Ірына ЗЯМЧОНАК, музычны кіраўнік, яслі-сад № 1 пасЛясны, Мінскі раён. Пралеска 03/2011
«Добра ў бабулі»
Сцэнарый фальклорнага свята
Праграмны змест: абагульняць і замацоўваць веды дзяцей пра беларускае дэкаратыўна-ўжытковае мастацтва (вырабы з саломкі і лёну, гліняны посуд); пашыраць веды пра старадаўнія прылады працы; выхоўваць цікавасць да гістарычнага мінулага сваёй радзімы, пачуццё патрыятызму; узбагачаць дзіцячы рэпертуар новымі беларускімі народнымі спевамі, танцамі, гульнямі.Абсталяванне: інтэр’ер беларускай сялянскай хаткі — вышыванкі, беларускія тканыя ручнікі, вырабы з саломкі, стол з гліняным посудам (гарлачык, талеркі, кубкі), у кутку старадаўнія прылады працы: пралка, прас і інш.
Ход мерапрыемства
У сялянскую хатку ўваходзяць маці з сынам, яны толькі з дарогі.Маці. Вось мы і прыехалі, сынок, да бабулі ў госці. Падабаецца табе ў вясковай хатцы? Зірні, колькі тут цікавых рэчаў. Гэта ўсё — старадаўнія вырабы нашых продкаў — дзядоў, прадзедаў. Але ж дзе наша бабуля падзелася?
Янак. Бабуля!
Уваходзіць бабуля, несучы ў руках пачастунак і гарлачык з малаком.
Бабуля. Ах вы, мае даражэнькія, вечар добры! Як вы даехалі? А я ля печы завіхалася і не пачула, як вы зайшлі. Сядайце, сядайце, вы ж з дарогі. А я вам малачка налью. Пі, унучак.
Янак. Дзякуй, бабулечка! (П’е малако.) Бабулька, а чаму ў цябе такі посуд незвычайны? Мабыць, ён з гліны зроблены?
Бабуля. Правільна, мой унучак, гэта гліняны посуд. (Паказвае на гарлач.) Называецца ён гарлач. I робяць такі посуд не на фабрыках, а ўручную. Людзей, якія ўмелі рабіць гарлачыкі, кубачкі, талеркі, называлі ганчарамі.
Маці. Спачатку ганчары выбіралі мяккую, добрую гліну. 3 яе рабілі злепак, клалі яго на спецыяльны ганчарны круг, круг хутка-хутка круцілі, а рукамі прыдавалі форму альбо талеркі, альбо кубачка ці гарлачыка. Але такія вырабы былі яшчэ мяккімі, таму ўсе зробленыя рэчы ставілі ў.спецыяльныя ганчарныя печы і абпальвалі, каб посуд стаў больш трывалым.
Бабуля. Ведаеш, Кацярынка, у такім гліняным посудзе вельмі добра трымаць малако — яно не скісае. Янак, а ці ведаеш ты беларускую гульню ў гарлачык?
Янак. Не, навучы.
Гульня «Гарлачык»
(словы песні народныя, музыка I. Зямчонак, гл. дадатак).Дзеці сядаюць у кола на кукішках — яны «гарлачыкі». Па крузе ходзіць «пакупнік», спыніўшыся каля каго-небудзь, пытаецца; «Колькі каштуе гарлачык?»
Дзеці (адказваюць).
За гарлачык гэты
Дай нам зусім крышку,
Каб ніколі не хварэць —
Маннай кашы лыжку!
Дай нам зусім крышку,
Каб ніколі не хварэць —
Маннай кашы лыжку!
Пасля гэтых слоў «пакупнік» кладзе каля выбранага «гарлачыка» драўляную лыжку. «Гарлачык» паднімаецца і бяжыць па крузе ў адным напрамку, а «пакупнік» — насустрач яму. Кожны імкнецца першым узяць лыжку. Той, хто спазняецца, становіцца «пакупніком».
Бабуля. Здаўна людзі шанавалі працу ганчароў і паважалі іх Давайце паслухаем прыгожыя вершы пра ганчарную працу.
1-е дзіця.
Сеў за кола ганчар,
3 гліны выкруціў шар,
Горла, вушка прырабіў.
Усё ў печы абпаліў.
I глядзіце: ужо гатовы
Гліняны збаночак новы.
Два хлопчыкі (гавораць дуэтам).3 гліны выкруціў шар,
Горла, вушка прырабіў.
Усё ў печы абпаліў.
I глядзіце: ужо гатовы
Гліняны збаночак новы.
Г. Багданава
Мы былі на глінішчы,
Бралі гліну ў прыгаршчы.
Шмат на лаўку нанасілі,
Замяшалі, замясілі,
Наляпілі гладышоў,
Місак, сподкаў, спарышоў.
Сохне посуд на двары,
Хіба мы не ганчары?
Маці. А паглядзі, сынок, якія ў бабулі ручнікі, настольнікі!Бралі гліну ў прыгаршчы.
Шмат на лаўку нанасілі,
Замяшалі, замясілі,
Наляпілі гладышоў,
Місак, сподкаў, спарышоў.
Сохне посуд на двары,
Хіба мы не ганчары?
С. Шушкевіч
Янак. Вельмі прыгожыя!
Маці. Усе гэтыя рэчы з лёну. ЁСЦЬ на Беларусі таКая прыгожая блакітная расліна — лён. Калі кветкі адцвілі, лён выбіралі, малацілі, высцілалі на росы і пад дождж, паднімалі і высушвалі. Потым гэтыя сцябліны мялі, далей рабілі з іх кудзелю, палатно, з якога і шылі вопратку. Лён — гэта беларускае багацце.
2-е дзіця.
Як вядома, ужо здавён
Беларусы сеюць лён.
Зацвіце — блакіту болей.
Пчолкам рупным весялей.
I над ніваю, над полем
Сінява — яшчэ сіней!
Пойдзе лён на валакно —
Будзе кужаль, палатно.
Будзе ў нас абновак шмат.
Хто абноўкам тым не рад?
Бабуля. А каб гэтае адзенне было прыгажэйшае, яго вышывалі рознымі ўзорамі. (Паказвае вышыванкі.) I каб не было сумна, дзяўчаткі збіраліся разам, вышывалі і спявалі.
Беларусы сеюць лён.
Зацвіце — блакіту болей.
Пчолкам рупным весялей.
I над ніваю, над полем
Сінява — яшчэ сіней!
Пойдзе лён на валакно —
Будзе кужаль, палатно.
Будзе ў нас абновак шмат.
Хто абноўкам тым не рад?
М. Чарняўскі
Беларуская народная песня «Купалінка».
Дзяўчынкі садзяцца перад гледачамі, спяваюць і імітуюць вышыванне.Янак. Мама, дзяўчаткі вышывалі, а што рабілі хлопчыкі?
Маці. У хлопчыкаў было вельмі многа работы. Амаль увесь год яны дапамагалі дарослым. Паслухай, калі ласка, песню хлопчыка-пастуха.
Песня «Я табун сцерагу»
(словы народныя, музыка I. Зямчонак, гл. дадатак).Бабуля. А ўзімку, калі працы было менш, хлопчыкі займаліся рамёствамі: плялі з лазы і саломкі (паказвае вырабы), выразалі цацкі з дрэва альбо рабілі свісцёлкі з гліны.
Янак спрабуе пасвістаць.
Янак. Ой, як весела, аж спяваць захацелася!
Беларуская народная песня «Саўка ды Грышка».
Янак. Бабулька, а гэта што такое, вельмі на прас падобнае?Бабуля. Гэта і ёсць прас, толькі старадаўні.
Янак. А дзе ж яго ўключальнік?
Бабуля. Унучак, раней не было электрычнасці. У прас насыпалі гарачыя вугельчыкі, ён станавіўся гарачым і можна было прасаваць бялізну.
Янак. Ой, які цяжкі, не падняць!
Бабуля. Я табе вось што скажу: даўней людзі шмат працавалі, але і весяліцца яны ўмелі. Асабліва любілі ладзіць вечарынкі са спевамі і танцамі. Запрашайце, хлопчыкі, дзяўчатак!
Песня «Беларуская танцавальная»
(верш і музыка 3. Багуслаўскай).Янак. Бабуля, а ў цябе гаспадарка ёсць?
Бабуля. Канешне, ёсць: і свінкі, і авечкі, і кароўка. Беларусы заўсёды любілі жывёл і адносіліся да іх з пашанай. Нават прыдумвалі песні і жарты пра іх. Хочаш паслухаць, як верабейка ў госці да сарокі ездзіў?
Янак. Канешне, хачу!
Беларуская народная песня «Запражыце сівых коней».
Янак. Ведаеш, бабулька, мы ж у дзіцячым садзіку таксама на беларускай мове размаўляем, вершы вучым. Хочаш паслухаць?3-е дзіця.
Беларусам я радзіўся,
Беларусам буду жыць,
Беларускаю зямельку
Буду шчыра я любіць!
4-е дзіця.
Тварык румяны,
Белая хустачка.
Я ўжо ведаю,
Я — беларусачка!
5-е дзіця.
Блакіт нябёс і белы бусел,
I кветкі ў полі, як абрус.
Мой край завецца — Беларуссю,
А сам я — хлопчык-беларус.
6-е дзіця.
Блакіт нябёс і белы бусел,
I кветкі ў полі — быццам хустка.
Мой край завецца — Беларуссю,
I я — дзяўчынка-беларуска.
7-е дзіця.
Добра, калі ты змалку
Можаш вітаць людзей:
Раніцай — Добрага ранку!
I апоўдня — Добры дзень!
Увечары пры сустрэчы
Знаёмым сказаць — Добры вечар!
А соннаму сонейку нанач
I ўсім добрым людзям — Дабранач!
8-е дзіця.
Я — беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.
9-е дзіця.
Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі
У свеце знаюць нездарма.
Беларусам я радзіўся,
Беларусам буду жыць,
Беларускаю зямельку
Буду шчыра я любіць!
А. Мілюць
4-е дзіця.
Тварык румяны,
Белая хустачка.
Я ўжо ведаю,
Я — беларусачка!
A. Бадак
5-е дзіця.
Блакіт нябёс і белы бусел,
I кветкі ў полі, як абрус.
Мой край завецца — Беларуссю,
А сам я — хлопчык-беларус.
Зьніч
6-е дзіця.
Блакіт нябёс і белы бусел,
I кветкі ў полі — быццам хустка.
Мой край завецца — Беларуссю,
I я — дзяўчынка-беларуска.
Зьніч
7-е дзіця.
Добра, калі ты змалку
Можаш вітаць людзей:
Раніцай — Добрага ранку!
I апоўдня — Добры дзень!
Увечары пры сустрэчы
Знаёмым сказаць — Добры вечар!
А соннаму сонейку нанач
I ўсім добрым людзям — Дабранач!
B. Вітка
8-е дзіця.
Я — беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.
Н. Гілевіч
9-е дзіця.
Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі
У свеце знаюць нездарма.
Н. Гілевіч
Янак. Я таксама табе падарунак падрыхтаваў - песню беларускую вывучыў.
Песня «Цік-так ходзікі»
(верш Л. Пранчака, музыка Э. Ханка).Бабуля. Вось які малайчына! Ведаеце, а я ж нядаўна ў лесе была.
Дык там мяне лясун так напужаў, што і сам спужаўся, а потым мяне сокам пачаставаў і гуляць навучыў. Станавіцеся ў кола, пагуляем з лесуном.
Гульня «Лясун»
(словы народныя, музыка I. Зямчонак, гл. дадатак).Дзеці становяцца ў кола. У сярэдзіне хлопчык — «лясун». Дзеці ходзяць у карагодзе і выконваюць песню, якая нагадвае іх размову з лесуном.
— Лясун, лясун, дзе ты быў?
— У балоце.
— Лясун, лясун, што рабіў?
— Траву жаў я.
— Лясун, лясун, дзе падзеў?
— Прыхаваў я.
— Лясун, лясун, хто ўкраў?
— Зайцы ўкралі.
— А хто будзе іх лавіць?
— Сам і буду!
— У балоце.
— Лясун, лясун, што рабіў?
— Траву жаў я.
— Лясун, лясун, дзе падзеў?
— Прыхаваў я.
— Лясун, лясун, хто ўкраў?
— Зайцы ўкралі.
— А хто будзе іх лавіць?
— Сам і буду!
Пасля апошніх слоў «зайцы» ўцякаюць, лясун даганяе дзяцей.
Маці. Бачыш, сынок, колькі карыснага ты сёння даведаўся ў бабулінай хатцы. I вы, дзеці, не забывайце, што мы мусім захоўваць памяць пра старадаўнія рэчы, ведаць народныя казкі, спевы, танцы, а больш за ўсё мы павінны ганарыцца сваёй радзімай — Беларуссю.
Песня «Чароўная мая краіна»
(верш і музыка Л. Савіцкай).Бабуля частуе ўсіх бярозавым сокам.
Дадатак
Гульня "Гарлачык"
Словы народныя, музыка I. Зямчонак

Гульня "Я табун сцерагу"
Словы народныя, музыка I. Зямчонак

2. Вы кароўкі старые, вы цяляткі малыя,
Вы хадзіце па траве, не мычыце громка мне.
Ды ў шкоду не ўпадайце, ой-ой-ёй!
Вы хадзіце па траве, не мычыце громка мне.
Ды ў шкоду не ўпадайце, ой-ой-ёй!
Гульня "Лясун"
Словы народныя, музыка I. Зямчонак
