сцэнарыі святаў на беларускай мове

I. Л. ЗУБРЫЦКАЯ, настаўніца вышэйшай катэгорыі, дырэктар сярэдняй школы № 45 г. Мінска. Беларуская мова і літаратура 9/2014

Інтэлектуальная гульня «Пяць зорак»

для вучняў IX—XI класаў

Мэта: развіваць інтэлектуальныя здольнасці вучняў, іх камунікатыўную і эстэтычную культуру; падтрымліваць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры.

Правілы гульні
Удзельнічае 4—5 чалавек (або каманд). Перамагае той, хто атрымае пяць зорак. Як і ў гульні «Марская бойка», называецца нумар квадрата, напрыклад Г5.
На гульнёвым полі змешчаны квадраты, на якіх адзначана колькасць балаў за кожнае заданне, а таксама чорная дзірка, астэроід, стрэлка.
Калі ўдзельнік трапляе на клетку з колькасцю балаў, то агучваецца пытанне, на якое трэба адказаць. Балы (ад аднаго да дзесяці) налічваюцца толькі тады, калі даецца правільны адказ на пытанне.
Калі гулец трапляе на чорную дзірку, то ўсе балы, апрача зорак, згараюць, г. зн. перадаюцца ў банк.
Калі гулец трапляе на астэроід, то ўсе балы, апрача зорак, пераходзяць да суседа злева.
Каманды адказваюць па чарзе. Калі чытаецца пытанне той ці іншай камандзе, то каманда, якая ведае адказ, падымае сцяжок. Калі вучань, якому адрасавана пытанне, не адказвае, то той, хто першы падняў сцяжок, можа адказаць.
Кожнае наступнае пытанне пачынаецца з таго ўдзельніка, які адказаў.
За набраных 12 балаў можна набыць зорку.
Поле можа быць такім:
(у закрытым выглядзе) (у адкрытым выглядзе)

Поле для гульні

Ход гульні

Пытанні на 1 бал

1. Назавіце прозвішча вядомага беларускага байкапісца і камедыёграфа. (Кандрат Крапіва.) 2. Якія літары абазначаюць два гукі? (е, ё, ю, я, і.)
3. Дзень нараджэння якога класіка беларускай паэзіі прыпадае на 9 снежня? (Максіма Багдановіча.)
4. Хто напісаў раман «Пошукі будучыні»? (Кузьма Чорны.)
5. Якія гукі абазначаюцца дзвюма літарамі? (дз, дж.)
6. Вызначце колькасць гукаў у слове «пад’язджаць». (8 — п, а, д, й, а, ж, а, ц’.)

Пытанні на 2 балы

1. Чый гэта партрэт? (Уладзіміра Дубоўкі.)
2. Які займеннік не мае формы назоўнага склону? ( Сябе.)
3. Ці ёсць дзеясловы без канчаткаў? (Так, інфінітыў.)
4. Якая рака цячэ ў роце? (Дзісна.)
5. Назавіце паэму А. Куляшова, напісаную ў гады Вялікай Айчыннай вайны. ( «Сцяг брыгады».)
6. Назавіце тры любыя паэмы Янкі Купалы. («Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»...)
7. Якім членам сказа можа быць інфінітыў? (Дзейнік, выказнік, дапаўненне, азначэнне.)
8. Растлумачце запіс:
(д) : (т) = (дж) : (?)       (ч)
(с’) : (з’) = (?) : (дз’)       (ц’)
9. Растлумачце надпіс:
(х) : (?) = (п) : (б)       (г)
(?) : (в’) = (н) : (н’)       (в)

Пытанні на 3 балы

Рэбусы
3. Чым заканчваюцца зіма і лета? (Канчаткам «а».)
4. Што такое легенда? (Фальклорнае фантастычнае апавяданне.)
5. Што вы чуеце ў пачатку ўрока? (Званок.)
6. Які ваўчок ніколі не вые? (Дзіцячы.)
7. Што стаіць паміж мною і вамі? (I.)
8. Чым адрозніваецца верш ад паэмы? (Памерам.)
9. ІІІто такое батлейка? (Вандроўны лялечны тэатр.)
10. Назавіце прафесію галоўнага героя трылогіі «На ростанях» Якуба Коласа. (Настаўнік.)
11. Успомніце назву верша М. Багдановіча, які з’яўляецца адным з самых вядомых рамансаў. («Зорка Венера».)
12. Якія два віды мастацкай літаратуры вы ведаеце? (Проза і паэзія.)

Пытанні на 4 балы

1. Якія словы маюцца на ўвазе?
3 Б на му́ку я тваю,
3 М — я футры папсую,
3 Т — дамы я накрываю,
3 С — у страве я бываю. (Боль, моль, толь, соль.)
2. Якія словы маюцца на ўвазе?
3 Ч над морам пралятаю,
3 Г у машыне я бываю,
3 М мяне ты апранаў,
3 Л сабаку называў. (Чайка, гайка, майка, лайка.)
3. Якімі часцінамі мовы з’яўляюцца словы «марожанае», «маладыя», «знаёмы», «цытрусавыя»? (Назоўнік, прыметнік.)
4. Што такое вадэвіль? (Лёгкая камедыя з займальным сюжэтам.)
5. 3 чаго пачынаецца і чым заканчваецца Нёман? (Літара Н.)
6. Што гэта такое: ёсць у азёрах і рэках, а ў акіянах няма; ёсць у дрэвах і травах, а ў кветках няма? (Літара Р.)
7. Што такое гіпербала? (Моцнае перавелічэнне, перабольшанне чаго-небудзь: пэўных якасцей, памераў прадмета або з’явы.)
8. Калі паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца працяжнік? (У тым выпадку, калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ў форме назоўнага склону.)

Пытанні на 5 балаў

1. Пра які раздзел мовазнаўства ідзе гаворка?
Я вельмі важная навука,
Бо вывучаю я змяненні гука,
I як патрэбна словы вымаўляць,
Заўсёды рада вам паведамляць. (Фанетыка.)
2. Пра які раздзел мовазнаўства ідзе гаворка?
... заўжды гатова
Аж з цэлым светам гаварыць,
Раскрыць вам таямніцы слова,
Усе скарбы мовы падарыць. (Лексіка.)
3.
Звярок я рыжанькі лясны,
У казках, байках я бываю,
Адну мне літару змяні —
Я ўвосень з дрэва ападаю. (Ліса — ліст.)
4.
Ты пра мяне чытаў, напэўна,
Я — казкі Пушкіна герой.
Калі ты Л на Н заменіш —
Сібірскай буду я ракой. (Елісей — Енісей.)
5.
Услед за жыллём
Прыназоўнік паўстаў,
I буду я месцам,
Дзе плавяць сплаў. (Домна.)
6. Растлумачце паходжанне назваў часцін мовы: дзеяслоў, прыметнік, займеннік, дзеепрыслоўе, прыназоўнік. (Дзеянне, прымета, замяняе імя, прыслоўе з дзеяннем, пры назоўніку.)
7. Псеўданім якога беларускага паэта пераклікаецца з назвай баявой машыны на гусеніцах? (Максіма Танка.)
8. Замяніце адным дзеясловам.
Знаходзіцца ў неспакойным стане. (Непакоіцца.)
Зрабіць няправільна. (Памыліцца.)
Выказаць цікаўнасць. (Зацікавіцца.)
Напружана слухаць нешта слаба чутнае. (Прыслухоўвацца.)
Весці барацьбу. (Змагацца.)
9. Назавіце чатыры творы В. Быкава. («Незагойная рана», «Жураўліны крык», «Альпійская балада» або: «Сотнікаў», «Знак бяды»...)

Пытанні на 6 балаў

1.
Кусаю я людзей, скаціну,
Звіню над вухам надта нудна.
Пераставіш Р у серадзіну —
Мяне ты зробіш часткай судна.
Парадак літарам змяніць —
На судне буду я служыць. (Камар — карма — марак.)
2.
У лесе з Б мяне шукаеш
I з прыемнасцю зразаеш.
Калі Б на П заменіш —
Сцеражыся: захварэеш! (Грыб — грып.)
3.
Каб адгадаць мяне,
Трэба цярплівасць:
3 Л — частка твару,
3 Б — я расліна. (Лоб — боб.)
4.
Паміж займеннікамі конь
Стаяць у вас павінен —
I атрымаецца тады
Усходняя краіна. (Японія: Я-поні-я.)
5. Што такое рэфрэн? (Слова ці радок, якія паўтараюцца пасля кожнай страфы.)
6. Што такое элегія? (Лірычны верш, прасякнуты сумным настроем.)
7. Якія словы маюць сто зычных? (Стол, стос, стог, стой, столь, стоп, стогн...)
8. Які касяк не лятае? (Дзвярны.)

Пытанні на 7 балаў

1.
Амаль у кожнай сваёй страве
Ці на стале мне трэба быць,
Інакш мне літары паставіш —
Адразу ў лес ён пабяжыць. (Соль — лось.)
2.
Даю я спёку ўдзень табе,
Мяне ты летам часта хваліш,
Парадак літар памяняй —
I цэлы лес са мною зваліш. (Ліпа, піла.)
3. Які часопіс знойдзеш пасля дажджу? ( «Вясёлка».)

Пытанні на 8 балаў

1. Якія дзве літары называюць эпоху? (Эра: Эр-а.)
2. Які гасцінец нельга прывезці ў падарунак? (Да рогу або шлях.)

Пытанні на 9 балаў

1. Якія назвы беларускіх часопісаў звязаны з лесам? («Вожык», «Бярозка».)
2. Назавіце жанры вуснай народнай творчасці. (Казка, легенда. паданне, загадка. прыказка, замова, павер'е, песня.)

Пытанні на 10 балаў

1. Правільна пастаўце націск.
Абапал, дакумент, дзеяч, дыспансер, касцяны, цагляны, квартал, мармур, таварыства. (Аба́пал, дакуме́нт, дзе́яч, дыспа́нсер, касцяны́, цагля́ны, кварта́л, ма́рмур, тавары́ства.)
2. Устаўце ў вершаванай страфе Янкі Купалы прапушчаныя словы:
Ад прадзедаў ... вякоў, ... спакон...
Мне засталася ...,... спадчына...
Паміж сваіх і ...... чужакоў...
Яна мне ... матчынай.... ласкай...
3. Запішыце па-беларуску.
Арбуз, жалоба, краска, неделя, прозвище, носки, падеж, устать, лопата, фамилия. (Кавун, скарга, фарба, тыдзень, мянушка, шкарпэткі, склон, стаміцца, рыдлёўка, прозвішча.)
4. Устаўце ў вершаванай страфе Р. Барадуліна прапушчаныя словы:
Трэба дома бываць ... ,... часцей...
Трэба дома бываць не ... ,... госцем...
Каб ... не ачарсцвець,... душою...
Каб не страціць ... штосьці.... святое...

Падвядзенне вынікаў гульні.