сцэнарыі святаў на беларускай мове

Т. У. ЛЯЦЕЦКАЯ, настаўніца гімназіі № 2 г. Барысава. Пачатковая школа Красавік 2005

Хай будзе ясным неба над зямлёй!

Сцэнарый ранішніка да Дня Перамогі у IV класе

(Гучыць сігнал "Слухайце усе!".)

Чытальнік.
Гарматным рэхам вёсны адгулі.
Рунеюць зноў жытнёвыя палі.
Ды толькі смутак наш і дні трывог
Застылі ў абелісках ля дарог.
I кожны год нібыта ўпершыню
Прыходзім мы да Вечнага агню,
Нясём паклон, душы ўспамін
— Нам не забыць такіх хвілін.

Вядучы. 60 гадоў прайшло з таго часу, як скончылася Вялікая Айчынная вайна. I кожны год у гэтыя вясновыя дні наш народ узгадвае грознае ваеннае ліхалецце, ушаноўвае памяць загінуўшых, бо час не ўладарны над памяццю людзей.

Чытальнік.
Такою все дышало тишиной,
Что вся земля еще спала, казалось,
Кто знал, что между миром и войной
Всего каких-то пять минут осталось?

(Гучыць грамзапіс песні "Свяшчэнная вайна" — сл. В. Лебедзева-Кумача, муз. А. Аляксандрава.)

Вядучы. Ранішнюю цішыню 22 чэрвеня 1941 года разарвалі залпы тысяч гармат. Вайна абарвала мірную працу савецкіх людзей. Першы удар ворага прынялі на сябе пагранічнікі і воіны Брэсцкай крэпасці. Кожны дзень Вялікай Айчыннай вайны быў подзвігам на фронце і ў тыле ворага, праўленнем вялікай мужнасці і стойкасці людзей, вернасці Радзіме.

Чытальнік.
От бескрайней равнины сибирской
До полесских лесов й болот
Поднймался народ богатырский,
Наш великий советский народ.
Выходил он, свободный й правый,
Отвечая войной на войну,
Постоять за родную державу,
За могучую нашу страну.

Вядучы. Побач са сваімі бацькамі родны край абаранялі і дзеці. Яны збіралі зброю, цёплае адзенне для байцоў, хадзілі ў разведку, працавалі на заводах, выступалі з канцэртамі перад параненымі ў шпіталях. I, як дарослыя, гінулі за Радзіму.

Чытальнік.
Не пожалели ей своих и жизни,
Не пожалели юности своей...
их имена — Святые для Отчизны,
Для всех в живых оставшихся людей.

Вядучы. Звыш 25 мільёнаў чалавек загінулі ў той жорсткай і бязлітаснай вайне. Сярод іх — Аляксандр Матросаў, Зоя і Марыя Комар, Людміла Чалоўская, Марат Казей і многія, многія іншыя. Шматлікіх сваіх жыхароў недалічылася і беларуская зямля.

Чытальнік.
Зямля мая бой прымала ад стара і да мала,
Ад стогадовага Талаша да Казея-малыша.
I падаў, распасцёрты, кожны чацвёрты.
Кожны чацвёрты быў мёртвы.

Мір і спакой ім вечны!
Кожны трэці быў змораны, скалечаны і знявечаны.
Колькі прапала без вестак, без пахаванняў, памінак!
А колькі потым дзетак узарваліся на мінах.

Вядучы.
Помните!
Через века, через года —
Помните!
0 тех, кто уже
Не придет никогда, —
Помните!

(Аб'яўляецца хвіліна маўчання.)

Чытальнік.
Голас міру
Хай б'ецца хваляй
У бераг круты,
У прычалы Нью-Йорка,
У докі, фарты.
Хай на плошчах Еўропы
Сцягамі шуміць.
Хай праносіцца ён
За маланку хутчэй —
Гэты голас
Мільёнаў. працоўных людзей!
Незмаўкальна няхай
І удзень, і ўначы
Па-над светам усім
Голас міру гучыць.

Вядучы. Каб полымя бойкі не ўспыхнула зноў, каб на зямлі быў мір, краіна павінна быць моцнай, мець добра абучаную армію. Пройдзе няшмат гадоў, і сённяшнія хлопчыкі і некаторыя з дзяўчынак стануць салдатамі — абаронцамі сваёй Радзімы. Ад іх фізічнай падрыхтоўкі, ведаў у пэўнай меры будзе залежаць мір і спакой людзей на ўсёй зямлі. Правядзенне спартыўных гульняў да Дня Перамогі становіцца добрай традыцыяй.
Сёння прымаць удзел у спартыўных спаборніцтвах будуць дзве каманды — "Салют" і "Перамога", у склад якіх уваходзяць і вучні, і іх бацькі.
(Выбіраецца журы, прадстаўляюцца каманды.)
Вядучы аб'яўляе пачатак спаборніцтваў.


1. Складзі сказ. Удзельнікам каманд прапануюцца карткі са складамі, з якіх яны, пераадолеўшы перашкоды, павінны скласці сказы "Перамозе — слава!", "Подзвігу— 60 гадоў!". Дарослыя члены каманд пераскокваюць праз нацягнутыя шнуры, дзеці пралазяць пад імі, затым усе прабягаюць па спартыўных лаўках.

2. Пераноска снарадаў. Удзельнікі каманд па чарзе адзін за адным пераносяць, пераадольваючы перашкоды (пераступаюць праз лаўку, абмінаюць абручы і да т. п.), у дзвюх руках кеглі (снарады) з аднаго месца ў другое.

3. Сапёры. Прадстаўнікі ад кожнай каманды павінны сабраць за хвіліну як мага болей мін (пластмасавых талерак).

4. Снайперы. Прадстаўнікі ад каманд збіваюць мячамі кеглі.

5. Конкурс для балельшчыкаў "Адгадай мелодыю". Балельшчыкі адной каманды спяваюць па куплету песні ваенных гадоў, балельшчыкі другой каманды называюць песню, і наадварот.

6. Ваенныя санітаркі. Дзяўчаты з каманд павінны дабрацца да "параненых", зрабіць перавязку і вярнуцца разам з імі да каманд.

7. Пераправа. Удзельнікі каманд перапраўляюцца праз "балота", пераскокваючы з абруча ў абруч.

Журы падводзіць вынікі спартыўных гульняў. Членам каманд уручаюцца медалі першай або другой ступені, зробленыя з кардону. Затым удзельнікі каманд і балельшчыкі становяцца ў круг і спяваюць песню "Хай заўжды будзе сонца".



Яшчэ на гэту тэму:

Салдаты перамогі     "І боль душы, і светлая сляза..."