сцэнарыі святаў на беларускай мове

Вольга ГУСЯНОК, музычны кіраўнік дашкольнай гімназіі г. Полацка

Я віншую мамачку

Сцэнарый свята 8 Сакавіка ў дзіцячым кафэ "Пралеска"

Музычная зала святочна ўпрыгожана. Уваходзіць Вясна.

Вясна.
Лёгкаю іду хадою, абуджаю ўсё жывое,
Траўку з глебы выпускаю, ліст бярозы распускаю.
Дзе ні йду я, гляньце, дзеткі, распускаю ўсюды кветкі.
I пачуўшы гоман мой, разлятаюцца гурбой
Птушкі з выраю ў свой кут,
I звіняць, спяваюць тут.
А навокал — навізна,
Гэта я прыйшла, Вясна!
1-ы хлопчык.
Для вас дарагія матулі,
Мілыя, для вас,
2-і хлопчык.
Канцэрт вясёлы, радасны
Пачнём мы ў гэты час.
1-ы хлопчык.
Мы жадаем вам, родныя,
Каб вы радасна жылі,
2-і хлопчцк.
Здароўя, шчасця, радасці
I міру на зямлі.

Уваходзіць дзяўчынка з кветачкай.

Я віншую мамачку,
Кветку ёй дарую.
Ведаеш, матулечка,
Як цябе шаную.

Песня "О волшебном цветке".

Вядучая. А гэтую жартоўную песеньку аб вясёлых тараканчыках выканаюць усе дзеці.

Песня-інсцэніроўка "Четыре таракана и сверчок".

Вядучая. Ану, маміны памочніцы, пакажыце свой спрыт.

Танец "Маміны памочніцы".

Вершам і песняй вас вітаюць хлопчык і дзяўчынка.

Хлопчык чытае верш, дзяўчынка спявае песню. Атракцыён "Вясёлыя кухаркі". Гульня "Перанясі матуліны пакупкі".
Гучыць вясёлая мелодыя песні "Калі ўсміхаюцца вяснушкі". Каля ўваходу прыгожа апранутыя хлопчык і дзяўчынка, якія даюць кожнай матулі і бабулі нумар латарэі. Яны займаюць месцы за столікамі. Гучыць святочны марш, і ўваходзяць дзеці з падарункамі, абыходзяць залу і становяцца каля цэнтральнай сцяны.

1-е дзіця.
Сонейка вясёлае шле усмешку нам,
Надыходзіць свята, свята нашых мам.
2-е дзіця.
Сардэчна вас віншуем, родныя матулі!
Прыміце віншаванні, шаноўныя бабулі!

Песня "Сонейка вясёлае".
Дзеці дораць падарункі сваім мамам і бабулям, сядаюць на месцы.
Выхавацель з шасцю дзеткамі-поварамі выходзіць на сярэдзіну залы. Яны трымаюць пачастункі.


Выхавацель.
Сёння наш дзіцячы сад
Пахне пірагамі.
Пірагі для вас, матулі,
Напяклі мы самі.

Ставяць пірагі на сталы.

А ў нашым кафэ наваселле,
На ўсю вуліцу вяселле!

Дзеці спяваюць, танцуюць, частуюць усіх пірагамі.

Вядучая. Вясна! Прывабная пара года. Нездарма наша кафэ завецца "Пралеска", як першая веснавая кветачка. Вас чакае святочны сюрпрыз. Трэба заплюшчыць вочы. Раз, два, тры — глядзі.

Пад гукі чароўнай музыкі уваходзіць Вясна з двума хлопчыкамі.

Вясна (гаворыць пад музыку).
Незаўважна, непрыкметна,
3 ясным сонцам, з цёплым ветрам,
Я да вас прыйшла, калі
Тут мяцеліцы мялі.
Зноў на вызваленых нівах,
На лугах, лясах шумлівых
Буйна кветкі расцвітуць,
Птушкі звонка запяюць.
Вядучая. Увага, увага. Бяспройгрышная латарэя!

Праводзіцца латарэя.
I зноў музычныя прывітанні і віншаванні. Зараз іх атрымаюць шаноўныя бабулі.

Песні "Іголка для бабулі", "Я у бабушки живу".

Надышла пара ўсім нам запрасіць матуль на вясёлы беларускі танец "Лявоніха".
Танец "Лявоніха" (з бацькамі).
Артысты зноў рыхтуюць сюрпрыз. У выкананні дзяцей міні-опера, атракцыён "Познай маму па голасу".

Глядзіце і слухайце частушкі. Гэта будзе цэлы вянок беларускіх мініяцюр.
А мне хочацца даведацца, хто сярод усіх найласкавейшая матуля. А для гэтага трэба праспяваць адзін куплет знаёмай калыханкі.

Конкурс "Самая пяшчотная матуля".
Паказ мультфільмаў па відэа-магнітафоне. Пад музыку дзеці пакідаюць залу.


Яшчэ на гэту тэму:

Свята мам     “Светлы месяц сакавік...”