сцэнарыі святаў на беларускай мове

Алена ГРЫШЧАНКОВА, нам. загадчыка па АД, Уладзімір БАРШЧЫНСКІ, музычны кіраўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, Яўгенія МЕХАНІКАВА, выхавальнік ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі. Пралеска 2013/1

Восеньскі кірмаш

Канспект фальклорнага свята для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

Задачы:
Несцерка.
Гэй, добрыя людзі,
Паглядзіце, што будзе:
Скамарохі гуляюць,
гандляры запрашаюць.
На забаву спяшайцеся,
Ды не вельмі штурхайцеся.
Гэй. вясёлы народ!
Свята ідзе,
На кірмаш заве!
Дзеці ўбягаюць, абдымаюць Несцерку.
Дзеці. Несцерка, прывітанне!
Несцерка. Добры дзень, даражэнькія!

Карагод «Дажынкі».

Несцерка.
Шмат тавару вы зрабілі!
Дабрыню ў іх улажылі,
Палюбуйцеся на іх
I купіце ўсіх!
1-шы гандляр.
Міскі фарбаваныя,
Прыгожыя, маляваныя!
Глядзі, якія кветкі,
Каб былі здаровы твае дзеткі!
А крыжыкі, а рыскі?
Дай Бог прыгожыя міскі!
2-гі гандляр.
Гаршочак ладны,
прыгожы, зграбны.
На цябе пазірае,
купіць запрашае.
Несцерка. А колькі каштуе?
Гандляр. Тры рублі.
Несцерка. Добра, бяру.
Гандляр.
Салодкія цукеркі,
Ласунак для каханкі,
Гарачыя куханы,
Гарачыя абаранкі.
Дзіця. Пачастуйце, панок, мой салодкі мядок.
Заходзіць хлопчык з козачкай.
Хлопчык.
Купіце казу.
Дарма аддаю.

Песня-танец «Козачка»

(муз. А. Рэмізоўскай, сл. В. Віткі).
Несцерка. Добрая козачка, забіраю.
1-шы гандляр.
Кашулі, спадніцы, Ручнікі вышываныя.
2-гі гандляр.
Міскі, талеркі, гаршкі маляваныя!
3-ці гандляр. Хусткі для кабетак!
1-шы гандляр. Цацкі для дзетак!
Несцерка. А за колькі прадаюцца?
Усе гандляры. За ўсмешкі так даюцца.
Гучыць аркестр.
Гандляр (цягне за сабой карову). Вось зараз прадам карову, куплю сабе тэлевізар і буду «Поле цудаў» глядзець.
Несцерка. Гаспадар, прадасі нам карову сваю?
Гандляр. Прадам, я тут зранку стаю.
Несцерка. Грошай ці многа ты хочаш узяць?
Гандляр. Куды нажывацца, сваё хоць забраць!
Несцерка. Худая яна ад рагоў да хваста!
Гандляр. Хварэе праклятая, проста бяда!
Несцерка. Ці многа карова дае малака?
Гандляр. Яшчэ малака не пілі ні глытка.
Несцерка.
Я побач з каровай тваёй пастаю,
А мо прададзім мы скаціну тваю.
Пакупнік. Прадай мне карову.
Несцерка.
Ёсць грошы — купляй.
Ты лепей не знойдзеш,
нідзе не шукай!
Пакупнік. Здаецца ж занадта карова худой.
Несцерка. Нятлустая, бачна, ды добры надой.
Пакупнік. Ці многа карова дае малака?
Несцерка. За дзень не надоіш, самлее рука!
Гандляр.
Навошта, буронка, цябе прадаю?
Нікому карову сваю не прадам,
3 каровай такой застануся я сам!
Несцерка.
Хай гучыць вясёлы смех,
Будзе многа тут пацех!
Карабейнік, кораб бяры
Ды з палёгкай адчыні,
Гандаль святочны пачні.
Заходзіць хлопчык-карабейнік.
Карабейнік.
Каму стужачкі шаўковыя, рознакаляровыя?
Ёсць чырвоны паясок ды прыгожы грабяшок!
Несцерка. Адкуль такі весялун?
Карабейнік. 3 Александрыі.
Несцерка. Ты прадаеш свой паясок? Вельмі прыгожы. За колькі грошай прадаеш?
Карабейнік. Я дарма аддаю і людзей весялю.

Песня «Цік-так ходзікі»

(сл. Л. Пранчака, муз. Э. Ханка).
Заходзіць дзяўчынка.

Дзяўчынка. Ой, як многа ўсяго тут! Трэба і сабе тавар прыгледзець.
Гандляр.
Прадам чаравічкі
Зусім невялічкія.
Дзяўчынка.
Ой, якія прыгожыя!
(Дзяўчынка абувае чаравічкі.)
Мае ножкі тупацяць
I на месцы не стаяць.
Беларускі танец.
1-шы дарослы.
Трэба нам ужо ў дарогу.
Дзякуй, госці, за падмогу.
Вы так дружна рагаталі,
Вы нас хораша віталі.
2-гі дарослы.
Жадаем, каб шчасце вас не пакідала!
1-е дзіця. Каб радасць...
2-е дзіця. Вяселле разам жыло!
3-ці дарослы. Каб дзеці смяяліся!
4-ты дарослы. Каб жыта расло!
3-е дзіця. Каб птушкі спявалі!
4-е дзіця. Каб сонейка ззяла!
Усе разам. Каб добра заўсёды было!
Несцерка. Хоць шкада, а ўсё ж бывайце!
Дзеці. Толькі нас не забывайце!

Песня «Бывайце здаровы»

(муз. I. Любана, сл. А. Русака).
Дзеці выходзяць з залы.


Яшчэ на гэту тэму:

Музычны кірмаш     Восеньскі кірмаш