сцэнарыі святаў на беларускай мове

Свята першага званка

1 вядучы.
Дзень добры, любімая родная школа!
К табе мы і зблізку прыйшлі і здалёк.
Сягоння здаецца нам песняй вясёлай
Твой першы прыгожы званок.

2 вядучы.
Добры дзень, мая родная школа!
Мы чакалі даўно гэты дзень.
Калі гоман дзіцячы вясёлы
Закалыша бярозавы гай.

3 вядучы.
Сягоння, ў першы дзень верасня, мы сабраліся ўсе разам, каб адзначыць пачатак новага навучальнага года. Мы рады бачыць усіх вас здаровымі, больш дарослымі і поўнымі жадання авалодаць новымі ведамі. З асаблівай цеплынёй мы сустракаем сёння нашых першакласнікаў. Давайце усе разам павітаем іх.

(Пад вясёлы марш ідуць першакласнікі)

А павядуць іх у цудоўную краіну ведаў іх першыя настаўнікі: (называюцца імёны) Мы ўсе жадаем вам поспехаў у вучобе, моцнага здароўя.

1 вядучы.
У настаўнікаў мудрыя вочы
Пазіраюць з надзеяй на нас.
Па шляхах навукі і мары
Будзем з імі мы крочыць праз час.

3 вядучы. Слова для прывітання мае дырэктар школы…….

2 вядучы.
Дарогай бацькоўскай з высокім натхненнем
Мы пойдзем у заўтра да новых здзяйсненняў.
Ты, школа, даеш нам і веды і сілы.
Дык дзякуй вялікі за дужыя крылы!

3 вядучы. Сёння на нашай урачыстасці прысутнічае шмат гасцей: вашы любыя і дарагія бацькі, шаноўныя настаўнікі – ветэраны, прадстаўнікі грамадскасці. Для вас, паважаныя, 1 верасня – гэта таксама свята. Віншуем вас і ведаем, што і вы сёння хвалюецеся, на памяць прыходзяць свае школьныя гады, вам ёсць што сёння сказаць цяперашнім школьнікам. (выступ гасцей).

1 вядучы.
Ідзе малы, ідзе старэйшы,
Той у адзінаццаты, той – у першы.
Ідуць, каб веды тут набыць
Каб з кнігамі ў сяброўстве жыць.

3 вядучы. Са сваімі віншаваннямі да малодшых сяброў і усіх прысутных звяртаецца вучаніца 11 класа……, (яе словы)
Дазвольце ўсіх павіншаваць з цудоўным святам – Днём ведаў, пажадаць поспехаў, здароўя. Мы ужо дарослыя, сёння мы адзінаццацікласнікі – самыя старэйшыя вучні, а здаецца, зусім нядаўна, мы вось гэтак жа як і сённяшнія першачкі гаманілі на першай лінейцы, хваляваліся: “А як жа там у школе?” А цяпер вось вітаем сваю змену. Усяго вам добрага, шчаслівага шляху па цудоўнай краіне ведаў. Дазвольце ад імя усіх адзінаццацікласнікаў зачытаць і уручыць вам гэты некалі жартоўны наказ, хоць, як кажуць: “У кожным жарце ёсць доля праўды”.

Наказ першакласніку
Садясь за школьную скамью,
Не забывайте, - вы в строю.
Парта – это не кровать
И нельзя на ней лежать.
Вставайте дружно каждый раз,
Когда учитель входит в класс.
Учитель спросит – надо встать,
Когда он сесть попросит – сядь.
Ответить хочешь – не шуми,
А только руку подними.
Ну, что, брат, понял наш наказ?
Тогда вздохни и прыгай в первый класс.
Разам з наказам сягоння мы ўручаем вам, дарагія першакласнікі і вашы першыя падручнікі – “Буквары” (уручэнне буквароў)

2 вядучы.
А званок за парты кліча:
- Добры дзень! У добры час!
Свет бясконцы, таямнічы
Адкрываецца для нас.

3 вядучы. Па даўняй традыцыі навучальны год пачынаецца з рытуалу першага званка. Гонар даць яго прадстаўляецца вучню….класа…., удзельніку і прызёру…., а таксама вучаніцы першага класу…..

3 вядучы. А зараз, дарагія дзеці, вітайце яе Вялікасць Каралеву Навуку і яе пажаў, якая запрашае ўсіх вас ва ўтульныя класы на першы занятак міру і ведаў. У добры шлях па цудоўнай, цікавай краіне ведаў. Першымі пакідаюць лінейку першакласнікі, а затым, калі ласка, па парадку. Завяршаюць урачыстае шэсце адзінаццацікласнікі, якія па традыцыі ускладаюць кветкі да помніка загінуўшым землякам у гады ВАВ.


Яшчэ на гэту тэму:

Мы школьнікамі сталі     Свята першага званка