего-либо; 3) пракідацца — изредка встречаться, попадаться среди чего-либо; 4) каласавік — ранний боровик, который растёт во время колошения ржи; 5) павіднець — стать виднее.

Заданне для гледачоў. Знайдзіце ў перакладзе верша на рускую мову безэквівалентнае слова. Чаму яно не перакладзена?
Аляксей Пысін
Не адчувае лес зямлі —
Зімою лес бліжэй да неба.
Спяваюць белыя чмялі
Аб тым, што кветак ім не трэба.
3 вятрамі, з хмарай снегавой
Сасна птушыная ў палёце.
Спяць кажаны ўніз галавой
Насуперак зямной прыродзе.
Зямля замерзлая — як дом,
Хавае ўсё, чым жыць павінны,
I свеціць блізкім аганьком
Пад лёдам ягадка каліны.

Алексей Пысин
Зимой не слышит лес земли —
Леса зимою с небом дружат,
И тихо белые шмели
Поют о том, что им не нужно
Цветов, и в туче снеговой
Сосна как птица — вся в полёте.
Спят кожаны вниз головой
Наперекор земной природе...
Земля замёрзшая кругом,
Но век зимы всегда не длинный.
Во льду краснеет огоньком
Шальная ягода калины.
Пераклад В. Элькіна.
Адказ. Кажан — летучая мышь. Слова не перакладзена для таго, каб перадаць каларыт, адметнасць лексікі беларускай мовы.

IX тур

Заданне для каманд. Перакладзіце сказы на беларускую мову.
1. Парующая земля пахла весной.
2. По ночам Изот и Панков отвозили этих людей на мимо идущий пароход.
3. Они не будут знать ни угнетения, ни холода, ни унижающей человека нищеты.
Адказы: 1. Зямля, ад якой ішла пара, пахла вясной. 2. Начамі Ізот і Панкоў адвозілі гэтых людзей на параход, які праходзіў міма. 3. Яны не будуць ведаць ні прыгнёту, ні холаду, ні беднасці (галечы), якая прыніжае чалавека.

X тур

Заданне для каманд. Перакладзіце сказы на рускую мову.
1. Так, ёсць на свеце непрыемнасці, але Вася на іх не зважае.
2. Пазалетась, у ліпені, прыйшоў у кватэру маю незвычайны госць.
3. Учарнелыя драўляныя пабудовы і аблезлыя камяніцы хмурна і санліва драмалі абапал.
Адказы: 1. Да, есть в мире неприятности, но Вася на них не обращает внимания. 2. В позапрошлом году, в июле, пришёл в квартиру мою необычный гость. 3. Почерневшие деревянные строения и облезшие каменные (кирпичные) дома хмуро и сонливо дремали вокруг.

Заданне для гледачоў. Падбярыце беларускія адпаведнікі да прапанаваных слоў.
Земляника, ежевика, клюква, черника, голубика, клубника, брусника, малина.
Адказы: суніцы, ажыны, журавіны, чарніцы, буякі, клубніцы, брусніцы, маліны.

Падвядзенне вынікаў.

Спіс выкарыстанай літаратуры

Гардзей, В. Засевак Радзімы : вершы / В. Гардзей. — Мінск : Маст. літ., 1983. — 94 с.
Грабчиков, С. Межъязыковые омонимы и паронимы: опыт русско-белорусского словаря / С. Грабчиков. — Минск : Изд-во БГУ, 1980. — 259 с.
Санько, 3. Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем / 3. Санько. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 218 с.
Свірка, Ю. Выбранае : лірыка (1956—1990) / Ю. Свірка. — Мінск : Маст. літ., 1993. — 334 с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65 000 слоў / пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко. — 4-е выд. — Мінск : БелЭн, 2005. — 784 с.
Шкраба, I. Самабытнае слова: слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні) / I. Шкраба. — Мінск : БелЭн, 1994. — 223 с.

Яшчэ на гэту тэму:

Пяшчотная матуліна мова     Па старонках роднай мовы