сцэнарыі святаў на беларускай мове

А. А. ЖЫЛЕВІЧ, кіраўнік гуртка ЦДЭТіЭ, г. Ліда. Пазашкольнае выхаванне 2009/11

Па сцяжынках спадчыны

Свята беларускага фальклору.

Выхаванне падлеткаў на традыцыях беларускай народнай культуры мае вялікае значэнне. Любоў да землякоў, роднага краю падобная гаючай вадзе, якая ўваскрашае душу, а праз яе і лепшыя рысы беларускага народа — працавітасць, руплівасць, дабрату, маральнасць, гуманнасць, пачуццё гонару за нашу сінявокую Беларусь.
Задачы свята:
• пазнаёміць дзяцей з традыцыямі, гульнямі, музыкай, песнямі беларускага народа;
• абудзіць цікавасць дзяцей да роднай мовы, культуры беларускага народа, яго фальклору;
• развіць творчыя здольнасці дзяцей, узбагаціць іх духоўны свет, дапамагчы праявіць талент.
Дэкарацыі: памяшканне аформлена ў стылі беларускай хаткі. Назвы свята і конкурсаў напісаны на «сцяжынках» — беларускіх народных ручніках, што размешчаны на дошцы.
Да пачатку свята гучаць запісы беларускай народнай музыкі.

Ацэнка конкурсаў на сцяжынках (у балах)

      Назва каманды
1. Творчая — да 7 балаў
Артыстычнасць — да 2 балаў
Мова, касцюмы — да 2 балаў
Разнастайнасць — да 3 балаў
Усяго па конкурсе
2. Разважлівая — за кожны
правільны адказ 0,5 бала
3. Асэнсаваная — за кожны
правільны адказ 0,5 бала
4. Адвечная — за кожны
правільны адказ 0,5 бала
5. Ветлівая — за кожны
правільны адказ 0,5 бала
6. Здагадлівая — за кожны
правільны адказ 0,5 бала
7. Энергічная — выкананне ўмоў
— да 3 балаў
8. Старажытная — за кожны
правільны адказ 1 бал
9. Адлюстраваная — да 3 балаў
Усяго балаў

Вядучы.
Добрага здароўечка ўсім, хто мяне слухае.
Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы, і яшчэ поўдня, Прытаміліся, прыселі...
Раптам чуюць — спявае нехта.
Прыслухаўся першы — відаць, жаваранак, Не, кажа другі, — гэта лес шуміць,
А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў: Ды гэта ж зямля наша спявае.
I гэта сапраўды так. Таму што насяляе нашу краіну добразычлівы народ, які мае багатую спадчыну: песні і карагоды, жарты і загадкі, прыказкі і прымаўкі...
Павага да сваіх каранёў, спадчыны і сабрала сёння кемлівых, разумных дзетак на свяце беларускага фальклору, якое называецца «Па сцяжынках спадчыны». На свяце прысутнічаюць госці (адбываецца знаёмства), а таксама журы, якое будзе ацэньваць конкурсы і падводзіць вынікі.
Складаецца свята з 9 сцяжынак-конкурсаў (пералік), Удзельнікі перад адказам на любое пытанне могуць абмеркаваць яго. Прымаецца адказ ад аднаго з удзельнікаў, якога вызначае капітан.
Зараз я прапаную камандам пазнаёміцца (даць назву) і вызначыць капітана.
1-я сцяжынка «Творчая». Дамашняе заданне, інсцэніроўка ўрыўка беларускага народнага свята (абрада, казкі, гульні...).

2-я сцяжынка «Разважлівая». Конкурс «Усёзнайка». За кожны правільны адказ я буду даваць рознакаляровыя карткі. Пераможа тая каманда, якая набярэ больш картак. Пачнём:
1. Герой казак, легенд і паданняў, які мае незвычайную сілу. (Гультай, асілак.)
2. Двухколкавая павозка для язды на кароткія адлегласці. (Бяда, кола.)
3. Збудаванне для размолу зерня з дапамогай сілы ветру. (Вятрак, гумно.)
4. Даўні галаўны ўбор замужніх жанчын. (Андарак, галовачка.)
5. Традыцыйная мясная страва, звычайна са свініны. (Квашаніна, рэпка.)
6. Механічны духавы музычны інструмент- шарманка. (Гуслі, катрынка.)
7. Ткацкі станок з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах. (Кросны, кудзеля.)
8. Адзенне немаўлят, прамавугольны кавалак топкага палатна з круглай дзіркай для галавы. (Мятлік, мяшок.)
9. Кампазіцыя з саломы, падвешаная над сталом у хаце, на шчасце. (Шчупак, павук.)
10. Размаляваныя на свята Вялікадня рознымі ўзорамі курыныя яйкі. (Маляванкі, пісанкі.)
11. Прылада для ручнога прадзення лёну ці воўны. (Верацяно, шыла.)
12. Даўняя мера даўжыні і плошчы. (Калок, прут.)
Ну што ж, дзеці, вы добра справіліся з гэтым конкурсам.

3. Сцяжынка «Асэнсаваная». Конкурс «3 глыбіні вякоў». За 3 хвіліны неабходна скласці карткі (абагульненне назваў) і пакласці адказы ў кішэнькі з паперы.

1Хата, гумно, склеп, студня, сырніца, хлеў — гэтаадзеннеА
2Сакрэтнік, шафа, канапа, куфар, ложак, зэдлік — гэтамузычныя інструментыБ
3Рынка, бойка. жорны, збан, рэшата, цэбар — гэтагалаўныя ўборыВ
4Барана, саха. акучнік матыка, рыдлёўка — гэтаупрыгажэнніГ
5Світа, бурка, андарак, фартух, кажух, кафтан — гэтаабутакД
6Вугольнік, гуслі, дуда, жалейка, званы, кляшчоткі — гэтаземляробчыя прыладыЕ
7Пацеркі, абручыкі, грабяні, стужкі — гэтахатнія рэчыЖ
8Скіндачка, вянок, хустка, чапец, картуз, брыль — гэтамэбляЗ
9Лапці, скураныя пасталы, боты, чаравічкі, валёнкі — гэтаабрадавыя стравыІ
10Кісель, бліны. аладкі, канун, куцця, кулага - гэтагаспадарчыя пабудовыК

Адказы

1 - К; 2 - 3; 3 - Ж; 4 - Е; 5 - А; 6 - Б; 7 - Г; 8 - В; 9 - Д; 10 - 1.

4-я сцяжынка «Адвечная». Конкурс «Прыказкі і прымаўкі». Неабходна даць працяг прыказкам. За кожны правільны адказ выдаюцца рознакаляровыя карткі, потым даведаемся, хто пераможца.
1. Не той сябар, хто мёдам мажа, а той, хто праўду ... (скажа).
2. Лёгка пасварыцца, цяжэй ... (памірыцца).
3. Што аднаму цяжка, тое гуртам ... (лёгка).
4. Нашы сябры па ўсей ... (зямлі).
5. Якая справа, такая і ... (слава).
6. Прыйшлі Калядкі — бліны ды ... (аладкі).
7. Восень — на дзень пагод ... (восем).
8. Багата снегу — багата ... (хлеба).
9. Лета збірае — зіма ... (паядае).
10. Летні дзень год ... (корміць).
11. Няма смачней вадзіцы, як з роднай ... (крыніцы).
12. У чужой старонцы не так свеціць ... (сонца).
13. Усякай птушцы сваё гняздо ... (міла).
14. Радзіма — матка, а чужына — ... (мачыха).
15. Не адкладвай на заўтра тое, што паспееш зрабіць ... (сёння).
16. Сёння зробіш — заўтра як ... (знойдзеш ).
17. Дружная праца — крыніца ... (багацця).
18. Хто працуе, той ... (святкуе).
19. Дзе няма ахвоты, там няма ... (работы).
20. Адклад не ідзе ... (у лад).

5-я сцяжынка «Ветлівая». Конкурс «Народны этыкет». За 3 хвіліны неабходна на картках напісаць вітальныя словы, развітальныя словы, словы просьбы і словы ўдзячнасці.
(Раздаюцца карткі.)

Вітальныя словы    
Развітальныя словы    
Словы просьбы    
Словы ўдзячнасці    

Прыкладныя адказы
Вітальныя словы: Добры ранак. Добры дзень. Дабрыдзень. Добры вечар вам! Ці рады вы нам? Добры вечар добрым людзям!
Развітальныя словы: Да пабачэння. Да сустрэчы. Будзьце жывы і здаровы! Бывай здароў! Бывайце здаровы, жывіце багата. Дабранач. Здаровы бывайце, нас не забывайце. Усяго добрага! Час добры на дарогу. Вам шчасце-долю і хлеба ўволю!..
Словы просьбы: Калі ласка. Будзьце ласкавы...
Словы ўдзячнасці: Дзякуй. Вялікае дзякуй. Вельмі ўдзячны...

6-я сцяжынка «Здагадлівая». Конкурс «Простыя пытанні»; загадкі — задачы. Хто першы палічыць? Неабходна падняць руку і адказаць.
1. Дваццаць без пятнаццаці, трох не далажыўшы, двух не далічыўшы. Колькі будзе? (Нуль.)
2. Раслі ў полі тры таполі, а за рэчкай на сем болей. І за рэчкаю, і ў полі палічыце ўсе таполі. (13)
3. Двое водзяць, двое носяць, двое трымаюць, калі што зловяць. (6: вочы, рукі, ногі.)
4. Курка на рынак схадзіла, жменьку зярнятак купіла
Жменьку зярнятак купіла, дзеткам усе падзяліла
Дзевяці кураняткам папала па два зярняткі
Адно ад чароткі адбілася і на дзяльбу спазнілася
Колькі было куранятак? (10)
Колькі было зярнятак? (18)
5. Ішоў Бай па сцяне ў чырвоным каптане
Нёс ён семера лапцей:
I сабе, і жане, і дзіцёнку па лапцёнку.
Колькі ў Бая было дзяцей? (3)

7-я сцяжынка «Энергічная». Конкурс «Языкаломка». Хто хутчэй і без памылак прагаворыць скорагаворку. Капітан каманды цягне картку, на якой напісана скорагаворка. За адну хвіліну падрыхтоўкі неабходна навучыцца правільна і прыгожа прагаварыць скорагаворку 3 разы.
Прытупіў пілу Піліп —
Пілаваў
Паленне з ліп.

Прывучыць сароку —
Адна марока.
Сорак сарок —
Сорак марок.

Лета, ліпень.
Лінуў лівень.
Пахнуць ліпы і маліны.

Маланка пагрозна
Па хмарах скакала.
Хмары пілою крывой пілавала.

Страказе каза казала:
— Я ў пучок лазу вязала,
Павязу лазу казлу,
Каб не лазіў у лазу.

Зоя з лазою хадзіла за казою.

8-я сцяжынка «Старажытная». Конкурс «Народныя святы і абрады». Каманды павінны адказаць на пытанні. Калі каманда не ведае адказу альбо сумняваецца, можа адказаць удзельнік іншай каманды і атрымаць бал.
1. Старадаўняя абрадавая ўрачыстасць, прымеркаваная да летняга сонцастаяння. Святкавалася ў гонар Сонца, росквіту жыватворчых сіл зямлі. Святкавалася ў ноч з 6 на 7 ліпеня. (Купалле.)
2. Старажытнае свята, што спраўляецца пасля заканчэння жніва. Скіравана на тое, каб аддзякаваць «духам нівы» за хлеб. (Дажынкі.)
3. Старажытнае свята земляробчага календара, прымеркаванае да часу выспявання садавіны, гародніны. З’яўлялася мяжой паміж летнім і асеннім цыклам работ. (Спас.)
4. Зімовае свята. Назва яго паходзіць (па адной версіі) ад язычніцкага бога Грамаўніка — бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці. (Грамніцы.)
5. Старажытнае перадвеснавое свята, звязанае з культам прыроды (адраджэннем пладаносных сіл зямлі). Провады зімы, паскарэнне прыходу вясны, забеспячэнне багатага ўраджаю і дастатку ў хаце. (Масленіца.)
6. Старажытны язычніцкі абрад, першае па часе веснавое свята. Удзельнікі абраду выходзілі на высокае месца (горку, бераг ракі, возера), раскладалі вогнішчы, вадзілі карагоды. (Гуканне вясны.)
7. Веснавое свята ў гонар Сонца, абуджэння прыроды і надыходу «вялікіх дзён» палявых работ. (Вялікдзень.)
8. Комплекс абрадаў і звычаяў, якія суправаджаюць урачыстасць заключэння шлюбу. (Вяселле.)
9. Святкаванне, якое адбывалася ў нядзелю праз 2—3 тыдні пасля нараджэння дзіцяці. (Радзіны, альбо хрэсьбіны, хрысціны.)
10. Язычніцкае веснавое свята ўсходніх славян, звязанае з культам продкаў, дзень памінання памёрлых. (Радаўніца, радуніцкія дзяды.)

9-я сцяжынка «Адлюстраваная». Конкурс «Гуртковыя традыцыі».
Пакуль падводзяцца вынікі конкурсаў, камандам неабходна на паперы адлюстраваць традыцыі свайго гуртка (тлумачэнне малюнкаў).
А зараз паважанае журы аб’явіць вынікі і ўзнагародзіць пераможцаў. А мы ўдзячны ўсім за ўдзел у свяце. Поспехаў вам ва ўсіх справах. Да сустрэчы.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Грымаць, А. А. Народная педагогіка беларусаў / А. А. Грымаць, Л. М. Варанецкая, У В. Пашкевіч. — Мінск, 1999.
2. Беларуская народная творчасць: гульні, забавы, ігрышчы. — Мінск : Беларуская навука, 2000.
3. Этнаграфія Беларусі. — Мінск : БСЭ, 1989.

Яшчэ на гэту тэму:

Перазовы роднага краю     Жыву ў Беларусі і тым ганаруся